Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


116 Вершы з Бібліі пра зло

116 Вершы з Бібліі пра зло

У Псалме 5:4 сказана: "Бо Ты не Бог, які мае задавальненне ад бязбожнасці; зло не будзе жыць з Табою". Падумай над гэтым, сябар. Гэта вельмі важна.

Божае слова — гэта наша інструкцыя на кожны дзень. Калі хочаш жыць добра, трэба прыслухоўвацца да запаведзяў і статутаў, якія Гасподзь пакінуў нам у Бібліі. Адвярніся ад усяго няправільнага, ад усяго, што не падабаецца Богу.

Выпрастай свае сцежкі і дай Яго голасу весці цябе да праўды. Ён адкідае зло людское. Таму з усяго сэрца імкніся да таго, каб у табе не было ніякай зласлівасці.

Лепш памірыся з Богам, пакайся ў сваіх грахах. Яго міласэрнасць хоча выратаваць тваю душу, ачысціць цябе і аднавіць, каб ты мог жыць жыццём, якое будзе як прыемны водар перад Яго абліччам.




ПСАЛТЫР 5:4

ГОСПАДЗЕ, раніцаю пачуй голас мой; на досьвітку стану перад Табою і буду ўглядацца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:14

Не ўзыходзь на сьцежку бязбожнікаў і не хадзі па шляху ліхотнікаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 6:16-19

Вось шэсьць, якіх ненавідзіць ГОСПАД, і сем, якія агідныя для душы Яго: вочы пыхлівыя, язык хлусьлівы, рукі, што праліваюць кроў нявінную, сэрца, якое задумвае намеры зласьлівыя, ногі, што хутка бягуць на благое, сьведка фальшывы, які дыхае няпраўдай, і той, хто сее нязгоду між братамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 7:9

ГОСПАДЗЕ, асудзі народы. Судзі мяне, ГОСПАДЗЕ, паводле праведнасьці маёй і паводле беззаганнасьці маёй, што ёсьць у-ва мне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:14-15

Не ўзыходзь на сьцежку бязбожнікаў і не хадзі па шляху ліхотнікаў, пазьбягай яго і не хадзі па ім, ухіляйся ад яго і абмінай яго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 2:1

Гора тым, якія прыдумляюць беззаконьне і абдумваюць ліхоцьце на ложках сваіх, а ў сьвятле раніцы выконваюць гэта, бо гэта ў моцы рук іхніх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 5:20

Гора тым, якія зло называюць дабром, а дабро — злом, якія лічаць цемру сьвятлом, а сьвятло — цемраю, горкае лічаць салодкім, а салодкае — горкім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:21

Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 64:2

Пачуй, Божа, голас мой у смутку маім! Ад страху [перад] ворагам захавай жыцьцё маё!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:17

Бо ядуць яны хлеб беззаконьня і п’юць віно гвалту.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 5:4-5

ГОСПАДЗЕ, раніцаю пачуй голас мой; на досьвітку стану перад Табою і буду ўглядацца. Бо Ты — Бог, Якому недаспадобы няправасьць; злыдзень ня будзе жыць пры Табе!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЗАХАРЫІ 5:8

І ён сказаў: “Гэта нягоднасьць”; і кінуў яе ў сярэдзіну эфы, і кінуў кавалак волава на адтуліну ейную.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 15:19-20

Бо з сэрца выходзяць злыя думкі, забойствы, распуснасьць, чужалоства, крадзяжы, фальшывыя сьведчаньні, блюзьнерствы. «Чаму вучні Твае адступаюцца ад традыцыяў старэйшых? Бо ня мыюць рукі свае, калі ядуць хлеб». Гэта апаганьвае чалавека, а есьці нямытымі рукамі не апаганьвае чалавека».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 10:15

Зламай рамяно бязбожніку і ліхотніку, шукай беззаконьне ягонае, каб больш яго нельга было знайсьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:29-32

напоўненыя ўсякай няправеднасьцю, распустаю, зласьлівасьцю, хцівасьцю, ліхотаю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, подступу, благіх звычаяў, пра Сына Ягонага, Які паводле цела стаўся з насеньня Давіда, абмоўнікі, паклёпнікі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, ганарыстыя, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам, няцямкія, нязгодлівыя, бязьлітасныя, няўмольныя, неміласэрныя. Яны, пазнаўшы пастанову Божую, што тыя, хто гэткае ўчыняе, вартыя сьмерці, ня толькі гэтае робяць, але і ўхваляюць тых, хто робіць [гэтае].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:21

Ён захоўвае ўсе косткі ягоныя, каб ніводную не паламалі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:29-30

Шлях ГОСПАДАЎ — апора для беззаганных і загуба для злачынцаў. Не дазволіць ГОСПАД галадаваць душы праведніка, але адкіне жаданьні бязбожнікаў. Праведнік не пахісьнецца навекі, а бязбожнікі ня будуць жыць на зямлі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 35:8

Чалавеку, падобнаму да цябе, ліхота твая [шкодзіць], а праведнасьць твая [патрэбна] сыну чалавечаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:23

І зьверне Ён на іх злачынства іхняе, і ў ліхоце іхняй вынішчыць іх; вынішчыць іх ГОСПАД, Бог наш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 25:5

Прыбяры бязбожніка ад аблічча валадара, і пасад ягоны ўмацуецца праведнасьцю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 48:22

Няма супакою для бязбожнікаў, кажа ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:1-2

Давіда. Ня гневайся, [гледзячы] на злачынцаў, не зайздросьці тым, што робяць беззаконьне, Яшчэ крыху, і ня будзе бязбожніка; глянеш на месца ягонае, а яго няма! А пакорныя зямлю ў спадчыну возьмуць і будуць насалоджвацца ў мностве супакою. Бязбожнік задумвае ліхое супраць праведнага і скрыгоча на яго зубамі сваімі. Госпад сьмяецца з яго, бо бачыць, што прыходзіць дзень ягоны. Бязбожнікі выцягнулі меч і нацягнулі лук свой, каб паваліць прыгнечанага і беднага, каб замардаваць тых, у каго шлях просты. Меч іхні ўвойдзе ў сэрца іхняе, і лук іхні будзе зламаны. Малое ў праведніка лепшае за багацьце шматлікіх бязбожнікаў. Бо рамёны бязбожнікаў будуць скрышаныя, а праведнікаў падтрымлівае ГОСПАД. Ведае ГОСПАД дні беззаганных, і спадчына іхняя будзе на вякі. Ня будуць яны асаромленыя ў час ліхі, а ў дні голаду будуць насычаныя. бо яны, як трава, хутка ссохнуць, і павянуць, як расьліна зялёная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 15:21

І Я выратую цябе з рук ліхотнікаў, і вызвалю цябе з рук гвалтаўнікоў».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 3:19

А калі ты перасьцеражэш бязбожніка, але ён не адвернецца ад бязбожнасьці сваёй і ад шляху бязбожнага свайго, ён памрэ за беззаконьні свае, а ты збавіш душу тваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 59:2-4

Бо беззаконьні вашыя аддзялілі вас ад Бога вашага, і грахі вашыя схавалі аблічча Ягонае ад вас, каб Ён [вас] ня чуў. І прыйдзе Адкупіцель на Сыён і да [сыноў] Якуба, якія адвярнуліся ад злачынстваў [сваіх], кажа ГОСПАД. І вось запавет Мой з імі, кажа ГОСПАД: Дух Мой, які на табе, і словы Мае, якія Я ўклаў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх і ад вуснаў насеньня твайго, і ад вуснаў насеньня насеньня твайго, кажа ГОСПАД, ад цяпер і на вякі. Бо далоні вашыя заплямленыя крывёю, а пальцы вашыя — беззаконьнем, вусны вашыя прамаўляюць хлусьню, язык ваш мармыча ліхое. Няма [нікога], хто кліча пра праведнасьць, няма [нікога], хто судзіць справядліва. Спа­дзяюцца на пустое і гавораць марнае, зачынаюць гора і нараджаюць злачынства.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:11

і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 6:5

І бачыў ГОСПАД, што вялікае зло [сярод] людзей на зямлі, і што ўсе намеры думак сэрца іхняга — толькі на зло ўсякі дзень.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:19-21

А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць, Вось я, Павал, кажу вам, што, калі вы абрэзваецеся, Хрыстос вам ня дасьць ніякай карысьці. ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі, зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:16

бо не заснуць яны, калі ня ўчыняць благога, і сон іх ня возьме, калі не давядуць каго да падзеньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 6:18

сэрца, якое задумвае намеры зласьлівыя, ногі, што хутка бягуць на благое,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 3:1-5

Ведай жа тое, што ў апошнія дні надыйдуць злыя часы. А ты пайшоў сьледам за мною ў навучаньні, ладзе жыцьця, намерах, веры, доўгацярплівасьці, любові, непахіснасьці, перасьледваньнях, пакутах, якія здарыліся са мною ў Антыёхіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьледваньні я перанёс, і з усіх выбавіў мяне Госпад. Дый усе, якія хочуць жыць пабожна ў Хрысьце Ісусе, перасьледаваны будуць. А злыя людзі і ашуканцы будуць узрастаць у зьле, падманваючы [іншых] і падманваючы сябе. А ты заставайся ў тым, чаго навучыўся і што табе даверана, ведаючы, праз каго ты навучаны; і што ты з дзяцінства ведаеш Сьвятое Пісаньне, якое можа зрабіць цябе мудрым на збаўленьне праз веру, што ў Хрысьце Ісусе. Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці, каб дасканалым быў чалавек Божы, да ўсякае добрае справы гатовым. Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбцы, пыхліўцы, ганарыстыя, блюзьнеры, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, нячыстыя, бязьлітасныя, няўмольныя, паклёпнікі, неапанаваныя, жорсткія, ненавісьнікі таго, што добрае, здраднікі, неразважныя, фанабэрыстыя, якія больш любяць асалоду, чым Бога, якія маюць выгляд пабожнасьці, а сілы яе адракліся. Ад гэтакіх адварочвайся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:12

Бо вочы Госпада — на праведных, і вушы Ягоныя — да просьбаў іхніх, але аблічча Госпада — супраць тых, якія робяць ліхое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 17:9

Сэрца [чалавека] больш здрадлівае, чым усё [астатняе], і невылечнае; хто спазнае яго?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:16-17

Хто за мяне супраць злачынцаў паўстане? Хто заступіцца за мяне супраць тых, што робяць злачынства? Калі б ГОСПАД ня быў успамогай мне, хутка душа мая пасялілася б у [месцы] маўчаньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:12

Ноч зыходзіць, а дзень наблізіўся, дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:21

Можна паручыцца, зло не пазьбегне пакараньня, а насеньне праведных будзе збаўленае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:8

Хто чыніць грэх, той ад д’ябла, бо ад пачатку д’ябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьніш­чыць справы д’ябла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:17

ГОСПАД даў пазнаць Сябе, учыніўшы суд; у справах рук сваіх заблытаўся бязбожнік. (Разважаньне. Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:10

Душа бязбожніка жадае зла, ня знойдзе [ласкі] ў вачах ягоных бліжні яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 11:5

ГОСПАД выпрабоўвае праведніка, але бязбожніка і таго, які любіць няправасьць, ненавідзіць душа Ягоная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:17-18

Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя. Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:29

ГОСПАД далёка ад бязбожнікаў, але малітвы праведных Ён чуе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 13:11

І Я пакараю ў сусьвеце зло, і бязбожнікаў — за беззаконьне іхняе, і спыню пыху ганарлівых, і прыніжу фанабэрыю крыўдзіцеляў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:19-20

Ня гневайся, [гледзячы] на ліхотнікаў і не зайздросьці бязбожнікам, бо пра злачыннасьць думае сэрца іхняе, і пра ліхоту вусны іхнія гавораць. бо ня будзе будучыні ліхому, і сьветач бязбожнікаў стухне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 1:5-6

Таму не ўстаяць бязбожнікі на судзе, ані грэшнікі ў грамадзе праведных, бо ГОСПАД ведае шлях праведных, а шлях бязбожнікаў загіне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:21

Не спаткае праведніка нічога благога, а ў бязбожніка будзе поўна няшчасьцяў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 55:7

Няхай бязбожнік пакіне шлях свой, а нягоднік — намеры свае, і няхай вернецца да ГОСПАДА, і Ён зьлітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:31

Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:6

Дабраславенствы — на галаве праведнага, а вусны бязбожнікаў хаваюць няправасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 13:41-42

пашле Сын Чалавечы анёлаў Сваіх, і зьбяруць з Валадарства Ягонага ўсе згаршэньні і ўсіх, хто чыніць беззаконьне, і ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 6:12-15

Чалавек нягодны, чалавек злачынны ходзіць з хлусьлівымі вуснамі, лыпае вачыма сваімі, круціць нагамі сваімі, пальцамі сваімі знакі дае, хавае ліхоту ў сэрцы сваім, увесь час прыдумляе благое, сваркі расьсявае. Таму зьнянацку прыйдзе на яго загуба, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе яму аздараўленьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 14:1-3

Кіраўніку хору. Давіда. Сказаў бязглузды ў сэрцы сваім: «Няма Бога!» Сапсаваліся яны і агідныя рэчы робяць, няма таго, хто робіць дабро. Глянуў ГОСПАД з неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць разумны, які Бога шукае. Усе ўхіліліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:16

Вочы ГОСПАДА — на праведных, і вушы Ягоныя — на лямант іхні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 32:6

Бо дурань прамаўляе недарэчнасьці, а сэрца ягонае ўчыняе беззаконьне, каб рабіць нягоднае і гаварыць блюзьнерства супраць ГОСПАДА, каб душу галоднага пазбавіць [хлеба] і ня даць пітва спрагнёнаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:29

Чалавек злачынны зводзіць бліжняга свайго і вядзе яго на шлях нядобры,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 16:17-18

Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх. Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:6

Міласэрнасьцю і праўдай адкупляецца беззаконьне, і страх перад ГОСПАДАМ адводзіць ад зла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 8:20-22

Бог не адкіне нявіннага і ня дасьць рукі ліхотнікам. Ён напоўніць вусны твае сьмехам, і губы твае — радасным ускліканьнем. Тыя, што ненавідзяць цябе, асаромяцца, і не ўстаіць намёт бязбожных».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 140:1-2

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Няхай галовы тых, што мяне абступілі, пакрыюцца ліхоцьцем вуснаў іхніх! Няхай пасыплецца на іх вугольле! У агонь няхай кіне Ён іх, у дол глыбокі, каб ім не паўстаць! Чалавек з языком [ліхім] на зямлі ня ўстоіць; на чалавека злачыннага ліхоцьце цікаваць будзе, каб загубіць яго. Ведаю я, што ГОСПАД выступіць у справе прыгнечанага, [дасьць] суд убогаму. І будуць праведнікі славіць імя Тваё, правыя будуць жыць перад абліччам Тваім! Ратуй мяне, ГОСПАДЗЕ, ад чалавека ліхога, ад чалавека злачыннага захоўвай мяне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:20

Ашуканства ў сэрцы тых, якія задумляюць ліхоту, а ў тых, якія радзяць мір, — радасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 59:7-8

Ногі іхнія бягуць да ліхоты і сьпяшаюцца, каб праліць кроў нявінную; думкі іхнія — думкі злачынныя, спусташэньне і загуба на дарогах іхніх. Ня ведаюць яны шляху супакою, няма суду на сьцежках іхніх, яны скрывілі шляхі свае; кожны, хто ходзіць па іх, ня ведае супакою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:1-2

Не зайздросьці людзям ліхім, не жадай быць з імі, Калі ты слабы ў дзень бедства, дык малая сіла твая. Ратуй узятых на сьмерць, і ці ж не пашкадуеш тых, якія сказаныя на загубу? Калі скажаш: «Вось, мы ня ведалі гэтага?», ці ж Той, Хто дасьледуе сэрцы, не разумее? Ці ж Той, Хто захоўвае душу тваю, ня ведае? Ці ж Ён не аддасьць чалавеку паводле справаў ягоных? Еш мёд, сыне мой, бо ён добры, і соты салодкія для паднябеньня твайго. Гэтак сама веданьне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне. Не цікуй, бязбожніку, каля жытла праведніка, не спусташай месца супачынку ягонага, бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане, а бязбожнікі трапяць у няшчасьце. Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой, і няхай ня цешыцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца, бо часам убачыць ГОСПАД, і будзе [гэта] ліхім у вачах Ягоных, і Ён адверне гнеў Свой ад яго. Ня гневайся, [гледзячы] на ліхотнікаў і не зайздросьці бязбожнікам, бо пра злачыннасьць думае сэрца іхняе, і пра ліхоту вусны іхнія гавораць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 36:1-4

Кіраўніку хору. Слугі ГОСПАДА Давіда. бо крыніца жыцьця — у Табе, у сьвятле Тваім мы бачым сьвятло. Расьцягні міласэрнасьць Тваю над тымі, што ведаюць Цябе, і праведнасьць Тваю — над [людзьмі] са шчырым сэрцам. Няхай не наступіць на мяне нага пыхлівых, і рука бязбожніка няхай ня зрушыць мяне. Там упадуць злачынцы, паваляцца і ня здолеюць паўстаць. Правіна бязбожніка засьведчана ў сэрцы маім: няма страху Божага перад вачыма ягонымі, бо ён ашуквае сябе ў вачах сваіх, нібы шукае беззаконьня свайго, каб узьненавідзець яго. Словы вуснаў ягоных — злачынства і падступнасьць, ён не захацеў разумець, каб рабіць добрае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 26:24-26

Ненавісьнік прыкрываецца вуснамі сваімі, а ў нутры сваім рыхтуе ашуканства. Калі ён робіць лагодным голас свой, ня вер яму, бо сем брыдотаў у сэрцы ягоным. [Чыя] нянавісьць прыхоўваецца ашуканствам, таго ліхота выявіцца перад грамадою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 101:3-4

Не пастаўлю перад вачыма маімі рэчы нягодныя; учынкі паганыя я ненавіджу, не прылепяцца яны да мяне. Сэрца падступнае далёка ад мяне, зла не хачу я і ведаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 1:16-17

Абмыйцеся, будзьце чыстымі! Прыбярыце ліхоту ўчынкаў вашых з вачэй Маіх! Спыніцеся чыніць зло! Навучыцеся рабіць дабро, рупцеся пра суд, дапамагайце пакрыўджанаму, абараняйце сіротаў, заступайцеся за ўдоваў!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:12

бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:5

Праведнасьць беззаганнага раўняе шлях ягоны, а бязбожнік падае праз бязбожнасьць сваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:8

Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:23-24

Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае! І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:15

Правасудзьдзе — радасьць для праведніка і загуба для злачынцаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 3:11

А ліхотніку — гора, бо ён [атрымае] ліха, бо адплата яму будзе паводле [ўчынкаў] рук ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 7:24

Але яны не паслухалі і не прыхілілі вуха сваё, і пайшлі паводле закамянеласьці сэрца свайго ліхога, і павярнуліся [да Мяне] плячыма, а не абліччам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 125:5

Але тых, што зыходзяць на сьцежкі крывыя свае, няхай выганіць ГОСПАД разам са злачынцамі. Супакой над Ізраілем!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:15

Ухіляйся ад ліхога і рабі добрае; шукай супакою і імкніся да яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 2:1-2

Гора тым, якія прыдумляюць беззаконьне і абдумваюць ліхоцьце на ложках сваіх, а ў сьвятле раніцы выконваюць гэта, бо гэта ў моцы рук іхніх. Устаньце і ідзіце, бо няма [тут] супачынку, гэта [месца] нячыстае, яно — загуба для [вас], загуба страшэнная. Калі б чалавек, які ходзіць за ветрам і хлусьнёю падманвае, [сказаў]: «Я буду прапаведаваць пра віно і сікеру», ён стаў бы прапаведнікам для народу гэтага. Я зьбіраньнем зьбяру ўсяго цябе, Якубе, зграмаджэньнем зграмаджу рэшту Ізраіля, пастаўлю іх разам, як авечак у Боцры, як чараду пасярод пашы ейнай, і будзе гоман ад [мноства] людзей. Узыйдзе Той, Які зломіць [перашкоды] перад абліччам іхнім; яны праломяць і пойдуць праз браму, і ўвойдуць праз яе, і валадар іхні — перад абліччам іх, і ГОСПАД на чале іх. Зажадаюць яны палёў, і забіраюць іх, і дамоў — і бяруць [іх]; яны прыгнятаюць гаспадара і дом ягоны, чалавека і спадчыну ягоную.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:13-15

Спакушаны, ніхто няхай ня кажа: «Бог мяне спакушае», бо Бог не спакушаецца злом, і Сам нікога не спакушае. А кожны спакушаецца, захоплены і прываблены ўласным пажаданьнем; пасьля пажаданьне, зачаўшы, нараджае грэх, а грэх, як яго давесьці да канца, спараджае сьмерць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:12-15

каб выратаваць цябе ад шляху ліхога і ад чалавека, які гаворыць хлусьліва, ад тых, якія пакідаюць шлях просты, каб хадзіць сьцежкамі цемры, якія цешацца, робячы злое, і радуюцца з ліхіх учынкаў, у якіх шляхі крывыя і якія блукаюцца на сьцежках сваіх,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:44

А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:26

Агіда для ГОСПАДА — думкі бязбожных, а прамовы чыстыя прыемныя [Яму].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:7-8

Бо думкі цялесныя — варожасьць да Бога, бо яны не падпарадкоўваюцца закону Божаму, дый ня могуць. Дык тыя, якія ў целе, Богу дагадзіць ня могуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 6:27-28

Я паставіў цябе як вежу ў народзе Маім і як цьвярдыню, каб ты даведаўся і выспрабаваў шлях іхні. Усе яны — адступнікі з адступнікаў, ходзяць нахабна, усе яны — медзь і жалеза, усе папсаваныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 33:15-16

Хто ходзіць у праведнасьці і гаворыць праўдзіва, хто брыдзіцца прыбыткам з рабаваньня, хто стрымлівае далоні свае, каб прымаць хабар, хто затыкае вушы свае, каб ня чуць пра [праліцьцё] крыві, і заплюшчвае вочы, каб не глядзець на зло, той будзе жыць на вышынях, і ўмацаваньні на скалах [будуць] сховішчам ягоным, будзе дадзены яму хлеб ягоны і вада ягоная [будзе] ў яго напэўна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:12-13

Дык няхай не валадарыць грэх у сьмяротным целе вашым, каб вам слухацца яго ў пажаданьнях ягоных. І не аддавайце грэху члены вашыя як зброю няправеднасьці, але аддайце сябе Богу як ажыўшых з мёртвых, і члены вашыя [аддайце] Богу як зброю праведнасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 140:4-5

навастрылі язык свой, як зьмеі, атрута зьмяіная ў вуснах іхніх. (Сэлях) Захавай мяне, ГОСПАДЗЕ, ад рук бязбожніка! Захоўвай мяне ад чалавека злачыннага, ад тых, што мяркуюць пахіснуць стопы мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:19

Шлях бязбожнікаў цёмны, яны ня ведаюць, дзе спатыкнуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:3

Але верны Госпад, Які ўмацуе вас і захавае ад злога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 3:10-12

як напісана: «Няма праведнага аніводнага; няма таго, хто разумее; няма таго, хто шукае Бога. Усе ўхіліліся, разам нягодныя; няма таго, хто робіць дабро, няма аніводнага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:6

Праведнасьць захоўвае таго, хто беззаганны ў шляху [сваім], а бязбожнасьць губіць грэшніка.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:13

і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава навекі. Амэн”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:27

Бо, вось, гінуць тыя, што ад Цябе адыходзяць; Ты вынішчаеш кожнага, хто чужаложыць, [выракаючыся] Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:4-5

Усё зрабіў ГОСПАД дзеля Сябе, і нават бязбожніка на дзень ліхі. Агіда для ГОСПАДА кожны пыхлівы сэрцам, можна паручыцца, ён не застанецца непакараным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:21-23

Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе. Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?” І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:27

Агіда для праведнікаў — чалавек беззаконны, а для бязбожніка агідны той, што [ідзе] простым шляхам. м.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:3

Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:19

Мы ведаем, што мы — ад Бога, і ўвесь сьвет ляжыць у зьле.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 97:10

Вы, што любіце ГОСПАДА, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы багабойных Сваіх, з рукі бязбожных выратоўвае іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:9

Любоў [няхай будзе] некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 3:19-20

Суд жа такі, што Сьвятло прыйшло ў сьвет, але людзі палюбілі цемру больш за сьвятло, бо ўчынкі іх былі злыя. Ён прыйшоў да Ісуса ўначы і сказаў Яму: «Раббі! Мы ведаем, што Ты Настаўнік, Які прыйшоў ад Бога, бо ніхто ня можа рабіць такіх знакаў, якія Ты робіш, калі б ня быў з ім Бог». Бо кожны, хто робіць благое, ненавідзіць сьвятло і не ідзе да сьвятла, каб не былі дакараныя ўчынкі ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:8-9

Хто задумляе рабіць ліхое, таго называюць зламысным. Намеры бязглуздага — грэх, і [намеры] блюзьнера — агіда для чалавека.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:17-18

Няхай сьвеціць аблічча Тваё над слугою Тваім; збаў мяне праз міласэрнасьць Тваю! ГОСПАДЗЕ, ня дай Ты мне асароміцца, бо да Цябе я клічу! Няхай асаромяцца бязбожнікі, няхай яны змоўкнуць у пекле,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:4

Бо [начальнік — гэта] Божы служыцель табе на дабро. А калі робіш злое, бойся, бо ён не дарэмна носіць меч, бо ён — Божы служыцель, мсьціўца на гнеў таму, хто робіць злое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:7

Злачыннасьць бязбожнікаў зьвернецца на іх, бо яны грэбуюць чыніць суд [справядлівы].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 13:49-50

Так будзе пры сканчэньні веку: выйдуць анёлы, і аддзеляць злых спасярод праведных, Іншыя ж упалі на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі; і адразу ўзыйшлі, бо зямля была неглыбокая, і ўкінуць іх у печ вогненную, там будзе плач і скрыгат зубоў».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 5:23-24

якія за хабар апраўдваюць вінаватага, а праведнасць праведніка адсоўваюць ад яго. Таму як салому зьядае язык вогненны, а сена зьнікае ў полымі, так корань іхні станецца гнільлём, і краса іхняя разьляціцца, як пыл, бо яны адкінулі Закон ГОСПАДА Магуцьцяў, і словамі Сьвятога Ізраіля пагардзілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:10-11

Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай стрымлівае язык свой ад ліхоты і вусны свае, каб не гаварылі падступна, няхай ухіляецца ад ліха і робіць дабро; няхай шукае супакою і імкнецца да яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:27

і не давайце месца д’яблу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:29

Шлях ГОСПАДАЎ — апора для беззаганных і загуба для злачынцаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 101:4

Сэрца падступнае далёка ад мяне, зла не хачу я і ведаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 36:12

Няхай не наступіць на мяне нага пыхлівых, і рука бязбожніка няхай ня зрушыць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:18-19

Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты. Лепш скарацца духам з пакорнымі, чым дзяліць здабычу з пыхліўцамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:10

не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Ствары ўва мне, о Божа, чыстае сэрца і аднаві праведнага духа ўнутры мяне, любы Нябесны Айцец. Я схіляюся перад Табой, бо патрабую Цябе. Сёння я прыйшоў прасіць прабачэння за ўсю маю благасць. Даруй мне, бо я хадзіў у злавесці, і маё сэрца рабіла зло перад вачыма Тваімі. Прашу Цябе, абмый мяне сваёй крывёю, Ісусе, бо я хачу, каб Ты перамяніў маю ўнутраную істоту паводле Твайго вобразу і падабенства. Напаўняй мяне кожны дзень сваёй прысутнасцю, каб я мог заставацца ў Тваёй святасці. Выпраў мае крокі і навучы мяне Тваёй волі, якая добрая, прыемная і дасканалая. Дапамажы мне не адыходзіць ад Твайго слова ніколі, а заўсёды жыць, каб выконваць Твае пастановы і запаведзі. Не дай мне ісці за жаданнямі маёй плоці і злом майго сэрца. Жый у маім духу, Святы Дух, і няхай Твая любоў пануе над усім маім быццём, каб я заўсёды жыў для Цябе і праз Цябе. У імя Ісуса, Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы