Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


112 Вершы з Бібліі пра спрэчкі і сваркі

112 Вершы з Бібліі пра спрэчкі і сваркі

Задумайся, сябар, Бог жадае, каб мы, Яго дзеці, рабілі дабро і мелі чыстае і праведнае сэрца перад Ім. Усе мы маем пачуцці і эмоцыі, якія часам штурхаюць нас рабіць тое, што не падабаецца Богу. Але нельга дазваляць нашай грахоўнай прыродзе браць верх і ўцягваць нас у сваркі.

Таму важна сачыць за сваімі ўчынкамі кожны дзень і прасіць Бога, каб Яго Святы Дух праявіўся ў нас. Так мы зможам жыць у свабодзе і пазбегнуць канфліктаў і падзелаў.

Біблія вучыць нас пазбягаць спрэчак. У 2-м Цімафею 2:14 напісана: "Настойвай на гэтым перад Богам, каб яны не ўступалі ў спрэчкі, бо гэта нікому не патрэбна і вядзе толькі да гібелі тых, хто слухае".

У сварках няма нічога добрага, яны нікому не дапамагаюць і нічога карыснага не ствараюць. Таму важна ачысціць сваё сэрца і прасіць у Ісуса мірнага духу, які імкнецца будаваць і благаслаўляць іншых, а не раніць іх.




БЫЦЦЁ 13:7-8

І была спрэчка паміж пастухамі статкаў Абрама і пастухамі статкаў Лота. А ў той час Хананейцы і Пэрэзэі жылі ў той зямлі. І сказаў Абрам Лоту: «Няхай ня будзе спрэчкі паміж мной і табой, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы ж браты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:6

Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 3:9

А дурных спрэчак, і радаводаў, і сварак, і звадак адносна Закону пазьбягай, бо яны некарысныя і марныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:3

Слава для чалавека — пакінуць спрэчку, а ўсе неразумныя задзірлівыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 30:33

Бо хто зьбівае малако, атрымае масла, і хто ўдарыць у нос, атрымае кроў, а хто выклікае гнеў, атрымае сварку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:16

бо дзе зайздрасьць і сварлівасьць, там бязладзьдзе і ўсякія благія рэчы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 120:7

Я — [сам] супакой; але, як толькі прамоўлю, яны [пачынаюць] вайну.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:15

Калі ж адзін аднаго кусаеце і зьядаеце, глядзіце, ня будзьце зьнішчаныя адзін адным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:18

Чалавек гняўлівы выклікае звадкі, а няскоры да гневу супакойвае спрэчку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:19

Пакрыўджаны брат — як умацаваны горад, а сваркі — як завалы ў замку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:19

Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:13

Неразумны сын — загуба для бацькі, а сварлівая жонка — як няспыннае капаньне [праз дах].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:14-15

Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў, каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:1-2

Адкуль войны і звадкі між вамі? Ці не адсюль, з [пажаданьня] асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых? Панізьцеся перад Госпадам, і Ён узвысіць вас. Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і судзіць брата свайго, той ачарняе Закон і судзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя. Адзін ёсьць Заканадаўца, Які можа збавіць і загубіць. А хто ты, які судзіш другога? Паслухайце цяпер вы, якія кажаце: «Сёньня і заўтра пойдзем у такі і такі горад, і будзем там адзін год, і будзем гандляваць і зарабляць», вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — пара, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне. Замест таго, каб гаварыць вам: «Калі Госпад захоча і будзем жывыя, зробім тое ці другое», вы цяпер праз пыху сваю хваліцеся. Усякая гэткая пахвальба ёсьць зло. Дык хто ведае, як рабіць дабро, і ня робіць, грэх таму. Вы жадаеце і ня маеце; забіваеце і зайздросьціце, і ня можаце атрымаць, вадзіцеся і ваюеце; а ня маеце дзеля таго, што ня просіце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:9

Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:24-26

а слуга Госпада ня мусіць вадзіцца, але быць ветлівым да ўсіх, здольным навучаць, цярплівым, у ціхасьці настаўляць тых, якія працівяцца, ці ня дасьць ім Бог навяртаньня дзеля пазнаньня праўды, каб яны вызваліліся з пасткі д’яблавай, які злавіў іх пад сваю волю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:3

бо вы памерлі, і жыцьцё вашае схаванае з Хрыстом у Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:10

Малю вас, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы казалі тое самае, і не было між вамі падзелаў, але каб вы былі злучаны ў тым самым розуме і ў той самай думцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:10

Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:2-3

з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю, Але вы ня гэтак пазналі Хрыста, калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,— каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях, а абнавіцца духам розуму вашага і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды. Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму. Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым; і не давайце месца д’яблу. Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу. Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць. намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:8-9

Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спачувайце адзін аднаму, [будзьце] браталюбныя, спагадлівыя, пачцівыя, не аддавайце ліхам за ліха ці зьнявагай за зьнявагу, а, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што вы дзеля гэтага пакліканыя, каб узяць у спадчыну дабраслаўленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:10

Выгані насьмешніка, і адыйдзе звадка, і суцішацца спрэчкі і абразы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 26:20-21

Калі няма дроваў, агонь гасьне, калі няма пляткара, звадка сьціхае. Вугаль — для жару, дровы — для агню, а чалавек сварлівы — для распальваньня спрэчкі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:1

Адкуль войны і звадкі між вамі? Ці не адсюль, з [пажаданьня] асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:3

Бо вы яшчэ цялесныя. Бо калі між вамі зайздрасьць, сваркі і нязгода, дык ці не цялесныя вы і ці не па-чалавечаму ходзіце?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:19

Хто любіць сваркі, любіць грэх, і хто падымае высока вароты свае, шукае загубы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 58:4

Вось, вы посьціце, каб ва­дзіцца і сварыцца, і б’іцёся кулакамі нахабна. Ня трэба посьціць так, як у гэты дзень, каб быў выслуханы на вышынях голас ваш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:18

Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:14

Гэта нагадвай, сьведчачы перад Госпадам, каб не спрачаліся дзеля словаў, што нічога не дае, а руйнуе тых, якія слухаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:23-24

Ад дурных і бязглуздых спрэчак адмаўляйся, ведаючы, што яны нараджаюць звадкі; а слуга Госпада ня мусіць вадзіцца, але быць ветлівым да ўсіх, здольным навучаць, цярплівым,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 26:21

Вугаль — для жару, дровы — для агню, а чалавек сварлівы — для распальваньня спрэчкі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 133:1

Сьпеў узыходжаньня. Давіда. О, як гэта добра і цудоўна, калі браты ў згодзе жывуць!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:14

Пачатак звадкі — прарыў вады, перш, чым спрэчка пачнецца, пакінь [яе].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:12

Нянавісьць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе правіны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:31

Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:3-5

Калі хто навучае іначай і не ідзе за здаровымі словамі Госпада нашага Ісуса Хрыста і за вучэньнем пра пабожнасьць, той узьбіўся ў пыху, нічога не разумеючы, але хварэючы на спрэчкі і кіданьне словамі, ад якіх стаецца зайздрасьць, сварка, блюзьнерствы, зласьлівыя падазрэньні, пустыя гутаркі між людзьмі зьнішчанага розуму і пазбаўленымі праўды, якія думаюць, што пабожнасьць — [сродак] дзеля прыбытку. Аддаляйся ад гэтакіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 16:17

Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:15-17

Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго між табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, ты здабыў брата твайго. Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух або трох сьведак змацавалася ўсякае слова. Калі ж не пачуе, скажы царкве, а калі і царквы не пачуе, няхай будзе ён табе, як паганін і мытнік.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:10

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:14

Захоўвай язык свой ад ліхога, а вусны свае — ад слова крывадушнага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:13

церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:1

Браты, калі і ўпадзе чалавек у які праступак, вы, духоўныя, выпраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, зважаючы на сябе, каб ня быць спакушанымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:25

Душа надзьмутая ўзьнімае звадку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе насычаны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:1

Дык адклаўшы ўсякую ліхоту, і ўсякі подступ, і крывадушнасьць, і зайздрасьць, і ўсякія абмаўляньні,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:14

Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 26:17

Хапае сабаку за вушы той, хто мяшаецца ў чужую спрэчку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 12:25

А Ісус, ведаючы думкі іхнія, сказаў ім: «Усякае валадарства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее; і ўсякі горад ці дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня будзе стаяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 1:10-11

Бо ёсьць шмат і непакорлівых, і пустаслоўных, і ашуканцаў, асабліва з абрэзаных, якім трэба закрываць вусны; яны цэлыя дамы руйнуюць, навучаючы, чаго ня сьлед, дзеля агіднага набытку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 16:17-18

Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх. Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:1-2

Давіда. Ня гневайся, [гледзячы] на злачынцаў, не зайздросьці тым, што робяць беззаконьне, Яшчэ крыху, і ня будзе бязбожніка; глянеш на месца ягонае, а яго няма! А пакорныя зямлю ў спадчыну возьмуць і будуць насалоджвацца ў мностве супакою. Бязбожнік задумвае ліхое супраць праведнага і скрыгоча на яго зубамі сваімі. Госпад сьмяецца з яго, бо бачыць, што прыходзіць дзень ягоны. Бязбожнікі выцягнулі меч і нацягнулі лук свой, каб паваліць прыгнечанага і беднага, каб замардаваць тых, у каго шлях просты. Меч іхні ўвойдзе ў сэрца іхняе, і лук іхні будзе зламаны. Малое ў праведніка лепшае за багацьце шматлікіх бязбожнікаў. Бо рамёны бязбожнікаў будуць скрышаныя, а праведнікаў падтрымлівае ГОСПАД. Ведае ГОСПАД дні беззаганных, і спадчына іхняя будзе на вякі. Ня будуць яны асаромленыя ў час ліхі, а ў дні голаду будуць насычаныя. бо яны, як трава, хутка ссохнуць, і павянуць, як расьліна зялёная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:19-20

Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў, Вялікай радасьцю лічыце, браты мае, калі трапляеце ў розныя спакусы, бо гнеў чалавека ня чыніць праведнасьці Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:19

Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 12:20

Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне вас такімі, якімі не хачу, і каб вам не знайсьці мяне такім, якім ня хочаце; каб не было сварак, зайздрасьці, ярасьці, сварлівасьці, абмаўляньняў, нагавораў, пыхі, бязладзьдзя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:1-5

Не судзіце, каб не былі суджаныя. І калі папросіць рыбы, дасьць яму зьмяю? Дык калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец ваш, Які ў небе, дасьць добрае тым, што просяць у Яго. Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі. Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторны шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто ўваходзіць праз іх, бо цесная брама і вузкі шлях, што вядуць у жыцьцё, і мала хто знаходзіць іх. Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя. Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі? Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя. Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя. Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь. Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць. Таму паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе. Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?” І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”. Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале. І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў умацаваны на скале. А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека дурнога, які пабудаваў дом свой на пяску. І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той, і ён упаў, і было падзеньне ягонае вялікае». І сталася, калі Ісус скончыў гэтыя словы, натоўпы дзівіліся з вучэньня Ягонага, бо Ён вучыў іх, як той, хто мае ўладу, і не як кніжнікі. Што ты глядзіш на сучок у воку брата твайго, а бервяна ў сваім воку ня бачыш? Ці як скажаш брату твайму: “Дазволь, выму сучок з вока твайго”, а вось, у воку тваім — бервяно? Крывадушнік! Вымі перш бервяно з вока твайго, і тады ўбачыш, як выняць сучок з вока брата твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:13

Дык ня будзем больш судзіць адзін аднаго, але судзіце лепш пра тое, каб як не пакласьці перад братам спатыкненьня ці згаршэньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 6:16-19

Вось шэсьць, якіх ненавідзіць ГОСПАД, і сем, якія агідныя для душы Яго: вочы пыхлівыя, язык хлусьлівы, рукі, што праліваюць кроў нявінную, сэрца, якое задумвае намеры зласьлівыя, ногі, што хутка бягуць на благое, сьведка фальшывы, які дыхае няпраўдай, і той, хто сее нязгоду між братамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:14-16

А калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, не вывышайцеся і не хлусіце насуперак праўдзе. Гэта ня ёсьць мудрасьць, якая з вышыні зыходзіць, але зямная, душэўная, дэманава, бо дзе зайздрасьць і сварлівасьць, там бязладзьдзе і ўсякія благія рэчы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:20

ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 6:1-8

Як адважваецца хто з вас, маючы справу з другім, судзіцца перад няправеднымі, а не перад сьвятымі? ані злодзеі, ані хціўцы, ані п’яніцы, ані лаяльнікі, ані рабаўнікі ня возьмуць у спадчыну Валадарства Божага. І гэткімі былі некаторыя, але вы абмытыя, але вы асьвячоныя, але вы апраўданыя ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і ў Духу Бога нашага. Усё мне можна, але ня ўсё карысна; усё мне можна, але нішто ня будзе валодаць мною. Ежа для жывата, і жывот для ежы; але Бог зьнішчыць і тое, і другое. Цела ж не для распусты, але для Госпада, і Госпад — для цела. А Бог і Госпада ўваскрасіў, і нас уваскрасіць сілаю Сваёю. Хіба вы ня ведаеце, што целы вашыя ёсьць члены Хрыстовыя? Дык ці ж, узяўшы члены Хрыста, зраблю іх членамі распусьніцы? Няхай ня станецца! Або вы ня ведаеце, што той, хто злучаецца з распусьніцаю, ёсьць адно цела [з ёю]? Бо сказана: “Будуць двое адным целам”. А хто злучаецца з Госпадам, ёсьць адзін дух [з Ім]. Уцякайце ад распусты. Усякі грэх, які робіць чалавек, ёсьць звонку цела, а распусьнік грашыць супраць уласнага цела. Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае? Ці вы ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вамі будзе суджаны сьвет, няўжо вы ня вартыя судзіць рэчы малыя? Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя. Ці вы ня ведаеце, што мы будзем судзіць анёлаў, ня толькі [справы] жыцьцёвыя? А вы, калі маеце судзіцца адносна [справаў] жыцьцёвых, стаўляеце [судзьдзямі] тых, хто пагарджаны ў царкве. На сорам вам кажу: няўжо няма між вамі ніводнага мудрага, які можа рассудзіць між братамі сваімі? Але брат з братам судзіцца, і гэта перад бязьвернымі. Дык тое ўжо вялікі ўпадак для вас, што вы маеце суды між сабою. Чаму вам ня лепш быць пакрыўджанымі? Чаму вам ня лепш мець шкоду? Але вы самі крыўдзіце і абдзіраеце, і гэта братоў!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:2

Эўводзію прашу і Сынтыхею прашу думаць гэтаксама ў Госпадзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:4

той узьбіўся ў пыху, нічога не разумеючы, але хварэючы на спрэчкі і кіданьне словамі, ад якіх стаецца зайздрасьць, сварка, блюзьнерствы, зласьлівыя падазрэньні,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:165

Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:22

Гняўлівы чалавек усчынае звадку, а раз’юшаны [ўчыняе] багата правінаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:8

А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:5-6

А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса, каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:18-19

Усё ж ад Бога, Які праз Ісуса Хрыста пагадзіў нас з Сабою і даў нам служэньне прымірэньня. Бо Бог быў у Хрысьце, пагаджаючы з Сабою сьвет, не залічваючы ім праступкаў іхніх, і ўклаў у нас слова прымірэньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:17

Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 1:1-2

Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў, бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:15-16

Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя, выкупляючы час, бо дні злыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:15

Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:26

Не шукайма пустой славы, адзін аднаго раздражняючы, адзін аднаму зайздросьцячы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:23-24

Дык калі ты прынясеш дар твой на ахвярнік, і там узгадаеш, што брат твой мае нешта супраць цябе, пакінь дар твой перад ахвярнікам і пайдзі перш пагадзіся з братам тваім, а тады, прыйшоўшы, прынясі дар твой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:20

Калі хто кажа: «Я люблю Бога», і брата свайго ненавідзіць, той хлус, бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:1

Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 4:6

Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 16:19

Бо вашая паслухмянасьць вядомая ўсім, дык я радуюся дзеля вас, але хачу, каб вы былі мудрыя на добрае і не зьмешаныя з ліхім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24-25

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў, не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:30

Не сварыся з чалавекам без прычыны, калі ён не зрабіў табе нічога благога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:13

Хто з вас мудры і мае розум, няхай пакажа гэта справамі сваімі праз добры лад жыцьця з ціхасьцю мудрасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:2

Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:21-22

Тады Пётар, падыйшоўшы да Яго, сказаў: «Госпадзе! Колькі разоў брат мой будзе грашыць супраць мяне, і я дарую яму? Ці да сямі разоў?» Кажа яму Ісус: «Не кажу табе: да сямі, але да сямідзесяці разоў па сем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:1

Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:11

Розум чалавека стрымлівае гнеў ягоны, і слава яго — у прабачэньні правінаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:31-32

Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім. Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:33

бо Бог ня ёсьць [Бог] бязладзьдзя, але супакою, як у-ва ўсіх цэрквах у сьвятых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:1-2

Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць, каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземных і каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца. Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё, бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі. Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў, каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце, захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма бег і не надарма працаваў. Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі. З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною. А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас. дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:10-11

Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай стрымлівае язык свой ад ліхоты і вусны свае, каб не гаварылі падступна, няхай ухіляецца ад ліха і робіць дабро; няхай шукае супакою і імкнецца да яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:2-3

Вы жадаеце і ня маеце; забіваеце і зайздросьціце, і ня можаце атрымаць, вадзіцеся і ваюеце; а ня маеце дзеля таго, што ня просіце. Просіце і не атрымліваеце, бо блага просіце, каб выдаткаваць дзеля асалоды вашай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:22

Бяз рады руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 11:20

Бо вы церпіце, калі хто вас зьневаляе, калі хто аб’ядае, калі хто абірае, калі хто вывышаецца, калі хто б’е вас па абліччы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:15-16

Калі ж адзін аднаго кусаеце і зьядаеце, глядзіце, ня будзьце зьнішчаныя адзін адным. А я кажу: хадзіце [паводле] духа і пажаданьняў цела ня будзеце спаўняць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:14-15

А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці, і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:35

Так і Айцец Мой Нябесны ўчыніць вам, калі не даруе кожны з вас ад сэрца свайго брату свайму грахоў ягоных».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 1:5

Канец жа загаду ёсьць любоў з чыстага сэрца, і добрага сумленьня, і веры некрывадушнай,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:10-11

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце; у дбайнасьці не лянуйцеся; духам палайце; Госпаду служыце;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:11

Бо паведамлена мне ад Хлоіных пра вас, браты мае, што між вамі ёсьць сваркі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:10

Хто схіляе правых на шлях зла, сам уваліцца ў яму сваю, а беззаганныя атрымаюць у спадчыну добрае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:7

А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:19-20

Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня. Бо нехта верыць, што [можна] есьці ўсё, а слабы есьць гародніну. Не руйнуй дзеля ежы справы Божай. Усё, па праўдзе, чыстае, але ліхое для чалавека, які есьць праз спатыкненьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:27

Толькі жывіце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб мне, ці як прыйду і ўбачу вас, ці адсутны, чуць пра вас, што вы стаіцё ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру Эвангельскую

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:37

Зважай на беззаганнага і глядзі на правага, бо канец [гэтага] чалавека ёсьць супакой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:5

Шчасьлівыя ціхія, бо яны возьмуць у спадчыну зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:18

Ёсьць такі, што лапоча і раніць, як мечам, а язык мудрага лечыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 85:10

Вось, блізка збаўленьне Ягонае для тых, што баяцца Яго, каб слава [Божая] пасялілася на зямлі нашай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 13:11

Нарэшце, браты, радуйцеся, рабіцеся дасканалымі, суцяшайцеся, будзьце аднадумнымі, жывіце ў супакоі, і Бог любові і супакою будзе з вамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:7

Калі ГОСПАДУ даспадобы шляхі чалавека, Ён нават ворагаў ягоных пагодзіць з ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:1-2

Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгор­нага, дзе Хрыстос ся­дзіць праваруч Бога. і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобразу Таго, Хто яго стварыў, дзе няма Грэка і Юдэя, абразаньня і неабразаньня, барбара, Скіфа, слугі, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос. Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць, церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці, і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя. Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых. І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу. Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як прыстойна ў Госпадзе. Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі. Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:29-31

напоўненыя ўсякай няправеднасьцю, распустаю, зласьлівасьцю, хцівасьцю, ліхотаю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, подступу, благіх звычаяў, пра Сына Ягонага, Які паводле цела стаўся з насеньня Давіда, абмоўнікі, паклёпнікі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, ганарыстыя, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам, няцямкія, нязгодлівыя, бязьлітасныя, няўмольныя, неміласэрныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 133:1-3

Сьпеў узыходжаньня. Давіда. О, як гэта добра і цудоўна, калі браты ў згодзе жывуць! Гэта быццам найлепшы алей на галаве, які сьцякае на бараду, на бараду Аарона, які сьцякае на край шаты ягонай, нібы раса Гермону, якая зыходзіць на горы Сыёнскія, бо там ГОСПАД зьяўляе дабраслаўленьне і жыцьцё на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:12

і мейце добры лад жыцьця між паганамі, каб яны за тое, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, гледзячы на добрыя справы [вашыя], славілі Бога ў дзень адведзінаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:19-21

А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць, Вось я, Павал, кажу вам, што, калі вы абрэзваецеся, Хрыстос вам ня дасьць ніякай карысьці. ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі, зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:4-6

Адно Цела і адзін Дух, як вы і пакліканыя да аднае надзеі вашага пакліканьня; Адзін Госпад, адна вера, адно хрышчэньне, Адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ў-ва ўсіх вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Святы і ўзнёслы Ты, Божа мой, годны ўсялякай хвалы і ўшанавання. Вялікія Твае справы ў маім жыцці. Кожны дзень Ты мяне аднаўляеш, перамяняеш і ствараеш у маім сэрцы праведнасць. Госпадзе, кожны дзень я патрабую Цябе, і ў маім сэрцы глыбокае жаданне жыць у поўнай святасці перад Табой. Таму ў гэтую гадзіну я прашу Цябе, даследуй мяне і вызвалі ад усяго, што Табе не даспадобы, бо я не хачу падвесці Цябе. Прашу прабачэння за мае благія ўчынкі. Калі я калі-небудзь быў прычынай сваркі паміж братамі і сёстрамі маімі, прашу прабачэння. Вызвалі мяне ад сваркі, ад слоў, якія Табе не даспадобы, ад абыякавасці да бліжняга майго. Вызвалі мяне ад злосці і нядобрых намераў. Я хачу заставацца ў Табе, як кажа Тваё слова ў Прытчах: "Годна чалавеку пакінуць сварку, а дурны ў яе ўвязваецца". Маё сэрца, пачуцці і эмоцыі перад Табой. Ствары мяне паводле вобразу Твайго. У імя Ісуса, дзякуй Табе за ўсё, Госпадзе. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы