Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


112 Вершы з Бібліі пра горыч і крыўду

112 Вершы з Бібліі пра горыч і крыўду

Сябар, калі сэрца перапоўнена горыччу, жыццё пачынае здавацца цёмным і змрочным. А калі не паддавацца гэтым негатыўным пачуццям, можна ўбачыць столькі цудоўнага вакол і падзякаваць Богу за Яго дары.

Горыч засцілае вочы і не дае радавацца жыццю, крадзе спакой і радасць. Жыць без горычы – гэта найлепшы выбар, бо яна прыносіць толькі расчараванне і не дае рухацца наперад.

Я раю табе звярнуцца да Бога, расказаць Яму пра свае трывогі, папрасіць аб аднаўленні і прыняць Яго дасканалую волю. У Госпада ёсць цудоўныя планы для цябе!

Як гаворыцца ў Пасланні да Габрэяў 12:15: «Глядзіце, каб ніхто не пазбавіўся Божай ласкі; каб ніякі корань горычы, вырастаючы, не прычыніў шкоды і каб ім не апаганілася мноства людзей».




ГАБРЭЯЎ 12:15

гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:31

Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 8:23

Бо бачу цябе ў гарчыні жоўці і ў вузьле няправеднасьці».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:13

церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:21-22

Бо згоркла сэрца маё і курчыліся ныркі мае, я стаўся дурнем і ня ведаў нічога, і быў перад Табой, як жывёла,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 7:11

Таму не шкадую я вуснаў маіх, і буду гаварыць у трывозе духа майго, буду жаліцца ў горычы душы маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:31-32

Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім. Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 38:4

Няма цэлага месца ў целе маім дзеля гневу Твайго, няма супакою ў костках маіх дзеля грэху майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:25

Сын неразумны — згрызота для бацькі свайго і горыч для той, якая яго нарадзіла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 30:6

І Давід быў вельмі стрывожаны, і хацеў народ яго ўкаменаваць, бо горыч была ў душы кожнага дзеля сыноў іхніх і дачок іхніх. Але Давід набраў сілы ў ГОСПАДЗЕ, Богу сваім,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 18:4

Што ты губіш душу тваю ў гневе тваім? Ці ж дзеля цябе апусьцее зямля, і з месца свайго зварухнецца скала?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 27:34

Калі пачуў Эзаў словы бацькі свайго, закрычаў крыкам вялікім і надта горкім, і сказаў бацьку свайму: «Дабраславі мяне, таксама і мяне, ойча мой!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:14

Дух чалавека пераносіць немач сваю, але дух маркотны хто можа ўзьняць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:10

Сэрца ведае горыч душы сваёй, і ў радасьць ягоную ня ўвойдзе чужынец.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:19

Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 7:9

Ня будзь хуткі да гневу ў духу тваім, бо гнеў жыве ў заўлоньні дурняў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 10:1

Абрыдла мне жыцьцё маё, стану я наракаць на сябе і гаварыць у горычы душы маёй!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:8

Ухіліся ад гневу, пакінь ярасьць, ня гневайся, каб ты ня стаўся злачынцам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:14

А калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, не вывышайцеся і не хлусіце насуперак праўдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:15

Калі ж адзін аднаго кусаеце і зьядаеце, глядзіце, ня будзьце зьнішчаныя адзін адным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 3:13-14

Горла іхняе — магіла адчыненая; языкамі сваімі ашукваюць, атрута зьмяіная на губах іхніх. Вусны іхнія поўныя абмовы і горычы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 64:3

Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 8:22-23

Дык навярніся ад гэтай ліхоты тваёй і прасі Бога, можа, будзе адпушчана табе задума сэрца твайго. Бо бачу цябе ў гарчыні жоўці і ў вузьле няправеднасьці».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:9

не аддавайце ліхам за ліха ці зьнявагай за зьнявагу, а, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што вы дзеля гэтага пакліканыя, каб узяць у спадчыну дабраслаўленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 3:14

І дух падняў мяне, і забраў мяне; і я пайшоў раздражнёны і зьбянтэжаны ў духу маім, а дужая рука ГОСПАДА [была] на мне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:14-15

Бо, калі вы будзеце адпускаць людзям грахі іхнія, то і вам адпусьціць Айцец ваш, Які ў небе. А калі ня будзеце адпускаць людзям грахоў іхніх, то і Айцец ваш не адпусьціць грахоў вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 38:17

Вось, супакоем [зрабіў] горыч маю вялікую. Ты вырваў душу маю з ямы загубы, і кінуў за сьпіну Тваю ўсе грахі мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 1:10

І Ганна, сумная душою, малілася да ГОСПАДА, горка плачучы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 51:10

Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 9:18

Ён ня дасьць супакою душы маёй, і напоўніць мяне бядотамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:1

Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:10

Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я — прыгнечаны. Ад тугі высахла вока маё, і душа мая, і нутро маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:28-30

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым. сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?» Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 3:14

Вусны іхнія поўныя абмовы і горычы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 2:10-11

А каму вы што даруеце, таму і я; бо і я, калі што дараваў каму, дараваў дзеля вас перад абліччам Хрыста, каб не ашукаў нас шатан; бо нам вядомыя думкі ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:17

Яны [былі] неразумнымі на шляху правінаў сваіх і за беззаконьні свае пакутавалі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:26-27

Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым; і не давайце месца д’яблу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:14

Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 1:9

Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:11

Дурань выяўляе ўвесь свой дух, а мудры затрымлівае яго на пазьней.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:165

Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:10

Таксама не наракайце, як некаторыя з іх наракалі і загінулі ад нішчыцеля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:30

Бо мы ведаем Таго, Які сказаў: «“Мне помста, Я аддам”, — кажа Госпад». І ізноў: «Госпад будзе судзіць народ Свой».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:5

Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:19

Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 42:11

Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:7

Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:44

А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:25

Смутак у сэрцы чалавека прыгнятае яго, а добрае слова разьвяселіць яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:2-3

Прыхілі вуха, Божа, да малітвы маёй і не хавайся ад маленьня майго! Пачуе Бог, і ўпакорыць іх Той, Які жыве спрадвеку. (Сэлях) Бо няма ў іх паправы, і яны не баяцца Бога, руку сваю выцягваюць на тых, што з імі ў супакоі жылі, і парушаюць запавет свой; гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя. Ускладзі бярэмя тваё на ГОСПАДА, і Ён паклапоціцца пра цябе; ня дасьць Ён ніколі, каб пахіснуўся праведнік. І Ты, Божа, іх кінеш у ямы парахненьня; людзі крыважэрныя і падступныя не [дажывуць] паловы дзён сваіх. А я на Цябе спадзяюся! Зваж на мяне і адкажы мне; я стогну ў тузе маёй і енчу

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:20

А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:1

Браты, калі і ўпадзе чалавек у які праступак, вы, духоўныя, выпраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, зважаючы на сябе, каб ня быць спакушанымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:15

Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднаго, і для ўсіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24-25

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў, не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:21

Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:3

разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:3

Ён лечыць скрышаных сэрцам і перавязвае раны іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:17

Чалавек міласэрны робіць дабро душы сваёй, а бязьлітасны нішчыць цела сваё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:24-26

а слуга Госпада ня мусіць вадзіцца, але быць ветлівым да ўсіх, здольным навучаць, цярплівым, у ціхасьці настаўляць тых, якія працівяцца, ці ня дасьць ім Бог навяртаньня дзеля пазнаньня праўды, каб яны вызваліліся з пасткі д’яблавай, які злавіў іх пад сваю волю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:33

Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:116

Падтрымай мяне паводле слова Твайго, і буду жыць, і ня буду асаромлены ў надзеі маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 38:19

Жывы, [толькі] жывы будзе славіць Цябе, як я сёньня. Бацька сынам паведаміць пра вернасьць Тваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:24

Прыемныя словы — сотавы мёд, асалода для душы і лекі для цела.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:19

Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:20

ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:6-7

Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам, і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:23

З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 41:5-6

Я сказаў: «ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся нада мною! Вылечы душу маю, бо я саграшыў перад Табою». Ворагі мае кажуць ліхое пра мяне: «Калі ж ён памрэ, і будзе зьнішчана імя ягонае?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:17

Бо Валадарства Божае — гэта ня ежа і пітво, але праведнасьць, і супакой, і радасьць у Духу Сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:12

Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:71

Добра мне, што я быў упакораны, каб навучыўся пастановам Тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:1-2

Давіда. Ня гневайся, [гледзячы] на злачынцаў, не зайздросьці тым, што робяць беззаконьне, Яшчэ крыху, і ня будзе бязбожніка; глянеш на месца ягонае, а яго няма! А пакорныя зямлю ў спадчыну возьмуць і будуць насалоджвацца ў мностве супакою. Бязбожнік задумвае ліхое супраць праведнага і скрыгоча на яго зубамі сваімі. Госпад сьмяецца з яго, бо бачыць, што прыходзіць дзень ягоны. Бязбожнікі выцягнулі меч і нацягнулі лук свой, каб паваліць прыгнечанага і беднага, каб замардаваць тых, у каго шлях просты. Меч іхні ўвойдзе ў сэрца іхняе, і лук іхні будзе зламаны. Малое ў праведніка лепшае за багацьце шматлікіх бязбожнікаў. Бо рамёны бязбожнікаў будуць скрышаныя, а праведнікаў падтрымлівае ГОСПАД. Ведае ГОСПАД дні беззаганных, і спадчына іхняя будзе на вякі. Ня будуць яны асаромленыя ў час ліхі, а ў дні голаду будуць насычаныя. бо яны, як трава, хутка ссохнуць, і павянуць, як расьліна зялёная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:21-22

Тады Пётар, падыйшоўшы да Яго, сказаў: «Госпадзе! Колькі разоў брат мой будзе грашыць супраць мяне, і я дарую яму? Ці да сямі разоў?» Кажа яму Ісус: «Не кажу табе: да сямі, але да сямідзесяці разоў па сем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:15

Усякі, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць чалавеказабойца; і вы ведаеце, што ніводзін чалавеказабойца ня мае жыцьця вечнага, якое ў ім застаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:1-3

Адкуль войны і звадкі між вамі? Ці не адсюль, з [пажаданьня] асалодаў вашых, якія змагаюцца ў членах вашых? Панізьцеся перад Госпадам, і Ён узвысіць вас. Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і судзіць брата свайго, той ачарняе Закон і судзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя. Адзін ёсьць Заканадаўца, Які можа збавіць і загубіць. А хто ты, які судзіш другога? Паслухайце цяпер вы, якія кажаце: «Сёньня і заўтра пойдзем у такі і такі горад, і будзем там адзін год, і будзем гандляваць і зарабляць», вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — пара, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне. Замест таго, каб гаварыць вам: «Калі Госпад захоча і будзем жывыя, зробім тое ці другое», вы цяпер праз пыху сваю хваліцеся. Усякая гэткая пахвальба ёсьць зло. Дык хто ведае, як рабіць дабро, і ня робіць, грэх таму. Вы жадаеце і ня маеце; забіваеце і зайздросьціце, і ня можаце атрымаць, вадзіцеся і ваюеце; а ня маеце дзеля таго, што ня просіце. Просіце і не атрымліваеце, бо блага просіце, каб выдаткаваць дзеля асалоды вашай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:17

Лепш крыху гародніны з любоўю, чым тлусты вол з нянавісьцю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:8

а тым, што спрачаюцца і не скараюцца праўдзе, але скараюцца няправеднасьці, — ярасьць і гнеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:24

А тыя, якія Хрыстовыя, укрыжавалі цела з пакутамі і пажаданьнямі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 30:33

Бо хто зьбівае малако, атрымае масла, і хто ўдарыць у нос, атрымае кроў, а хто выклікае гнеў, атрымае сварку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 54:10

Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэр­насьць Мая не адыйдзе ад цябе, і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:1-2

Не судзіце, каб не былі суджаныя. І калі папросіць рыбы, дасьць яму зьмяю? Дык калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец ваш, Які ў небе, дасьць добрае тым, што просяць у Яго. Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі. Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторны шлях, што вядуць да загубы, і шмат хто ўваходзіць праз іх, бо цесная брама і вузкі шлях, што вядуць у жыцьцё, і мала хто знаходзіць іх. Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя. Паводле пладоў іхніх пазнаеце іх. Ці зьбіраюць з церняў вінаград або з асоту фігі? Гэтак усякае добрае дрэва дае плады добрыя, а благое дрэва дае плады дрэнныя. Ня можа дрэва добрае даваць плады дрэнныя, ані благое дрэва даваць плады добрыя. Усякае дрэва, якое не дае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь. Бо якім судом судзіце, такім будзеце суджаны, і якою меркаю мераеце, гэткаю і вам адмераюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 64:1-3

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. І будуць баяцца ўсе людзі, і будуць апавядаць пра справы Божыя, і будуць разважаць пра тое, што Ён учыніў. Узрадуецца праведнік у ГОСПАДЗЕ і будзе мець надзею ў Ім, і будуць хваліць Яго ўсе шчырыя сэрцам. Пачуй, Божа, голас мой у смутку маім! Ад страху [перад] ворагам захавай жыцьцё маё! Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:14

Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:22

Радаснае сэрца аздараўляе, [нібы] лекі, а маркотны дух сушыць косткі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:114

Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:13-14

Які выбавіў нас ад улады цемры і перамясьціў у Валадарства Сына любові Сваёй, у Якім мы маем адкупленьне праз кроў Ягоную і адпушчэньне грахоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 25:15

Цярплівасьцю пераканаеш начальніка, і лагодны язык ломіць костку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:17

Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:26

Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:1-8

Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам; І я ўбачыў занятак, які даў Бог сынам чалавечым, каб яны займаліся ім. Усё Ён зрабіў прыгожым у свой час; і даў ім вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якія робіць Бог, ад пачатку аж да канца. І даведаўся я, што няма для іх нічога лепшага, як весяліцца і рабіць добрае ў жыцьці сваім. І тое, што кожны чалавек есьць і п’е, і бачыць добрае з усёй цяжкай працы сваёй, — гэта дар Божы. І даведаўся я, што ўсё, што робіць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго. Тое, што было, цяпер ёсьць, і тое, што мае быць, ужо было, і Бог знаходзіць тое, што прамінула. І яшчэ бачыў я пад сонцам: месца суду, а там беззаконьне, месца праведнасьці, а там няправасьць. Сказаў я ў сэрцы маім: “Праведніка і бязбожніка будзе судзіць Бог, бо там ёсьць час на кожную рэч і на кожную справу”. Сказаў я ў сэрцы маім пра сыноў чалавечых, што Бог ачышчае іх і паказвае, што яны самі па сабе — як тая жывёла. Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля; як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць. Час нараджацца і час паміраць, час садзіць і час вырываць тое, што пасаджана. Усё ідзе ў адно месца, усё з пылу паўстала, і ўсё ў пыл вяртаецца. Хто ведае, ці дух сыноў чалавечых узыходзіць угору, ці дух жывёлы зыходзіць уніз, у зямлю? І ўбачыў я, што нічога няма лепшага для чалавека, як радавацца са справаў сваіх, бо гэта доля ягоная. Бо хто прывядзе яго паглядзець на тое, што будзе пасьля яго? Час забіваць і час лекаваць, час разбураць і час будаваць. Час плакаць і час сьмяяцца, час галасіць і час танчыць. Час кідаць камяні і час зьбі­раць камяні, час абдымаць і час пазьбягаць абдымкаў. Час шукаць і час губляць, час захоўваць і час пакідаць. Час разьдзіраць і час сшы­ваць, час маўчаць і час гаварыць. Час любіць і час ненаві­дзець, час вайны і час міру.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:3

Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:5-6

А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса, каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 130:3-4

Калі Ты будзеш памятаць пра беззаконьні, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, хто ўстаіць? Бо ў Цябе прабачэньне, каб мелі страх [перад Табою].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:2

Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 3:12-13

Глядзіце, браты, каб не было ў кім з вас сэрца злога і бязьвернага, што адступаецца ад Бога Жывога, але прасіце адзін аднаго штодня, пакуль называецца “сёньня”, каб хто з вас не закамянеў праз падман грэху.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:22

Не кажы: «Я адплачу за зло», спадзявайся на ГОСПАДА, і Ён выбавіць цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 51:12

Сэрца чыстае ствары ў-ва мне, Божа, і дух упэўнены аднаві ў-ва мне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:1

Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 6:19-20

Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае? Ці вы ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць сьвет? А калі вамі будзе суджаны сьвет, няўжо вы ня вартыя судзіць рэчы малыя? Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:2-4

Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА і не забывайся пра ўсё, што Ён зрабіў! Дабраславіце ГОСПАДА, анёлы Ягоныя, магутныя моцаю, што выконваеце слова Ягонае, чуючы голас слова Ягонага! Дабраславіце ГОСПАДА, усе войскі Ягоныя, служыцелі Ягоныя, што выконваеце волю Ягоную! Дабраславіце ГОСПАДА, усе творы Ягоныя па ўсіх месцах панаваньня Ягонага! Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА! Ён даруе табе ўсе беззаконьні твае, вылечвае ўсякую немач тваю, вызваляе ад магілы жыцьцё тваё, літасьцю вялікай і міласэрнасьцю карануе цябе,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:1-2

І цяпер гэтак кажа ГОСПАД, Які стварыў цябе, Якуб, і зьляпіў цябе, Ізраіль: «Ня бойся, бо Я адкупіў цябе і паклікаў імя тваё, ты — Мой. Вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, і слуга Мой, якога Я выбраў, каб вы даведаліся і верылі Мне, і зразумелі, што гэта Я. Да Мяне не было Бога і пасьля Мяне ня будзе. Я, Я — ГОСПАД, і акрамя Мяне няма Збаўцы. Я абвясьціў і збавіў, і даў пачуць; і няма ў вас іншага [Бога], і вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, што Я — Бог. Ад дзён [вечнасьці] Я — Той Самы, і няма нікога, хто з рукі Маёй можа выратаваць! Я зьдзейсьніў, і хто можа зьмяніць гэта? Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель ваш, Сьвяты Ізраіля: «Дзеля вас Я паслаў у Бабілон і сабраў усіх уцекачоў, а Халдэйцы на караблях крык [узьнімуць]. Я — ГОСПАД, Сьвяты ваш, Творца Ізраіля, Валадар ваш». Гэта кажа ГОСПАД, Які адкрыў шлях праз мора і сьцежку праз воды бурлівыя, Які вывеў калясьніцу і коньніка, дружыну і дужага, і яны разам паляглі і не падняліся, згарэлі, як кнот, які тухне. Але вы ня ўзгадвайце пра мінулае і пра старадаўняе не разважайце. Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе. Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пой­дзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:10-11

Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго. Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:9

Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:18

[Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:15

А як абвяшчаць, калі не былі пасланыя? Як напісана: «Якія прыгожыя ногі таго, хто дабравесьціць супакой, дабравесьціць добрае!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 126:5

Той, хто ў сьлёзах сеяў, жаць будзе са сьпяваньнем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:9

А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:22

гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:9

Сэрца чалавека абдумвае шлях свой, але ГОСПАД накіроўвае крокі ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:18

Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:1

Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас аблытвае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Цар славы, уздымаю свае рукі перад Табою, каб аддаць Табе сваё жыццё. Ты святы і годны ўсялякай хвалы і ўзвышэння, Твая ёсць слава, гонар і пашана, бо Ты, Госпадзе, вялікі і варты пакланення. Пакланяюся Твайму імені, Ісусе, і сіле Тваёй велічы. Ойча, маё сэрца патрабуе Цябе, мая душа прагне сустрэцца з Тваёй прыгожай прысутнасцю. Адчуваю сябе палонным цяжкай горычы, якая не дае мне ацаніць магчымасць жыць. Хачу быць вольным, Госпадзе Ісусе, бо не хачу больш жыць бессэнсоўна. Хачу, каб Ты быў крыніцай маёй радасці, каб адчуваць сябе поўным у Табе. Вазьмі мяне ў Свае абдымкі, ацалі маё сэрца і вызвалі ад усялякага болю. Сёння я адракаюся ад горычы і абвяшчаю сябе цалкам вольным ад усяго, што не дае мне рухацца наперад, ісці ў паўнаце Хрыстовай. Я ў Тваіх любячых руках. Аднаві мяне і ствары з мяне новае стварэнне. У імя Ісуса, Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы