Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


112 Вершы з Бібліі пра нараканні

112 Вершы з Бібліі пра нараканні

Задумайся, сябар, як радуе Бога, калі нашае сэрца чыстае, а вусны адкрываюцца для хвалы Яму. Ён любіць, калі мы гаворым пра Яго цуды, пра Яго незлічоныя справы. Але хцівыя вусны і падманная мова Яму не да спадобы.

Яго вушы не слухаюць тых, хто чыніць зло і абражае бліжняга – гэта агідна для Госпада. Плёткі, сваркі, разлад, праклёны і нараканні – усё гэта звязвае нас па руках і нагах, бо мы не сілкуемся Словам Божым і дазваляем ворагу забрудзіць нашыя душы.

Наша мова мае сілу благаслаўляць і праклінаць. Таму так важна сачыць за тым, што мы гаворым. Каб не страціць збаўлення, трэба прасіць у Бога прабачэння і адвярнуцца ад граху наракання.

Бог хоча, каб мы былі крыніцай дабра, каб нашы словы былі як лёгкі ветрык для душы. Важна адмовіцца ад плётак, прасіць Ісуса ачысціць нас Ягонай крывёй, адысці ад зла, сачыць за сваімі словамі і вучыцца маўчаць, калі гэта неабходна.

Мы павінны быць добрым прыкладам для тых, хто побач, і змяняць свет да лепшага сваімі ўчынкамі. Памятай, што мы ўсё можам у Хрысце, які нас умацоўвае. Няхай гэта будзе нашым дэвізам – "Усё магу ў Хрысце, Які мяне ўмацоўвае"[Флп. 4:13].




РЫМЛЯНАЎ 1:30

абмоўнікі, паклёпнікі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, ганарыстыя, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 23:1

Ня будзеш разносіць весткі марнай, і не давай рукі тваёй бязбожніку, каб быць сьведкам няправасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:16

А паганага марнаслоўя пазьбягай, бо яны яшчэ больш будуць узрастаць у бязбожнасьці,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 26:20

Калі няма дроваў, агонь гасьне, калі няма пляткара, звадка сьціхае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 50:19

Вусны твае ты расчыняеш на злое, і язык твой кнуе падступнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:9

Крывадушнік вуснамі забівае бліжняга свайго, а праведнік ратуецца праз веданьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:18

Хто хавае нянавісьць, у таго вусны хлусьлівыя, а хто паклёп разносіць, той дурань.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:29

Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 16:7-8

А [будзе], раніца, і вы ўбачыце славу ГОСПАДА, бо Ён пачуў нараканьне вашае на ГОСПАДА; а мы, хто мы, што вы наракаеце і наракаеце на нас?» I сказаў Майсей: «[Гэта будзе], калі дасьць ГОСПАД увечары вам мяса на ежу, а раніцаю — хлеб, каб насыціцца, бо ГОСПАД пачуў нараканьне вашае, як вы наракалі на Яго. А мы, што мы? Не на нас нараканьне вашае, але на ГОСПАДА».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:28

Чалавек падступны сее звадкі, і пляткар разьдзяляе сяброў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:8

Словы пляткара — як прысмакі, яны зыходзяць у глыб нутра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:8

а языка ніхто з людзей утаймаваць ня можа; ён — нястрымнае ліха, поўны сьмяротнай атруты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 3:2

на нікога ня блюзьнілі, не былі ваяўнічымі, былі спагаднымі і зьяўлялі ўсякую ціхасьць адносна ўсіх людзей.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:13

Хто ходзіць з абмовамі, адкрывае таямніцу, а той, хто верны духам, захоўвае слова.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:4

Ліхотнік зважае на вусны нягодныя, хлус слухае язык згубны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:13

Хто ёсьць чалавек, якому даспадобы жыцьцё, які любіць [доўгія] дні, каб убачыць добрае?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 14:27

«Дакуль гэтая грамада ліхая будзе наракаць на Мяне? Я пачуў нараканьні сыноў Ізраіля, якімі яны наракаюць супраць Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 19:16

Ня будзь паклёпнікам у народзе сваім. Не цікуй на кроў бліжняга твайго. Я — ГОСПАД!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 106:25

І наракалі ў намётах сваіх, ня слухаліся голасу ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:19

Хто ходзіць абмоўнікам, той выяўляе таямніцы, дык ня зьвязвайся з тым, хто рот свой разьзяўляе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:23

Хто захоўвае вусны свае і язык свой, захоўвае душу сваю ад бедаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:14

Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:4

Здаровы язык — дрэва жыцьця, а зласьлівы — заламаньне духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 15:2-3

Той, хто ходзіць беззаганна, і чыніць праведнасьць, і кажа праўду ў сэрцы сваім, хто языком сваім не ачарніў, не ўчыніў ліхога бліжняму свайму і ня ўзьвёў ганьбы на таго, хто побач,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 5:9

Не наракайце, браты мае, адзін на аднаго, каб ня быць асуджанымі. Вось, Судзьдзя стаіць перад дзьвярыма.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 11:1

І сталася, што народ наракаў, і кепска [гэта было] ў вушах ГОСПАДА. І пачуў гэта ГОСПАД, і разгневаўся, і ўзгарэўся на іх агонь ГОСПАДА, і зьнішчыў крайнюю частку табара.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:29-30

напоўненыя ўсякай няправеднасьцю, распустаю, зласьлівасьцю, хцівасьцю, ліхотаю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, подступу, благіх звычаяў, пра Сына Ягонага, Які паводле цела стаўся з насеньня Давіда, абмоўнікі, паклёпнікі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, ганарыстыя, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 16:2-3

I наракала, і наракала ўся грамада сыноў Ізраіля на Майсея і Аарона ў пустыні. І не паслухалі яны Майсея, і некаторыя пакінулі з яго да раніцы; і завяліся ў ім чэрві, і яно стала сьмярдзець. І разгневаўся на іх Майсей. I яны зьбіралі гэта раніцай пры раніцы, кожны паводле таго, колькі яму зьесьці. І калі прыпякала сонца, яно раставала. I сталася ў шосты дзень, што сабралі хлеба падвойную [меру], па два гомары на аднаго [чалавека], і прыйшлі ўсе начальнікі грамады, і паведамілі Майсею. I ён сказаў ім: «Гэта тое, што гаварыў ГОСПАД, заўтра супачынак, святая субота для ГОСПАДА. Што маеце пячы — пячыце, і што маеце варыць — варыце, а што застанецца, пакіньце сабе на схоў да раніцы». I пакінулі гэта да раніцы, як загадаў Майсей, і яно не засьмярдзела, і чарвей не было ў ім. I сказаў Майсей: «Ешце яго сёньня, бо сёньня — субота для ГОСПАДА; сёньня ня знойдзеце яго на полі. Шэсьць дзён будзеце зьбіраць яго; а сёмы дзень — субота, ня будзе ў ёй [гэтага]». I сталася ў сёмы дзень, выйшлі [некаторыя] з народу зьбіраць, і не знайшлі. I сказаў ГОСПАД Майсею: «Як доўга будзеце адмаўляцца захоўваць прыказаньні Мае і законы Мае? Глядзіце, бо ГОСПАД даў вам суботу; дзеля гэтага Ён дае вам у шосты дзень хлеба на два дні. Заставайцеся кожны ў сябе, няхай не выходзіць ніхто з месца свайго ў сёмы дзень». I сказалі ім сыны Ізраіля: «Лепш бы мы памерлі ад рукі ГОСПАДА ў зямлі Эгіпецкай, калі мы сядзелі пры катлах з мясам, калі мы елі хлеб да насычэньня! Бо вы вывелі нас у гэтую пустыню, каб памерла з голаду ўся царква гэтая».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 12:1

І гаварылі Мірыям і Аарон супраць Майсея з прычыны жанчыны Кушанкі, якую ён узяў за жонку,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:10

Таксама не наракайце, як некаторыя з іх наракалі і загінулі ад нішчыцеля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 50:16-17

А да бязбожніка сказаў Бог: «Навошта ты пералічваеш пастановы Мае, узьнімаеш запавет Мой да вуснаў тваіх, і ненавідзіш настаўленьне, і словы Мае за сябе кідаеш?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 1:27

І наракалі ў намётах сваіх, і казалі: “З нянавісьці да нас вывеў нас ГОСПАД з зямлі Эгіпецкай, каб выдаць нас у рукі Амарэйцаў на загубу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 20:11

І, атрымаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дому,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 101:5

Таго, хто ачарняючы, ачарняе таемна бліжняга свайго, я вынішчу; вочы пыхлівыя і сэрца надзьмутае ня буду зносіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:12

Насьмешнік ня любіць таго, хто яго дакарае, і да мудрых ня пойдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 7:21-22

Таксама кожнае слова, што гавораць, не ўкладай у сэрца тваё, і ня слухай, як слуга твой праклінае цябе; бо ведае сэрца тваё, што ты шмат разоў таксама праклінаў іншых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:15

Абы толькі не цярпеў хто з вас мукі як забойца, або злодзей, або ліхадзей, або той, хто квапіцца на чужое;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:10

А ты навошта судзіш брата твайго? Або навошта ты пагарджаеш братам тваім? Бо ўсе мы станем перад пасадам судовым Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 32:3

Калі я маўчаў, ссохлі косткі мае ў штодзённым стагнаньні маім,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:15

Калі ж адзін аднаго кусаеце і зьядаеце, глядзіце, ня будзьце зьнішчаныя адзін адным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:164

Сямікротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 17:3

I смагнуў там народ вады, і наракаў народ на Майсея, і сказаў: «Навошта ты вывеў нас з Эгіпту? Каб памерлі ад смагі я, і сыны мае, і статак мой?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 14:29

У гэтай пустыні папада­юць трупы вашыя! Усе палічаныя, якія наракалі на Мяне, ад дваццаці гадоў і вышэй, паводле падліку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 12:36-37

Кажу ж вам, што ўсякае пустое слова, якое скажуць людзі, аддасцца ім у дзень суду. Бо паводле словаў сваіх будзеш апраўданы і паводле словаў сваіх будзеш асуджаны».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:5

Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:11

Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і судзіць брата свайго, той ачарняе Закон і судзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:30-31

Вусны праведніка выказваюць мудрасьць, і язык ягоны гаворыць суд. Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным; ня будуць хістацца крокі ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 10:20

Нават у думцы сваёй не кляні валадара, і ў спальні сваёй не кляні багатага, бо птушкі нябесныя занясуць голас твой, і тыя, што маюць крылы, распавядуць слова.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 16:11

Навошта ты і ўся грамада твая злучыліся супраць ГОСПАДА? Хто такі Аарон, што вы наракаеце супраць яго?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 59:12

Не забівай іх, каб не забыўся народ мой! Захістай іх сілаю Тваёй і павалі іх, Госпадзе, шчыце наш!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:1

Дзеля гэтага няма апраўданьня табе, кожны чалавек, які судзіш; бо ў чым ты судзіш іншага, асуджаеш сябе, бо робіш тое самае, судзячы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 14:3

Усе ўхіліліся, усе разам нягодныя; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 6:37

І не судзіце, і ня будзеце суджаныя; не асуджайце, і ня будзеце асуджаныя; даруйце, і вам будзе даравана;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:9

Хто прыкрывае правіну, шукае любові, а хто паўтарае слова, разьдзяляе сяброў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 41:6-7

Ворагі мае кажуць ліхое пра мяне: «Калі ж ён памрэ, і будзе зьнішчана імя ягонае?» І калі хто прыйдзе пабачыць мяне, гаворыць марнае, сэрца ягонае напаўняецца зласьлівасьцю, і як выйдзе, гаворыць [гэта].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:1-2

Не судзіце, каб не былі суджаныя. І калі папросіць рыбы, дасьць яму зьмяю? Дык калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец ваш, Які ў небе, дасьць добрае тым, што просяць у Яго. Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі. Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторны шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто ўваходзіць праз іх, бо цесная брама і вузкі шлях, што вядуць у жыцьцё, і мала хто знаходзіць іх. Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя. Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі? Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя. Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя. Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь. Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 22:12-13

Не аддаляйся ад мяне, бо блізка бяда, бо няма дапамогі! Мяне абступілі дужыя быкі, бугаі Башанскія атачылі мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:7

Не падманвайцеся, з Бога не пасьмяешся. Бо што чалавек сее, тое і будзе жаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 78:19

І гаварылі супраць Бога, кажучы: «Хіба Бог можа прыгатаваць стол у пустыні?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 21:5

І гаварыў народ супраць Бога і супраць Майсея: «Навошта вы вывелі нас з Эгіпту, каб мы памерлі ў пустыні? Няма хлеба, няма вады. І душы нашай абрыд гэты марны хлеб».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:19-20

Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў, Вялікай радасьцю лічыце, браты мае, калі трапляеце ў розныя спакусы, бо гнеў чалавека ня чыніць праведнасьці Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:155

Далёка ад бязбожнікаў збаўленьне, бо яны не шукалі пастановаў Тваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 12:2-3

Збаў, ГОСПАДЗЕ, бо ня стала багабойных, бо верныя зьніклі сярод сыноў чалавечых. Марнасьць прамаўляе кожны да бліжняга, вуснамі лісьлівымі і сэрцам дваістым гавораць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 11:4-6

Іншапляменьнікі, якія [былі] паміж імі, зажадалі пажаданьнем і [захацелі] вярнуцца, і разам з імі сыны Ізраіля плакалі і казалі: «Хто дасьць нам есьці мяса? Мы памятаем, як у Эгіпце мы елі дарма рыбу, і агуркі, дыні, салат, цыбулю і часнык. А цяпер душа нашая ссохла, нічога іншага ня бачаць вочы нашыя, апрача манны».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:15

гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 28:3

Не цягні мяне [да загубы] разам з бязбожнікамі і злачынцамі, якія кажуць: «Супакой» бліжнім сваім, а ў сэрцах сваіх ліхое [маюць].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:3

У дзень, калі я клікаў, Ты адказаў мне, і ўзмоцніў сілаю душу маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:15

Калі ж саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго між табою і ім адным; калі паслухаецца цябе, ты здабыў брата твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:25

Душа надзьмутая ўзьнімае звадку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе насычаны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:28-32

I, як яны не спрабавалі мець пазнаньне Бога, аддаў іх Бог няздатнаму розуму рабіць, што не належыць, напоўненыя ўсякай няправеднасьцю, распустаю, зласьлівасьцю, хцівасьцю, ліхотаю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, подступу, благіх звычаяў, пра Сына Ягонага, Які паводле цела стаўся з насеньня Давіда, абмоўнікі, паклёпнікі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, ганарыстыя, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам, няцямкія, нязгодлівыя, бязьлітасныя, няўмольныя, неміласэрныя. Яны, пазнаўшы пастанову Божую, што тыя, хто гэткае ўчыняе, вартыя сьмерці, ня толькі гэтае робяць, але і ўхваляюць тых, хто робіць [гэтае].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:4

той узьбіўся ў пыху, нічога не разумеючы, але хварэючы на спрэчкі і кіданьне словамі, ад якіх стаецца зайздрасьць, сварка, блюзьнерствы, зласьлівыя падазрэньні,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:8-9

Яны зьдзекуюцца і гавораць зласьліва; звысака гавораць пра крыўду. Да неба ўзьнімаюцца вуснамі сваімі, а язык іхні па зямлі гуляе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 16:1-3

І ўзяліся Карах, сын Іцгара, сына Кегата, сына Левія, і Датан і Абірам, сыны Эліява, і Он, сын Пэлета, з сыноў Рубэна, І Ён даў наблізіцца да Сябе табе і ўсім братам тваім, сынам Левія. А вы дамагаецеся яшчэ сьвятарства? Навошта ты і ўся грамада твая злучыліся супраць ГОСПАДА? Хто такі Аарон, што вы наракаеце супраць яго?» І паслаў Майсей паклікаць Датана і Абірама, сыноў Эліява, але яны сказалі: «Ня пойдзем! Ці мала табе, што ты вывеў нас з зямлі, якая ацякае малаком і мёдам, каб выгубіць нас у пустыні, і яшчэ хочаш панаваць над намі? Але ж ты ня ўвёў нас у зямлю, якая ацякае малаком і мёдам, і ня даў нам на ўласнасьць палёў і вінаграднікаў! Хочаш вочы людзей засьляпіць? Ня пойдзем!» І надта разгневаўся Майсей, і сказаў ГОСПАДУ: «Не прыймай ахвяры іхняй! У ніводнага з іх я ня ўзяў нават асла, і нікога з іх я не пакрыўдзіў». І сказаў Майсей Караху: «Заўтра ты і ўся грамада твая няхай стане перад абліччам ГОСПАДА, ты з імі, і Аарон асобна. І няхай возьме кожны ка­дзільніцу сваю і пакладзе ў іх кадзіла, і прынясе перад аблічча ГОСПАДА кожны кадзільніцу сваю, дзьвесьце пяцьдзясят кадзільніцаў; і ты, і Аарон кожны кадзільніцу сваю». І кожны ўзяў кадзільніцу сваю, уклаў у яе агонь, і насыпаў кадзіла, і сталі яны каля ўваходу ў Намёт Спатканьня, [сталі] таксама Майсей і Аарон. І сабраў Карах суп­раць іх усю грамаду каля ўваходу ў Намёт Спатканьня. І зьявілася ўсёй грамадзе слава ГОСПАДА. і паўсталі перад абліччам Майсея, і [з імі] мужы з сыноў Ізраіля, дзьвесьце пяцьдзясят [чалавек], начальнікі грамады, прадстаўнікі народу, лю­дзі слаўныя. І прамовіў ГОСПАД да Майсея і Аарона, кажучы: «Адлучыцеся ад грамады гэтай, Я іх зьнішчу ў момант». І яны ўпалі на абліччы свае, і сказалі: «Божа, Божа, Які [даеш] дух усякаму целу, ці будзеш гневацца на ўсю грамаду, калі [толькі] адзін чалавек саграшыў?» І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы: «Прамоў да грамады, кажучы: “Адыйдзіце ад жытлаў Караха, Датана і Абірама”». І ўстаў Майсей, і пайшоў да Датана і Абірама, і старшыні Ізраіля пайшлі за ім. І прамовіў ён да грамады, кажучы: «Адыйдзіце ад намётаў гэтых бязбожных людзей! І не дакранайцеся нічога, што да іх [належыць], каб вы не пагінулі праз усе грахі іхнія!» І адыйшліся [ўсе] ад сялібаў Караха, Датана і Абірама. А Датан і Абірам выйшлі і сталі перад уваходам у намёты свае разам з жонкамі сваімі, сынамі і малымі дзецьмі. І сказаў Майсей: «З гэтага даведаецеся, што ГОСПАД паслаў мяне, каб чыніў усе гэтыя справы і што гэта не з майго сэрца [выйшла]. Калі гэтыя людзі памруць, як усе людзі паміраюць, і калі лёс іхні будзе такі, які і ў кожнага чалавека, ГОСПАД не паслаў мяне. І выступілі яны супраць Майсея і супраць Аарона, і сказалі ім: «Досыць вам, бо ўся грамада, усе — сьвятыя, і пасярод іх ёсьць ГОСПАД. Дык чаму вы ставіце сябе вышэй царквы ГОСПАДА?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 66:18

Калі б я глядзеў на нягоднае ў сэрцы маім, Госпад мяне б не пачуў!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 109:3

І словамі нянавісьці атачылі мяне, і ваююць супраць мяне без прычыны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 7:21

Таксама кожнае слова, што гавораць, не ўкладай у сэрца тваё, і ня слухай, як слуга твой праклінае цябе;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:4

Хто ты такі, які судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром ён стаіць або падае, а будзе стаяць, бо Бог магутны паставіць яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:26

Не шукайма пустой славы, адзін аднаго раздражняючы, адзін аднаму зайздросьцячы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:6

І язык — агонь, сьвет няправеднасьці. Язык гэтак зьмяшчаецца сярод членаў нашых, што апаганьвае ўсё цела, і запальвае круг жыцьця, і сам запальваецца ад геенны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:21

Яны зьбіраюцца супраць душы праведніка і кроў нявінную асуджаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:1

Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:22

А Я кажу вам, што ўсякі, хто гневаецца на брата свайго дарэмна, падлягае суду; а хто скажа брату свайму: “Нікчэмны”, падлягае сынэдрыёну, а хто скажа: “Дурань”, падлягае гееньне вогненай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 106:24-25

І пагрэбавалі яны зямлёй пажаданай, не паверылі словам Ягоным. І наракалі ў намётах сваіх, ня слухаліся голасу ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 11:1-3

І сталася, што народ наракаў, і кепска [гэта было] ў вушах ГОСПАДА. І пачуў гэта ГОСПАД, і разгневаўся, і ўзгарэўся на іх агонь ГОСПАДА, і зьнішчыў крайнюю частку табара. І пачуў Майсей, як народ плача сем’ямі сваімі, кожны каля ўваходу ў намёт свой. І вельмі ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА, і гэта кепскім [было] ў вачах Майсея. І сказаў Майсей ГОСПАДУ: «Чаму Ты мучыш слугу Твайго? Чаму не магу я знайсьці ласкі ў вачах Тваіх? Чаму Ты ўсклаў на мяне цяжар усяго народу гэтага? Ці ж з мяне пачаўся ўвесь народ гэты, або я нарадзіў яго, што Ты кажаш мне: “Насі яго на ўлоньні тваім, як носіць карміцелька дзіцятка, і [занясі] ў зямлю, якую запрысяг бацькам іхнім”? Адкуль у мяне мяса, каб даць усяму народу гэтаму? З плачам [наракаюць] на мяне, кажучы: “Дай нам мяса, каб мы наеліся!” Не магу я сам насіць увесь народ гэты, бо ён зацяжкі для мяне. Калі Ты такім чынам робіш са мною, прашу, забі мяне, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, каб ня бачыў я няшчасьця майго!» І сказаў ГОСПАД Майсею: «Скліч Мне семдзясят чалавек спасярод старшыняў Ізраіля, пра якіх ты ведаеш, што яны паважаныя ў народзе і наглядаюць за ім, і прывядзі іх у Намёт Спатканьня, і няхай там яны стануць разам з табою. А Я зыйду і буду гава­рыць з табою, і вазьму з духа, які на табе, і дам ім, каб яны разам з табою насілі цяжар народу, а ня толькі ты насіў [цяжар гэты]. А народу скажы: “Ачысьціцеся назаўтра і будзеце есьці мяса, бо вы плакалі на вачах ГОСПАДА, кажучы: ‘Хто дасьць нам есьці мяса? Добра было нам у Эгіпце’. І дасьць вам ГОСПАД мяса, і будзеце есьці, і не адзін дзень будзеце есьці, і ня два або пяць, або дзе­сяць, або дваццаць, І народ стаў клікаць Майсея, і Майсей маліў ГОСПАДА, і агонь спыніўся. але ўвесь месяц, аж пакуль вам ня выйдзе [мяса] праз ноздры вашыя і не абрыдзіць вам, бо вы адвярнуліся ад ГОСПАДА, Які сярод вас, і наракалі перад абліччам Ягоным, кажучы: ‘Навошта выйшлі мы з Эгіпту?’”» І сказаў Майсей: «Шэсьцьсот тысячаў пешых у народзе гэтым, пасярод якога я [жыву], а Ты кажаш: “Я дам ім мяса, і будуць есьці цэлы месяц”? Ці ж [усе] авечкі і валы будуць забітыя для іх, каб ім хапіла? Або ці ўсе рыбы ў моры будуць сабраныя для іх, каб ім хапіла?» І сказаў ГОСПАД Майсею: «Ці ж рука ГОСПАДА скарацілася? Цяпер убачыш, ці слова Маё споўніцца, ці не». І выйшаў Майсей, і прамовіў да народу словы ГОСПАДА, і склікаў семдзясят старшыняў народу, і паставіў іх вакол Намёту. І ГОСПАД зыйшоў у воблаку, і гаварыў з ім, і ўзяў з духа, які быў на [Майсею], і даў сямідзесяці старшыням. І сталася, што дух супачыў на іх, і яны прарочылі, і перасталі. А два чалавекі засталіся ў табары, імя аднаго Эльдад, а другога — Мэдад. І на іх зыйшоў дух, бо былі яны пакліканыя, але не пайшлі ў Намёт. І яны прарочылі ў табары. І прыбег юнак, і паведаміў Майсею, і сказаў: «Эльдад і Мэдад прарочаць у табары». І адказаў Егошуа, сын Нуна, які ад юнацтва свайго быў на паслузе ў Майсея: «Гаспадару мой, Майсей, забарані ім!» Але Майсей сказаў яму: «Ці не зайздросны ты замест мяне? Каб жа ўвесь народ так прарочыў, калі дасьць ім ГОСПАД Духа Свайго!» І назвалі тое месца Табэра, бо [там] узгарэўся супраць іх агонь ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:10

Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў — гэта спаўненьне Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:13

церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 38:13-14

Тыя, што шукаюць душу маю, ставяць сіло [на мяне]; а тыя, што жадаюць ліхога для мяне, гавораць пра згубу маю і ўвесь дзень задумваюць падступнасьць. А я, быццам глухі, ня чую, і быццам нямы, які не расчыняе вуснаў сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:1

Дык адклаўшы ўсякую ліхоту, і ўсякі подступ, і крывадушнасьць, і зайздрасьць, і ўсякія абмаўляньні,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:20

ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 141:3

Пастаў, ГОСПАДЗЕ, варту вуснам маім, захоўвай дзьверы губаў маіх!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 57:4

Ён спашле з неба і збавіць мяне ад зьнявагаў таго, хто хоча мяне праглынуць. (Сэлях) Спашле Бог міласэрнасьць Сваю і праўду Сваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 20:15

Ці ж я не магу ў сваім рабіць, што хачу? Або вока тваё злоснае, што я добры?”

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:18

ГОСПАДЗЕ, ня дай Ты мне асароміцца, бо да Цябе я клічу! Няхай асаромяцца бязбожнікі, няхай яны змоўкнуць у пекле,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:19

Вусны праўдамоўныя трываць будуць вечна, а язык хлусьлівы — імгненьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 3:13-14

Горла іхняе — магіла адчыненая; языкамі сваімі ашукваюць, атрута зьмяіная на губах іхніх. Вусны іхнія поўныя абмовы і горычы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 5:2

Бо ад мноства заняткаў прыходзіць сон, і мноства словаў [мае] голас дурня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:26

Калі хто сярод вас думае, што ён пабожны, і не цугляе язык свой, але падманвае сэрца сваё, у таго пабожнасьць марная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:20

Яны гавораць супраць Цябе зламыснае; дарэмна робяць сябе ворагамі Тваімі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:3

У вуснах неразумнага дубец пыхлівасьці, а вусны мудрых захоўваюць іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 78:22-23

бо яны ня верылі Богу і не спадзяваліся на збаўленьне Ягонае. І Ён загадаў хмарам высока, і адчыніў дзьверы неба,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 26:8

Убачыўшы гэта, вучні Ягоныя абурыліся, кажучы: «Навошта гэткае марнаваньне?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 28:3-4

Не цягні мяне [да загубы] разам з бязбожнікамі і злачынцамі, якія кажуць: «Супакой» бліжнім сваім, а ў сэрцах сваіх ліхое [маюць]. Дай ім паводле справаў іхніх і паводле ліхоты ўчынкаў іхніх; паводле таго, што рабілі рукі іхнія, дай ім; аднагародзь ім за тое, што зрабілі яны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 21:5-6

І гаварыў народ супраць Бога і супраць Майсея: «Навошта вы вывелі нас з Эгіпту, каб мы памерлі ў пустыні? Няма хлеба, няма вады. І душы нашай абрыд гэты марны хлеб». І паслаў ГОСПАД на народ палючых зьмеяў, і яны кусалі народ, і памерла шмат народу ў Ізраілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 6:16-19

Вось шэсьць, якіх ненавідзіць ГОСПАД, і сем, якія агідныя для душы Яго: вочы пыхлівыя, язык хлусьлівы, рукі, што праліваюць кроў нявінную, сэрца, якое задумвае намеры зласьлівыя, ногі, што хутка бягуць на благое, сьведка фальшывы, які дыхае няпраўдай, і той, хто сее нязгоду між братамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 63:11

будуць аддадзены яны ў рукі мяча, стануцца здабычай шакалаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 68:1-2

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў. Шчодры дождж Ты выліў, Божа, на спадчыну Тваю, і тое, што зьнемаглося, Ты ўмацаваў. Жывыя Твае пасяліліся ў тым, што Ты ў добрасьці Тваёй уладкаваў для ўбогага, Божа. Госпад даў вестку, і тых, якія дабравесьцяць яе, — вялікае войска. Валадары з войскамі ўцякаюць, уцякаюць, а тая, што даглядае дом, дзеліць здабычу! Хоць вы ляжыце паміж абораў, вы сталіся, быццам галубка, у якой крылы пакрытыя срэбрам, а пер’е — золатам зелянявым. Калі Усемагутны расьцярушыў валадароў у ёй, [яна сталася], як сьнег на Сальмоне. Гара Божая, гара Башан! Гара шматверхая, гара Башан. Чаму глядзіце з зайздрасьцю, горы шматверхія, на гару, на якой Бог пасяліцца пажадаў? І ГОСПАД будзе жыць там заўсёды. Калясьніцаў Божых дзясяткі тысячаў, тысячы тысячаў; Госпад сярод іх, [як] на Сынаі, у сьвятасьці. Ты ўзыйшоў на высачыню, паланіў палон, узяў дары для людзей; і нават бунтаўнікоў, каб жылі пры [Табе], ГОСПАДЗЕ Божа. Няхай паўстане Бог, і будуць расьцярушаныя ворагі Ягоныя, і ўцякуць перад абліччам Ягоным тыя, хто ненавідзіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:10

І ўсякаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, будзе адпушчана, а хто будзе блюзьніць на Духа Сьвятога, таму ня будзе адпушчана.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:18

Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 11:17-19

А загадваючы гэтае, не хвалю вас, бо вы зыходзіцеся не на лепшае, але на горшае. Бо, па-першае, чую, што калі вы зыходзіцеся ў царкве, між вамі ёсьць падзел, і я часткова веру, бо мусяць быць між вамі і герэзіі, каб вартыя выявіліся між вамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:8-9

Няхай славяць ГОСПАДА за міласэрнасьць Ягоную і за цуды Ягоныя для сыноў чалавечых, бо Ён насыціў душу спрагнёную і душу галодную напоўніў дабром.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Дарагі Божа і Нябесны Айцец, у імя Ісуса я хачу падзякаваць Табе за Тваю любоў і вернасць у маім жыцці, нягледзячы на тое, хто я ёсць і якія памылкі я зрабіў. Мая вера не ведае межаў, і я ведаю, што мае грахі Ты кінуў у глыбіню мора, у Табе няма для мяне асуджэння, бо Ты ачысціў мяне Сваёй крывёю, Ісусе. Прашу Цябе ў гэты момант вызваліць мае вусны ад хлусні і ад шкодных слоў, якія разбуральныя для мяне і тых, хто мяне акружае. Божа мой, ачысці ісапам маё сэрца, каб я любіў Тваю праўду і Тваё святло, бо ў Табе няма цемры. І прашу Цябе, вызвалі мяне ад духа плётак, я адракаюся ад зайздрасці, крыўды, расчаравання і нянавісці. Прашу Цябе, Святы Дух, аднаві мае адносіны з Богам, бо я больш не хачу засмучаць Яго пустаслоўем. Жадаю ўсім сэрцам, Госпадзе, каб словы маіх вуснаў і думкі майго сэрца былі Табе прыемныя. Ты заўсёды вучыў мяне змагацца са злом, дапамажы ж мне перамагаць і не даваць волі жаданням маёй плоці, стрымай мой язык. Айцец, пакладзі вуздачку на мае вусны, калі я захочу пакрыўдзіць бліжняга майго, нагадай майму сэрцу пра маю вартасць, калі я адчуваю сябе слабым, нязначным і прыніжаным. Мне патрэбна Твая сіла, Твая любоў, Твае словы і Тваё падтрыманне. Вызвалі мяне ад гэтага зла, каб я мог пакланяцца Табе з чыстым сэрцам і святымі вуснамі. У імя Ісуса, Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы