Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


ВЯДОМЫЯ ВЕРШЫ

ВЯДОМЫЯ ВЕРШЫ

Слова Божае мае вялікую сілу і здольнае змяніць нас. Ёсць шмат вершаў, якія мы часта чуем, і яны сапраўды маюць гэтую трансфармацыйную моц. Яны могуць змяніць наша мысленне, наш лад жыцця. Гэта вершы, якія мы заўсёды вучым, каб прымяняць іх у розных сітуацыях.

"Усё магу ў Хрысце, Які мяне ўмацоўвае" (Флп. 4:13). Гэты верш, напэўна, знаёмы кожнаму, і мы звяртаемся да яго, калі адчуваем сябе знясіленымі.

"Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае" (Ян. 3:16). Гэта адзін з найважнейшых вершаў, і, хутчэй за ўсё, адзін з першых, які ты пачуеш, калі пазнаёмішся з нашым Госпадам Ісусам Хрыстом.

Ёсць яшчэ вельмі шмат важных вершаў, і ты зможаш знайсці іх тут.




ВЫСЛОЎІ 1:7

Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5-6

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой. Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:7

Галоўнае — мудрасьць; набывай мудрасьць, і за ўсю маёмасьць тваю набывай розум.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 9:10

Пачатак мудрасьці — страх перад ГОСПАДАМ, і веданьне Сьвятога — розум.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:5

Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:6

Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:2

Прыходзіць пыхлівасьць, прыходзіць і ганьба, а ў пакорлівых — мудрасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:16

Нашмат лепш прыдбаць мудрасьць, чым золата, і лепей прыдбаць розум, чым срэбра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:20

Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:15

Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:33

Страх перад ГОСПАДАМ навучае мудрасьці, і ўпакораньне папераджае славу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:10

Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:29

У павольнага на гнеў багата розуму, а запальчывы выяўляе дурасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:8

Хто набывае розум, той любіць душу сваю, хто шукае разважлівасьці — знаходзіць дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:1

Лагодны адказ адхіляе ярасьць, а слова абразьлівае выклікае гнеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:19

У мностве словаў не пазьбегнеш грэху, а хто стрымлівае вусны свае, той разважлівы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:27

Хто мае веданьне, той у словах ашчадны, і чалавек разумны мае спакойны дух.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:11

Дурань выяўляе ўвесь свой дух, а мудры затрымлівае яго на пазьней.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:3

Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:13-14

Шчасьлівы чалавек, які знайшоў мудрасьць, і чалавек, які прыдбаў разуменьне. Бо здабыць яе лепш, чым здабыць срэбра, і плады ейныя лепшыя за золата.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 8:11

бо мудрасьць лепшая за пэрлы, і ніякія каштоўнасьці не параўнаюцца з ёю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:22

Бяз рады руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:1

Хто любіць настаўленьне, любіць веданьне, а хто ненавідзіць дакараньне, той дурань.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:3-4

Мудрасьцю будуецца дом, і розумам умацоўваецца, Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму, і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная. І паглядзеў я, і зьвярнуў [на гэта] сэрца маё, убачыў, і атрымаў настаўленьне: «Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш. і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая — як чалавек узброены». і праз веданьне напаўняюцца пакоі яго ўсялякай каштоўнай і прывабнай маёмасьцю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 7:12

Бо ў ценю мудрасьці як у ценю срэбра; і карысьць веданьня [ў тым, што] мудрасьць дае жыцьцё таму, хто мае яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:23

Радасьць для дурня — учынкі ганебныя, а чалавек разумны [радуецца] мудрасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:15

Сэрца разважнае набывае веды, і вуха мудрых шукае веданьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:11

Розум чалавека стрымлівае гнеў ягоны, і слава яго — у прабачэньні правінаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:23

З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:8

Мудры сэрцам прыймае прыказаньні, а той, хто мае вусны неразумныя, упадзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:16

Мудры баіцца і адварочваецца ад зла, а дурны гняўлівы і самаўпэўнены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:14

Дом і маёмасьць — спадчына ад бацькоў, але разумная жонка — ад ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:15

Ёсьць золата і мноства пэрлінаў, але найкаштоўнейшая рэч — вусны разумныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:5

Думкі руплівага [прыносяць] прыбытак, а кожны нецярплівы [будзе мець] нястачу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:30

Няма мудрасьці, і няма розуму, і няма рады насуперак ГОСПАДУ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:17

Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца тваё зьвярні да ведаў маіх,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:5

Мудры чалавек мае моц, і чалавек, які мае веды, умацоўвае сілу [сваю].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:7

Ня будзь мудры ў вачах сваіх, бойся ГОСПАДА і пазьбягай ліхоты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:1-2

Сыне мой, не забывайся настаўленьня майго, і няхай сэрца тваё захоўвае прыказаньні мае, і напоўняцца гумны твае збожжам, а тоўчні твае перапоўняцца новым віном. Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе, бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну. Шчасьлівы чалавек, які знайшоў мудрасьць, і чалавек, які прыдбаў разуменьне. Бо здабыць яе лепш, чым здабыць срэбра, і плады ейныя лепшыя за золата. Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю. Доўгасьць дзён у правай руцэ яе, а ў левай руцэ — багацьце і слава. Шляхі яе — шляхі прыемныя, і ўсе сьцежкі ейныя — супакой. Яна — дрэва жыцьця для тых, што трымаюцца яе, шчасьлівыя тыя, якія абапіраюцца на яе. ГОСПАД мудрасьцю заснаваў зямлю, нябёсы ўмацаваў розумам. бо доўгія дні, гады жыцьця і супакой прынясуць яны табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 9:9

Настаўляй мудрага, і ён стане мудрэйшы; вучы праведнага, і ён павялічыць веды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:1

Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — смутак для маці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:30

Плод праведнага — дрэва жыцьця, і мудры здабывае душы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:20

Хто ходзіць з мудрым, будзе мудрым, а хто сябруе з дурнем, загалосіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:1

Мудрая жонка будуе сабе дом, а неразумная руйнуе яго сваімі рукамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:8

Мудрасьць разумнага — у разуменьні шляху свайго, а неразумнасьць дурняў — у ашуканстве.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:12

Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:14

Сэрца разумнае шукае веданьня, а вусны неразумных жывяцца дурнотаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:31

Вуха, якое слухае дакараньні жыцьця, будзе жыць сярод мудрых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:20

Разважлівы ў слове знойдзе добрае, і той, хто спадзяецца на ГОСПАДА, — шчасьлівы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:24

Перад абліччам разумнага — мудрасьць, а вочы дурня — на канцы зямлі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:4

Словы вуснаў чалавечых — глыбокія воды, крыніца мудрасьці — бурлівы ручай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:6-7

Словы дурня прыводзяць да спрэчкі, і вусны ягоныя выклікаюць бойку. Вусны дурня — загуба ягоная, а мова ягоная — пастка для душы яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:2

Таксама нядобра душы бяз ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі [сваімі], саграшыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:1

Віно зьдзеклівае, сікера галасьлівая, і кожны, хто блукае з імі, ня мае мудрасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:1

Лепш [добрае] імя, чым вялікія багацьці, лепш добрая слава, чым срэбра і золата.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 23:23

Купляй праўду і не прадавай мудрасьці, настаўленьня і розуму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:6

Таму з разважлівасьцю вядзі вайну тваю, і пры мностве дарадцаў — выратаваньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 25:12

Як залатыя завушніцы і аздоба са шчырага золата, так мудрае дакараньне для ўважлівага вуха.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 26:12

Ці бачыў ты чалавека, мудрага ў вачах сваіх? На дурня большая надзея, чым на такога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:26

Хто спадзяецца на сэрца сваё, той дурань, а хто ходзіць у мудрасьці, будзе збаўлены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:16

Лепш малое ў страху перад ГОСПАДАМ, чым вялікія скарбы, а з імі трывога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:5-6

Набывай мудрасьць, набывай розум, не забывайся і не ўхіляйся ад словаў вуснаў маіх. Не пакідай яе, і яна захавае цябе, любі яе, і яна будзе пільнаваць цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:21-22

Сыне мой, няхай гэта не адыходзіць ад вачэй тваіх, захоўвай разумнасьць і разважнасьць. І яны стануцца жыцьцём для душы тваёй і аздобаю для шыі тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:3

Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:14

Дзе няма добрай рады, народ прападае, а пры мностве дарадцаў — выратаваньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:10

Мацней дзейнічае нагана на разумнага, чым сто ўдараў на дурнога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:32

Лепш павольны на гнеў, чым магутны, і той, які пануе над духам сваім, чым заваёўнік гораду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:1

Бязбожнік бяжыць, хоць ніхто не перасьледуе яго, а праведнікі ўпэўненыя, як ільвы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:18

Думкі ўмацоўваюцца парадамі, і з разважлівасьцю вядзі вайну.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:10

Калі ты слабы ў дзень бедства, дык малая сіла твая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:4

Дабрадзейная жонка — карона для мужа свайго, а бессаромная — як гніль у костках ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:12

Спадзяваньне, якое доўжыцца, — боль сэрца, а зьдзейсьненае жаданьне — дрэва жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:9

Хто прыкрывае правіну, шукае любові, а хто паўтарае слова, разьдзяляе сяброў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:2

Дурань ня хоча застанаўляцца, а толькі каб выявіць розум свой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:21

Сьмерць і жыцьцё ў руцэ языка; хто любіць яго, будзе есьці плады ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:6

Багата людзей абвяшчае пра міласэрнасьць сваю, але праўдамоўнага чалавека хто можа знайсьці?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 25:28

Як горад зруйнаваны і без муроў, так чалавек, які не валодае духам сваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 26:20

Калі няма дроваў, агонь гасьне, калі няма пляткара, звадка сьціхае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:20

Ці бачыў ты чалавека, хуткага на словы? На дурня большая надзея, чым на такога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 2:26

Бо чалавеку, які добры перад абліччам Ягоным, Ён дае мудрасьць, і веданьне, і радасьць, а грэшніку дае занятак, каб зьбіраў, і назапашваў, і [потым] аддаў таму, хто добры перад абліччам Божым. І гэта таксама марнасьць і пагоня за ветрам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 7:5

Лепш чалавеку слухаць дакараньні мудрага, чым слухаць сьпеў дурняў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:9

Сэрца чалавека абдумвае шлях свой, але ГОСПАД накіроўвае крокі ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:13

Трымайся настаўленьня, не занядбоўвай, захоўвай яго, бо яно — жыцьцё для цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:1

Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што гэты дзень народзіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:16

Гнеў неразумнага выяўляецца адразу, а разумны хавае зьнявагу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:25

Смутак у сэрцы чалавека прыгнятае яго, а добрае слова разьвяселіць яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:4

Здаровы язык — дрэва жыцьця, а зласьлівы — заламаньне духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:17

Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:6

Пастаў юнака на слушны шлях, і ён ня збочыць з яго, нават калі састарэе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:12

Нянавісьць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе правіны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:13

Хто ходзіць з абмовамі, адкрывае таямніцу, а той, хто верны духам, захоўвае слова.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:20

Ашуканства ў сэрцы тых, якія задумляюць ліхоту, а ў тых, якія радзяць мір, — радасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:21

Хто цураецца бліжняга свайго, той грашыць, а хто літуецца над бедным, той шчасьлівы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:24

Прыемныя словы — сотавы мёд, асалода для душы і лекі для цела.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:24

Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:24-25

Не сябруй з васпанам гняўлівым і з чалавекам нястрыманым не хадзі, каб ты не навучыўся сьцежкам яго і не нацягнуў пятлі на душу тваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 23:15-16

Сыне мой, калі мудрым будзе сэрца тваё, будзе радавацца з табою і маё сэрца. І будуць цешыцца ныркі мае, калі на вуснах тваіх будуць словы правасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 25:11

Як залатыя яблыкі са срэбнымі ўпрыгожваньнямі, так слова, сказанае дарэчы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 26:27

Хто капае яму, той уваліцца ў яе, і хто пакоціць камень, на таго ён вернецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:17

Жалеза жалезам вострыцца, а чалавек вострыць аблічча бліжняга свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 10:10

Калі ступіцца жалезная [сякера] і лязо яе не навострана, трэба больш прыкладаць сілы, але больш карысьці будзе скарыстацца мудрасьцю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:13

Той, хто хавае свае правіны, ня будзе мець посьпеху, а хто прызнаецца і пакідае іх, дазнае міласэрнасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:23

Страх перад ГОСПАДАМ [вядзе] да жыцьця, і такі [чалавек] будзе жыць, і насыціцца, і зло не наведае яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:17

На сьцежцы жыцьця той, хто прыймае настаўленьне, а хто адкідае дакараньне — блукае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:25

Ёсьць шлях, які [падаецца] слушным перад абліччам чалавека, але ў канцы ягоным — шлях сьмерці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:23

Хто захоўвае вусны свае і язык свой, захоўвае душу сваю ад бедаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:12

Разумны бачыць зло і хаваецца, а неразумныя ідуць і будуць пакараныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:13

Радаснае сэрца робіць аблічча вясёлым, а калі сэрца сумуе — дух разьбіты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:35

Мудрыя атрымаюць у спадчыну славу, а бязглуздыя будуць насіць ганьбу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:1

Агіда для ГОСПАДА — шалі падманлівыя, а вагі дакладныя даспадобы Яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 6:16-19

Вось шэсьць, якіх ненавідзіць ГОСПАД, і сем, якія агідныя для душы Яго: вочы пыхлівыя, язык хлусьлівы, рукі, што праліваюць кроў нявінную, сэрца, якое задумвае намеры зласьлівыя, ногі, што хутка бягуць на благое, сьведка фальшывы, які дыхае няпраўдай, і той, хто сее нязгоду між братамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:27

Сьветач ГОСПАДАЎ — дух чалавечы, ён дасьледуе ўсе сховы нутра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:25

Страх перад чалавекам стаўляе пастку, а хто спадзяецца на ГОСПАДА, будзе ў бясьпецы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:3

Хто захоўвае вусны свае, захоўвае душу сваю, а хто шырока адкрывае рот свой, будзе мець зьнішчэньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:24

Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 23:12

Зьвярні сэрца тваё да настаўленьня, і вушы твае — да словаў веданьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:23

З кожнае працы будзе прыбытак, а ад пустых словаў — толькі нястача.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:18

Перад загубай ідзе пыхлівасьць, і перад падзеньнем — дух ганарысты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:7

Багаты пануе над бедным, і чалавек, які ўзяў пазыку, — слуга паверніка.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:10

Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:20

Чалавек верны мае шмат дабраславенстваў, а хто сьпяшаецца ўзбагацець, не пазьбегне пакараньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:4

[Нагарода] за пакору і страх перад ГОСПАДАМ — багацьце, і слава, і жыцьцё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:11

Хто абрабляе зямлю сваю, той насыціцца хлебам, а хто ганяецца за марнасьцю, той ня мае розуму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:4

Душа гультая жадае і ня мае нічога, а душа руплівага будзе насычаная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:15

Неразумны верыць кожнаму слову, а разумны разважае пра крокі свае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:29

Ці бачыў ты чалавека, спраўнага ў занятку сваім? Перад абліччам валадароў ён будзе стаяць, ня будзе ён стаяць перад прасьцякамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:2

Усе шляхі чалавека слушныя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае сэрцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:18

Хто даглядае дрэва фігавае, будзе есьці плады яго, а хто пільнуецца гаспадара свайго, будзе ў пашане.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:25

Дабрадзейная душа будзе насычана, і хто поіць [другіх], сам напоены будзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:17

Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:5

Ліхія людзі не разумеюць суду, а тыя, што шукаюць ГОСПАДА, разумеюць усё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:22

Дабраславенства ад ГОСПАДА, яно ўзбагачае, і смутку з сабою не прыносіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:13

Хто вушы свае затыкае на крык убогага, той сам будзе клікаць, але ня будзе адказу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:27

Страх перад ГОСПАДАМ — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:9

Хто мае добрае вока, той будзе дабраслаўлёны, бо з хлеба свайго дае ўбогаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:27-28

Не адмаўляй у дабрадзействе таму, хто патрабуе, калі рука твая мае сілу зрабіць гэта. Не кажы бліжняму твайму: «Ідзі сабе і прыйдзі зноў, заўтра дам табе», калі маеш гэта пры сабе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:29

ГОСПАД далёка ад бязбожнікаў, але малітвы праведных Ён чуе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:18-19

Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня. Шлях бязбожнікаў цёмны, яны ня ведаюць, дзе спатыкнуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:3

Вочы ГОСПАДА на кожным месцы, яны бачаць добрых і ліхіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:17

Хто любіць весяліцца, будзе ў нястачы, а хто любіць віно і алей, ня будзе багатым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 23:17-18

Няхай сэрца тваё не зайздросьціць грэшнікам, але кожны дзень няхай будзе яно ў страху перад ГОСПАДАМ, бо ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:23

Ведай добра авечак тваіх, зьвяртай сэрца тваё да статкаў тваіх,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:11

Вага і шалі справядлівыя — ад ГОСПАДА, і ўсе камяні ваговыя ў торбе — справа Ягоная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:19-20

ГОСПАД мудрасьцю заснаваў зямлю, нябёсы ўмацаваў розумам. бо доўгія дні, гады жыцьця і супакой прынясуць яны табе. Яго веданьнем расчыніліся бяздоньні і аблокі імгляць расою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:5

Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, не ўратуецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:3-4

Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго, Не сварыся з чалавекам без прычыны, калі ён не зрабіў табе нічога благога. Не зайздросьці чалавеку злачыннаму і не выбірай ніводнага са шляхоў ягоных, бо ГОСПАД брыдзіцца крывадушным, а з правымі Ён сябруе. Праклён ад ГОСПАДА на доме бязбожніка, але жытло праведных Ён дабраслаўляе. Ён сьмяецца з насьмешнікаў, а пакорным ласку дае. Мудрыя атрымаюць у спадчыну славу, а бязглуздыя будуць насіць ганьбу. і знойдзеш ты ласку і спагаднасьць у вачах Бога і людзей.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Дзякуй Табе, бо Ты — мой лекар, мой забясьпечнік і мой ахоўнік. Ты змагаешся за мяне, і Ты вядзеш мяне ад славы да славы. У магутнае імя Ісуса дзякую Табе за Тваё слова, яно — мая найлепшая ежа, і ў ім — мой духоўны рост. Яно асвятляе мой шлях і беражэ мяне ад падзення. Дай мне Тваёй мудрасці, каб пазнаць Цябе і зразумець Цябе праз яго. Ты падтрымліваеш мяне і кажаш: "Не бойся, Я табе дапамагу". Сёння прашу Цябе, усталюй Тваё Валадарства ў маім жыцці і ў жыцці маёй сям'і. Дзякуй, бо Тваё слова абвяшчае: "Ты — мая абарона і моц, мая хуткая дапамога ў бядзе". У гэты цяжкі момант я ведаю, што Ты клапацішся пра мяне, і я заяўляю, што нават калі іду далінай сьмяротнага ценю, не буду баяцца зла. Распрыдзі ўсю цемру і змрок, няхай заззяе святло Хрыста ў маім жыцці і ў маім доме. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы