Біблейскія вершы

Аб'явы


Падкатэгорыя

122 Вершы з Бібліі пра марнасць жыцця

Задумайся, сябар, ці не закралася ў тваё сэрца марнасць? Усе мы, незалежна ад узросту, полу ці становішча ў грамадстве, схільныя да гэтага спакуслівага пачуцця. Біблія неаднаразова папярэджвае нас аб небяспецы марнасці.

Мудры Саламон у кнізе Эклезіяста1 разважае пра мінучасць жыцця і марнасць зямных багаццяў і славы. Ён заклікае нас пакласці сваю надзею і давер на Бога, бо ўсё, што мы маем у гэтым свеце, часовае і страціць сваю каштоўнасць у вечнасці. Нават калі здаецца, што ўсё ў цябе ёсць – гэта ўсё пыл.

А ў Новым Запавеце Езус вучыць нас засяроджвацца на вечным і духоўным, а не гнацца за хвалой і прызнаннем ад людзей. Ён вядзе нас праз сваё слова да сапраўднага сэнсу жыцця, напоўненага любоўю да Бога і бліжняга.

Марнасць аддаляе нас ад пакоры і штурхае да самаўзвышэння. Мы забываемся пра любоў да іншых і волю Божую. Падумай пра гэта, сябар, і паспрабуй знайсці сапраўдныя каштоўнасці ў сваім жыцці.


ЁВА 35:13

Толькі марноты ня слухае Бог і ня бачыць Усемагутны.

1 ЯНА 2:16

Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.

ВЫСЛОЎІ 13:11

Багацьце, [здабытае] марным чынам, змалее, а хто зьбі­рае яго рукою сваёю, — памнажае яго.

ВЫСЛОЎІ 31:30

Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.

ЭКЛЕЗІЯСТА 5:10

Памнажаюцца даброцьці, памнажаюцца і тыя, што іх зьядаюць; і што за карысьць уласьніку з гэтага, хіба, гледзячы, глядзець вачыма сваімі?

ЭКЛЕЗІЯСТА 11:10

І прыбяры смутак з сэрца твайго, і аддалі ліхоцьце ад цела твайго, бо маладосьць і цёмнасьць валасоў — марнасьць.

ВЫСЛОЎІ 30:8

марнасьць і слова хлусьлівае аддалі ад мяне, ані беднасьці, ані багацьця не давай мне, сыць мяне хлебам, вызначаным для мяне,

МАЦЬВЕЯ 6:19-21

Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць;

Калі ж даеш міласьціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб людзі славілі іх. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымліваюць нагароду сваю.

але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць.

Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.

ЭКЛЕЗІЯСТА 4:4

І ўбачыў я, што кожная цяжкая праца і кожны посьпех у справах выклікае зайзд­расьць да чалавека ў бліжняга [ягонага]. Гэта таксама мар­насьць і пагоня за ветрам.

1 ПЯТРА 3:3-4

Няхай будзе [аздобаю] ня вонкавае заплятаньне валасоў і залатыя ўпрыгожваньні або апрананьне ў шаты сьвету,

але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.

ПСАЛТЫР 4:2

Калі я клічу, адкажы мне, Божа, Праведнасьць мая! Калі я быў уцісканы, Ты даў мне прастору. Зьлітуйся нада мною і пачуй малітву маю!

3 ЦАРСТВАЎ 16:13

з прычыны ўсіх грахоў Баашы і грахоў Элы, сына ягонага, якімі яны самі грашылі і якімі ўводзілі ў грэх Ізраіля, гневаючы ГОСПАДА, Бога Ізраіля, марнасьцямі сваімі.

ПСАЛТЫР 31:6

У рукі Твае аддаю я дух мой; Ты выбавіў мяне, ГОСПАДЗЕ, Бог праўды.

ВЫСЛОЎІ 11:22

Як залатое колца ў лычы сьвіньні, так прыгожая жанчына, але бяз розуму.

4 ЦАРСТВАЎ 17:15

І адкінулі яны пастановы Ягоныя і запавет Ягоны, які Ён заключыў з бацькамі іхнімі, і сьведчаньне Ягонае, якім Ён сьведчыў ім, і ішлі за марнасьцямі і гідотаю, і ўсьлед за народамі, якія навокал іх, пра якіх загадаў ім ГОСПАД, каб не рабілі так, як яны.

