Грошы дазваляюць купіць ежу і адзенне; з імі мы плацім за арэнду або купляем дом. "Роля грошай у грамадстве вельмі важная, калі б яны зніклі як сродак для атрымання тавараў, людзі запанікавалі б, і паўсюль пачаліся б войны праз некалькі дзён." Але грошы маюць свае абмежаванні.
У Божым слове мы знаходзім такі верш: "Бо карань усяго зла ёсць срэбралюбства, якому аддаўшыся, некаторыя ўхіліліся ад веры і самі сябе падвергнулі многім пакутам" (1 Цімафею 6:10). У сваім доўгім ці кароткім жыцці мы таксама бачылі мужчын і жанчын, якія імкнуліся мець гэтыя грошы, і ў рэшце рэшт, як гаворыцца ў вышэйзгаданай цытаце, нічога не забралі з сабой.
Што такое любіць грошы? Гэта значыць быць кіраваным жаданнем, якое прымушае нас думаць і дзейнічаць толькі дзеля ўзбагачэння або матэрыялізму. Хачу растлкаваць: мець грошы — гэта не дрэнна, апостал Павел кажа нам, што дрэнна любіць грошы.
Біблія кажа нам, што мы не можам служыць Богу і мамоне. "Ніхто не можа служыць двум гаспадарам: бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, альбо аднаго будзе трымацца, а другім грэбаваць. Не можаце служыць Богу і мамоне" (Мацвея 6:24). Ніхто, хто служыць Богу, не можа адначасова служыць грашам. І наадварот, хто служыць грашам, хто падпарадкоўваецца іх уладзе, не можа служыць Богу.
Стаў Бога заўсёды на першае месца ва ўсім і няхай толькі Бог кіруе нашым жыццём.
з зычлівасьцю служачы Госпаду, а ня людзям, ведаючы, што кожны, хто зробіць добрае, атрымае тое самае ад Госпада, ці ён нявольнік, ці вольны.
Бо калі мы былі ў вас, дык загадалі вам: калі хто ня хоча працаваць, той няхай і ня есьць.
Хто абрабляе зямлю сваю, той насыціцца хлебам, а хто ганяецца за марнасьцю, той ня мае розуму.
і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам; каб вы хадзілі прыстойна перад тымі, што звонку, і ні ў чым ня мелі патрэбы.
А кожны няхай выспрабоўвае справы свае, і тады будзе мець пахвалу толькі адносна сябе, а не адносна другога. Бо кожны панясе свой цяжар.
Намагайся паставіць сябе перад Богам вартым, работнікам, які ня будзе асаромлены, які слушна пераказвае слова праўды.
Ідзі да мураша, гультаю, і паглядзі на шляхі ягоныя, і станься мудрым. Няма ў яго начальніка, ані наглядчыка, ані кіраўніка, але ён летам загатаўляе хлеб сабе і зьбірае ежу сваю ў жніво.
Ці бачыў ты чалавека, спраўнага ў занятку сваім? Перад абліччам валадароў ён будзе стаяць, ня будзе ён стаяць перад прасьцякамі.
Служыце адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае. Калі хто гаворыць — як словы Божыя; калі хто служыць — па сіле, якую дае Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.
Усё, што можа зрабіць рука твая, рабі паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма ані справаў, ані разуменьня, ані веданьня, ані мудрасьці.
Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой. Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.
Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.
А пан ягоны прамовіў да яго: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.
Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.
І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
Няхай хараство Госпада, Бога нашага, будзе над намі і ўмацуе справы рук нашых. Умацуй Ты справы рук нашых!
Жаданьне гультая заб’е яго, бо рукі ягоныя адмаўляюцца працаваць. Кожны дзень ён жадае і прагне, а праведнік дае і не шкадуе.
Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.
А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.
Хто абрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам, а хто гоніцца за марнасьцю, насыціцца беднасьцю.
I ты выглядзі з усяго народу людзей здольных, якія баяцца Бога, людзей праўды, якія ненавідзяць хцівасьць, і пастаў іх як начальнікаў над тысячамі, начальнікаў над сотнямі, начальнікаў над пяцідзясяткамі і начальнікаў над дзясяткамі.
Багацьце, [здабытае] марным чынам, змалее, а хто зьбірае яго рукою сваёю, — памнажае яго.
Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.
пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю, і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад статку,
бо вы самі ведаеце, як трэба насьлядаваць нас, бо мы не сваволілі між вамі, таксама дарма ні ў каго хлеба ня елі, але ў працы і стоме рабілі ўначы і ўдзень, каб не абцяжарыць каго з вас,
І ўзяў ГОСПАД Бог чалавека, і зьмясьціў яго ў садзе Эдэм, каб абрабляў яго і захоўваў яго.
Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў, каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,
Лепей быць простым і працаваць на сябе, чым выдаваць сябе за паважнага і ня мець хлеба.
Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх; каму пашану — пашану.
Ведай добра авечак тваіх, зьвяртай сэрца тваё да статкаў тваіх, бо багацьце ня вечнае, і ці ж дыядэма [перадаецца] з пакаленьня ў пакаленьне?
І Ён напоўніў іх мудрасьцю сэрца, каб яны рабілі ўсякую працу разьбяра, і мастака, і вышывальніка на блакіце, пурпуры, барвовым кармазыне і вісоне, і ткача, які робіць усякую працу і мастацкі аздабляе [тканіну].
Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя, выкупляючы час, бо дні злыя.
Падманлівы набытак здабудзе бязбожнік, а таму, хто сее праведнасьць, будзе пэўная нагарода.
Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе», так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».
Молім вас таксама, браты, настаўляйце свавольных, пацяшайце маладушных, падтрымлівайце слабых, будзьце доўгацярплівымі да ўсіх.
Бо хто з вас, хочучы пабудаваць вежу, сеўшы спачатку, не аблічыць выдаткаў, ці мае, каб дакончыць яе,
Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму, і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная. І паглядзеў я, і зьвярнуў [на гэта] сэрца маё, убачыў, і атрымаў настаўленьне: «Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш. і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая — як чалавек узброены».
А той, які ўзяў адзін талент, падыйшоўшы, сказаў: “Пане, я ведаю цябе, што ты — чалавек жорсткі, які жне, дзе ня сеяў, і зьбірае, дзе не рассыпаў. І, збаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю; вось, трымай тваё”. Адказваючы, пан ягоны сказаў яму: “Злы слуга і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў. Дык мусіў ты аддаць срэбра маё купцам; і я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з прыбыткам.
А хто садзіць і хто палівае, ёсьць адно, і кожны атрымае сваю нагароду паводле сваёй працы.
Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі. Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне.
Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее з дабраславеньнем, той з дабраславеньнем і пажне.
I Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьнем і [ўменьнем] да ўсялякай працы, мастацкімі здольнасьцямі рабіць з золата, срэбра і медзі, і абрабляць камяні для асаджэньня [іх], і абрабляць дрэва, каб рабіць [з ім] усялякую працу.
і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.
і мейце добры лад жыцьця між паганамі, каб яны за тое, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, гледзячы на добрыя справы [вашыя], славілі Бога ў дзень адведзінаў.
Паны, давайце слугам тое, што справядліва і што адпаведна, ведаючы, што і вы маеце Госпада ў небе.
I быў ГОСПАД з Язэпам, і стаўся ён чалавекам, які мае посьпех, і быў у доме гаспадара свайго, Эгіпцяніна. I ўзяў гаспадар Язэпаў яго, і кінуў яго ў вязьніцу, месца, дзе былі ўвязьнены вязьні валадара. І быў ён там у вязьніцы. I быў ГОСПАД з Язэпам, і зьявіў да яго міласэрнасьць, і даў ласку яму ў вачах начальніка вязьніцы. I аддаў начальнік вязьніцы ў руку Язэпу ўсіх вязьняў, якія былі ў вязьніцы, і ўсё, што там рабілі, ён рабіў. Не пільнаваў начальнік вязьніцы нічога, што было ў руках ягоных, бо ГОСПАД быў з ім, і ў тым, што ён рабіў, ГОСПАД даваў посьпех. I бачыў гаспадар ягоны, што ГОСПАД з ім, і ўсяму, што ён робіць, ГОСПАД дае посьпех у руках ягоных.
І я ведаю, Божа мой, што Ты выспрабоўваеш сэрца, і шчырасьць даспадобы Табе. І я ў шчырасьці сэрца майго ахвотна прынёс у дар усё гэта. І цяпер я бачу з радасьцю народ Твой, які знаходзіцца тут і дабраахвотна прыносіць дары Табе.
а які ня ведаў і зрабіў вартае кары, біты будзе меней. Бо ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і вымагацца будзе, і каму шмат даручана, з таго больш запатрабуюць.
Хто даглядае дрэва фігавае, будзе есьці плады яго, а хто пільнуецца гаспадара свайго, будзе ў пашане.
Гультай ня хоча араць, бо холадна, таму будзе прасіць у час жніва, і [не атрымае] нічога.
Дзеля гэтага кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: “Я з моцай казаў дому бацькі твайго, што будуць яны служыць перад абліччам Маім на вякі. Але цяпер, кажа ГОСПАД, гэтак ня будзе ў Мяне. Цяпер так будзе: хто будзе славіць Мяне, і Я таго праслаўлю; а хто зьневажае Мяне, той будзе ў ганьбе.
Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі.
Ці вы ня ведаеце, што тыя, якія бягуць на стадыёне, бягуць усе, але адзін атрымлівае ўзнагароду? Дык бяжыце, каб атрымаць.
З плоду вуснаў сваіх чалавек насыціцца дабром, і праца рук чалавека зьвернецца да яго.
Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,
Язэпу было трыццаць гадоў, калі ён стаў перад фараонам, валадаром Эгіпту. I выйшаў Язэп ад аблічча фараона, і прайшоў па ўсёй зямлі Эгіпецкай. I выдала зямля ў сем гадоў дабрабыту поўныя жмені [збожжа]. I зьбіраў ён усякае харчаваньне тых сямі гадоў, якія былі ў зямлі Эгіпецкай, і разьмясьціў харчаваньне ў гарадах; харчаваньне з вакалічных палёў гораду ён складаў у [кожным з] іх. I назьбіраў Язэп збожжа, як пяску марскога, так шмат, ажно перасталі лічыць, бо не было [яму] ліку.
Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае? Ці вы ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вамі будзе суджаны сьвет, няўжо вы ня вартыя судзіць рэчы малыя? Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
Слугі, слухайцеся гаспадароў паводле цела, са страхам і трымценьнем, у шчырасьці сэрца вашага, як Хрыста, не на вачах толькі паслугуючы, як тыя, што людзям дагаджаюць, але як слугі Хрыстовыя, якія выконваюць волю Божую ад душы, з зычлівасьцю служачы Госпаду, а ня людзям, ведаючы, што кожны, хто зробіць добрае, атрымае тое самае ад Госпада, ці ён нявольнік, ці вольны.
Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.
Не занядбоўвай дару [ласкі], што ў табе, які дадзены табе праз прароцтва, з ускладаньнем рук старостаў. Гэта абдумвай, у гэтым будзь, каб посьпех твой быў яўны для ўсіх.
Тады кажа вучням Сваім: «Сапраўды, жніво багатае, а работнікаў мала. Дык прасіце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё».
І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей, ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.
Раніцаю сей насеньне тваё, і ў вечары не спыняй рукі тваёй, бо ты ня ведаеш, з чаго будзе больш карысьці, з аднаго ці з другога, ці з абодвух будзе аднолькава добра.
Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.
У цябе мноства работнікаў для працы; каменяроў і разьбяроў, і цесьляроў, і ўсіх, здольных да ўсякай работы. Золата, срэбра, медзі і жалезу няма лічбы. Устань і рабі; і ГОСПАД будзе з табою».
Мучаешся ты і мучаеш народ гэты, які з табою; бо цяжкая для цябе справа гэтая, ты ня можаш рабіць яе сам адзін.
І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.
Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе.
І Я зраблю з цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё, і будзеш ты дабраславенствам. І загадаў фараон людзям сваім, і яны выслалі [Абрама], і жонку ягоную, і ўсё, што ён меў. І Я дабраслаўлю тых, якія будуць дабраслаўляць цябе, а тых, якія будуць праклінаць цябе, Я пракляну. І будуць дабраслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі».
Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам, і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.
А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава. Быццам стрэлы ў руцэ магутнай, гэтак сыны маладыя. Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.
Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям. Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары.
А Бог магутны памножыць у вас усякую ласку, каб, заўсёды і ў-ва ўсім маючы ўсялякую задаволенасьць, вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,
ведаючы, што кожны, хто зробіць добрае, атрымае тое самае ад Госпада, ці ён нявольнік, ці вольны.
Мы нікому ні ў чым не даем спатыкненьня, каб ня ганілася служэньне, але ў-ва ўсім адрэкамэндоўваем вам сябе, як служыцеляў Божых, у вялікай цярплівасьці, у прыгнётах, у патрэбах, у ўцісках,
Чалавек верны мае шмат дабраславенстваў, а хто сьпяшаецца ўзбагацець, не пазьбегне пакараньня.
Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе: «Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!»
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
Усякая душа няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; а ўлады, якія ёсьць, ад Бога пастаўлены. Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў — гэта спаўненьне Закону. І гэтак [рабіце], ведаючы час, што ўжо гадзіна абудзіцца нам зо-сну, бо цяпер бліжэй да нас збаўленьне, чым калі мы паверылі. Ноч зыходзіць, а дзень наблізіўся, дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла. Як удзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасьці і бессаромнасьці, ня ў сварцы і зайздрасьці, але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажаданьнях. Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.