Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -


ВЕРШЫ ДЛЯ ЖАНЧЫН

ВЕРШЫ ДЛЯ ЖАНЧЫН

Ты, дарагі чалавек, сапраўдная каштоўнасць у вачах Бога. Ты моцны, працавіты, здольны на ўсё, сапраўдны змагар. Бог любіць цябе і стварыў з цудоўнай мэтай. Аддавай кожны дзень усё найлепшае, што ў цябе ёсць, і развівай характар, які заўсёды будзе шанаваць Бога.

Ведаю, што ў жыцці бываюць цяжкасці і выпрабаванні, але памятай, што Гасподзь вызваліць цябе ад усяго гэтага. Змагайся кожны дзень, але на каленях перад Богам, і Ён павядзе цябе і дасць перамогу.

Скіруй сваю ўвагу на ўнутраную прыгажосць, а не на знешнюю. Бог бачыць менавіта ўнутраную, лагодную, нятленную прыгажосць — ціхі і пакорлівы дух, які мае вялікую каштоўнасць перад Ім.

Заўсёды кажы з Божай мудрасцю, вучы з любоўю. Будзь мудрым чалавекам, калі будуеш сваё жыццё, не рабі як неразумны, які сваёй рукой руйнуе яго.

Рухайся наперад кожны дзень. Бог з табой, ніколі ў гэтым не сумнявайся. З дапамогай Нябеснага Айца ты заўсёды зможаш быць прыкладам для іншых, куды б ты ні пайшоў. Заўсёды шукай свайго Творцу і разважай пра Яго дабрыню кожны дзень.

Падманлівая хараство і мімаходная прыгажосць; чалавек, які баіцца Госпада, годны хвалы. (Прыказкі 31:30)




ПЕСЬНЯ 4:7

Уся ты прыгожая, сяброўка мая, і заганы няма ў табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:3-4

Няхай будзе [аздобаю] ня вонкавае заплятаньне валасоў і залатыя ўпрыгожваньні або апрананьне ў шаты сьвету,але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:30

Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:13-14

Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй.Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 45:11

«Слухай, дачка, і ўзглянь, і прыхілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькі твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:16

Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:22

Як залатое колца ў лычы сьвіньні, так прыгожая жанчына, але бяз розуму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:10

Бо мы — твор Ягоны, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя ўчынкі, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх хадзілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 16:7

Але ГОСПАД сказаў Самуэлю: «Не глядзі на выгляд ягоны, ані на высокі рост ягоны, бо Я яго адкінуш. Бо Я [гля­джу] ня так, як глядзіць чалавек, бо чалавек бачыць вачыма, а ГОСПАД бачыць сэрца».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 1:27

І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой, на вобраз Божы стварыў яго, мужчыну і жанчыну стварыў іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 1:15

«Якая прыгожая ты, сяброўка мая, якая прыгожая! Вочы твае — як галубкі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 4:1

«Якая прыгожая ты, сяброўка мая, якая ты прыгожая! Вочы твае — як галубкі пад кудзеркамі тваімі. Валасы твае — як чарада козаў, якія зыходзяць з гары Гілеад.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 29:17

Вочы Леі былі кволыя, а Рахель была прыгожая пастацьцю і прыгожая абліччам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 62:3

І ты станеш каронай славы ў руцэ ГОСПАДА і дыядэмай валадарства ў далоні Бога твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:14

Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 12:11

І сталася, калі набліжаліся яны да Эгіпту, сказаў ён жонцы сваёй Сарай: «Вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:25

Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:3

разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 42:15

І не знайшлося на ўсёй зямлі такіх прыгожых жанчынаў, як дочкі Ёва. І даў ім бацька іхні спадчыну між братамі іхнімі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:29

«Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 149:4

Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 25:3

Імя таго чалавека было Наваль, а імя жонкі ягонай — Абігайль. Жанчына тая была разумная і прыгожая, а муж ейны быў жорсткі і злачынны, ён [быў] з роду Халева.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 7:6

Галава твая над табою — як Кармэль, а валасы на галаве тваёй — як пурпур. Валадар зьвязаны косамі [тваімі].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 24:16

І [была] тая дзяўчына вельмі прыгожая з выгляду, дзяўчына, якую мужчына не пазнаў. І зыйшла яна да крыніцы, і напоўніла збан, і вярталася.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭСТЭР 2:12

І прыходзіла чарга кожнай дзяўчыне ўваходзіць да валадара Ахашвэроша пры сканчэньні дванаццаці месяцаў знаходжаньня іх паводле закону жонак, бо столькі цягнуцца дні падрыхтоўкі іхняй, шэсьць месяцаў — алеем міра і шэсьць месяцаў — пахошчамі і адмысловымі масьцямі жаночымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:20

Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і руку сваю працягвае беднаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 2:10

Адказаў любы мой і сказаў да мяне: “Уставай, сяброўка мая, прыгажуня мая, і прыходзь.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 6:25

Няхай не пажадае сэрца тваё прыгажосьці яе, няхай ня ўхопіць яна цябе вейкамі сваімі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 6:10

“Хто ж гэта, якая выходзіць як заранка, прыгожая як месяц, ясная як сонца, грозная як полк са сьцягамі?”»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:14-15

Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямліі віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 4:16

Абудзіся, вецер з поўначы! Прыйдзі, вецер з поўдня; дзьмі на сад мой, і няхай паця­куць пахошчы ягоныя». «Няхай прыйдзе любы мой у сад свой, і няхай есьць найлепшыя плады ягоныя».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:1-2

Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;у дбайнасьці не лянуйцеся; духам палайце; Госпаду служыце;[маючы] надзею, радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — няспыннымі;у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкніцеся да гасьціннасьці.Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце.Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад».і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:1

Мудрая жонка будуе сабе дом, а неразумная руйнуе яго сваімі рукамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:4

Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў Доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 1:8

«Калі ня ведаеш гэтага, найпрыгажэйшая між жанчынаў, дык ідзі па сьлядах авечак, і пасьві казьлянятаў тваіх каля буданоў пастушыных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:2

Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 7:1

«Агляніся, агляніся, Шуламянка, агляніся, агляніся, і мы паглядзім на цябе». «Што вы глядзіце на Шуламянку, нібы на танец двух карагодаў?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:105

Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:3

Не давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх нішчыцелькам валадароў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 96:6

Годнасьць і велічнасьць перад абліччам Ягоным, моц і краса — у сьвятыні Ягонай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 11:15

а калі жанчына расьціць валасы, гэта слава для яе, бо валасы дадзеныя ёй замест адзеньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:11

Усё Ён зрабіў прыгожым у свой час; і даў ім вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якія робіць Бог, ад пачатку аж да канца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:16

Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 45:13-14

I дачка Тыру з дарам [прыйдзе] перад аблічча тваё, панізяцца багатыя народу.Уся аздоба дачкі валадара ўнутры, золатам апраўлены шаты яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:1-2

Таксама і вы, жонкі, падпарадкоўвайцеся сваім мужам, каб і тыя, што не скараюцца слову, ладам жыцьця жонак бяз слова былі здабываныя,Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай стрымлівае язык свой ад ліхоты і вусны свае, каб не гаварылі падступна,няхай ухіляецца ад ліха і робіць дабро; няхай шукае супакою і імкнецца да яго.Бо вочы Госпада — на праведных, і вушы Ягоныя — да просьбаў іхніх, але аблічча Госпада — супраць тых, якія робяць ліхое.І хто зробіць вам зло, калі вы станецеся пераймальнікамі добрага?Але калі вы і пацярпелі за праведнасьць, вы шчасьлівыя. А страху іхняга не палохайцеся і не трывожцеся.Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,маючы добрае сумленьне, каб у тым, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, былі асаромленыя тыя, якія ганяць ваш добры лад жыцьця ў Хрысьце.Бо, калі хоча воля Божая, лепш цярпець, робячы добрае, чым робячы благое.Бо і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, раз пацярпеў за грахі, Праведны — за няправедных, забіты целам, але ажыўлены Духам,у Якім Ён, пайшоўшы, абвяшчаў духам, што ў вязьніцы,гледзячы на чыстае жыцьцё вашае ў страху [Божым].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:4

Дабрадзейная жонка — карона для мужа свайго, а бессаромная — як гніль у костках ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 4:9

Паланіла ты сэрца маё, сястра мая нявеста, паланіла ты сэрца маё адным [позіркам] вачэй тваіх, і аднымі пацеркамі на шыі тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:26

Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 2:14

Галубка мая, [што жывеш] у расколінах скалы, у схове пад стромаю, пакажы мне выгляд твой, дай мне пачуць голас твой, бо голас твой салодкі, і выгляд твой прывабны”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 8:6

Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:1-2

Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА! ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Ты вельмі вялікі! У годнасьць і велічнасьць Ты апрануўся!Ты пасылаеш крыніцы для ручаёў, яны цякуць паміж гораў,пояць усіх зьвяроў палявых, праганяюць дзікія аслы смагу сваю.Над імі жывуць птушкі нябесныя, праз вецьце голас падаюць.Ты поіш горы з хорамаў Тваіх; пладамі дзеяў Тваіх зямля насычаецца.Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямліі віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае.Насычаюцца дрэвы ГОСПАДА, кедры Лібанскія, якія Ён пасадзіў.Там птушкі робяць гнёзды, бусел на кіпарысе [мае] дом свой.Высокія горы — для сарнаў, скалы — прыстанішча для даманаў.Ён месяц зрабіў, [каб вызначаць] пару; сонца ведае захад свой.Ты ахінуўся ў сьвятло, быццам у шату, Ты раскінуў нябёсы, як намёт.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:8

Высыхае трава, вяне кветка, але слова Бога нашага трывае на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 6:4

«Прыгожая ты, сяброўка мая, як Тырца, прывабная як Ерусалім, грозная як полк са сьцягамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:12

Бо як цела адно, але мае шмат членаў, і ўсе члены аднаго цела, хоць іх і шмат, ёсьць адно цела, гэтак і Хрыстос.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 131:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Давіда. ГОСПАДЗЕ, не вывышалася сэрца маё, і ня ўзносіліся вочы мае, і не хадзіў я за рэчамі занадта вялікімі і занадта для мяне недасяжнымі,але я ўсьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што аднятае ад маці сваёй. Як дзіця, аднятае [ад маці], душа мая ў-ва мне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 149:3

Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 8:5

я думаю: «Што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты наведваеш яго?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:15

Яна — каштоўнейшая за пэрліны, і нішто з таго, што ты прагнеш, ня можа параўнацца з ёю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 5:10

«Любы мой белы і румяны, найлепшы сярод дзясяткаў тысячаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:14

«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:8

Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 116:1

Люблю ГОСПАДА, бо Ён пачуў голас мой і маленьне маё,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 29:18

I пакахаў Якуб Рахель, і сказаў: «Я буду служыць табе сем гадоў за Рахель, дачку тваю малодшую».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:19

Як у вадзе аблічча да аблічча, так сэрца чалавека — да чалавека.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:28-29

І наконт адзеньня чаго клапоціцеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць, не працуюць, не прадуць.А Я кажу вам, што нават Салямон у-ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 1:9

Да жаробкі ў калясніцы фараона я ўпадобніў цябе, сяброўка мая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 4:4

Як вежа Давідава шыя твая, збудаваная для абароны, тысяча шчытоў завешана на ёй, усё — зброя волатаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:22

Хто знайшоў жонку, той знайшоў добрае і атрымаў ласку ад ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:8

А Бог Сваю любоў да нас даводзіць тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былі [яшчэ] грэшнікамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:15

І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 7:4

Двое грудзей тваіх — як двое казьлянятаў, блізьнятаў сарны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:10

Я цешуся ў ГОСПАДЗЕ, душа мая радуецца ў Богу маім, бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўленьня і накінуў на мяне плашч праведнасьці, як на жаніха, усклаў дыядэму, і як нявесту, аздобіў упрыгожваньнямі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:31

Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб’ёў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 1:11

Мы зробім табе кляйноты залатыя з блішчыкамі срэбнымі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:9

Туляньне маё Ты мне залічыў. Зьбяры сьлёзы мае ў мяхі Твае, бо яны [запісаныя] ў кнізе Тваёй!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 7:34

Ёсьць розьніца між жонкай і дзяўчынай: незамужняя клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і целам, і духам; а замужняя клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць мужу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:4

Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 8:4

«Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, не будзіце і не падымайце каханую, аж пакуль сама не захоча».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 96:9

Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні; дрыжыце перад абліччам Яго, усе землі!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:7

Галоўнае — мудрасьць; набывай мудрасьць, і за ўсю маёмасьць тваю набывай розум.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 39:6

I аддаў ён усё, што меў, у рукі Язэпа; і ня рупіўся ні пра што, акрамя хлеба, які ён еў. А Язэп меў зграбную постаць і прывабны выгляд.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 28:9

Калі ж яны ішлі паведаміць вучням Ягоным, вось, Ісус сустрэў іх, кажучы: «Радуйцеся!» І яны, падыйшоўшы, абнялі ногі Ягоныя, і пакланіліся Яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 45:7

Пасад Твой, Божа, на вякі вечныя! Кій роўнасьці — кій валадарства Твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:2

і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 5:16

Вусны ягоныя — слодыч, і ўвесь ён прывабны. Вось такі любы мой, і вось такі сябар мой, дочкі Ерусалімскія».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 2:13

Дрэва фігавае выдала пупышкі [свае], вінаград квітнее і разьлівае водар. Устань, прыходзь, сяброўка мая; прыгажуня мая, прыходзь!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 29:21

I сказаў Якуб Лявану: «Дай жонку маю, бо споўніліся дні мае, і я пайду да яе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 1:14

Любы мой для мяне — як гронка кіпровая ў вінаградніках Эн-Геды».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 4:5

Грудзі твае — як двое казьлянятаў, блізьнятаў сарны, якія пасьвяцца сярод лілеяў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:20

А нашае грамадзянства — у небе, адкуль мы і чакаем Збаўцу, Госпада Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:4

Бо Ты — скала мая і замчышча маё, дзеля імя Твайго Ты будзеш весьці мяне і накіроўваць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:9

Лепей быць простым і працаваць на сябе, чым выдаваць сябе за паважнага і ня мець хлеба.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 6:5

Адвярні вочы твае ад мяне, бо яны хвалююць мяне. Валасы твае — як чарада козаў, якія зыходзяць з Гілеаду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 53:2

Бо Ён вырас, быццам парастак перад абліччам Ягоным, і нібы корань з зямлі сухой. Не было ў Ім ані прывабнасьці, ані прыгажосьці, і мы глядзелі на Яго, і не было выгляду ў Ім, каб нам спадабаўся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:7

Таксама і вы, мужы, жывіце з разуменьнем з жонкамі, аддаючы ім, як найслабейшай пасудзіне, пашану, бо і яны — суспадчыньніцы ласкі жыцьця, каб не было перашкоды ў малітвах вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 30:31

конь асядланы, і казёл, і валадар, супраць якога ніхто не паўстане.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 84:11

Бо [адзін] дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу [іншых]; я выбіраю стаяць каля парога ў Доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 72:6-7

Няхай ён зыходзіць, як дождж на атаву, як кроплі дажджу, што зямля ад іх вільгатнее.Няхай закрасуе праведнік у дні ягоныя, і будзе мноства супакою, аж пакуль месяц стаіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 140:12

Чалавек з языком [ліхім] на зямлі ня ўстоіць; на чалавека злачыннага ліхоцьце цікаваць будзе, каб загубіць яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:1

Не хваліся заўтрашнім днём, бо ня ведаеш, што гэты дзень народзіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:30

А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:11-12

Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 4:8

Са мною з Лібану, нявеста мая, са мною з Лібану ідзі; паглядзі з вяршыні Аману, з вяршыні Сэніру і Гермону, з лежышчаў львоў, з гор леапардаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:7

Дзеля гэтага прыймайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў нас у славу Божую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:15

Ёсьць золата і мноства пэрлінаў, але найкаштоўнейшая рэч — вусны разумныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:4

Насалоджвайся ў ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 7:2

«Якія прыгожыя ногі твае ў сандалах, дачка шляхетная! Выгін клубоў тваіх як аздобны абруч, які зроблены рукою майстра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 135:3

Хвалеце ГОСПАДА, бо добры ГОСПАД; выслаўляйце імя Ягонае, бо яно цудоўнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 24:67

I ўвёў яе Ісаак у намёт Сары, маці сваёй, і ўзяў Рэбэку, і яна стала яму жонкаю, і ён кахаў яе. І суцешыўся Ісаак па маці сваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 4:10

Якое цудоўнае каханьне тваё, сястра мая нявеста, лепшае каханьне тваё, чым віно. А пах алейкаў тваіх [лепшы] за ўсе пахошчы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 49:16

Вось, Я запісаў цябе на далонях Маіх, муры твае перада Мною заўсёды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:30

Калі ж траву на полі, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе кінутая ў печ, Бог так апранае, дык ці ня шмат больш вас, малаверы?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:14-15

«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:19

Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 5:4

Любы мой працягнуў руку сваю праз адтуліну і задрыжэла ў-ва мне нутро маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 12:14-15

І сталася, калі Абрам прыйшоў у Эгіпет, убачылі Эгіпцяне, што [Сарай] вельмі прыгожая жанчына.І ўбачылі яе князі фараона, і хвалілі яе перад фараонам. І была ўзятая жанчына ў дом фараона.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:15

і віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:17

Бо Валадарства Божае — гэта ня ежа і пітво, але праведнасьць, і супакой, і радасьць у Духу Сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:25-26

Каго ж я маю ў небе? І на зямлі апроч Цябе мне [ніхто] не даспадобы.Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:113

Двудушных я ненавіджу, а Закон Твой люблю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:16

Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 2:9

Любы мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць за сьцяною нашаю, заглядае праз вакно, зазірае праз краты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:4

Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе. Ізноў кажу: радуйцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:25

Смутак у сэрцы чалавека прыгнятае яго, а добрае слова разьвяселіць яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:3-5

І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць,а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею,а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 4:3

Быццам стужка кармазыновая — губы твае, і вусны твае салодкія. Як паловы яблыка гранатовага шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:9

Калі б я ўзяў крылы сьвітаньня, калі б пасяліўся на канцы мора,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:8-9

Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:18

Расчыні вочы мае, і буду глядзець на цудоўныя дзеяньні закону Твайго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 3:1

«На ложку маім уначы я шукала таго, якога кахае душа мая; шукала яго і не знайшла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:8

Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 13:4-5

Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:31

Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:17

Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:29

Ён дае змучанаму сілу, а зьнямогламу павялічвае моц.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 84:1-2

Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Сыноў Караха. Псальм.Божа, шчыце наш! Зірні і паглядзі на аблічча памазанца Твайго!Бо [адзін] дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу [іншых]; я выбіраю стаяць каля парога ў Доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня.Бо ГОСПАД Бог ёсьць сонца і шчыт; ГОСПАД дае ласку і славу, і не адмовіць дабра аніякага тым, якія ў беззаганнасьці ходзяць.ГОСПАД Магуцьцяў! Шчасьлівы чалавек, які на Цябе спадзяецца!Як умілаваныя сялібы Твае, ГОСПАД Магуцьцяў!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 4:12

Замкнёны сад — сястра мая, нявеста, замкнёны сад, крыніца запячатаная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 30:10

Не ачарняй слугі перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты ня стаўся вінаватым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:93

На вякі не забудуся загадаў Тваіх, бо імі Ты захаваў мне жыцьцё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 22:39

Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 7:5

Шыя твая — як вежа з косьці слановае. Вочы твае — як сажалкі ў Хешбоне, каля брамы Бат-Раббім. Нос твой — як вежа Лібану, што глядзіць у бок Дамаску.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:23

З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 112:4

Узыходзіць у цемры сьвятло правым, літасьцівы і спагадлівы, і праведны [Бог].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:1-2

Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць,каб у імя Ісуса схілілася ўсякае калена нябесных, зямных і падземныхі каб усякі язык вызнаваў, што Госпад Ісус Хрыстос у славу Бога Айца.Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.Усё рабіце без нараканьняў і хістаньняў,каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,захоўваючы слова жыцьця, на пахвалу маю ў дзень Хрыстовы, што я не надарма бег і не надарма працаваў.Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі.З гэтага самага і вы радуйцеся, і радуйцеся разам са мною.А я спадзяюся ў Госпадзе Ісусе хутка паслаць да вас Цімафея, каб і я ўсьцешыўся, даведаўшыся пра вас.дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:21

Пад заслонай аблічча Твайго Ты хаваеш іх ад закалотаў людзкіх, Ты засланяеш іх, як у намёце, ад языкоў, якія звадку [прыносяць].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:10

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:24

А тыя, якія Хрыстовыя, укрыжавалі цела з пакутамі і пажаданьнямі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЕСЬНЯ 6:2

«Любы мой пайшоў у сад свой, у кветнік пахошчаў, каб пасьвіць у садах і каб зьбіраць лілеі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:9

Добры ГОСПАД да ўсіх, і літасьць Ягоная — па-над усе справы Ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Госпадзе, Ты Альфа і Амега! Ойча, стваральнік неба і зямлі, Ты першы і апошні, пачатак і канец. Любы Нябесны Ойча! Я малюся Табе праз Госпада нашага Ісуса Хрыста за жыццё і сэрцы жанчын. Навучы іх быць мудрымі і разважлівымі, каб будавалі свае дамы на скале і з Тваёй мудрасцю маглі прымаць правільныя рашэнні. Святы Дух, дай ім сілу і адвагу супрацьстаяць любым выпрабаванням і абставінам. Захавай іх ад усіх хітрыкаў і падступнасці ворага. Няхай прыйдзе Тваё Валадарства на ўсіх жанчын, дапамажы ім быць разважлівымі і мудрымі, зрабі іх жанчынамі, захопленымі Тваёй справай, пабожнымі, пакорлівымі сваім мужам. Госпадзе, узнімі гэтых жанчын-воінаў і малітвенніц, каб яны змагаліся за жыццё сваіх сем'яў у духоўным свеце. Няхай яны будуць жанчынамі, апранутымі ў любоў, з ласкай і благадаццю Святога Духа. Як кажа Тваё слова: "Падманлівая прыгажосць і марная хараство, а жанчына, што баіцца Госпада, будзе праслаўлена". У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы