Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 7:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 Таму не шкадую я вуснаў маіх, і буду гаварыць у трывозе духа майго, буду жаліцца ў горычы душы маёй.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 Ня буду ж я стрымліваць вуснаў маіх; буду гаварыць у сьцісласьці духу майго; буду скардзіцца ў бядоце душы маёй.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Таму і я не буду шкадаваць вуснаў маіх, буду прамаўляць у трывозе духу майго, буду гаварыць з горыччу душы маёй.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 7:11
20 Крыжаваныя спасылкі  

Рабіць тое, што падабаецца Табе, Божа мой, я жадаю, і Закон Твой — у нутры маім.


Абрыдла мне жыцьцё маё, стану я наракаць на сябе і гаварыць у горычы душы маёй!


І Ганна, сумная душою, малілася да ГОСПАДА, горка плачучы.


Вось, супакоем [зрабіў] горыч маю вялікую. Ты вырваў душу маю з ямы загубы, і кінуў за сьпіну Тваю ўсе грахі мае.


Што я маю сказаць? Ён што сказаў, тое і ўчыніў мне! Буду паволі ісьці праз усе гады мае ў горычы душы маёй.


А іншы памірае ў горычы душы і ня цешыўся дабром.


Бо з вялікага прыгнёту і ўціску сэрца пісаў я вам з многімі сьлязьмі, не каб вы былі засмучаныя, але каб спазналі любоў, якую я з лішкам маю да вас.


І, будучы ў барацьбе сьмяротнай, пільней маліўся, а быў пот Ягоны, як кроплі крыві, што падалі на зямлю.


Калі буду гаварыць, не суцішу болю майго, і калі замаўчу, не адыйдзе ён ад мяне.


Памаўчыце крыху, а я буду гаварыць, і няхай што заўгодна прыйдзе на мяне.


Гора мне, калі б я стаўся ліхім, але хоць бы і быў праведны, дык і тады не падыму галавы, насычаны зьдзекамі і горам.


Вы прыдумляеце словы на абвінавачваньне, але на вецер пускаеце словы вашыя.


I казалі яны кожны брату свайму: «Сапраўды, мы вінаватыя адносна брата нашага, што мы бачылі гора душы ягонай, як ён маліў нас, але мы не паслухалі, і за тое прыйшла на нас бяда гэтая».


Я зьнямеў у маўчаньні; маўчаў пра добрае, але боль мой нішчыў [мяне].


Калі я скажу: “Забудуся пра смутак свой, зьмяню аблічча сваё і стану я вясёлы”


«І сёньня з горыччу жальба мая, бо рука Ягоная цяжэйшая за стагнаньне маё.


Сьцеражыся, каб не зьвярнуўся да злачынства, бо праз яго ты спазнаеш гора.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы