Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -



ВЕРШЫ АБ УЦЁХУ

ВЕРШЫ АБ УЦЁХУ

Цяжка ўсведамляць, што чалавека, якога ты так любіў і які быў такім важным у тваім жыцці, больш няма побач. Больш не пагаварыць, не пасмяяцца, не падзяліцца незабыўнымі хвілінамі. Усе мы перажываем моманты смутку, жалобы. У такія часы можна плакаць і адчуваць сябе дрэнна, у гэтым няма граху. Нават Ісус плакаў, калі даведаўся пра смерць свайго сябра Лазара (Ян 11:35).

Важна і патрэбна выказваць свае пачуцці ў моманты смутку. Але, нягледзячы на ўвесь гэты смутак і жалобу, нельга дазваляць ім авалодаць тваім жыццём. Бог з табой, каб выцерці твае слёзы, суцешыць тваё сэрца і вярнуць усмешку на твае вусны. Ты проста павінен дазволіць Богу зрабіць гэта (2 Карынфянаў 1:3).

Благаслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасці і Бог усялякай суцяхі.




ПСАЛТЫР 27:1

Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:23-24

але я быў пры Табе заўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю,Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу [Тваю].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 19:25-26

Я ведаю, што Абаронца мой жывы, і што ў апошні дзень Ён стане над парахном маім,і хоць зьнішчана скура мая, у целе маім я ўбачу Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:15-16

Бо маем Першасьвятара не такога, што ня можа спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў спакушэньня ў-ва ўсім, апрача грэху.Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:1

У Табе, ГОСПАДЗЕ, я маю надзею. Ня дай мне асароміцца на вякі!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:29

Ён дае змучанаму сілу, а зьнямогламу павялічвае моц.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:22

Так і вы цяпер маеце смутак, але Я ўбачу вас ізноў, і ўзрадуецца сэрца вашае, і радасьці вашай ніхто не забярэ ў вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:3-5

І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць,а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею,а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 60:20

Ня будзе больш заходзіць сонца тваё, і месяц твой не схаваецца, бо ГОСПАД будзе для цябе сьвятлом вечным, і скончацца дні жалобы тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:5

Бо як памнажаюцца ў нас пакуты Хрыстовыя, гэтак праз Хрыста памнажаецца і пацяшэньне нашае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:24

Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з лішкам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:3-4

Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які паводле вялікай літасьці Сваёй адрадзіў нас праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста з мёртвых дзеля жывое надзеі,дзеля спадчыны незьнішчальнае і беззаганнае, якая не завяне і якая захоўваецца ў небе дзеля нас,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:21

Бо для мяне жыцьцё — Хрыстос, і сьмерць — набытак.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 13:12

Бо цяпер мы бачым праз [мутнае] шкло, невыразна; а тады — абліччам да аблічча; цяпер я разумею часткова, а тады пазнаю [гэтаксама], як я сам пазнаны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЛАЧ 3:22-23

Гэта міласэрнасьць ГОСПАДА, што мы не загінулі, бо не спынілася літасьць Ягоная.Яна аднаўляецца кожную раніцу; вялікая вернасьць Твая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 14:13

І пачуў я голас з неба, які казаў мне: «Напішы: “Адгэтуль шчасьлівыя мёртвыя, якія паміраюць у Госпадзе. Так, — кажа Дух, — каб яны супачылі ад працаў сваіх, і справы іхнія ідуць за імі”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:20-21

Ты даў нам угледзець шмат трывог і ліха, але Ты вернеш нас да жыцьця і з бяздоньняў зямлі зноў узьнімеш нас.Ты памножыш велічнасьць маю і зноў пацешыш мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:26

Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:10

Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:13

Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які трымае цябе за правую руку тваю і кажа табе: «Ня бойся, Я дапамагаю табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 12:9

І [Госпад] сказаў мне: «Хо­піць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:76

Няхай, прашу, міласэрнасьць Твая пацяшае мяне паводле слова Твайго да слугі Твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 57:15

Бо гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і [Я жыву] з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:4

Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:1-2

Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас аблытвае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі,Бо тыя каралі, як самі думалі, на некалькі дзён; а Ён — на карысьць [нашую], каб нам удзельнічаць у сьвятасьці Яго.Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.Дзеля гэтага выпрастуйце рукі, што апусьціліся, і калені, што самлелі,і сьцежкі простыя рабіце нагамі вашымі, каб кульгавае нікуды ня збочыла, а лепш было аздароўленае.Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія;каб не было якога распусьніка ці паганага, як Эзаў, які за адну ежу аддаў першаро­дзтва сваё.Бо ведаеце, што і пасьля ён, хочучы ўспадкаеміць дабраслаўленьне, быў адкінуты, бо не знайшоў месца навяртаньня, хоць і шукаў яго са сьлязьмі.Бо не падыйшлі вы да гары, да якой [можна] дакрануцца і якая палае агнём, ані да віхуры, і цемры, і буры,ані да гуку трубы і голасу словаў, пра якія тыя, што чулі, прасілі, каб да іх не было больш слова,углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:11-12

Калі б я сказаў: «Няхай цемра пакрые мяне, і ноччу няхай станецца сьвятло вакол мяне»,дык і цемра ня будзе цёмнай для Цябе, і ноч заясьнее, як дзень; цемра, як сьвятло.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 66:12

Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 2:18

Бо таму, што Сам Ён, спакушаны, цярпеў, можа тым, якія спакушаныя, дапамагчы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 68:20

Дабраслаўлёны Госпад! З дня на дзень Ён нас абдароўвае, Бог збаўленьня нашага. (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 31:13

Тады будзе радавацца дзяўчына ў танцы, і юнакі, і старыя разам [з ёю]. І Я перамяню жалобу іхнюю ў радасьць, і суцешу іх, і ўзьвесялю іх ад смутку іхняга.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:39

Выратаваньне праведнікаў — ад ГОСПАДА, Ён — апора іхняя ў час трывогі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 7:17

бо Ягня, Які пасярод пасаду, будзе пасьвіць іх і вадзіць іх да жывых крыніцаў водаў, і абатрэ Бог усякую сьлязіну з вачэй іхніх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 6:21

Шчасьлівыя вы, якія цяпер галодныя, бо вы насыціцеся. Шчасьлівыя вы, якія цяпер плачаце, бо будзеце сьмяяцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 9:2

Народ, які ходзіць у цемры, убачыў сьвятло вялікае, над жыхарамі зямлі ценю сьмерці сьвятло зазьзяла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 4:8

Ты даў у сэрцы маім большую радасьць, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:3-4

«Шчасьлівыя ўбогія духам, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.І калі правая рука твая згаршае цябе, адсячы яе і кінь ад сябе, бо лепш табе, каб загінуў адзін з членаў тваіх, а ня ўсё цела тваё было ўкінута ў геенну.Сказана таксама, што, калі хто разлучаецца з жонкаю сваёю, няхай дасьць ёй развод.А Я кажу вам: хто разлучаецца з жонкаю сваёю не з прычыны распусты, той робіць яе чужаложніцай, і хто жэніцца з разьведзенай, той чужаложыць.Яшчэ чулі вы, што сказана старадаўнім: “Не прысягай фальшыва, але спаўняй перад Госпадам прысягі твае”.А Я кажу вам: не прысягай зусім, ані небам, бо яно — пасад Божы;ані зямлёю, бо яна — падножжа ног Ягоных, ані Ерусалімам, бо ён — горад вялікага Валадара;ані галавою сваёю не прысягай, бо ня можаш аніводнага воласу зрабіць белым ці чорным.Але няхай будзе слова вашае: “Так, так”, “Не, не”, а што больш таго, тое ад злога.Вы чулі, што сказана: “Вока за вока і зуб за зуб”.А Я кажу вам: не праціўцеся злому, але, хто ўдарыць цябе ў правую шчаку тваю, павярні да яго і другую,Шчасьлівыя тыя, што плачуць, бо яны будуць суцешаныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:9

Але як напісана: «Вока ня бачыла, і вуха ня чула, і не ўзыходзіла на сэрца чалавека тое, што Бог прыгатаваў тым, якія любяць Яго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 130:5

Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 38:17

Вось, супакоем [зрабіў] горыч маю вялікую. Ты вырваў душу маю з ямы загубы, і кінуў за сьпіну Тваю ўсе грахі мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 20:36

бо памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя анёлам і сыны Божыя, калі сталіся сынамі ўваскрасеньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 12:23

А цяпер [дзіця] памерла.Навошта маю посьціць? Ці ж я змагу яго вярнуць? Я пайду да яго, але яно да мяне ня вернецца».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:10

А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 116:7

Вярніся, душа мая, да супачынку твайго, бо ГОСПАД робіць добрае табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 51:11

Так вызваленыя ГОСПАДАМ вернуцца і прыйдуць на Сыён са сьпяваньем; і ра­дасьць вечная над галовамі іхнімі; і яны атрымаюць радасьць і вясёласьць, а смутак і ўздыханьне ўцякуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:5

Бо калі мы сталіся злучанымі з Ім падабенствам сьмерці Яго, дык будзем [злучаны] і [падабенствам] уваскрасеньня,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 63:7-8

калі я на ложку маім пра Цябе ўспамінаю, калі ў часе варты [начной] пра Цябе разважаю.Бо Ты быў успамогай мне, і ў ценю крылаў Тваіх буду весяліцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:8-9

Мы ў-ва ўсім уцісканыя, але ня сьціснутыя; мы зьбянтэжаныя, але не губляем надзеі;мы перасьледаваныя, але не пакінутыя; мы паваленыя, але ня гінем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:14

Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, дык Бог і памёршых у Ісусе прывядзе з Ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 33:20-22

Душа нашая чакае на ГОСПАДА; Ён — дапамога наша і шчыт наш.Бо ў Ім радуецца сэрца нашае; бо мы на імя Яго сьвятое спадзяемся.Няхай будзе міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, над намі, як мы на Цябе спадзяемся!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:6

страх і дрыжаньне прыйшлі на мяне, і трывога ахапіла мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:4

Шчасьлівыя тыя, што плачуць, бо яны будуць суцешаныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:1

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 25:8

Будзе зьнішчана сьмерць назаўсёды, і вытра Госпад ГОСПАД сьлязу з кожнага аблічча, і ганьбу народу Свайго здыме Ён з усёй зямлі, бо ГОСПАД прамовіў [гэта].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:13

Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:22

гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЛАЧ 3:31-32

бо не адкідае на вякі Госпад,бо Ён дае пакуты, але літуецца паводле мноства міласэрнасьці Сваёй,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:7

Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:2

Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:8

Дык мы маем пэўнасьць і жадаем лепей жыць па-за целам і жыць у Госпадзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:9

і Ён будзе судзіць сусьвет паводле праведнасьці і змагацца з народамі паводле справядлівасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:28

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 57:1-2

Праведны гіне, і няма чалавека, які бярэ [гэта] да сэрца; лю­дзі міласэрныя забіраюцца, і няма [нікога], хто б зразумеў, што ад аблічча зла забіраецца праведнік.Ты змучылася на шматлікіх шляхах тваіх, [але] не сказала: «Надарма!», і ты знаходзіла бадзёрасьць для рукі тваёй, таму не саслабела.Каго ж ты спалохалася і збаялася, што падманвала і ня ўзгадвала пра Мяне, і не зьмя­сьціла [Мяне] ў сэрцы тваім? Ці ж не таму, што Я доўгі час маўчаў, ты не баішся Мяне?Я выяўлю праведнасьць тваю і ўчынкі твае, і яны ня будуць на карысьць табе.Калі будзеш клікаць, не абароніць цябе зграмаджэньне [ідалаў] тваіх, але ўсіх іх разьвее вецер і падхопіць бура. А хто спадзяецца на Мяне, возьме ў спадчыну зямлю і паселіцца на гары Маёй сьвятой.І скажуць: «Прастуйце, прастуйце [дарогу], рыхтуйце шлях, прыбярыце перашкоды са шляху народу Майго».Бо гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і [Я жыву] з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных.Бо Я ня буду вечна спрачацца і ня буду заўсёды гневацца, бо тады [ўсякі] дух зьнікне перад абліччам Маім і [ўсякае] дыханьне, якое Я зрабіў.Я загневаўся і ўдарыў яго за беззаконьне хцівасьці ягонай, адвярнуўся і загневаўся; але ён, узбунтаваны, пайшоў па шляху сэрца свайго.Я бачыў шляхі ягоныя, і Я аздараўлю яго, і павяду яго, і дам пацяшэньне яму і тым, якія сумуюць дзеля яго.І Я ствару плод вуснаў. Супакой, супакой далёкім і блізкім, кажа ГОСПАД. І Я аздараўлю яго».Ён адыходзіць у супакоі; супачываюць на ложках сваіх тыя, якія ходзяць [шляхам] простым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:18

[Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:1

Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і верце ў Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:3

Ён лечыць скрышаных сэрцам і перавязвае раны іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:27

Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:18

Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу [нічога] ня вартыя [ў параўнаньні] з той славаю, што мае адкрыцца ў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:3-4

Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня,Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 21:4

І абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані крыку, ані болю, бо ранейшае прамінула».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:13-14

Не хачу, каб вы, браты, ня ведалі адносна памёршых, каб вы не сумавалі, як іншыя, што ня маюць надзеі.Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, дык Бог і памёршых у Ісусе прывядзе з Ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:4

Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 11:25-26

Ісус сказаў ёй: «Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё. Хто верыць у Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе.І ўсякі, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ на вякі. Ці верыш гэтаму?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:55

«Сьмерць, дзе тваё джала? Пекла, дзе твая перамога?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:50

Гэта пацяшэньне маё ў нядолі маёй, бо слова Тваё ажыўляе мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5-6

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:19

Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:35-39

Хто адлучыць нас ад любові Хрыстовае? Прыгнёт, ці ўціск, ці перасьледваньне, ці голад, ці галізна, ці небясьпека, ці меч?Як напісана: «За Цябе забіваюць нас цэлы дзень; лічаць нас за авечак на зарэз».Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае,ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:11

але даспадобы ГОСПАДУ тыя, што баяцца Яго, што спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 49:13

Радуйцеся, нябёсы, і весяліся, зямля! Гукаючы, гукайце, горы, ад радасьці! Бо пацешыў ГОСПАД народ Свой і зьлітаваўся над убогім Сваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 116:15

Каштоўная ў вачах ГОС­ПАДА сьмерць багабойных Ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:19

якую маем, як якар душы, пэўны і трывалы, які ўваходзіць ва ўнутранае за заслону,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:26

Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 66:13

Як маці суцяшае [дзіця], так Я суцешу вас, і ў Ерусаліме вы будзеце суцешаныя».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:31

а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:8

Дзеля злачынства [іхняга будзь] выратаваньнем для мяне, у гневе [Тваім] адкінь народы, Божа!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:16-18

Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца.Бо гэты караценькі лёгкі прыгнёт наш робіць яшчэ большай і большай вагу славы вечнае для нас,якія глядзім не на бачнае, але на нябачнае, бо бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:8

бо як, калі жывем, дзеля Госпада жывем, так і, калі паміраем, дзеля Госпада паміраем. Таму і калі жывем, і калі паміраем, мы — Госпадавы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:5

Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:5

Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:13-14

Але я веру, што ўбачу добрасьць ГОСПАДА ў зямлі жывых.Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 4:7-8

Змагаўся я добрым змаганьнем, бег зьдзейсьніў, веру захаваў.Нарэшце, вызначаны мне вянок праведнасьці, які дасьць мне Госпад, праведны Судзьдзя, у той дзень; і ня толькі мне, але і ўсім, якія зьяўленьне Яго палюбілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:1-2

Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,Я цешуся ў ГОСПАДЗЕ, душа мая радуецца ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўленьня і накінуў на мяне плашч праведнасьці, як на жаніха, усклаў дыядэму, і як нявесту, аздобіў упрыгожваньнямі.Бо як зямля выдае зеляніну сваю, і як сад родзіць насеньне сваё, так Госпад ГОСПАД зробіць, што вырасьце праведнасьць і хвала перад усімі народамі.абвяшчаць год ласкі ГОСПАДА і дзень помсты Бога нашага, пацешыць усіх засмучаных,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:7

і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:11

Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:1-2

Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда.Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце!Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:34

Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць [кожнаму] дню свайго ліха.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:18

Дык пацяшайце адзін аднаго гэтымі словамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Дзякуй Табе, бо Ты — мой лекар, мой забеспячэньнік і мой ахоўнік. Ты той, хто змагаецца за мяне, хто вядзе мяне ад славы да славы. У магутнае імя Ісуса я малюся да Цябе, мой моцны Божа, каб падзякаваць Табе, бо сярод нягод Ты быў маёй дапамогай і маёй цьвярдыняй, бо сярод нястачы Ты падтрымліваў мяне, задавальняючы ўсе мае патрэбы. Напоўні мяне Тваёй прысутнасцю і Тваім слаўным Святым Духам, каб Твой мір, які пераўзыходзіць усялякі розум, ахоўваў мой розум і маё сэрца, каб сярод нягод я заўсёды мог мець поўную ўпэўненасць, што Ты кантралюеш усё. Захавай маё сэрца ад усялякай горычы. І ў цяжкія хвіліны, калі многія сышлі, Ты адзін застаўся. Дзякуй, бо сярод страхаў Твой Святы Дух даў мне адвагу прыняць выклікі і цяжкасці, з якімі я сутыкнуўся, і атрымаць перамогу ў імя Ісуса. Пане, бо ў цішыні і даверы я зразумеў, што Ты — Бог, які змагаецца за мяне. Тваё слова кажа: "Нават калі я іду далінай сьмяротнага ценю, не буду баяцца зла, бо Ты са мной; Твой кій і Твой посах суцяшаюць мяне". У магутнае імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы