Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЭСТЭР 2:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І прыходзіла чарга кожнай дзяўчыне ўваходзіць да валадара Ахашвэроша пры сканчэньні дванаццаці месяцаў знаходжаньня іх паводле закону жонак, бо столькі цягнуцца дні падрыхтоўкі іхняй, шэсьць месяцаў — алеем міра і шэсьць месяцаў — пахошчамі і адмысловымі масьцямі жаночымі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Калі настаў час кожнай дзяўчыне ўваходзіць да цара Артаксэркса, пасьля таго, як дванаццаць месяцаў выконвалася над ёю ўсё, вызначанае жанчынам, - бо столькі часу доўжыліся дні прыціраньняў іхніх: шэсьць месяцаў міравым алеем і шэсьць месяцаў пахошчамі і іншымі прыціркамі жаночымі;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 А калі прыходзіла пара на кожную па парадку дзяўчыну, каб пайсці ёй да цара, выканаўшы ўсё, што тычыцца жаночага прыбірання, па дванаццаці месяцах, — бо было так, што націраліся яны міравым алеем шэсць месяцаў ды другія шэсць месяцаў карысталіся жаночымі зёлкамі ды духмянасцямі, —

Глядзіце раздзел Копія




ЭСТЭР 2:12
10 Крыжаваныя спасылкі  

І пайшла ты да валадара з алеем, і павялічыла масьці свае, і паслала далёка пасланцоў сваіх, і зыходзіла аж да адхлані.


пакой мой пасыпала мірам, альвасам і цынамонам.


«Хто яна, якая выходзіць з пустыні як слупы дыму, духмяная мірам і кадзілам, і ўсякімі водарамі, [што прыво­зяць] гандляры.


І няхай прызначыць валадар наглядчыкаў у-ва ўсіх акругах валадарства свайго, і няхай яны зьбяруць усіх дзяўчат паненак прыгожага выгляду ў Шушан сталіцу, у дом жанчынаў пад нагляд Гэгая, эўнуха валадара, вартаўніка жонак, і няхай дадуць ім адмысловыя масьці.


І была лепшай дзяўчына гэтая ў вачах ягоных, і мела ласку ў яго, і ён пасьпяшаўся даць ёй адмысловыя масьці і прызначанае ёй, і сем дзяўчат даў ёй з дому валадара; і перамясьціў яе і дзяўчат ейных у найлепшае [месца] дому жанчынаў.


І кожны дзень Мардэхай прыходзіў да панадворку дому жанчынаў, каб даведацца, як маецца Эстэр і што робіцца з ёю.


І тады дзяўчына ўвахо­дзіла да валадара, і ўсё, што яна казала, давалі ёй, калі яна ішла з дому жанчынаў у дом валадара.


І станецца замест прыемных пахаў — смурод, замест поясу — вяроўка, замест учасаных валасоў — лысіна, замест багатай вопраткі — цесны мяшок, замест красы — ганьба.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы