Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 31:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

33 Бо вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля дзён тых, кажа ГОСПАД. Я разьмяшчу Закон Мой у нутры іхнім, і ў сэрцы іхнім напішу яго, і буду для іх Богам, а яны будуць для Мяне народам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

33 А той запавет, які Я заключу з домам Ізраілевым пасьля тых дзён, кажа Гасподзь: укладу закон Мой у іхнюю нутрыну і на сэрцах іх напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Маім народам.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

33 Але вось якім будзе запавет, які Я заключу з домам Ізраэля па тых днях, — кажа Госпад, — Я размяшчу закон Мой у нутры іх ды ў сэрцы іх напішу яго, і буду ім Богам, а яны будуць Мне народам.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 31:33
36 Крыжаваныя спасылкі  

Бо яўна [для ўсіх], што вы — ліст Хрыстовы, напісаны праз служэньне нашае не атрамантам, але Духам Бога Жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.


«Вось запавет, які Я заключу з імі пасьля дзён тых, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў сэрцы іхнія, напішу іх і ў думках іхніх,


Вось запавет, які Я заключу з домам Ізраіля пасьля тых дзён, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў думкі іхнія, напішу іх і на сэрцах іхніх, і буду ім Богам, а яны Мне будуць народам.


І дам ім сэрца, каб ведалі Мяне, што Я — ГОСПАД, і яны будуць для Мяне народам, а Я буду для іх Богам, бо яны навернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.


І Я заключу з імі запавет вечны, што не адвярнуся ад іх, каб рабіць дабро ім, і страх Мой укладу ў сэрца іхняе, каб яны не адступаліся ад Мяне.


Тады я сказаў: «Вось, я іду! У скрутку кнігі напісана пра мяне».


І будзе сяліба Мая над імі, і Я буду для іх Богам, а яны будуць для Мяне народам.


І пачуў я голас вялікі з неба, які казаў: «Вось, намёт Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі; і яны будуць народам Ягоным, і Сам Бог будзе з імі Богам іхнім.


І будуць яны для Мяне народам, а Я буду для іх Богам.


І абрэжа ГОСПАД, Бог твой, сэрца тваё і сэрца насеньня твайго, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй, каб ты жыў.


І Я правяду гэтую трэцюю [частку] праз агонь, і ачышчу іх, як ачышчаюць срэбра, і выспрабую іх, як выпрабоўваюць золата. Ён будзе клікаць імя Маё, і Я адкажу яму і скажу: «Гэта народ Мой», і ён скажа: «ГОСПАД — [гэта] Бог мой!»


Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным; ня будуць хістацца крокі ягоныя.


Бо паводле ўнутранага чалавека я захапляюся Законам Божым,


І вы будзеце для мяне народам, а Я буду для вас Богам.


Паслухайце Мяне вы, якія ведаеце праведнасьць, народ, у сэрцы якога Закон Мой. Ня бойцеся ганьбаваньня ад людзей і не палохайцеся зьнявагаў іхніх.


У гэты час, кажа ГОСПАД, Я буду Богам для ўсіх родаў Ізраіля, а яны будуць Маім народам”.


Той, хто пераможа, возьме ў спадчыну ўсё, і Я буду яму Богам, і ён будзе Мне сынам.


Кажа ёй Ісус: «Не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ не ўзыйшоў да Айца Майго, а ідзі да братоў Маіх і скажы ім: “Узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і да Бога Майго і Бога вашага”».


І гэта Мой запавет з імі, калі забяру грахі іхнія».


Адносна братняй любові няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго,


Няхай Ён прыхіліць сэрцы нашыя да Сябе, каб мы ха­дзілі ўсімі шляхамі Ягонымі, захоўвалі прыказаньні Ягоныя, пастановы Ягоныя і прысуды Ягоныя, якія Ён загадаў бацькам нашым.


І дам ім адно сэрца і адзін шлях, каб баяліся Мяне ў-ва ўсе дні, каб добра было ім і сынам іхнім пасьля іх.


І заручуся з табою ў вернасьці, і ты пазнаеш ГОСПАДА.


Рэшта Ізраіля ня будзе рабіць беззаконьне і ня будзе гаварыць хлусьні, і ня знойдзецца ў вуснах іхніх язык падманлівы, бо яны будуць пасьвіцца і супачываць, і ніхто ня будзе палохаць [іх]».


I Я вазьму вас Сабе за народ, і буду вам Богам, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які вывеў вас з-пад ярма Эгіпецкага.


Ты паставіў народ Твой, Ізраіля, як выбраны народ Твой на вякі, і Ты, ГОСПАДЗЕ, стаўся яму Богам.


Рабіць тое, што падабаецца Табе, Божа мой, я жадаю, і Закон Твой — у нутры маім.


Навяжы іх на пальцы твае, напішы іх на табліцах сэрца твайго.


І вось запавет Мой з імі, кажа ГОСПАД: Дух Мой, які на табе, і словы Мае, якія Я ўклаў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх і ад вуснаў насеньня твайго, і ад вуснаў насеньня насеньня твайго, кажа ГОСПАД, ад цяпер і на вякі.


Грэх Юды запісаны разцом жалезным, вастрыём дыямантавым высечаны на табліцы сэрцаў іхніх і на рагах ахвярнікаў іхніх,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы