Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 145:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 ДАЛЕТ. Пакаленне пакаленню хваліць справы Твае, і апавяшчае моц Тваю.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 145:4
11 Крыжаваныя спасылкі  

І дні гэтыя маюць узгадвацца і сьвяткавацца ў-ва ўсіх пакаленьнях, і ў кожнай сям’і, і ў кожнай акрузе, і ў кожным горадзе. І дні гэтыя Пурыму не забудуцца сярод Юдэяў, па­мяць пра іх ня зьнішчыцца ў насеньні іхнім.


А яны навучаць цябе, і скажуць табе, і ад сэрца свайго скажуць слова табе.


І да старасьці, і да сівізны не пакідай мяне, Божа, пакуль я пра рамяно Тваё не распавяду пакаленьню гэтаму і пра магутнасьць Тваю — усім, што народзяцца яшчэ.


Жывы, [толькі] жывы будзе славіць Цябе, як я сёньня. Бацька сынам паведаміць пра вернасьць Тваю.


[Памятай] дзень, калі ты стаяў перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, на Харэве, калі ГОСПАД сказаў мне: "Зьбя­ры да Мяне народ, няхай пачуюць словы Мае, каб навучыліся баяцца Мяне ў-ва ўсе дні жыцьця на зямлі і навучылі гэтаму сыноў сваіх".


Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы