Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


110 Вершы з Бібліі пра праклён

110 Вершы з Бібліі пра праклён

Падумайце, праз Святое Пісанне Бог адкрывае нам, што праклён з'яўляецца вынікам граху і аддалення ад Яго святой волі. З самага пачатку чалавецтва, калі Адам і Ева не паслухаліся Бога ў Эдэмскім садзе, праклён увайшоў у свет.

Гэты праклён — адлюстраванне Божай справядлівасці, натуральны вынік нашага аддалення ад Бога і выбару ўласных шляхоў. У кнізе Быцця, пасля таго, як чалавек зграшыў, Бог сказаў: "Праклятая зямля з-за цябе; у горычы будзеш есці з яе ва ўсе дні жыцця твайго" (Быццё 3:17). Гэты праклён закрануў не толькі Адама і Еву, але і ўсё чалавецтва. З таго часу пакуты, боль і цяжкасці сталі часткай нашага жыцця.

Але, нягледзячы на праклён, які ўвайшоў у свет, Бог, у сваёй вялікай любові і міласэрнасці, прапануе нам рашэнне. Гэта рашэнне — Ісус Хрыстос, які ўзяў на сябе праклён граху на крыжы. Дзякуючы Яму мы можам вызваліцца ад гэтага цяжару, як напісана ў Пасланні да Галатаў: "Хрыстос адкупіў нас ад праклёну закона, стаўшы за нас праклёнам" (Галатаў 3:13). Ісус стаў праклёнам замест нас, прыняўшы на сябе пакаранне, якое мы заслугоўвалі.

Таму, звяртаючыся да Ісуса Хрыста і прымаючы Яго як нашага Збаўцу, мы можам адчуць вызваленне ад праклёну і пачаць новае жыццё ў еднасці з Богам. Біблія вучыць нас, што ў Хрысце мы — новае стварэнне: "Такім чынам, калі хто ў Хрысце, той новае стварэнне; старое мінула, вось усё стала новым" (2 Карынфянаў 5:17).




ГАЛЯТАЎ 3:13

Хрыстос адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшыся за нас праклёнам, бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто вісіць на дрэве»,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:29

Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 28:15

І станецца, калі ня бу­дзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць, і выкон­ваць усе прыказаньні Ягоныя і пастановы Ягоныя, якія я сёньня загадваю табе, тады прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны і споўняцца на табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:8

А цяпер вы адкіньце ўсё: гнеў, ярасьць, ліхоту, блюзьнерствы, брыдкаслоўе з вуснаў вашых;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 28:16-19

Пракляты ты ў горадзе і пракляты ў полі. Пракляты кош твой і дзяжа твая. Пракляты плод улоньня твайго і плод зямлі тваёй, нараджэньне валоў тваіх і прыплод авечак тваіх. Пракляты ты пры ўвахо­дзе тваім і пракляты пры выха­дзе тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 20:7

Ня будзеш ужываць імя ГОСПАДА, Бога твайго, для марноты, бо ГОСПАД не пакіне без пакараньня таго, хто ўжывае імя Ягонае для марноты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 20:5

Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 23:10

Бо зямля напоўнена чужаложнікамі, бо з прычыны праклёну ў жалобе ўся зямля, высахлі пашы ў пустыні, і хада іхняя сталася ліхой, і сіла іхняя — у няправасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 11:26-28

Глядзі, Я даю вам сёньня дабраславенства і праклён; дабраславенства, калі будзеце слухаць прыказаньні ГОСПАДА, Бога вашага, якія я загадваю вам сёньня, і праклён, калі ня будзеце слухаць прыказаньняў ГОСПАДА, Бога вашага, і зыйдзеце са шляху, які я загадваю вам сёньня, і пойдзеце за багамі чужымі, якіх ня ведаеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:10

з тых самых вуснаў выходзіць дабраслаўленьне і праклён. Не павінна быць гэтак, браты мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 17:5

Гэта кажа ГОСПАД: «Пракляты чалавек, які спадзяецца на чалавека і які цела робіць рамяном [сваім], а ад ГОСПАДА адварочваецца сэрца ягонае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 48:10

Пракляты, хто выконвае справу ГОСПАДА нядбала! Пракляты, хто меч Ягоны стрымлівае ад крыві!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:14

Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 26:14-16

А калі вы ня будзеце слу­хаць Мяне і ня будзеце выконваць усе гэтыя прыказаньні, калі пагардзіце пастанова­мі Маімі, і ня будзеце зважаць на прысуды Мае, і ня будзеце вы­конваць усіх прыказаньняў Маіх, і будзеце парушаць запавет Мой, тады Я гэтак зраблю вам, і наведаю вас жахам раптоўным, сухотамі і гарачкай, якія спрычыняюць сьлепату і нішчаць здароўе. Дарэмна будзеце сеяць насеньне вашае, бо зьядуць яго ворагі вашыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 27:15-26

“Пракляты чалавек, які зробіць выяву рэзьбленую або літую, брыдоту перад ГОСПАДАМ, твор рук рамесьніка, і паставіць яго ў месцы схаваным!” І адкажа ўвесь народ, і скажа: “Амэн”. “Пракляты той, хто зьневажае бацьку свайго і маці сваю”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. “Пракляты той, хто перасоўвае мяжу бліжняга свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. “Пракляты той, хто падманвае сьляпога ў дарозе”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. “Пракляты той, хто перакручвае суд прыхадню, сіраце і ўдаве”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. І станецца ў дзень, калі пяройдзеш Ярдан і ўвойдзеш у зямлю, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, пастаў вялікія камяні, і абмаж іх вапнай, “Пракляты той, хто лажыцца з жонкай бацькі свайго, бо ён адкрыў плашч бацькі свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. “Пракляты той, хто лажыцца з усялякай жывёлаю”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. “Пракляты той, хто лажыцца з сястрой сваёй, з дачкой бацькі свайго або дачкой маці сваёй”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. “Пракляты той, хто лажыцца з цешчай сваёй”. І ўвесь народ скажа: ”Амэн”. “Пракляты той, хто таемна забівае бліжняга свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. “Пракляты той, хто бярэ хабар, каб забіць душу і [пра­ліць] кроў нявінную”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”. “Пракляты той, хто не трымаецца словаў Закону гэтага, і не выконвае іх”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 109:17

Любіў ён праклён, і ён прыйдзе на яго! Не было даспадобы яму дабраслаўленьне, і яно будзе далёка ад яго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЛАХІІ 3:9

Праклёнам вы праклятыя, бо Мяне вы абкрадваеце, увесь народ ваш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 3:17

А Адаму сказаў: «За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я загадаў табе, кажучы: “Ня еш з яго”, праклятая зямля з-за цябе. У мучэньнях будзеш есьці з яе ў-ва ўсе дні жыцьця твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 6:28

дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 3:14

І сказаў ГОСПАД Бог зьмею: «За тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты між усёй скаціны і ўсіх зьвяроў палявых! На жываце сваім поўзаць будзеш і будзеш пыл есьці ў-ва ўсе дні жыцьця твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 23:8

Як магу я праклінаць таго, каго не праклінае Бог? Як магу навесьці на каго няшчасьце, калі ГОСПАД не наводзіць яго?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 30:19

За сьведкаў супраць вас сёньня клічу неба і зямлю, што я кладу перад абліччам тваім жыцьцё і сьмерць, дабраславенства і праклён. Выбірай жыцьцё, каб жыў ты і насеньне тваё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 3:1

Пасьля гэтага Ёў расчыніў вусны свае і наракаў на дзень свой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:33

Праклён ад ГОСПАДА на доме бязбожніка, але жытло праведных Ён дабраслаўляе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЗАХАРЫІ 5:3-4

І ён сказаў мне: “Гэта праклён, які выходзіць на аблічча зямлі; бо кожны, хто крадзе, паводле [напісанага] гэтага будзе зьнішчаны, і кожны, хто прысягае [фальшыва], паводле [напісанага] гэтага будзе зьнішчаны. Я навяду [праклён], кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і ён прыйдзе ў дом злодзея і ў дом таго, хто прысягае ў імя Маё хлусьліва, і заначуе ў сярэдзіне дому ягонага, і выгубіць яго, і дрэва ягонае, і камяні ягоныя”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:14

Вусны чужаніцы — глыбокая яма; на каго загневаўся ГОСПАД, той уваліцца туды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 26:2

Як птушка пераляціць і як ластаўка паляціць, так праклён беспрычынны ня збудзецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 25:41

Тады скажа Ён і тым, якія леваруч: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЛАХІІ 2:2

Калі вы не паслухаеце, і калі ня прыймеце да сэрца, каб даваць славу імені Майму, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я пашлю на вас праклён і пракляну дабраславенствы вашыя, і нават ужо праклінаю, бо вы ня прыймаеце [гэтага] да сэрца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 11:3

І ты скажаш ім: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Пракляты чалавек, які ня слухае словаў запавету гэтага,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 24:6

Дзеля гэтага праклён зьядае зямлю, і пакутуюць жыхары ейныя. Дзеля гэтага чэз­нуць жыхары зямлі, і засталося няшмат людзей.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 15:23

Бо непакорнасьць — [такі самы] грэх, як варажба, а сваволя — як пакланеньне ідалам. За тое, што ты адкінуў слова ГОСПАДА, Ён адкінуў цябе, як валадара».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЛАХІІ 4:6

І ён зьверне сэрца бацькоў да сыноў іхніх, і сэрца сыноў — да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, ня ўдарыў зямлі [выгубленьнем] з закляцьцем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 28:20-22

Спашле на цябе ГОСПАД праклён, і трывогу, і няшчасьце ў-ва ўсіх працах рук тваіх, якія будзеш рабіць, пакуль Ён ня зьнішчыць цябе і не прападзеш ты хутка з прычыны ліхіх учынкаў тваіх, праз якія ты пакінуў Мяне. І спашле на цябе ГОСПАД пошасьць, пакуль ня выкараніць цябе з зямлі, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю. Дакранецца цябе ГОСПАД сухотамі, гарачкаю, трасцай, сьпя­котаю, мячом, сушаю і іржою. Яны будуць перасьледаваць цябе, пакуль ты ня бу­дзеш зьнішчаны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 28:16

Пракляты ты ў горадзе і пракляты ў полі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:8

а тая, якая прыносіць церні і асот, непрыдатная і блізкая да праклёну, і канец яе — спаленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 28:17

Пракляты кош твой і дзяжа твая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 109:17-18

Любіў ён праклён, і ён прыйдзе на яго! Не было даспадобы яму дабраслаўленьне, і яно будзе далёка ад яго! І ён апранецца ў праклён, быццам у шату сваю, і [праклён] увойдзе, як вада, у нутро ягонае, і як алей — у косткі ягоныя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 21:22-23

Калі хто дапусьціцца злачынства, каранага сьмерцю, і будзе ён забіты і павесіш яго на дрэве, труп ягоны ня будзе вісець на дрэве, але ў той самы дзень няхай будзе пахаваны, бо пракляты Богам той, хто вісіць на дрэве. Не пагань зямлю тваю, якую даў табе на ўласнасьць ГОСПАД, Бог твой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:27

Хто дае бедным, ня будзе мець нястачы, а хто хавае вочы свае, мецьме шмат праклёнаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 7:26

Ніякай брыдоты не ўнясеш у дом твой, і ня будзеш ты закляцьцем, як яно. Пагарджаючы, будзеш пагарджаць і, брдзячыся, будзеш брыдзіцца гэтым, бо яно заклятае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 65:20

І ня будзе з таго часу ў ім малога днямі і старога, які б не дапоўніў дзён сваіх, бо юнак памрэ стогадовым, а стогадовы грэшнік будзе пракляты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:28

І Я зганьбіў князёў сьвятыні [тваёй], і аддаў Якуба на закляцьце [зьнішчэньня], а Ізраіля — на зьнявагу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 3:17-19

А Адаму сказаў: «За тое, што ты паслухаўся голасу жонкі тваёй і еў з дрэва, пра якое Я загадаў табе, кажучы: “Ня еш з яго”, праклятая зямля з-за цябе. У мучэньнях будзеш есьці з яе ў-ва ўсе дні жыцьця твайго. Церні і асот будзе радзіць яна табе, і будзеш есьці траву палявую. У поце аблічча твайго будзеш есьці хлеб, аж пакуль ня вернешся ў зямлю, бо з яе ты ўзяты, бо пыл ты і ў пыл вернешся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 4:11-12

І цяпер пракляты ты ад зямлі, якая адчыніла вусны свае прыняць кроў брата твайго з рукі тваёй. Калі будзеш абрабляць зямлю, яна ня будзе больш даваць табе сілы свае. Выгнанцам і ўцекачом будзеш на зямлі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:24

Таго, хто кажа бязбожніку: «Ты праведны», будуць праклінаць народы і будуць брыдзіцца ім людзі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 29:19-20

Калі нехта пачуе словы прысягі гэтай і будзе пату­раць сабе ў сэрцы сваім, кажучы: “Супакой мець буду, хоць буду хадзіць у закамянеласьці сэрца майго”, той сьцягвае загубу [на зямлю], як наводненую, так і сухую. І склікаў Майсей увесь Ізраіль, і сказаў ім: «Вы бачылі ўсё, што зрабіў ГОСПАД на вачах вашых у зямлі Эгіпецкай фараону і ўсім слугам ягоным, і ўсёй зямлі ягонай, ГОСПАД не даруе яму, але тады ўзгарыцца гнеў ГОСПАДА і лютасьць Ягоная супраць чалавека таго, і прыйдуць на яго ўсе праклёны, запісаныя ў кнізе гэтай, і выкрасьліць ГОСПАД імя ягонае пад небам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:22

Бо дабраслаўлёныя [Богам] зямлю ў спадчыну возьмуць, а тыя, што праклятыя Ім, будуць зьнішчаныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 34:5

Бо ап’янеў на небе меч Мой. Вось, ён зыходзіць на Эдом, на народ, які Я аддаў на закляцьце, на суд.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 18:20

Душа, якая грашыць, памрэ. Сын не панясе беззаконьні бацькі, і бацька не панясе беззаконьні сына. Праведнасьць праведніка будзе яму залічана, і бязбожнасьць бязбожніка будзе на ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 23:5

за тое, што яны не сустрэлі вас з хлебам і вадой на шляху, калі вы ішлі з Эгіпту, і аплацілі супраць цябе Білеама, сына Бэора, з Пэтору, што ў Арам-Нагараіме, каб цябе праклінаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 1:8-9

Але калі нават мы ці анёл з неба будзе дабравесьціць вам насуперак таму, што мы дабравесьцілі вам, няхай будзе адлучаны! Як раней мы сказалі, і цяпер ізноў кажу: калі хто дабравесьціць вам насуперак таму, што вы прынялі, няхай будзе адлучаны!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
СУДЗЬДЗЯЎ 5:23

“Праклінайце Мэроз, — сказаў анёл ГОСПАДА, — праклінайце праклёнам жыхароў ягоных, бо не прыйшлі яны на дапамогу ГОСПАДУ, на дапамогу ГОСПАДУ з волатамі [сваімі]”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 9:25

і сказаў: «Пракляты Ханаан! Будзе ён слугою слугаў у братоў сваіх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 30:7

І зьверне ГОСПАД, Бог твой, усе гэтыя праклёны на ворагаў тваіх і на тых, якія ненавідзяць цябе і перасьледуюць цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:21

Ты ўтаймаваў свавольнікаў, якія праклятыя, бо ўхіляюцца ад прыказаньняў Тваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:44

А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 3:14

Вусны іхнія поўныя абмовы і горычы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:3

Дзеля гэтага паведамляю вам, што ніхто, хто гаворыць у Духу Божым, ня скажа праклёну на Ісуса; і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі ў Духу Сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 28:45

І прыйдуць на цябе ўсе гэтыя праклёны, і будуць цябе перасьледваць, і дагоняць цябе, пакуль не загінеш, бо ты ня слухаў ГОСПАДА, Бога твайго, і не захоўваў прыказаньняў Ягоных і пастановаў Ягоных, якія Ён загадаў табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 2:14

вочы маюць поўныя чужалоства і нясупыннага грэху, яны прывабліваюць душы неўгрунтаваныя; дзеці праклёну, яны маюць сэрцы, спрактыкаваныя ў хцівасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 11:10-11

Яны вярнуліся да беззаконьня бацькоў сваіх даўнейшых, якія не хацелі слухаць словаў Маіх, і яны пайшлі да багоў чужых, каб служыць ім. Дом Ізраіля і дом Юды зламалі запавет Мой, які Я заключыў з бацькамі іхнімі. Дзеля гэтага так кажа Гос­пад: “Я навяду на іх ліха, з якога яны ня змогуць выйсьці, і яны будуць клікаць да Мяне, але Я ня выслухаю іх”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:53

[Гнеў] палючы мяне агарнуў на бязбожнікаў, якія пакінулі Закон Твой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 65:15

І вы пакінеце імя вашае выбранцам Маім на праклён, [які кажа]: “Няхай заб’е цябе Госпад ГОСПАД”, а слугі Мае будуць названыя іншым імем,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 28:58-59

Калі ня будзеш захоўваць і выконваць усіх словаў Закону гэтага, якія напісаныя ў кнізе гэтай, і ня будзеш баяцца гэтага слаўнага і страшнага імя ГОСПАДА, Бога твайго, шмат больш павялі­чыць ГОСПАД плягі на цябе і плягі на насеньне тваё, і плягі вялікія і доўгатрывалыя, і хваробы ліхія і доўгатрывалыя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 13:19

Вы зьнеслаўляеце Мяне перад народам Маім за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія ня маюць жыць, калі падманваеце народ Мой, які слухае падман.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 17:7-8

Дабраслаўлёны чалавек, які спадзяецца на ГОСПАДА, і ГОСПАД — надзея ягоная! І ён як дрэва, якое пасаджана над вадою і да струмянёў пускае карані свае, і ня будзе бачыць яно, калі прыйдзе спякота, і лісьце ягонае будзе зялёным, і ў год засухі ня будзе журыцца, і не перастане даваць плады.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 27:15

“Пракляты чалавек, які зробіць выяву рэзьбленую або літую, брыдоту перад ГОСПАДАМ, твор рук рамесьніка, і паставіць яго ў месцы схаваным!” І адкажа ўвесь народ, і скажа: “Амэн”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 109:28

Яны праклінаюць, а Ты дабраславі! Яны паўстаюць [супраць мяне], і будуць асаромленыя, а слуга Твой няхай узрадуецца!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 2:24

Ён павярнуўся да іх, і паглядзеў на іх, і пракляў іх у імя ГОСПАДА. І выйшлі дзьве мядзьведзіцы з лесу, і разарвалі сорак двух хлопцаў з іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 16:22

Калі хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста, няхай будзе адлучаны! Прыходзіць наш Госпад!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:23

Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:21-23

Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе. Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?” І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 42:18

Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля: “Як выліўся гнеў Мой і абурэньне Маё на жыхароў Ерусаліму, так будзе выліты гнеў Мой на вас, калі вы прыйдзеце ў Эгіпет. І станецеся вы праклёнам, страхоцьцем, зьня­вагаю і ганьбаю, і больш ня ўбачыце месца гэтага”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:1-3

Гора сынам непаслухмяным, кажа ГОСПАД. Вы ўчыняеце раду, але без Мяне, і заключаеце дамовы, але не паводле Духу Майго, каб дадаць грэх да грэху! якія кажуць відушчым: «Ня мейце відзежаў!», а прадказальнікам: «Не прадказвайце нам гэтых рэчаў справядлівых, але кажыце нам тое, што нам падабаецца, прадказвайце нам прыемнае. Саступіце з дарогі, зыйдзіце са сьцежкі, прыбярыце ад аблічча нашага Сьвятога Ізраіля». Дзеля гэтага так кажа Сьвяты Ізраіля: «Дзеля таго, што вы пагардзілі словам гэтым, а спадзяецеся на крыўду і здраду, і на іх вы абапіраецеся, беззаконьне гэтае станецца вам як вылом [у муры], які мае ўпасьці, як схіленьне муру высокага, калі раптоўна ў момант прыходзіць падзеньне яго». І Ён зруйнуе яго, як разьбіваецца гляк, зьлеплены [з гліны], разьбіваючы без шкадаваньня, і ня знойдзецца ад яго чарапку, у які можна было б узяць вугалёк з вогнішча або зачэрпнуць вады са студні. Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД, Сьвяты Ізраіля: «Калі вы навернецеся і будзеце ў супакоі, будзеце збаўленыя, бо ў сьцішанасьці і спадзяваньні будзе сіла вашая». Але вы не захацелі. І вы сказалі: «Не, бо мы на конях уцячэм». Таму будзеце ўцякаць. «На хуткіх [калясьніцах] паімчым». Таму будуць хуткімі тыя, якія пагоняцца за вамі. Тысяча [спалохаецца] пагрозы аднаго, ад пагрозы пяцёх будзеце ўцякаць, аж застанецца [рэшта] ад вас як тронак на вяршыні гары і як знак на ўзгорку. Дзеля гэтага чакае ГОСПАД, каб зьлітавацца над вамі, і дзеля гэтага Ён узьнімецца, каб зьлітавацца над вамі, бо ГОСПАД — Бог правасудзьдзя. Шчасьлівыя ўсе, якія на Яго спадзяюцца. Бо ты, народ на Сыёне, які жывеш у Ерусаліме, ня будзеш плакаць, бо Ён зьлітуецца над табою на голас крыку твайго; як толькі пачуе, адкажа табе. Ідучы, вы зыходзіце ў Эгіпет, і не пытаецеся вуснаў Маіх, каб умацавацца ў цьвярдыні фараона і схавацца ў ценю Эгіпту. І дасьць табе Госпад хлеб у прыгнёце і ваду ў бядзе, і больш не адвернецца ад цябе настаўнік твой, і вочы твае будуць бачыць настаўніка твайго. І вушы твае будуць чуць за сабой слова, якое кажа: «Вось шлях, ідзіце па ім», калі ты збочыш направа ці налева. І ты будзеш лічыць нячыстым срэбнае пакрыцьцё балванаў тваіх і залатое адзеньне ідалаў тваіх. Выкінеш іх як брудную анучу, і скажаш: «Прэч». І Ён дасьць дождж на насеньне тваё, якое ты пасеяў на палетку тваім, і хлеб ураджаю зямлі будзе сытны і пажыўны. У той дзень чарада твая будзе пасьвіцца на пашах шырокіх. Валы твае і аслы, якія абрабляюць зямлю, будуць карміцца мяшанкай сакавітай, якую правеялі лапатай і веялкай. І на кожнай гары высокай, і на кожным узгорку ўзвышаным будуць ручаі і струмяні вады ў дзень вялікага бою, калі ўпадуць вежы. І будзе сьвятло месяца як сьвятло сонца, а сьвятло сонца будзе сямікроць [ясьнейшае], чым сьвятло сямі дзён, у дзень, калі ГОСПАД перавяжа раны народу Свайго і загоіць сінякі ад удараў Сваіх. Вось, імя ГОСПАДА прыходзіць здалёк, палае гнеў Ягоны і ўзьнімаецца цяжка, вусны Ягоныя поўныя абурэньня, а язык Ягоны — як агонь, які [ўсё] зьядае. Подых Ягоны як паводка, вір якой дасягае шыі, каб прасеяць народы сітам загубы і ўкласьці цуглі ў пашчу народаў. Сьпеў будзе ў вас як у ноч сьвяткаваньня ўрачыстасьці, і радасьць сэрца — як у таго, хто сьпяшаецца пры гуках жалейкі на гару ГОСПАДА да Скалы Ізраіля. І станецца для вас сорамам цьвярдыня фараона, а хаваньне ў ценю Эгіпту — ганьбаю,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 14:8

І Я зьвярну аблічча Маё суп­раць чалавека таго, і зраблю яго знакам і прыказкай, і вынішчу яго з народу Майго, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 11:28

і праклён, калі ня будзеце слухаць прыказаньняў ГОСПАДА, Бога вашага, і зыйдзеце са шляху, які я загадваю вам сёньня, і пойдзеце за багамі чужымі, якіх ня ведаеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 5:3

Я бачыў, як дурны разжываецца, але ў момант спарахнеў дом ягоны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 27:25

І, адказваючы, увесь народ сказаў: «Кроў Ягоная на нас і на дзецях нашых!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 28:63-64

Як перад гэтым цешыўся ГОСПАД з вас, добра вам робячы і памнажаючы вас, так будзе цешыцца ГОСПАД з вас, нішчачы вас і сьціраючы з зямлі, у якую ты ідзеш, каб авалодаць ёю. І ГОСПАД расьцяру­шыць вас сярод усіх народаў, ад канца зямлі да канца зямлі, і там бу­дзеш ты служыць багам чужым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае, дрэву і камяням.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 2:1-3

Гора тым, якія прыдумляюць беззаконьне і абдумваюць ліхоцьце на ложках сваіх, а ў сьвятле раніцы выконваюць гэта, бо гэта ў моцы рук іхніх. Устаньце і ідзіце, бо няма [тут] супачынку, гэта [месца] нячыстае, яно — загуба для [вас], загуба страшэнная. Калі б чалавек, які ходзіць за ветрам і хлусьнёю падманвае, [сказаў]: «Я буду прапаведаваць пра віно і сікеру», ён стаў бы прапаведнікам для народу гэтага. Я зьбіраньнем зьбяру ўсяго цябе, Якубе, зграмаджэньнем зграмаджу рэшту Ізраіля, пастаўлю іх разам, як авечак у Боцры, як чараду пасярод пашы ейнай, і будзе гоман ад [мноства] людзей. Узыйдзе Той, Які зломіць [перашкоды] перад абліччам іхнім; яны праломяць і пойдуць праз браму, і ўвойдуць праз яе, і валадар іхні — перад абліччам іх, і ГОСПАД на чале іх. Зажадаюць яны палёў, і забіраюць іх, і дамоў — і бяруць [іх]; яны прыгнятаюць гаспадара і дом ягоны, чалавека і спадчыну ягоную. Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД: «Вось, Я задумляю на племя гэтае ліха, ад якога вы ня ўхіліце шыяў вашых, і ня будзеце хадзіць ганарліва, бо гэта час ліхі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 22:28

Бога не праклінай, і начальніка ў народзе сваім не кляні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 28:23-24

І неба, якое над галавой тваёй, зробіцца медзьдзю, а зямля пад табою — жалезам. Пераменіць ГОСПАД дождж на зямлі тваёй у парахно і пыл, з неба будуць падаць яны на цябе, пакуль ня зьнішчаць цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 35:11-15

дзеля гэтага, як жывы Я, кажа Госпад ГОСПАД, Я зраблю табе паводле гневу твайго і паводле зайздрасьці тваёй, якую выказаў ты, маючы нянавісьць да іх. І Я стануся вядомым для іх, калі буду судзіць цябе. І ты даведаешся, што Я — ГОСПАД, Я чуў усе зьнявагі твае, якія ты казаў суп­раць гор Ізраіля, кажучы: "Яны спусташэньнем спустошаныя, аддадзеныя нам на ежу". Вы вывышаліся адносна Мяне вуснамі сваімі, і памнажалі супраць Мяне словы вашыя, Я чуў [гэта]. Гэта кажа Госпад ГОСПАД: "Як узрадуецца ўся зямля, калі Я зраблю цябе пусткаю. І як ты радаваўся, што спадчына дому Ізраіля спустошаная, гэтак сама Я зраблю табе. Пусткаю станецца гара Сэір і ўвесь Эдом, усе вы; і даведаецеся, што Я — ГОСПАД"”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 48:27

Ці ня быў для цябе пасьмешышчам Ізраіль? Хіба ён знойдзены сярод злодзеяў, што ты ківаеш галавою, калі пра яго гаворыш?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 28:41-42

Народзіш сыноў і дачок, але ня будуць з табою, бо павядуць іх у няволю. Усе дрэвы твае і плод зямлі тваёй паядуць жужлы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:1

Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 50:13

Дзеля гневу ГОСПАДА ня будзе ніхто жыць на ёй, але ўся яна станецца пусткаю. Кожны, хто будзе праходзіць праз Бабілон, аслупянее і засьвішча дзеля ўсіх ранаў ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:21

Можна паручыцца, зло не пазьбегне пакараньня, а насеньне праведных будзе збаўленае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 10:1-3

Гора заканадаўцам, [якія ўстанаўляюць] законы беззаконныя і пішуць пастановы жорсткія, Бо рука мая ўзяла валадарствы ідалаў, а ў іх балванаў [больш], чым у Ерусаліме і ў Самарыі. Як я зрабіў з Самарыяй і ідаламі ейнымі, ці ж не зраблю гэтак сама з Ерусалімам і ідаламі ягонымі?» І станецца, калі Госпад скончыць усе справы Свае на гары Сыён і ў Ерусаліме, [Ён скажа]: «Я наведаю плод пыхлівага сэрца валадара Асірыі і фанабэрыю ганарыстых вачэй ягоных». Бо ён сказаў: «Сілай рукі маёй я зрабіў гэта і мудрасьцю маёй, бо — разумны. Я зьмя­ніў межы народаў і зрабаваў скарбы іхнія, і як дужы я скідваю жыхароў [іхніх]. І як тое гняздо знайшла рука мая багацьце народаў, і як зьбіраюць пакінутыя яйкі, так я забраў усю зямлю; і не было нікога, хто б трапянуў крылом, і ніхто не адчыніў дзюбы, і ня цьвіркнуў». Ці ж ганарыцца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ж вывышаецца піла па-над тым, хто пілуе ёю? Нібыта дубец будзе рухаць тым, хто падымае яго; нібыта кій падымае таго, хто ня [ёсьць] дрэвам. Дзеля гэтага Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў спашле хударлявасьць на тлустых ягоных; і сярод слаўных ягоных распаліць полымя, як полымя агню. І станецца Сьвятло Ізраіля агнём, а Сьвяты ягоны — полымем; Ён будзе палаць і паесьць церні ягоныя і асот ягоны ў адзін дзень. І славу лесу ягонага і саду ягонага, ад душы аж да цела, Ён вынішчыць. І станецца, што змарнее ён, як той хворы. І рэшта дрэваў у лесе ягоным будзе такой малой, што хлопчык іх палічыць. каб адмовіць у правасудзьдзі ўбогім, каб пазбавіць суду прыгнечаных народу Майго, каб удовы сталіся здабычай іхняй, і сіротаў абрабаваць. І станецца ў той дзень, што рэшта Ізраіля і ўратаваныя з дому Якуба ня будуць больш абапірацца на таго, хто б’е іх, але будуць абапірацца ў праўдзе на ГОСПАДА, Сьвятога Ізраіля. Рэшта навернецца, рэшта Якуба [навернецца] да Бога Магутнага. Бо хоць бы народ твой, Ізраіль, быў як пясок марскі, толькі рэшта навернецца. Загуба прызначана, каб зьдзейсьнілася праведнасьць. Бо загубу прызначаную зьдзейсьніць Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, сярод усёй зямлі. Дзеля гэтага так кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў: «Народ Мой, які жыве на Сыёне, ня бойся Асірыі, якая дубцом б’е цябе і кій свой падымае, як на шляху Эгіпецкім. Бо яшчэ крыху, яшчэ хвіліну, і спыніцца ярасьць, і гнеў Мой павернецца на загубу іхнюю». І ўзбудзіць ГОСПАД Магуцьцяў біч на яго, як тады, калі пабіў Мадыян каля скалы Арэў, і калі [падняў] кій Свой над морам, і ўзьняў яго на шлях Эгіпецкі. І станецца ў той дзень, што зваліцца цяжар ягоны з плячэй тваіх, і ярмо ягонае з шыі тваёй; і распадзецца ярмо ад [тлустасьці] алею. Ён прыходзіць ад Аят, праходзіць праз Мігрон, у Міхмашу ставіць рэчы свае. Пераходзяць яны вандол, у Геве начуюць. Дрыжыць Рама, Гіва Саўлава ўцякае. А што вы будзеце рабіць у дзень наведваньня, калі загуба прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыцё за дапамогай і дзе пакінеце славу вашую?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 3:11

А ліхотніку — гора, бо ён [атрымае] ліха, бо адплата яму будзе паводле [ўчынкаў] рук ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 23:21

Сьцеражыся перад абліччам ягоным і слухайся голасу ягонага; ня будзь горкім для яго, бо ён не даруе віны вашай, бо імя Маё ў ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:9

Яны атрымаюць прысуд — вечнае зьнішчэньне, ад аблічча Госпада і ад славы магутнасьці Яго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 18:30

Дзеля гэтага, дом Ізраіля, Я буду судзіць вас кожнага паводле шляхоў вашых, кажа Госпад ГОСПАД. Навярніцеся і адвярніцеся ад усіх злачынстваў вашых, і ня будзе вам нагоды для беззаконьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 44:8

Навошта вы гнявіце Мяне ўчынкамі рук вашых, калі кадзіце багам чужым у зямлі Эгіпецкай, куды вы прыйшлі, каб там пасяліцца, каб былі вы зьнішчаныя і каб сталіся праклёнам і пасьмешышчам для ўсіх народаў зямлі?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 28:38-39

Насеньня шмат кінеш у поле, а зьбярэш мала, бо саранча паесьць яго. Вінаграднікі пасадзіш, будзеш даглядаць, а віна піць ня будзеш, і нічога з іх не зьбярэш, бо будуць паедзены чарвякамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 14:22-23

І Я паўстану супраць іх, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і выгублю імя Бабілону, і рэшту, і нашчадка, і ўнука, кажа ГОСПАД. І Я зраблю яго паселішчам вожыкаў і возерам водным, і вымяту яго мятлою зьнішчэньня, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 18:21

Дзеля гэтага аддай сыноў іхніх на голад і вылі [кроў] іхнюю ад вострыва мяча! Няхай жонкі іхнія стануць бязьдзетнымі ўдовамі, а мужы іхнія няхай будуць сьмерцю забітыя, юнакі іхнія няхай будуць пазасяканыя мячом на вайне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АСІІ 4:6

Зьнішчаны народ Мой, бо няма веданьня. За тое, што ты адкінуў веданьне, і Я адкіну цябе ад сьвятарства Майго. І як ты забыўся пра Закон Бога твайго, і Я таксама забудуся пра сыноў тваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 22:3

І ня будзе ўжо нічога выклятага. І пасад Бога і Ягняці будзе ў ім, і слугі Ягоныя будуць служыць Яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 48:42

І будзе зьнішчаны Мааў як народ, бо ўзьвялічваўся супраць ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
НАВУМА 1:14

І загадаў ГОСПАД супраць цябе, [Нініва]: «Больш ня будзе сеяцца [насеньне] імя твайго. З дому багоў тваіх Я вынішчу [ідалаў] рэзьбленых і [ідалаў] літых. Я зраблю магілу тваю, бо ты праклятая».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 106:36-39

і служылі ідалам іхнім, і яны сталіся для іх пасткаю, і ахвяроўвалі сыноў сваіх і дачок сваіх дэманам, і пралівалі кроў бязьвінную, кроў сыноў сваіх і дачок сваіх, якую ахвяроўвалі ідалам Ханаанскім, і апаганілася зямля ад крыві. І апаганілі сябе ўчынкамі сваімі, чужаложылі ў дзеяньнях сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 16:9

І паліла людзей вялікая сьпёка, і блюзьнілі яны на імя Бога, Які мае ўладу над гэтымі плягамі, і не навярнуліся, каб даць Яму славу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 2:17

Ці ж не зрабілася з табою гэта з-за таго, што ты пакінуў ГОСПАДА, Бога твайго, калі Ён вёў цябе дарогаю?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 25:7

вось, Я выцягну руку Маю супраць цябе, і аддам цябе на рабунак народам, і выкарчую цябе спаміж народаў, і вынішчу цябе спасярод земляў, і выгублю цябе, і даведаешся, што Я — ГОСПАД”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 29:27

І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць зямлі гэтай, і Ён спаслаў на яе ўсе праклёны, запісаныя ў кнізе гэтай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 1:21-22

і сказаў: «Голы я выйшаў з улоньня маці маёй, і голы вярнуся туды. ГОСПАД даў, і ГОСПАД забраў. Няхай будзе імя ГОСПАДА дабраслаўлёным!» І ў-ва ўсім гэтым не саграшыў Ёў, і нічога неразважнага супраць Бога не сказаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 1:1-2

Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў, бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Божа праўды і ісціны, дасканалы ва ўсіх Тваіх шляхах, поўны мудрасці і розуму, няма нічога, у чым Ты мог бы памыліцца. Ты — праведнасць, цэласнасць і ўсё, што нам патрэбна, каб жыць у святасці. Навучы нас, Госпадзе, ісці за Тваімі статутамі і трымацца Твайго слова і запаведзяў, каб мы не былі непаслухмянымі Тваёй волі, а маглі жыць у пастаянным благаславенні. Бо кожны, хто адыходзіць ад Твайго слова і не выконвае Твае запаведзі, жыве ў праклёне. Я хачу, каб Ты ўзяў мае эмоцыі, пачуцці і ўсё, што я ёсць, каб гэта было накіравана Тваёй любоўю. Ствары ўва мне, о Божа, чыстае сэрца і абнаві праведны дух унутры мяне. Вызвалі мяне ад усялякага праклёну сілай Тваёй крыві, Ісусе. Няхай нішто не трымае мяне звязаным з якім-небудзь праклёнам, бо я адкуплены крывёю Хрыста, і Ён панёс на Сваім крыжы ўсю маю беззаконнасць і бунт. Таму я абвяшчаю сябе цалкам вольным і слугою майго Бога, бо Ён палюбіў мяне першым і аддаў Сваё жыццё як выкуп за мяне. Я буду любіць Яго і пакланяцца Яму, пакуль жыву. У імя Ісуса, Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы