Падумайце, сябры, пра ахвяраванне – гэта ж такі цудоўны спосаб падзякаваць Богу! Калі рыхтуеце свой дар, няхай гэта будзе найлепшае, што маеце, адданае ад усяго сэрца. Рабіце гэта з радасцю, бо Бог даў нам так многа, нават калі мы гэтага не заслугоўваем. Ён шчодра благаслаўляе нас.
Калі аддаеце толькі лішняе, не здзіўляйцеся, што і жыццё будзе да вас гэтак жа "шчодрым". Трэба даваць так, быццам сабе, без прымусу і не чакаючы ўзамен. Не хваліцеся сваёй дабрынёй, не шукайце пахвалы. Няхай левая рука не ведае, што робіць правая.
Наш Гасподзь любіць таго, хто дае з радасцю, бо Ён бачыць нашы сэрцы. Кожны няхай дае столькі, колькі вырашыў у сваім сэрцы, не са шкадаваннем і не з прымусу, бо Бог любіць таго, хто дае з радасцю (2 Карынфянаў 9:7). Ахвяраваць – гэта аддаваць частку таго, што Бог нам даў, як знак нашай пашаны.
Калі Бог дае, Ён дае шчодра і з любоўю. Калі ахвяруеце ад сэрца, вы адчыняеце дзверы для яшчэ большай Божай ласкі. Чым больш даеш, тым больш атрымліваеш.
Вясёлку Маю кладу на хмарах, і будзе яна знакам запавету паміж Мною і паміж зямлёю. І станецца, калі расьцягну хмары над зямлёю, будзе відаць вясёлку на хмарах, і Я ўзгадаю запавет Мой, якi паміж Мною і вамі і ўсякай душой жывою ў-ва ўсякім целе, і ня будзе больш водаў патопу, каб нішчыць усякае цела.
У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: «Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат:
І Я заключу запавет Мой паміж Мною і табой, і насеньнем тваім пасьля цябе ў пакаленьнях іхніх як запавет вечны, што Я буду Богам тваім і насеньня твайго пасьля цябе. І Я дам табе і насеньню твайму пасьля цябе зямлю вандраваньня твайго, усю зямлю Ханаан на ўласнасьць вечную, і Я буду ім Богам».
І цяпер, калі вы, слухаючы, будзеце слухаць голас Мой і будзеце захоўваць запавет Мой, дык вы будзеце Маёй уласнасьцю з усіх народаў, бо Мая ўся зямля. І вы будзеце Маім валадарствам сьвятароў і народам сьвятым”. Гэта словы, якія ты прамовіш да сыноў Ізраіля».
I ўзяў кнігу запавету, і прачытаў у вушы народу, і сказалі яны: «Усё, што сказаў ГОСПАД, зробім, і будзем слухаць». I ўзяў Майсей кроў, і пакрапіў народ, і сказаў: «Вось, кроў запавету, які ГОСПАД заключыў з вамі, паводле ўсіх словаў гэтых».
І ведай, што ГОСПАД, Бог твой, ёсьць Бог, Бог верны, Які захоўвае запавет і міласэрнасьць тым, якія любяць Яго, і тым, якія захоўваюць прыказаньні Ягоныя, на тысячы пакаленьняў,
Ня дзеля праведнасьці тваёй і ня дзеля шчырасьці сэрца твайго ўваходзіш ты, каб завалодаць зямлёю іхняй, але за бязбожнасьць народаў гэтых ГОСПАД, Бог твой, выганяе іх перад абліччам тваім, каб споўніць слова, якое Ён абяцаў бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу.
Дык захоўвайце словы запавету гэтага і выконвайце іх, каб мелі вы посьпех у-ва ўсім, што будзеце рабіць.
Глядзі, я кладу сёньня перад абліччам тваім жыцьцё і дабро, сьмерць і зло. Бо я загадваю табе сёньня, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзіў шляхамі Ягонымі, і захоўваў прыказаньні Ягоныя, і пастановы Ягоныя, і прысуды Ягоныя, будзеш жыць, і памножышся, і будзе дабраслаўляць цябе ГОСПАД, Бог твой, у зямлі, якую ідзеш атрымаць на ўласнасьць.
Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэрнасьць Мая не адыйдзе ад цябе, і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.
Бо Я, ГОСПАД, люблю суд і ненавіджу рабунак і крыўду; і Я дам ім нагароду паводле праўды, і запавет вечны заключу з імі.
Вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і Я заключу з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет. Не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іхнімі ў дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай. Той запавет Мой яны парушылі, хоць Я быў Гаспадаром іхнім, кажа ГОСПАД. Бо вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля дзён тых, кажа ГОСПАД. Я разьмяшчу Закон Мой у нутры іхнім, і ў сэрцы іхнім напішу яго, і буду для іх Богам, а яны будуць для Мяне народам. І ня будзе вучыць больш чалавек бліжняга свайго і кожны брата свайго, кажучы: “Пазнайце ГОСПАДА”, бо ўсе, ад найменшага з іх да найбольшага, будуць ведаць Мяне, кажа ГОСПАД, бо Я прабачу беззаконьні іхнія, і пра грахі іхнія ня буду больш узгадваць.
І Я заключу з імі запавет супакою, і прыбяру зьвяроў ліхіх з зямлі гэтай, і яны будуць жыць у пустыні бясьпечна, і будуць спаць у лясах.
І Я дам вам сэрца новае, і духа новага дам у нутро вашае, і забяру сэрца каменнае з цела вашага, і дам вам сэрца з цела. І Духа Майго Я дам у нутро вашае, і зраблю, што паводле пастановаў Маіх вы будзеце хадзіць і суд Мой будзеце захоўваць і выконваць.
Запавет Мой з ім быў жыцьцём [для яго], і Я даў яму страх, і ён баяўся Мяне, і перад абліччам імя Майго быў напоўнены страхам.
бо гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету, якая праліваецца за многіх дзеля адпушчэньня грахоў.
Гэтаксама і келіх [узяў] пасьля вячэры, кажучы: «Гэта келіх Новага Запавету ў Крыві Маёй, якая за вас праліваецца.
А цяпер Ён атрымаў служэньне тым слаўнейшае, чым лепшага Ён пасярэднік запавету, які ўзаконены на лепшых абяцаньнях. Бо калі б той першы быў без заганы, не шукалася б месца для другога.
І дзеля гэтага Ён — Пасярэднік новага запавету, каб, як станецца сьмерць дзеля адкупленьня парушэньняў, [што былі пры] першым запавеце, тыя, якія пакліканыя да вечнае спадчыны, атрымалі абяцаньне.
«Вось запавет, які Я заключу з імі пасьля дзён тых, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў сэрцы іхнія, напішу іх і ў думках іхніх, і грахоў іхніх і беззаконьняў іхніх больш не ўзгадаю».
І сказаў ГОСПАД Абраму: «Выйдзі з зямлі тваёй і ад родзічаў тваіх, і з дому бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе. І стаўся голад у той зямлі. І зыйшоў Абрам у Эгіпет, каб пажыць там, бо вялікі голад быў у той зямлі. І сталася, калі набліжаліся яны да Эгіпту, сказаў ён жонцы сваёй Сарай: «Вось, я ведаю, што ты жанчына прыгожая, і станецца, калі ўбачаць цябе Эгіпцяне і скажуць: “Гэта жонка яго”, яны заб’юць мяне, а цябе пакінуць. Дык кажы, што ты — сястра мая, каб мне было добра дзеля цябе і каб я застаўся жывы дзякуючы табе». І сталася, калі Абрам прыйшоў у Эгіпет, убачылі Эгіпцяне, што [Сарай] вельмі прыгожая жанчына. І ўбачылі яе князі фараона, і хвалілі яе перад фараонам. І была ўзятая жанчына ў дом фараона. А Абраму было добра дзеля яе. І сталася, што атрымаў ён авечак і валоў, і аслоў, і слугаў, і нявольніцаў, і асьліцаў, і вярблюдаў. І наведаў ГОСПАД фараона і дом ягоны вялікімі карамі з прычыны Сарай, жонкі Абрама. І паклікаў фараон Абрама, і сказаў [яму]: «Што ты мне зрабіў? Чаму не сказаў мне, што яна — жонка твая? Чаму ты казаў: “Яна — сястра мая”, і я ўзяў яе сабе за жонку? Вось табе жонка твая, бяры і ідзі!» І Я зраблю з цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё, і будзеш ты дабраславенствам. І загадаў фараон людзям сваім, і яны выслалі [Абрама], і жонку ягоную, і ўсё, што ён меў. І Я дабраслаўлю тых, якія будуць дабраслаўляць цябе, а тых, якія будуць праклінаць цябе, Я пракляну. І будуць дабраслаўлёныя ў табе ўсе плямёны зямлі».
І было Абраму дзевяноста дзевяць гадоў. І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Хадзі перад абліччам Маім і будзь беззаганны. Гэта вось запавет Мой, які вы павінны захаваць паміж Мной і вамі, і насеньнем тваім пасьля цябе: няхай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчынскага роду. І вы будзеце абразаць цела скуравінкі вашай, і будзе гэта на знак запавету паміж Мною і вамі. У восьмы дзень ад нараджэньня няхай будзе абрэзаны ў вас кожны мужчынскага роду ў пакаленьнях вашых, народжаны ў доме або куплены за грошы ў кожнага чужынца, які ня ёсьць з насеньня твайго. Мае быць абрэзаны і народжаны ў доме тваім, і куплены за срэбра тваё; і будзе запавет Мой на целе вашым як запавет вечны. А неабрэзаны мужчынскага роду, які не абрэжа цела скуравінкі сваёй, няхай будзе вынішчана душа тая з народу свайго, бо ён парушыў запавет Мой». І сказаў Бог Абрагаму: «Сарай, жонку тваю, ня будзеш зваць імя яе Сарай, але Сара будзе імя яе. І Я дабраслаўлю яе, і дам з яе табе сына. І Я дабраслаўлю яе, і стануцца з яе народы, і валадары народаў будуць з яе». І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і засьмяяўся, і сказаў у сэрцы сваім: «Ці ж стогадоваму народзіцца хто? І ці Сара, дзевяностагадовая, можа нарадзіць?» І сказаў Абрагам Богу: «О, каб хоць Ізмаэль жыў перад абліччам Тваім!» І сказаў Бог: «Але Сара, жонка твая, народзіць табе сына, і ты назавеш імя ягонае Ісаак; і Я заключу запавет Мой з ім як запавет вечны і з насеньнем яго пасьля яго. І Я заключу запавет Мой паміж Мной і табой, і павялічу цябе вельмі, вельмі».
і сказаў: «На Сябе Самога прысягаю, кажа ГОСПАД, за тое, што ты гэта зрабіў, і не пашкадаваў сына твайго, адзінага твайго, дабраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу насеньне тваё, як зоркі нябесныя і як пясок на беразе мора; і ўспадкаеміць насеньне тваё брамы ворагаў сваіх. I будуць дабраслаўлёныя ў насеньні тваім усе народы зямлі за тое, што ты паслухаў голасу Майго».
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Напішы сабе словы гэтыя, бо паводле гэтых словаў Я заключыў запавет з табою і з Ізраілем». I быў там [Майсей] з ГОСПАДАМ сорак дзён і сорак начэй, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы запавету, Дзесяць словаў.
ГОСПАД, Бог наш, заключыў запавет з намі на Харэве. Ня сьведчы супраць бліжняга твайго сьведчаньнем фальшывым. Не жадай жонкі бліжняга твайго, і не жадай ані дому бліжняга твайго, ані поля ягонага, ані слугі ягонага, ані служкі ягонай, ані вала ягонага, ані асла ягонага, ані нечага з таго, што ў бліжняга твайго”. Словы гэтыя прамовіў ГОСПАД да ўсёй царквы вашай на гары, з сярэдзіны агню і хмары, і змроку голасам моцным, і нічога больш не гаварыў; і напісаў гэта на двух табліцах каменных, якія даў мне. І вось, калі пачулі вы голас спасярод цемры і калі ўбачылі гару, якая гарэла агнём, падыйшлі да мяне ўсе галовы каленаў вашых і старшыні, і сказалі мне: “Вось, зьявіў нам ГОСПАД, Бог наш, славу Сваю і веліч Сваю. Мы чулі голас Ягоны з сярэдзіны агню і пераканаліся сёньня, што Бог можа прамовіць да чалавека, і ён застанецца жывы. Але цяпер навошта мы маем паміраць? Бо праглыне нас гэты агонь вялікі; калі мы яшчэ будзем слухаць голас ГОСПАДА, Бога нашага, мы паўміраем. Бо хто з тых, якія чулі, як мы, голас Бога Жывога, Які прамаўляе з сярэдзіны агню, і застаўся жывым? Ты сам падыйдзі і выслухай усё, што скажа ГОСПАД, Бог наш, і ты перакажаш нам усё, што скажа табе ГОСПАД, Бог наш, і мы выслухаем, і зробім [гэта]”. І пачуў ГОСПАД голас словаў вашых да мяне, і сказаў мне ГОСПАД: “Я чуў голас словаў народу гэтага, што яны казалі табе. Усё добра яны казалі. Хто дасьць ім, каб засталося ў сэрцы іхнім, каб яны баяліся Мяне і захоўвалі ўсе прыказаньні Мае ўсе дні, каб добра ім было і сынам іхнім на вякі? Не з бацькамі нашымі заключыў Ён запавет гэты, але з намі, якія тут сёньня ўсе жывём.
ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог мой! Я буду ўзьвялічваць Цябе і хваліць імя Тваё, бо Ты ўчыніў цуды, выканаў намеры даўнейшыя, праўдзівыя.
Але Ён быў прабіты за грахі нашыя, быў катаваны за беззаконьні нашыя; пакараньне [дзеля] міру нашага [было] на Ім, і ранамі Ягонымі мы аздароўлены.
І Я заключу з імі запавет супакою, і будзе гэта запавет вечны з імі. І Я ўмацую іх, і памножу, і сьвятыня Мая будзе сярод іх на вякі.
Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць Закон ці Прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але споўніць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, аніводная ёта ці рыска не праміне з Закону, пакуль ня станецца ўсё.
Бо не праз Закон Абрагаму ці насеньню ягонаму [дадзена] абяцаньне быць спадкаемцам сьвету, але праз праведнасьць веры.
Браты, па-чалавечаму кажу: нават чалавекам засьведчанага запавету ніхто не адкідае, ані не дадае [да яго]. Абяцаньні ж былі сказаныя Абрагаму і насеньню ягонаму. Ня кажа: «і насеньням», як пра многіх, але як пра аднаго: «і насеньню твайму», якое ёсьць Хрыстос.
Але міласэрнасьць ГОСПАДА ад веку і на вякі над тымі, што баяцца Яго, і праведнасьць Ягоная — над сынамі сыноў
Бо гэта кажа ГОСПАД пра эўнухаў, якія захоўваюць суботы Мае і выбіраюць тое, што падабаецца Мне, і трымаюцца моцна запавету Майго: «Я дам ім у доме Маім і ў мурах Маіх памяць і імя лепшае, чым у сыноў і дачок, дам ім імя вечнае, якое ня будзе зьнішчана».
I будзе дзень гэты для вас на ўспамін, і будзеце сьвяткаваць яго як сьвята для ГОСПАДА ў пакаленьнях вашых; як пастанову вечную будзеце сьвяткаваць яго.
I сказаў [Госпад]: «Вось, Я заключу запавет, перад усім народам тваім учыню цуды, якія не былі твораныя на ўсёй зямлі і ні ў якім з народаў; і ўбачыць увесь народ, сярод якога ты, учыненае ГОСПАДАМ, бо страшнае будзе тое, што Я ўчыню праз цябе.
Сьцеражыцеся, каб не забыліся вы пра запавет ГОСПАДА, Бога вашага, які заключыў Ён з вамі, і каб не рабілі вы сабе аніякай выявы, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, бо ГОСПАД, Бог твой, ёсьць агонь зьнішчальны, Бог зайздросны.
Калі вы будзеце слухаць прысуды гэтыя, і захоўваць іх, і выконваць іх, ГОСПАД, Бог твой, захавае для цябе запавет і міласэрнасьць, якія запрысяг бацькам тваім, і будзе любіць цябе, і дабраславіць цябе, і памножыць, і дабраславіць плод жывата твайго, і плод зямлі тваёй, і збожжа тваё, збор вінаграду твайго і алею твайго, і нараджэньне быдла твайго, прыплод авечак тваіх у зямлі, якую запрысяг бацькам тваім, што дасьць табе.
Усе сьцежкі ГОСПАДА — міласэрнасьць і праўда для тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і сьведчаньні Ягоныя.
Гэта кажа ГОСПАД: «У час ласкі Я адказаў Табе, і ў дзень збаўленьня Я дапамог Табе, і Я захаваю Цябе, і пастаўлю Цябе запаветам для народу, каб аднавіць зямлю, каб разьдзяліць спадчыну спустошаную,
Бо вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля дзён тых, кажа ГОСПАД. Я разьмяшчу Закон Мой у нутры іхнім, і ў сэрцы іхнім напішу яго, і буду для іх Богам, а яны будуць для Мяне народам.
Але Я ўзгадаю запавет Мой, які Я заключыў з табою ў дні маладосьці тваёй, і Я заключу з табою запавет вечны.
Дык кажу: няўжо Бог адапхнуў народ Свой? Няхай ня станецца! Бо і я — Ізраільцянін, з насеньня Абрагама, з калена Бэн’яміна. Няхай зацемняцца вочы іхнія, якімі ня бачаць, і хрыбет іхні няхай будзе сагнуты назаўсёды». Дык кажу: Няўжо яны спатыкнуліся, каб упасьці? Няхай ня станецца. Але праступак іхні — збаўленьне паганам, каб збудзіць у іх рупнасьць. Калі ж праступак іхні — багацьце сьвету, і ўпадак іхні — багацьце паганаў, дык наколькі больш поўнасьць іхняя? Бо кажу вам, паганам: Як апостал паганаў, я ўслаўляю служэньне маё, бо, можа, збуджу руплівасьць у маіх паводле цела і ці ня збаўлю некаторых з іх. Бо калі згуба іхняя — прымірэньне сьвету, дык што прыняцьцё, як не жыцьцё з мёртвых? Калі зачатак сьвяты, дык і месіва; і калі корань сьвяты, дык і галіны. Калі ж некаторыя з галінаў былі адламаныя, а ты, дзікая аліўка, быў прышчэплены замест іх і стаўся ўдзельнікам кораня і тлустасьці аліўкі, не вывышайся перад галінамі; а калі вывышаешся, дык [ведай, што] ня ты трымаеш корань, але корань — цябе. Дык скажаш: «Галіны былі адламаныя, каб я быў прышчэплены». Не адапхнуў Бог народу Свайго, які Ён наперад ведаў. Ці ня ведаеце, што кажа Пісаньне пра Ільлю, як той скардзіцца Богу на Ізраіля, кажучы:
Кніга радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давіда, Сына Абрагама: Эзэкія нарадзіў Манасу; Манаса нарадзіў Амона; Амон нарадзіў Ёсію; Ёсія нарадзіў Ёакіма; Ёакім нарадзіў Ехонію і братоў ягоных перад перасяленьнем у Бабілон. А пасьля перасяленьня ў Бабілон Ехонія нарадзіў Салятыэля; Салятыэль нарадзіў Зэрубабэля; Зэрубабэль нарадзіў Абіюда; Абіюд нарадзіў Эліякіма; Эліякім нарадзіў Азора; Азор нарадзіў Садока; Садок нарадзіў Ахіма; Ахім нарадзіў Эліюда; Эліюд нарадзіў Элеазара; Элеазар нарадзіў Маттана; Маттан нарадзіў Якуба; Якуб нарадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад якой нарадзіўся Ісус, называны Хрыстос. Гэтак усіх пакаленьняў ад Абрагама да Давіда чатырнаццаць пакаленьняў; ад Давіда да перасяленьня ў Бабілон чатырнаццаць пакаленьняў; і ад перасяленьня ў Бабілон да Хрыста чатырнаццаць пакаленьняў.
учыніць міласэрнасьць бацькам нашым і ўзгадаць сьвяты запавет Свой, прысягу, якой кляўся Абрагаму, бацьку нашаму, даць нам
Вы — сыны прарокаў і запавету, які заключыў Бог з бацькамі нашымі, кажучы да Абрагама: “І ў насеньні тваім дабраслаўлёныя будуць усе народы зямлі”.
якія ёсьць Ізраільцяне, якіх ёсьць усынаўленьне, і слава, і запаветы, і даньне законаў, і служэньне, і абяцаньні, якіх і бацькі, і з якіх Хрыстос паводле цела, Які ёсьць над усімі Бог, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.
Бо ўсе тыя, хто праз учынкі Закону, тыя пад праклёнам. Бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто не трывае ў-ва ўсім, што напісана ў кнізе Закону, каб рабіць гэтае». А што Законам ніхто не апраўдаецца перад Богам, зразумела, бо: «Праведны з веры жыць будзе». А Закон ня ёсьць з веры, але: «Чалавек, які спаўняе яго, жыць будзе ім». Хрыстос адкупіў нас ад праклёну Закону, стаўшыся за нас праклёнам, бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто вісіць на дрэве», каб дабраслаўленьне Абрагама ў Хрысьце Ісусе сталася на паганаў, каб абяцаньне Духа мы атрымалі праз веру.
Гэтым паказвае Дух Сьвяты, што яшчэ не адкрыты шлях у сьвятыню, пакуль стаіць першы намёт, які ёсьць прыклад цяперашняга часу, калі прыносяцца дары і ахвяры, якія ня могуць удасканаліць паводле сумленьня таго, хто служыць,
А ГОСПАД выбраў цябе сёньня, каб ты быў Яму народам выбраным, як Ён прамаўляў табе, і каб ты выконваў усе прыказаньні Ягоныя.
Ён паведаміў слова, слова Сваё Якубу, пастановы Свае і суды Свае — для Ізраіля. ГОСПАД будуе Ерусалім, зьбірае выгнанцаў Ізраіля. Не зрабіў такога ніводнаму народу, і судоў Ягоных не пазналі яны. Альлелюя!
I вось, ГОСПАД стаў над ім і сказаў: «Я — ГОСПАД, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і насеньню твайму. I станецца насеньне тваё, як пясок зямлі; і ты распаўсюдзішся на захад, і на ўсход, і на поўнач, і на поўдзень, і будуць дабраслаўлёныя ў табе і ў насеньні тваім усе плямёны зямлі. I вось, Я з табою, і буду захоўваць цябе ўсюды, куды ты пойдзеш, і вярну цябе ў гэтую зямлю, бо Я не пакіну цябе, пакуль не зраблю таго, што Я сказаў табе».
І сказаў Бог: «Але Сара, жонка твая, народзіць табе сына, і ты назавеш імя ягонае Ісаак; і Я заключу запавет Мой з ім як запавет вечны і з насеньнем яго пасьля яго.
За сьведкаў супраць вас сёньня клічу неба і зямлю, што я кладу перад абліччам тваім жыцьцё і сьмерць, дабраславенства і праклён. Выбірай жыцьцё, каб жыў ты і насеньне тваё, І ты вернешся да ГОСПАДА, Бога твайго, і будзеш слухаць голас Ягоны ў-ва ўсім, што я сёньня загадваю табе, ты і сыны твае, усім сэрцам тваім і ўсёй душою тваёй. і любі ГОСПАДА, Бога твайго, і слухай голас Ягоны, і туліся да Яго, бо Ён — жыцьцё тваё і доўгасьць дзён твіх, каб ты жыў на зямлі, якую абяцаў ГОСПАД бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу, што дасьць ім яе».
а выбраў калена Юды, гару Сыён, якую палюбіў. І пабудаваў Ён як [пад неба] высокую сьвятыню Сваю; і як зямлю заснаваў яе на вякі.
І вось запавет Мой з імі, кажа ГОСПАД: Дух Мой, які на табе, і словы Мае, якія Я ўклаў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх і ад вуснаў насеньня твайго, і ад вуснаў насеньня насеньня твайго, кажа ГОСПАД, ад цяпер і на вякі.
А Я, ГОСПАД, буду для іх Богам, а слуга Мой Давід будзе князем сярод іх. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта].
Кажу ж вам, што адгэтуль ня буду піць ад гэтага плоду вінаграднага аж да таго дня, калі буду яго піць з вамі новае ў Валадарстве Айца Майго».
«Дабраслаўлёны Госпад, Бог Ізраіля, што адведаў народ Свой і даў выбаўленьне [яму], і падняў рог збаўленьня нашага ў доме Давіда, слугі Свайго,
Бо абяцаньне для вас, і для дзяцей вашых, і для ўсіх, якія далёка, каго пакліча Госпад, Бог наш».
Бо няма розьніцы між Юдэем і Грэкам, бо Ён — Госпад усіх, багаты для ўсіх, што прызываюць Яго. Бо кожны, хто прызаве імя Госпада, будзе збаўлены.
А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,
І Я заключаю запавет Мой з вамі, і ўжо больш ня будзе вынішчана ўсякае цела водамі патопу, і больш ня будзе патопу, каб нiшчыць зямлю».
«Я [ёсьць], вось запавет Мой з табою, і ты будзеш бацькам мноства народаў. І ўжо ня будзе звацца імя тваё Абрам, але будзе імя тваё Абрагам, бо Я паставіў цябе бацькам мноства народаў.
Дзеля гэтага Я дам Яму [частку] сярод многіх, і з магутнымі Ён будзе дзяліць здабычу за тое, што Ён аддаў душу Сваю на сьмерць, і ў злачынцы быў залічаны. І Ён панёс на Сабе грахі многіх, і заступіўся за злачынцаў.
«Гэта кажа ГОСПАД. Калі можаце парушыць запавет Мой [адносна] дня і запавет Мой [адносна] ночы, каб не было ані дня, ані ночы ў часе іхнім, тады можа быць парушаны запавет Мой з Давідам, слугою Маім, каб ня меў ён сына, які будзе валадарыць на пасадзе ягоным, і з лявітамі сьвятарамі, слугамі Маімі.
І Я дам ім адно сэрца, і духа новага дам у нутро іхняе, і выкіну сэрца каменнае з цела іхняга, і дам ім сэрца цялеснае,
Дзеля гэтага праз веру, каб было паводле ласкі, каб абяцаньне было ўгрунтаваным для ўсяго насеньня, ня толькі для таго, якое праз Закон, але і для таго, якое праз веру Абрагама, які ёсьць бацька ўсіх нас,
Браты, па-чалавечаму кажу: нават чалавекам засьведчанага запавету ніхто не адкідае, ані не дадае [да яго].
А калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Сына Свайго, Які быў з жанчыны і быў пад Законам, каб адкупіць тых, якія пад Законам, каб нам атрымаць усынаўленьне.
Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць Закон ці Прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але споўніць.
«Вось запавет, які Я заключу з імі пасьля дзён тых, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў сэрцы іхнія, напішу іх і ў думках іхніх,
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Напішы сабе словы гэтыя, бо паводле гэтых словаў Я заключыў запавет з табою і з Ізраілем».
І Ён палюбіў бацькоў тваіх, і выбраў насеньне іхняе пасьля іх, і вывеў цябе перад абліччам Сваім з Эгіпту сілаю Сваёю вялікаю, каб выгнаць перад табой народы большыя і мацнейшыя за цябе і каб увесьці цябе ў зямлю іхнюю, і даць табе яе ў спадчыну, як ты гэта сёньня [бачыш].
І Я зраблю, што насеньне ягонае будзе трываць вечна, і пасад ягоны — як дні нябёсаў. Калі сыны ягоныя пакінуць Закон Мой і ня будуць хадзіць паводле судоў Маіх, калі парушаць пастановы Мае і прыказаньняў Маіх ня будуць захоўваць,
Узгадай пра літасьць Тваю, ГОСПАДЗЕ, і пра міласэрнасьць Тваю, бо яны — ад вякоў. Пра грахі маладосьці маёй і пра правіны мае ня ўзгадвай. Паводле міласэрнасьці Тваёй Ты ўзгадай пра мяне, дзеля добрасьці Тваёй, ГОСПАДЗЕ!
і гэтак увесь Ізраіль збаўлены будзе, як напісана: «Прыйдзе з Сыёну Выбавіцель і адверне бязбожнасьць ад Якуба. І гэта Мой запавет з імі, калі забяру грахі іхнія».
Таго, Які пабіў Эгіпет у першародных ягоных, бо на вякі міласэрнасьць Яго; і вывеў Ізраіля спасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго; рукою дужаю і рамяном узьнятым, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
«Вось, Юнак Мой, Якога Я выбраў, Улюбёны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Ускладу Дух Мой на Яго, і Ён абвесьціць народам суд.
ведаючы, што не зьнішчальным срэбрам ці золатам выбаўлены вы ад марнага ладу жыцьця, перададзенага ад бацькоў, але каштоўнай крывёю Хрыста, як Ягняці беззаганнага і неапаганенага,
Збаўленьне паслаў Ён народу Свайму, пастанавіў на вякі запавет Свой; сьвятое і страшнае імя Ягонае!
А ГОСПАД зажадаў скрышыць Яго і аддаць на пакуты. Калі Ён аддасьць душу Сваю ў ахвяру за грэх, Ён убачыць насеньне [Сваё] і будзе мець доўгія дні, і жаданьне ГОСПАДА будзе рукою Ягонай споўнена. Пасьля пакутаў душы Сваёй Ён убачыць [сьвятло] і насыціцца. Праведны Слуга Мой праз пазнаньне Сваё апраўдае многіх, і беззаконьні іхнія Ён панясе.
Пайдзіце ж, навучыцеся, што значыць: “Міласэрнасьці хачу, а не ахвяры”. Бо Я прыйшоў не праведнікаў, але грэшнікаў клікаць да навяртаньня».
Будуць есьці ўцісканыя і насыцяцца; будуць хваліць ГОСПАДА тыя, якія шукаюць Яго. Сэрца вашае будзе жыць вечна!
Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, Бо калі, будучы ворагамі, мы пагадзіліся з Богам праз сьмерць Сына Яго, шмат больш, пагадзіўшыся, будзем збаўленыя праз жыцьцё Ягонае. І ня толькі [гэтае], але таксама хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі цяпер прымірэньне. Дзеля гэтага, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх — сьмерць, і гэтак сьмерць перайшла на ўсіх людзей, бо ў ім усе зграшылі. Бо да Закону грэх быў у сьвеце; але грэх ня лічыцца, калі няма закону. Аднак сьмерць валадарыла ад Адама да Майсея і над тымі, якія не зграшылі на падабенства праступку Адама, які ёсьць вобраз Таго, Які мае быць. Але дар [ласкі] ня гэткі, як грэх. Бо калі праз грэх аднаго памерлі многія, шмат большая ласка Божая, і дар ласкі праз аднаго Чалавека, Ісуса Хрыста, памножыцца для многіх. I дар не такі, як тое, што праз аднаго, які зграшыў; бо суд праз таго аднаго — на асуджэньне, а дар [ласкі] — на апраўданьне ад многіх грахоў. Бо калі праз грэх аднаго сьмерць валадарыла праз аднаго, шмат больш тыя, якія атрымалі багацьце ласкі і дар праведнасьці, будуць валадарыць у жыцьці праз аднаго Ісуса Хрыста. Таму, як праз грэх аднаго ўсім людзям асуджэньне, гэтак праз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне на жыцьцё. Бо як праз непаслухмянасьць аднаго чалавека многія зрабіліся грэшнымі, так і праз паслухмянасьць аднаго многія зробяцца праведнымі. праз Якога таксама маем вераю доступ да тае ласкі, у якой стаім і хвалімся надзеяй славы Божай.
Але Ты, Госпадзе, — Бог спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць і праўду.
Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго, Не сварыся з чалавекам без прычыны, калі ён не зрабіў табе нічога благога. Не зайздросьці чалавеку злачыннаму і не выбірай ніводнага са шляхоў ягоных, бо ГОСПАД брыдзіцца крывадушным, а з правымі Ён сябруе. Праклён ад ГОСПАДА на доме бязбожніка, але жытло праведных Ён дабраслаўляе. Ён сьмяецца з насьмешнікаў, а пакорным ласку дае. Мудрыя атрымаюць у спадчыну славу, а бязглуздыя будуць насіць ганьбу. і знойдзеш ты ласку і спагаднасьць у вачах Бога і людзей.
Гэта кажа ГОСПАД: «У час ласкі Я адказаў Табе, і ў дзень збаўленьня Я дапамог Табе, і Я захаваю Цябе, і пастаўлю Цябе запаветам для народу, каб аднавіць зямлю, каб разьдзяліць спадчыну спустошаную, каб сказаць вязьням: “Выходзьце!”, а тым, якія ў цемры: “Зьявіцеся!” Яны будуць пасьвіцца на ўсіх дарогах, на ўсіх лысых узгорках будзе паша іхняя.
І вы будзеце жыць у зямлі, якую Я даў бацькам вашым, і будзеце для Мяне народам, а Я буду для вас Богам.
Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!
Бо Я выльлю воды на спрагнёнае і струмяні — на [зямлю] сухую. Я выльлю Духа Майго на насеньне тваё і дабраславенства Маё — на нашчадкаў тваіх.
Прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць.
Бо я не саромлюся Эвангельля Хрыстовага, бо яно ёсьць моц Божая на збаўленьне кожнаму, хто верыць, перш Юдэю, і Грэку. Бо ў ім адкрываецца праведнасьць Божая ад веры ў веру, як напісана: «А праведны з веры жыць будзе».
Бо гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і [Я жыву] з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных.
А Бог супакою, Які падняў з мёртвых у крыві вечнага запавету вялікага Пастыра авечак, Госпада нашага Ісуса, няхай удасканаліць вас у-ва ўсякай справе добрай, дзеля выкананьня волі Ягонай, робячы ў вас тое, што даспадобы Яму, праз Ісуса Хрыста, Якому слава на вякі вякоў. Амэн.
І буду мець пацяшэньне ў прыказаньнях Тваіх, якія я ўзьлюбіў. І буду ўздымаць рукі мае да прыказаньняў Тваіх, якія я ўзьлюбіў, і буду разважаць пра пастановы Твае.
Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
Хадзеце і паглядзіце на дзеяньні Бога, страшнага ва ўчынках [Сваіх] адносна сыноў чалавечых.
але міласэрнасьці Маёй не забяру ў яго, і вернасьці Маёй ня здраджу. Не парушу Я запавету Майго і таго, што выйшла з вуснаў Маіх, не зьмяню.
Вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, і слуга Мой, якога Я выбраў, каб вы даведаліся і верылі Мне, і зразумелі, што гэта Я. Да Мяне не было Бога і пасьля Мяне ня будзе.
і ўзгадаў на іх дзеля запавету Свайго, і пашкадаваў іх дзеля мноства міласэрнасьці Сваёй,
у абяцаньні Божым не сумняваўся недаверствам, але ўмацаваўся вераю, аддаўшы славу Богу
ГОСПАД выканае [справу маю] для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!
Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА! ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Ты вельмі вялікі! У годнасьць і велічнасьць Ты апрануўся! Ты пасылаеш крыніцы для ручаёў, яны цякуць паміж гораў, пояць усіх зьвяроў палявых, праганяюць дзікія аслы смагу сваю. Над імі жывуць птушкі нябесныя, праз вецьце голас падаюць. Ты поіш горы з хорамаў Тваіх; пладамі дзеяў Тваіх зямля насычаецца. Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямлі і віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае. Насычаюцца дрэвы ГОСПАДА, кедры Лібанскія, якія Ён пасадзіў. Там птушкі робяць гнёзды, бусел на кіпарысе [мае] дом свой. Высокія горы — для сарнаў, скалы — прыстанішча для даманаў. Ён месяц зрабіў, [каб вызначаць] пару; сонца ведае захад свой. Ты ахінуўся ў сьвятло, быццам у шату, Ты раскінуў нябёсы, як намёт. Ты цемру кладзеш, і стаецца ноч, у ёй рухаюцца ўсе зьвяры лясныя. Львяняты рыкаюць пра здабычу, шукаючы ў Бога пажывы. Як узыйдзе сонца, яны зьбіраюцца разам і ў логвах залягаюць. Выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю аж да вечара. Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх. Вось мора, вялікае і шырокае на абодва бакі. Там рухаецца безьліч жывёлаў малых і вялікіх. Там караблі ходзяць. Левіятан, якога Ты ўфармаваў, гуляе ў ім. Усе яны ўзіраюцца на Цябе, каб Ты даў ім пажыву ў свой час. Ты даеш ім, яны зьбіраюць; Ты адкрываеш руку Тваю, і яны дабром насычаюцца. Ты хаваеш аблічча Тваё, і яны палохаюцца; забіраеш дух іхні, і яны паміраюць, і ў пыл назад вяртаюцца. Ты паставіў над водамі хорамы Твае, Ты паставіў хмары як калясьніцу Тваю, Ты ходзіш на крылах ветру. Ты пашлеш Дух Твой, і яны створаныя, і Ты аднаўляеш аблічча зямлі. Няхай будзе слава ГОСПАДА на вякі, няхай радуецца ГОСПАД з дзеяў Сваіх. Ён гляне на зямлю, і яна дрыжыць; дакранецца да гор, і яны палаюць. Буду сьпяваць ГОСПАДУ жыцьцём маім; буду выслаўляць Бога майго яшчэ больш. Няхай будзе салодкім Яму разважаньне маё, а я буду весяліцца ў ГОСПАДЗЕ. Няхай грэшнікі счэзнуць з зямлі, няхай больш ня будзе бязбожнікаў! Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА! Альлелюя! Ты робіш вятры анёламі Тваімі, служыцелямі Тваімі — агонь, што палае. Ты паставіў зямлю на месцы яе, ня можа яна пахіснуцца на вякі вечныя.
Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.