Бог цудоўны, і Ён дае нам моманты, каб святкаваць і радавацца з роднымі і сябрамі. Гэта асаблівыя моманты, якіх мы чакаем з нецярпеннем, як дзень нараджэння, гадавіна, вяселле і іншыя святы. Але ж Бог дае нам Сваю міласэрнасць кожную раніцу, і гэта робіць кожны дзень асаблівым, днём, каб радавацца з нашым Госпадам Ісусам Хрыстом і цешыцца Яго цудамі.
Падумайце толькі, кожны новы дзень — гэта падарунак! У святочныя дні, калі мы разам з блізкімі, заўсёды можна падзяліцца Божым словам і паразважаць пра Яго дабрыню. Няхай гэта стане добрай традыцыяй.
ГОСПАД, Бог твой, сярод цябе, Волат, Які збаўляе. Ён цешыцца з цябе ў радасьці, Ён супакоіць [цябе] любоўю Сваёй, Ён будзе радавацца з цябе з ускліканьнем.
"Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД і захавае цябе! Няхай спагадна гляне ГОСПАД на цябе і зьлітуецца над табою! Няхай зьверне ГОСПАД аблічча Сваё на цябе і дасьць табе супакой!"
ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, няхай павялічыць вас у тысячу разоў і дабраславіць вас, як Ён гаварыў вам.
Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе. Ізноў кажу: радуйцеся. Спагаднасьць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Госпад блізка! Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам, і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.
Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.
Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца, ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога, ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды; усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.
Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага! Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну! Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца. (Сэлях)
Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць. Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе. Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства. Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе:
«Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем: дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць. А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведаміць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе, якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя. Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста. Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн. «каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».
Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй, бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.
Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны. Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку. Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго. Шукае яна воўну і лён, і ахвотна працуе рукамі сваімі. Яна падобная да караблёў купецкіх, здалёк прыносіць хлеб свой. І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім. Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік. Яна падпярэзвае моцаю сьцёгны свае і ўмацоўвае рамёны свае. Яна адчувае, што добры занятак яе, і сьветач яе ня тухне і ўначы. Працягвае рукі свае да кудзелі, а далоні яе трымаюць верацяно. Што, сыне мой? Што, сыне жывата майго? Што, сыне абяцаньняў маіх? Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і руку сваю працягвае беднаму. Не баіцца сьцюжы для дому свайго, бо ўвесь дом яе ў кармазын апрануты. Дываны яна робіць сабе, вісон і пурпур — адзеньне яе. У брамах [гораду] вядомы муж ейны, калі сядзіць сярод старшыняў зямлі. Робіць яна палатніну, і продае яе, і дастаўляе паясы купцам Хананейскім. Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць. Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе. Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства. Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе: «Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!» Не давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх нішчыцелькам валадароў. Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы. Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе.
Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй. Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.
прыводзячы на памяць некрывадушную веру тваю, якая раней жыла ў бабулі тваёй Ляідзе і ў маці тваёй Эўніцы, і я перакананы, што і ў табе.
але былі мы лагодныя сярод вас, як карміцелька клапоціцца пра дзетак сваіх. Гэтак мы, рупячыся пра вас, пажадалі перадаць вам ня толькі Эвангельле Божае, але і душы нашыя, бо вы сталіся нам любымі.
Альлелюя! Шчасьлівы той чалавек, які баіцца ГОСПАДА і ў прыказаньнях Ягоных мае ўпадабаньне вялікае. Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне. Магутным будзе на зямлі насеньне ягонае; пакаленьне правых будзе дабраслаўлёнае.
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць. Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго. Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла, бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах. Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць. Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці, і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой, і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога. І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае. Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля, «Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем: дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць. А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведаміць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе, якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя. Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста. Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн. «каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».
каб вучылі мудрасьці маладых, каб тыя любілі мужоў, любілі дзяцей, былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае.
але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.
Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА.
Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць, церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,
Львяняты бядуюць і галадуюць, але тыя, што шукаюць ГОСПАДА, не адчуюць нястачы ўсякага даброцьця.
Няхай будзе [аздобаю] ня вонкавае заплятаньне валасоў і залатыя ўпрыгожваньні або апрананьне ў шаты сьвету, але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.
Бо [адзін] дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу [іншых]; я выбіраю стаяць каля парога ў Доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня.
Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць.
Якія каштоўныя для мяне думкі Твае, Божа, якая вялікая безьліч іх! Лічу іх, але іх больш, чым пяску. Я буджуся, і я ўсьцяж з Табою.
Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!
Бо Бог загадаў, кажучы: “Шануй бацьку твайго і маці”, і: “Хто праклінае бацьку ці маці, няхай сьмерцю памрэ”.
Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім, і буду ўшаноўваць імя Тваё на вякі.
Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але [нават] калі яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе! Вось, Я запісаў цябе на далонях Маіх, муры твае перада Мною заўсёды.
Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх; каму пашану — пашану.
але я ўсьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што аднятае ад маці сваёй. Як дзіця, аднятае [ад маці], душа мая ў-ва мне.
з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю, Але вы ня гэтак пазналі Хрыста, калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,— каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях, а абнавіцца духам розуму вашага і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды. Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму. Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым; і не давайце месца д’яблу. Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу. Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць. намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.
Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.
Сыне мой, захавай прыказаньні бацькі твайго і не пакідай закон маці тваёй, навяжы іх назаўсёды на сэрцы тваім і абвяжы імі шыю тваю.
Ісус жа, убачыўшы маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, кажа маці Сваёй: «Жанчына! Вось сын твой!»