ЁВА 7:16

Я страціў надзею, ня буду больш жыць; даруй мне, бо дні мае — марнасьць.

ПСАЛТЫР 39:5

Дай мне ведаць, ГОСПАДЗЕ, канец мой і меру дзён маіх, якая яна. Дай мне ведаць, які я нетрывалы!

МАЦЬВЕЯ 16:26

Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?

ЁВА 15:31

Няхай ня верыць марнасьці ашуканы, бо марнасьць будзе ўзнагародай ягонай.

ПСАЛТЫР 39:11

Забяры ад мяне караньне Тваё, ад удараў рукі Тваёй я зьнікаю.

1 ЦІМАФЕЯ 6:6-7

Але вялікі прыбытак — пабожнасьць разам з зада­воленасьцю.

Бо мы нічога не прынесьлі ў сьвет; зразумела, што і нічога вынесьці ня можам.

ПСАЛТЫР 62:9

На Яго спадзявайся ў кожны час, народзе! Вылівайце перад абліччам Ягоным сэрцы вашыя, бо Бог — прыстанішча нашае. (Сэлях)

ВЫСЛОЎІ 27:2

Няхай іншы хваліць цябе, а ня вусны твае, нехта чужы, а ня губы твае.

ПСАЛТЫР 78:33

І сканчваліся ў марнасьці дні іхнія, і гады іхнія — у страху.

ЕРАМІІ 9:23-24

Гэта кажа ГОСПАД: “Няхай ня хваліцца мудры мудрасьцю сваёй, і няхай ня хваліцца асілак сілаю сваёй, і няхай ня хваліцца багаты багацьцем сваім,

але хто хваліцца, няхай хваліцца тым, што ён разумны і ведае Мяне, што Я — ГОСПАД, Які чыніць міласэрнасьць, суд і праведнасьць на зямлі, бо гэта падабаецца Мне, кажа ГОСПАД.

ПСАЛТЫР 94:11

ГОСПАД ведае думкі чалавечыя, што яны — марнасьць.

ПСАЛТЫР 119:37

Адвярні вочы мае, каб на марнасьць не глядзелі; ажыві мяне на шляхах Тваіх!

ІСАІ 2:11

Пыхлівыя вочы чалавека спакорацца, і ўзьвялічваньне чалавека будзе паніжана. Толькі ГОСПАД будзе ўзвышаны ў той дзень.

ПСАЛТЫР 144:4

Чалавек падобны да марнасьці; дні ягоныя — быццам цень, што мінае.

ПСАЛТЫР 144:8

вусны якіх гавораць марнае, а правіца іхняя — правіца хлусьні.

ЛУКАША 12:15

Пры гэтым сказаў ім: «Глядзіце і захоўвайце сябе ад хцівасьці, бо жыцьцё чалавека ня ў мностве маёмасьці яго»

ПІЛІПЯНАЎ 2:3

нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.

ПСАЛТЫР 144:11

Выбаў мяне і выратуй мяне ад рукі сыноў чужынскіх, вусны якіх гавораць марнае, а правіца іхняя — правіца хлусьні.

ІСАІ 40:6-8

Голас кажа: «Крычы!» А я сказаў: «Што маю крычаць?» Усякае цела — трава, і ўся слава ягоная — як кветка палявая.

Высыхае трава, вяне кветка, бо вецер ГОСПАДА падзьмуў на яе. Сапраўды, народ — як трава.

Высыхае трава, вяне кветка, але слова Бога нашага трывае на вякі.

РЫМЛЯНАЎ 12:3

Бо праз ласку, дадзеную мне, кажу кожнаму з вас: ня думайце [пра сябе] больш, чым трэба думаць, але думайце цьвяроза, як Бог кожнага надзяліў мерай веры.

ЭКЛЕЗІЯСТА 1:2

Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезіяст, марнасьць марнасьцяў, усё — марнасьць.

1 КАРЫНФЯНАЎ 1:31

каб было, як напісана: «Хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца».

ЭКЛЕЗІЯСТА 1:14

Глядзеў я на ўсе справы, якія робяцца пад сонцам; і вось, усё — марнасьць і пагоня за ветрам.

ЭКЛЕЗІЯСТА 2:1

Сказаў я ў сэрцы маім: “Вось жа цяпер паспрабую радасьць і пагляджу на тое, што добрае”, але гэта таксама марнасьць.

ГАЛЯТАЎ 6:3

Бо калі хто думае, што ён ёсьць нешта, будучы нічым, ашуквае самога сябе.

ЭКЛЕЗІЯСТА 2:15

І сказаў я ў сэрцы маім: “Калі адна доля будзе для мяне і для дурня, навошта мне вялікая мудрасьць?” І сказаў я ў сэрцы маім: “Гэта таксама марнасьць”.

ЭКЛЕЗІЯСТА 2:11

І азірнуўся я на ўсе справы свае, якія зрабілі рукі мае, і на цяжкую працу маю, якую рабіў, працуючы, і вось, усё — марнасьць і пагоня за ветрам, і няма карысьці з гэтага пад сонцам.

ВЫСЛОЎІ 16:18

Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты.

ЭКЛЕЗІЯСТА 2:17

І зьненавідзеў я жыцьцё, бо ліхімі былі для мяне справы, што робяцца пад сонцам; бо ўсё — марнасьць і пагоня за ветрам.

ЭКЛЕЗІЯСТА 5:7

Калі ты будзеш бачыць прыгнёт беднага і парушэньне суду і праведнасьці ў нейкай акрузе, не зьдзіўляйся гэтым [рэчам], але мей суцяшэньне, бо высокага пільнуе вышэйшы, а над імі — яшчэ вышэйшы.

ЭКЛЕЗІЯСТА 12:8

Марнасьць марнасьцяў, сказаў Эклезіяст, усё — марнасьць.

ЭКЛЕЗІЯСТА 6:9

Лепш тое, што бачаць вочы, чым тое, куды імкнецца душа. Таксама гэта — марнасьць і пагоня за ветрам.

МАЦЬВЕЯ 23:12

Усякі ж, хто ўзвысіць сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, будзе ўзвышаны.

ІСАІ 5:18

Гора тым, якія на пастронках марнасьці валакуць беззаконьне, і грахі — на вяроўках возу,

1 ЦАРСТВАЎ 16:7

Але ГОСПАД сказаў Самуэлю: «Не глядзі на выгляд ягоны, ані на высокі рост ягоны, бо Я яго адкінуш. Бо Я [гля­джу] ня так, як глядзіць чалавек, бо чалавек бачыць вачыма, а ГОСПАД бачыць сэрца».

ІСАІ 24:10

Зруйнаваны, спустошаны горад, зачынены ўсе дамы, нельга ўвайсьці [ў іх].

ІСАІ 29:21

якія словамі схілялі чалавека да грэху, якія ў браме ставілі пастку для судзьдзяў і зводзілі падманам праведнага.

1 ПЯТРА 1:24-25

Бо ўсякае цела — як трава, і ўсякая слава чалавечая — як кветка на траве; засохла трава, і кветка яе ўпала,

але слова Госпада трывае на вякі. А гэта ёсьць тое слова, якое вам дабравешчана.

ІСАІ 41:24

Вось, вы — нішто, і праца вашая — нішто; гідота — той, хто вас выбірае.

ВЫСЛОЎІ 28:26

Хто спадзяецца на сэрца сваё, той дурань, а хто ходзіць у мудрасьці, будзе збаўлены.

ІСАІ 41:29

Вось, усе яны — падман, і ўчынкі іхнія — марнасьць, і ідалы іхнія — вецер і пустэча.

РЫМЛЯНАЎ 8:5-6

Бо тыя, што паводле цела, — пра цялеснае думаюць; а тыя, што паводле духа, — пра духоўнае.

Бо думкі цялесныя — сьмерць, а думкі духоўныя — жыцьцё і супакой.

ЕРАМІІ 3:23

Сапраўды, узгоркі і гоман на гарах — падман. Сапраўды, у ГОСПАДЗЕ, Богу нашым, збаўленьне Ізраіля.

ЭКЛЕЗІЯСТА 3:19-20

Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля; як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць.

Час нараджацца і час паміраць, час садзіць і час вырываць тое, што пасаджана.

Усё ідзе ў адно месца, усё з пылу паўстала, і ўсё ў пыл вяртаецца.

ЕРАМІІ 10:3

Бо боствы народаў — марнасьць, бо гэта дрэва, высечанае ў лесе, зробленае долатам у руках разьбяра.

КАЛАСЯНАЎ 3:2

Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

ЕРАМІІ 10:15

Яны — марнота, праца, вартая сьмеху, у час наведваньня іхняга яны загінуць.

ЕРАМІІ 51:18

Марнота яны, праца, сьмеху вартая. У час наведваньня іхняга яны загінуць.

ПСАЛТЫР 90:10

Дзён гадоў нашых — гадоў семдзясят, а як пры сіле — гадоў восемдзясят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шпарка, і мы адлятаем.

1 КАРЫНФЯНАЎ 4:7

Бо хто адзначае цябе? Што ты маеш, чаго не атрымаў? А калі атрымаў, нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?

ПЛАЧ 2:14

Прарокі твае мелі для цябе відзежы марныя і фальшывыя, не адкрывалі беззаконьня твайго, каб адвярнуць [ад цябе] палон твой, але мелі ві­дзежы для цябе, цяжары марныя і падманлівыя.

1 КАРЫНФЯНАЎ 10:31

Дык ці ясьцё, ці п’іцё, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую.

РЫМЛЯНАЎ 1:21-22

Бо яны, пазнаўшы Бога, ня славілі [Яго] як Бога і ня дзякавалі, але займаліся марнасьцю ў думках сваіх, і зацемрылася няцямкае сэрца іхняе.

Цьвердзячы пра сябе, што мудрыя, яны здурнелі

ЭКЛЕЗІЯСТА 5:15

І гэта таксама ліхая нядоля: якім прыйшоў, такім і адыйдзе, і якая карысьць яму з таго, што працаваў на вецер?

ВЫСЛОЎІ 13:7

Адзін выдае сябе за багатага, нічога ня маючы, іншы выдае сябе за беднага, маючы шмат багацьця.

ЛУКАША 9:25

Бо якая карысьць чалавеку здабыць увесь сьвет, а сябе самога загубіць, ці пашкодзіць сабе?

ЕРАМІІ 2:5

Гэта кажа ГОСПАД. Што благога знайшлі ў-ва Мне бацькі вашыя, што адыйшлі ад Мяне і пайшлі за марнотай, і самі сталіся марнасьцю.

ЯКАВА 4:14

вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — пара, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне.

ІСАІ 5:21

Гора тым, якія мудрыя ў вачах сваіх і якія разумныя перад самімі сабою.

ЭФЭСЯНАЎ 5:15-16

Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,

выкупляючы час, бо дні злыя.

РЫМЛЯНАЎ 12:16

Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.

ЛУКАША 14:11

Бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».

ВЫСЛОЎІ 29:23

Пыха чалавека прыніжае яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.

ЭФЭСЯНАЎ 4:17-18

Дык кажу гэта і сьведчу ў Госпадзе, каб вы больш не хадзілі, як іншыя народы ходзяць, у марнасьці розуму свайго,

з зацемненым разуменьнем, адлучаныя ад жыцьця Божага праз няведаньне, якое ў іх праз скамяненьне сэрца іхняга.

ЭКЛЕЗІЯСТА 7:6

Бо сьмех дурня — як трэс­кат трэсак пад гаршчком. І гэта таксама марнасьць.

ПСАЛТЫР 49:10-12

каб ён жыў заўсёды і ня ўбачыў парахненьня.

Бо [кожны] бачыць: мудрыя паміраюць, дурны і шалёны разам прападаюць, і пакідаюць іншым багацьце сваё.

Думкі іхнія пра тое, што дамы іхнія на вякі, сялібы іхнія — з пакаленьня ў пакаленьне, і яны сваім імем назвалі [цэлыя] землі.

МАЦЬВЕЯ 6:24

Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.

ВЫСЛОЎІ 25:27

Як нядобра есьці шмат мёду, так дамагацца сваёй славы ня ёсьць слава.

1 КАРЫНФЯНАЎ 13:4

Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,

ІСАІ 57:13

Калі будзеш клікаць, не абароніць цябе зграмаджэньне [ідалаў] тваіх, але ўсіх іх разьвее вецер і падхопіць бура. А хто спадзяецца на Мяне, возьме ў спадчыну зямлю і паселіцца на гары Маёй сьвятой.

РЫМЛЯНАЎ 13:14

але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажаданьнях.

2 КАРЫНФЯНАЎ 10:17-18

А хто хваліцца, няхай у Госпадзе хваліцца.

Бо ня той варты, хто сам сябе адрэкамэндоўвае, але каго адрэкамэндоўвае Госпад.

ЭКЛЕЗІЯСТА 6:11-12

Дзе шмат слоў, там памнажаецца марнасьць; і што мае з гэтага чалавек?

Бо хто ведае, што добра для чалавека ў жыцьці, у палічаных днях марнага жыцьця, якое праходзіць, як цень? І хто распавядзе чалавеку, што будзе пасьля яго пад сонцам?

ЯКАВА 4:6

Але яшчэ большую дае ласку і дзеля гэтага кажа: «Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае».

ПСАЛТЫР 73:6-7

Дзеля гэтага атачае шыю іхнюю пыха, ліхадзейства нібы шатамі атуляе іх.

Ад тлустасьці павылазілі вочы іхнія, прыходзіць [ім] больш за ўяўленьні сэрца [іхняга].

ПІЛІПЯНАЎ 3:7-8

Але тое, што для мяне было набыткам, дзеля Хрыста я палічыў за страту.

І больш таго, усё лічу за страту дзеля вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за гной, каб Хрыста здабыць

ЭКЛЕЗІЯСТА 8:14-15

Ёсьць такая марнасьць, якая робіцца на зямлі, што ёсьць праведнікі, з якімі здараецца тое, на што заслугоўваюць учынкі бязбожнікаў, і ёсьць бязбожнікі, з якімі здараецца тое, на што заслугоўваюць учынкі праведнікаў. І я сказаў, што гэта таксама марнасьць.

І пахваліў я радасьць, бо няма нічога чалавеку лепшага пад сонцам, як есьці і піць, і весяліцца, і гэта няхай будзе з ім у цяжкай працы ягонай у дні жыцьця ягонага, якія даў яму Бог пад сонцам.

ГАЛЯТАЎ 5:26

Не шукайма пустой славы, адзін аднаго раздражняючы, адзін аднаму зайздросьцячы.

ВЫСЛОЎІ 15:33

Страх перад ГОСПАДАМ навучае мудрасьці, і ўпакораньне папераджае славу.

ПСАЛТЫР 127:1

Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.

1 ПЯТРА 5:5

Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.

ЭКЛЕЗІЯСТА 9:11-12

І павярнуўся я, і ўбачыў пад сонцам, што ня шпаркім [даецца пасьпяховы] бег і не магутным — [перамога ў] вайне, і ня мудрым — хлеб, і не разумным — багацьце, і ня знаўцам — зычлівасьць, бо ад часу і выпадку залежыць усё гэта.

Бо таксама ня ведае чалавек часу свайго. Як рыбы трапляюць у згубную сетку, і як птушкі заблытваюцца ў сіле, так сыны чалавечыя патрапляюць у ліхі час, які прыходзіць на іх нечакана.

ВЫСЛОЎІ 21:4

Узьнесеныя вочы і надзьмутае сэрца — ніва бязбожнікаў, [і гэта] грэх.

2 КАРЫНФЯНАЎ 4:18

якія глядзім не на бачнае, але на нябачнае, бо бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.

ІСАІ 2:17

І будзе паніжана пыхлі­васьць чалавека, і будзе спакорана ўзьвялічваньне людзей. Толькі ГОСПАД будзе ўзвышаны ў той дзень,

ГАБРЭЯЎ 13:5

Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,

ПСАЛТЫР 49:16-17

Але Бог выбавіць душу маю з рукі пекла, бо Сам возьме мяне. (Сэлях)

Ня бойся, калі хто багацее, калі множыцца слава дому ягонага,

ІСАІ 40:15-17

Вось, народы — як кропля з вядра, і лічацца як пыл на шалях. Вось, астравы важаць як парушынка.

І Лібану ня хопіць на вогнішча, а зьвяроў ягоных ня хопіць на цэласпаленьне.

Усе народы перад Ім як нішто, яны ў Яго лічацца за марноту і пустку.

ВЫСЛОЎІ 30:8-9

марнасьць і слова хлусьлівае аддалі ад мяне, ані беднасьці, ані багацьця не давай мне, сыць мяне хлебам, вызначаным для мяне,

каб я, насыціўшыся, ня выракся Цябе і не сказаў: «Хто ГОСПАД?», або каб, зьбяднеўшы, ня стаў красьці і ганьбіць імя Бога майго.

ЯКАВА 1:17

усякі дар добры і ўсякі дарунак дасканалы зыходзяць з вышыні, ад Айца сьвятла, у Якога няма рознасьці, ані ценю зьменлівасьці.

ПСАЛТЫР 52:7

Дзеля гэтага Бог скрышыць цябе назаўсёды, схопіць цябе, і вырве цябе з намёту, і выкараніць цябе з зямлі жывых. (Сэлях)

2 ПЯТРА 1:4

праз якія падараваныя нам найвялікшыя і каштоўныя абяцаньні, каб праз іх сталіся вы супольнікамі Боскае прыроды, пазьбегнуўшы сапсутасьці ў пажаданьні, якое ў сьвеце,

1 КАРЫНФЯНАЎ 15:58

Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.

ЭФЭСЯНАЎ 2:8-9

Бо ласкаю [Божай] вы збаўленыя праз веру; і гэта не ад вас — Божы дар:

не праз учынкі, каб ніхто не хваліўся.

1 ЯНА 2:17

І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі.

ІСАІ 49:4

А Я сказаў: «Надарма Я працаваў, на пустое і марнае выдаткаваў Я сілу Маю. Аднак суд Мой у ГОСПАДА, і ўзнагарода Мая — у Бога Майго».

ПСАЛТЫР 119:96

Я бачыў заканчэньне ўсякай дасканаласьці; але прыказаньні Твае ня маюць канца.

ЛУКАША 16:13

Ніякі слуга ня можа служыць двум панам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне».

МАЦЬВЕЯ 7:21-23

Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе.

Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?”

І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”.

2 ЦІМАФЕЯ 3:2-4

Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбцы, пыхліўцы, ганарыстыя, блюзьнеры, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, нячыстыя, бязьлітасныя,

няўмольныя, паклёпнікі, неапанаваныя, жорсткія, ненавісьнікі таго, што добрае,

здраднікі, неразважныя, фанабэрыстыя, якія больш любяць асалоду, чым Бога,

ВЫСЛОЎІ 22:4

[Нагарода] за пакору і страх перад ГОСПАДАМ — багацьце, і слава, і жыцьцё.

ЭКЛЕЗІЯСТА 4:16

Няма канца ўсяму народу, усім, якія былі перад ім, але тыя, што пасьля будуць, ня будуць радавацца дзеля яго. І гэта таксама марнасьць і турбаваньне духа.

РЫМЛЯНАЎ 7:18

Бо ведаю, што не жыве ў-ва мне, гэта значыцца, у целе маім, добрае; бо жаданьне [добрага] ёсьць у-ва мне, але каб зрабіць добрае, таго не знаходжу.

ПСАЛТЫР 103:15-16

Дні чалавечыя — як трава; як кветка ў полі, так ён квітнее,

бо пройдзе над ім вецер, і няма яго, і ўжо месца ягонае больш не пазнае яго.

ЭКЛЕЗІЯСТА 12:13-14

Сутнасьць усяго слова, што было пачута: бойся Бога і захоўвай прыказаньні Ягоныя, бо ў гэтым — усё для чалавека!

Бо ўсе ўчынкі Бог прывядзе на суд, і ўсё схаванае, і добрае, і ліхое.

Малітва да Бога

Праслаўны Езу, Збаўца жыцця майго, прымі славу і гонар, Ты Святы, вечны і годны ўсялякай хвалы. Дзякую Табе, што аказваеш міласэрнасць да мяне, дзякую, што адкупіў мяне Сваёй каштоўнай Кроўю і працягваеш удасканальваць Сваю справу ўва мне. Сёння я схіляюся перад Табой і прашу, каб Ты даследаваў маё сэрца. Калі знойдзеш на шляху маім крывадушнасць, прашу прабачэння. Калі знойдзеш у маім сэрцы пыху і злыя намеры, прашу, абмый мяне Сваёй Кроўю і выпрастай мой шлях. Даруй мне мае правіны, дапамажы захоўваць Тваё слова і жыць пастаянна ў Тваёй прысутнасці, каб не дазволіць душы маёй і пачуццям кіраваць мною, а толькі Тваёй дасканалай волі. Я ў Тваіх любячых руках, Божа. Я ведаю, што я не дасканалы, і Ты гэта добра ведаеш. Ляпі мяне кожны дзень паводле Свайго вобразу і падабенства, бо я хачу быць прыемнай ахвярай для Цябе. У імя Езуса, Амін.