Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


106 Вершы з Бібліі пра адступніцтва ад веры

106 Вершы з Бібліі пра адступніцтва ад веры

Адступніцтва... Калі зазірнуць у слоўнік, дык гэта азначае адмову ад сваіх рэлігійных ці палітычных перакананняў, ад сваёй веры ці партыі. Біблійны слоўнік дадае, што гэта азначае адысці ад ранейшай пазіцыі. Вось у Першым пасланні да Цімафея (4:1) нас папярэджваюць, што ў будучыні некаторыя адмовяцца ад сваёй веры, паддаўшыся ўплыву падманлівых духаў і дэманічных вучэнняў.

Зразумела, што не ўсе, хто прымае Слова Божае, застануцца вернымі. Узгадайце Пасланне да Галатаў, дзе настойліва заклікаецца адкінуць любое іншае вучэнне, якое адрозніваецца ад атрыманага.

Каб не быць падманутым, вельмі важна шукаць мудрасці і адкрыцця ад Бога, правяраючы ўсё вучэнне Святым Пісаннем. Як гаворыцца ў Другім пасланні Пятра (1:19), трэба звяртаць увагу на прарочае слова, лічачы яго светачам, які свеціць у цемры.

Царква ў Бярэі – добры прыклад для нас. Яны ўважліва даследавалі ўсё, што чулі, нават калі гэта казаў такі ўплывовы чалавек, як Павел. Для іх найвышэйшым аўтарытэтам было Слова Божае. Такая пазіцыя абароніць нас ад адступніцтва.

Вельмі важна не адыходзіць ад Хрыста і трываць да канца, як падкрэсліваецца ў Евангеллі ад Матфея (24:13). Бо важна не тое, хто пачынае, а тое, хто дасягае фінішу.




МАЦЬВЕЯ 24:10-11

І тады згоршацца многія; і будуць выдаваць адзін аднаго, і ненавідзець адзін аднаго. І многія фальшывыя прарокі паўстануць, і падмануць многіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 1:6-7

Дзіўлюся, што вы гэтак хутка перакінуліся ад Таго, Які паклікаў вас да ласкі Хрыста, да іншага дабравесьця, якое ня ёсьць іншае, а толькі ёсьць некаторыя, якія вас трывожаць і хочуць перамяніць Эвангельле Хрыстовае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 11:20-22

Добра. Яны адламаныя праз недаверства, а ты трымаешся праз веру; дык не ўзьвялічвайся, але бойся. Бо калі Бог прыродных галінаў не пашкадаваў, дык ці цябе пашкадуе. Дык глядзі на ласкавасьць і срогасьць Божую, срогасьць да тых, якія ўпалі, а ласкавасьць да цябе, калі застанешся ў ласкавасьці [Божай], іначай і ты будзеш сьсечаны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 2:1

Былі ж і фальшывыя прарокі, як і ў вас будуць фальшывыя настаўнікі, якія ўвядуць згубныя герэзіі і адракуцца Уладара, Які адкупіў іх, сьцягваючы на сябе хуткую загубу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:4-6

Бо немагчыма тых, якія аднойчы былі прасьветленыя, і пакаштавалі дару нябеснага, і сталіся ўдзельнікамі Духа Сьвятога, і пакаштавалі добрага слова Божага і моцаў будучага веку, і адпалі, ізноў абнаўляць праз навяртаньне, тых, якія ізноў укрыжоўваюць у сабе Сына Божага і выстаўляюць на сорам [Яго].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЮДЫ 1:4

Бо паўбіваліся некаторыя людзі, здаўна прызначаныя на гэтае асуджэньне, бязбожнікі, якія ласку Бога нашага на распусту абяртаюць і адзінага Валадара, Бога і Госпада нашага Ісуса Хрыста, выракаюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:19

Яны выйшлі ад нас, але не былі ад нас; бо, калі б яны былі ад нас, засталіся б з намі; але [выйшлі], каб выявілася, што ня ўсе ад нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 106:14-15

І зажадалі жаданьнем у пустыні, і выпрабоўвалі Бога ў [зямлі] бязьлюднай. І Ён даў ім тое, чаго хацелі, і спаслаў зьнемажэньне ў душу іхнюю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 78:37

і сэрца іхняе не было трывалым у Ім, і не былі яны верныя запавету Ягонаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 18:24

Калі праведнік адвернецца ад праведнасьці сваёй і ўчыніць злачынства, падобнае да ўсіх брыдотаў, якія робіць бязбожнік, ці ж будзе ён жыць? Уся праведнасьць ягоная, якую чыніў, ня будзе залічаная яму. У нявернасьці сваёй, якой быў няверным [Мне], і ў грэху сваім, якім саграшыў, памрэ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:7-8

Вы беглі добра. Хто перашкодзіў вам, каб вы ня мелі перакананасьці ў праўдзе? Гэткае перакананьне не ад Таго, Які вас кліча.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 13:21

але ня мае ў сабе кораня і нетрывалы: калі надыходзіць прыгнёт ці перасьлед дзеля слова, адразу горшыцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 95:8-9

«Не рабіце цьвёрдымі сэрцы вашыя, як у Мэрыве, як у дзень выпрабаваньня ў пустыні, дзе бацькі вашыя выпрабоўвалі Мяне, спакушалі Мяне, хоць і бачылі справы Мае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:21-23

І вас, якія былі некалі адлучаныя і ворагі, разуменьнем [зьвернутыя] да злых справаў, цяпер пагадзіў ва ўласным целе Яго праз сьмерць, каб паставіць вас сьвятымі, і беззаганнымі, і бездакорнымі перад Сабою, калі толькі застаецеся ў веры цьвёрда і непарушна, і не адпадаеце ад надзеі Эвангельля, якое вы чулі, якое абвешчана ўсяму стварэньню пад небам, якога я, Павал, стаўся служыцелем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:12

Так што, хто думае, што стаіць, няхай сьцеражэцца, каб ня ўпасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 33:18-19

Калі праведнік адвернецца ад праведнасьці сваёй і будзе чыніць злачынства, ён памрэ ў ім. І калі бязбожнік адвернецца ад бязбожнасьці сваёй і будзе чыніць суд і праведнасьць, дзякуючы ім ён будзе жыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:14

Падступны сэрцам насыціцца шляхамі сваімі, а добры чалавек — сваімі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 4:3-4

Бо будзе час, калі здаровага навучаньня цярпець ня будуць, але паводле сваіх пажаданьняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія лашчаць слых, і ад праўды слых адвернуць, а збочаць да баек.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:21-22

Бо яны, пазнаўшы Бога, ня славілі [Яго] як Бога і ня дзякавалі, але займаліся марнасьцю ў думках сваіх, і зацемрылася няцямкае сэрца іхняе. Цьвердзячы пра сябе, што мудрыя, яны здурнелі

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 29:13

І сказаў Госпад: «За тое, што народ гэты набліжаецца да Мяне [толькі] вуснамі сваімі і славіць Мяне губамі сваімі, а сэрца ягонае далёка ад Мяне, і страх іхні перада Мною — [толькі] прыказаньне чалавечае, якое вывучылі яны,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:14-15

А кожны спакушаецца, захоплены і прываблены ўласным пажаданьнем; пасьля пажаданьне, зачаўшы, нараджае грэх, а грэх, як яго давесьці да канца, спараджае сьмерць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:176

Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:38

«А праведны з веры жыць будзе»; і: «Калі хто будзе хістацца, не ўпадабае яго душа Мая».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:8

Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:21-23

Ня кожны, хто кажа Мне: “Госпадзе! Госпадзе!”, увойдзе ў Валадарства Нябеснае, але той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе. Многія скажуць Мне ў той дзень: “Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя мы прарочылі? І ці не ў Тваё імя выганялі дэманаў? І ці не ў Тваё імя шмат цудаў чынілі?” І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 106:36-39

і служылі ідалам іхнім, і яны сталіся для іх пасткаю, і ахвяроўвалі сыноў сваіх і дачок сваіх дэманам, і пралівалі кроў бязьвінную, кроў сыноў сваіх і дачок сваіх, якую ахвяроўвалі ідалам Ханаанскім, і апаганілася зямля ад крыві. І апаганілі сябе ўчынкамі сваімі, чужаложылі ў дзеяньнях сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 1:4-5

Гора табе, народ грэшны, народ, абцяжараны беззаконьнем, насеньне ліхадзейскае, сыны сапсутасьці! Вы пакінулі ГОСПАДА, пагардзілі Сьвятым Ізраіля, павярнуліся сьпі­най [да Яго]. Дзе вас яшчэ ўдарыць, калі вы множыце злачынствы? Уся галава хворая, і ўсё сэрца млоснае;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 2:8

а тым, што спрачаюцца і не скараюцца праўдзе, але скараюцца няправеднасьці, — ярасьць і гнеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:9

Усякі, хто народжаны ад Бога, грэху ня робіць, таму што насеньне Ягонае застаецца ў ім, і ён ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 81:11-12

Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай! Расчыні шырока вусны твае, і Я напоўню іх. Але народ Мой не паслухаў голасу Майго, і Ізраіль ня быў паслухмяны Мне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 15:2

І выйшаў ён перад аблічча Асы, і сказаў яму: «Паслухайце мяне, Аса і ўвесь Юда і Бэн’ямін. ГОСПАД з вамі, калі вы будзеце з Ім; і калі будзеце шукаць Яго, Ён дасьць вам знайсьці Сябе; калі ж вы пакінеце Яго, Ён пакіне вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:10

Бо корань усякага зла ёсьць срэбралюбства, жадаючы якога, некаторыя адступіліся ад веры і самі сябе аддалі на многія мукі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:18-19

Бо многія, пра якіх я часта казаў вам, а цяпер і са сьлязьмі кажу, ходзяць як ворагі крыжа Хрыстовага. Іхні канец — загуба, іхні бог — чэрава, і слава [іхняя] ў сораме іх, яны думаюць пра зямное.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:24

Бо паўстануць фальшывыя хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знакі і цуды, каб падмануць, калі магчыма, і выбраных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:1

Хто любіць настаўленьне, любіць веданьне, а хто ненавідзіць дакараньне, той дурань.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 55:7

Няхай бязбожнік пакіне шлях свой, а нягоднік — намеры свае, і няхай вернецца да ГОСПАДА, і Ён зьлітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:38-39

Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае, ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:7

Не падманвайцеся, з Бога не пасьмяешся. Бо што чалавек сее, тое і будзе жаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:15

гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 51:10-11

Дай мне пачуць радасьць і вясёласьць, каб узьвесяліліся косткі, якія Ты скрышыў. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і прабач мне ўсе беззаконьні мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:8

Глядзіце, каб хто не збаламуціў вас філасофіяй і пустым падманам паводле традыцыі чалавечай, паводле стыхіяў сьвету, а не паводле Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 9:27

але я вымучваю і няволю цела маё, каб, абвяшчаючы другім, самому ня стацца нявартым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 1:19-20

маючы веру і добрае сумленьне, адкінуўшы якое, некаторыя разьбіліся ў веры; Цімафею, шчыраму дзіцяці ў веры: ласка, літасьць, супакой ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Ісуса, Госпада нашага. з якіх Гімэнэй і Аляксандар, якіх я аддаў шатану, каб яны навучыліся ня блюзьніць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 95:10

Сорак гадоў Я брыдзіўся пакаленьнем гэтым, і Я сказаў: “Яны — народ, што блукаецца сэрцам, і яны не спазналі шляхоў Маіх”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 34:6

Блукаюць авечкі Мае на ўсіх гарах і на кожным высокім узгорку, і па ўсім абліччы зямлі разьбегліся авечкі Мае, але ніхто не клапоціцца пра іх і ніхто не шукае іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:15

Дык што? Ці будзем грашыць, бо мы не пад законам, але пад ласкаю? Няхай ня станецца!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:10

Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:11

Дык будзем намагацца ўвайсьці ў супачынак гэты, каб хто за тым прыкладам не палёг праз няскоранасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:32-33

Дык кожнага, хто Мяне прызнае перад людзьмі, таго і Я прызнаю перад Айцом Маім, Які ў небе. А хто адрачэцца Мяне перад людзьмі, таго і Я адракуся перад Айцом Маім, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:12

калі трываем [з Ім], і валадарыць будзем з Ім; калі адрачэмся [ад Яго], і Ён адрачэцца ад нас;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 28:14

Шчасьлівы чалавек, які мае трымценьне заўсёды, а хто робіць цьвёрдым сэрца сваё, трапіць у бяду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:17

І калі называеце Айцом Таго, Які судзіць кожнага паводле справаў ягоных, не ўзіраючыся на аблічча, са страхам праводзьце час вандраваньня вашага,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:4

Чужаложнікі і чужаложніцы! Ці вы ня ведаеце, што сяброўства са сьветам ёсьць варожасьць супраць Бога? Дык хто хоча быць сябрам сьвету, той робіцца ворагам Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:2

і праз якое збаўляецеся, калі будзеце трымацца таго слова, якое я дабравесьціў вам, калі толькі не надарма паверылі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:2

і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 125:5

Але тых, што зыходзяць на сьцежкі крывыя свае, няхай выганіць ГОСПАД разам са злачынцамі. Супакой над Ізраілем!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 3:1

О, бяздумныя Галяты! Хто зачараваў не пакарацца праўдзе вас, перад вачыма якіх быў раней апісаны Ісус Хрыстос, [нібыта] ў вас укрыжаваны?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 5:20

Гора тым, якія зло называюць дабром, а дабро — злом, якія лічаць цемру сьвятлом, а сьвятло — цемраю, горкае лічаць салодкім, а салодкае — горкім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:13-16

Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям. Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме. Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 1:10

Дзеля гэтага, браты, яшчэ больш намагайцеся рабіць цьвёрдым вашае пакліканьне і выбраньне, бо гэтак робячы, ніколі не спатыкняцёся,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:25

Яны замянілі праўду Божую на хлусьню, і пакланяліся, і служылі стварэньню замест Таго, Які стварыў, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 3:20-21

Калі праведнік адступіць ад праведнасьці сваёй і ўчыніць грэх, Я дам спатыкненьне перад абліччам ягоным, і ён памрэ, бо ты не перасьцярог яго. За грэх свой ён памрэ, і праведнасьць, якую ён рабіў, ня будзе ўзгадана, але кроў ягоную Я буду шукаць на руках тваіх. А калі ты перасьцеражэш праведніка, каб праведнік не грашыў, і калі ён не саграшыць, ён будзе жыць, бо прыняў перасьцярогу, а ты збавіш душу тваю».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 1:1-2

Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў, бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:24

Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:15-17

Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца. Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету. І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:15

каб вы былі беззаганнымі і шчырымі дзецьмі Божымі, беззаганнымі сярод пакаленьня скрыўленага і сапсаванага, у якім вы сьвеціце, як сьвятло ў сьвеце,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:27-28

Аддаліся ад зла і рабі добрае, і будзеш жыць на вякі. Бо ГОСПАД любіць суд, і Ён не пакіне багабойных Сваіх, на вякі захавае іх, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:20

ГОСПАД захоўвае ўсіх, што любяць Яго, але ўсіх бязбожных Ён зьнішчыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:11-12

А мы жадаем, каб кожны з вас выяўляў такую самую дбайнасьць у пэўнасьці надзеі да канца, каб ня стацца вам маруднымі, але пераймальнікамі тых, якія праз веру і доўгацярплівасьць бяруць у спадчыну абяцаньні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:1-2

Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгор­нага, дзе Хрыстос ся­дзіць праваруч Бога. і апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобразу Таго, Хто яго стварыў, дзе няма Грэка і Юдэя, абразаньня і неабразаньня, барбара, Скіфа, слугі, свабоднага, але ўсё і ў-ва ўсім Хрыстос. Дык апраніцеся, як выбраныя Божыя, сьвятыя і ўлюбёныя, у міласэрнасьць, ласкавасьць, пакору, ціхасьць, доўгацярплівасьць, церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці, і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя. Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых. І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу. Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як прыстойна ў Госпадзе. Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі. Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:16

Захоўвай сябе і вучэньне, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, якія слухаюць цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:1

Чалавек, які на дакараньне робіць цьвёрдым карак свой, раптоўна будзе зьнішчаны, і ня будзе аздараўленьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:4

Вы, якія апраўдваецеся праз Закон, зьнішчылі [ў сабе] Хрыста, адпалі ад ласкі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 3:12

Усе ўхіліліся, разам нягодныя; няма таго, хто робіць дабро, няма аніводнага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:118

Ты адапхнуў усіх, якія ўхіляюцца ад пастановаў Тваіх, бо хлусьлівы падман іхні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:22

Будзьце ж выканаўцамі слова, а не слухачамі толькі, якія ўводзяць у зман саміх сябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 13:5

Выпрабуйце саміх сябе, ці вы ў веры? Саміх сябе выспрабуйце. Ці вы ня ведаеце саміх сябе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба што вы ў нечым няздатныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 16:24-26

Тады Ісус сказаў вучням Сваім: «Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, і возьме крыж свой, і ідзе за Мною. Бо хто хоча душу сваю выратаваць, той загубіць яе, а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе. Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 11:21-22

Бо калі Бог прыродных галінаў не пашкадаваў, дык ці цябе пашкадуе. Дык глядзі на ласкавасьць і срогасьць Божую, срогасьць да тых, якія ўпалі, а ласкавасьць да цябе, калі застанешся ў ласкавасьці [Божай], іначай і ты будзеш сьсечаны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:11

Улюбёныя, прашу вас, як прыхадняў і вандроўнікаў, высьцерагайцеся цялесных пажаданьняў, якія змагаюцца супраць душы,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:27

Бо, вось, гінуць тыя, што ад Цябе адыходзяць; Ты вынішчаеш кожнага, хто чужаложыць, [выракаючыся] Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 59:2

Бо беззаконьні вашыя аддзялілі вас ад Бога вашага, і грахі вашыя схавалі аблічча Ягонае ад вас, каб Ён [вас] ня чуў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:1

Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:13

А хто вытрывае да канца, будзе збаўлены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:7

Вы беглі добра. Хто перашкодзіў вам, каб вы ня мелі перакананасьці ў праўдзе?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:3

Бо праз ласку, дадзеную мне, кажу кожнаму з вас: ня думайце [пра сябе] больш, чым трэба думаць, але думайце цьвяроза, як Бог кожнага надзяліў мерай веры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:6

Але няхай просіць з вераю, ані не сумняваючыся, бо той, хто сумняецца, падобны да хваляваньня марскога, якое вецер уздымае і ганяе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:1

Свавольны шукае жаданьня [свайго] і кожнай цьвярозай думцы працівіцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 4:6-7

І сказаў ГОСПАД Каіну: «Чаму ты загневаўся і чаму пахілілася аблічча тваё? Ці ж ты не ўзьнімаеш [аблічча], калі робіш добра, а калі ня робіш добра, грэх ляжыць пры дзьвярах, да цябе памкненьне ягонае, але ты павінен панаваць над ім».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 101:3

Не пастаўлю перад вачыма маімі рэчы нягодныя; учынкі паганыя я ненавіджу, не прылепяцца яны да мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 66:4

Я таксама выберу ім долю ліхую, і тое, чаго яны баяцца, навяду на іх, бо Я клікаў, і ні­хто не адказваў, гаварыў, а яны ня слухалі, і чынілі ліхоту на вачах Маіх, і тое выбіралі, што не падабалася Мне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 12:30

Хто не са Мною, той супраць Мяне; і хто не зьбірае са Мною, той раскідвае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:25

не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:10

Хто верыць у Сына Божага, мае сьведчаньне ў сабе; хто ня верыць Богу, зрабіў Яго хлусам, бо не паверыў у сьведчаньне, якім Бог засьведчыў пра Сына Свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:1

А Дух выразна кажа, што ў апошнія часы некаторыя адыйдуць ад веры, зважаючы на духаў падманлівых і вучэньні дэманавы,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 2:21

Бо лепш ім было не пазнаць шляху праведнасьці, чым, пазнаўшы, адвярнуцца ад перададзенага ім сьвятога прыказаньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 1:8

Але калі нават мы ці анёл з неба будзе дабравесьціць вам насуперак таму, што мы дабравесьцілі вам, няхай будзе адлучаны!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:10

І тады згоршацца многія; і будуць выдаваць адзін аднаго, і ненавідзець адзін аднаго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 3:17

Дык вы, улюбёныя, ведаючы [гэта] раней, сьцеражыцеся, каб, захапіўшыся падманам беззаконьнікаў, вы не адпалі ад свайго ўмацаваньня,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:26-27

Бо калі мы самахоць грашым, атрымаўшы пазнаньне праўды, ужо не застаецца ахвяра за грахі, але нейкае жахлівае чаканьне суду і жару агню, які мае пажэрці супраціўнікаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:3

Няхай ніхто аніяк вас ня зводзіць, бо [дзень гэты ня прыйдзе], пакуль ня прыйдзе перш адступніцтва і не адкрыецца чалавек грэху, сын загубы,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 8:13

А што на камяні — гэта тыя, якія, калі пачуюць, з радасьцю прыймаюць слова, ды ня маюць кораня і часова вераць, а ў час спакусы адпадаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 4:3

Бо будзе час, калі здаровага навучаньня цярпець ня будуць, але паводле сваіх пажаданьняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія лашчаць слых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 3:12

Глядзіце, браты, каб не было ў кім з вас сэрца злога і бязьвернага, што адступаецца ад Бога Жывога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 3:1-5

Ведай жа тое, што ў апошнія дні надыйдуць злыя часы. А ты пайшоў сьледам за мною ў навучаньні, ладзе жыцьця, намерах, веры, доўгацярплівасьці, любові, непахіснасьці, перасьледваньнях, пакутах, якія здарыліся са мною ў Антыёхіі, Іконіі, Лістрах; гэтыя перасьледваньні я перанёс, і з усіх выбавіў мяне Госпад. Дый усе, якія хочуць жыць пабожна ў Хрысьце Ісусе, перасьледаваны будуць. А злыя людзі і ашуканцы будуць узрастаць у зьле, падманваючы [іншых] і падманваючы сябе. А ты заставайся ў тым, чаго навучыўся і што табе даверана, ведаючы, праз каго ты навучаны; і што ты з дзяцінства ведаеш Сьвятое Пісаньне, якое можа зрабіць цябе мудрым на збаўленьне праз веру, што ў Хрысьце Ісусе. Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці, каб дасканалым быў чалавек Божы, да ўсякае добрае справы гатовым. Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбцы, пыхліўцы, ганарыстыя, блюзьнеры, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, нячыстыя, бязьлітасныя, няўмольныя, паклёпнікі, неапанаваныя, жорсткія, ненавісьнікі таго, што добрае, здраднікі, неразважныя, фанабэрыстыя, якія больш любяць асалоду, чым Бога, якія маюць выгляд пабожнасьці, а сілы яе адракліся. Ад гэтакіх адварочвайся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Божа добры і вечны, Усявышні Госпадзе! Слаўлю Цябе, бо Ты Справядлівы, Святы і Годны ўсялякай найвышэйшай хвалы і пакланення. Нябесны Ойча, што ў нябёсах, прашу Цябе ў імя Ісуса за маё сэрца і мой розум, схавай мяне і вызвалі ад плыняў гэтага свету і ад адступніцтва. Дапамажы мне, Духу Святы, захоўваць слова Божае ў страху і пашане, барані мяне ад дадання да яго хоць кроплі сваёй. Не дазволь, Госпадзе, каб закваска адступнікаў сапсавала маё малітоўнае жыццё і вучэнне, якому Ты мяне навучыў. Дапамажы мне чуваць і маліцца заўсёды, каб не ўпасці ў рэлігіі, ні ў секты, ні ў ілюзіі, вызвалі мяне ад спакус злога. У Тваім слове сказана: «Ведай жа гэта, што ў апошнія дні настануць цяжкія часы. Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбныя, пыхлівыя, ганарлівыя, блюзьнерскія, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, бязбожныя, бяз сэрца, няўмольныя, паклёпнікі, нястрыманыя, жорсткія, недабралюбныя, здраднікі, нахабныя, ганарыстыя, больш любячыя асалоду, чым Бога, якія маюць выгляд пабожнасці, але адракліся яе сілы; такіх цурайся». Адвядзі ад майго шляху кожнага чалавека, які хоча адвярнуць мяне ад Тваіх сцежак словамі маніпуляцыі, блытаніны і падману. Дай мне смеласць прапаведаваць Тваё слова з усёй пакорай і сумленнасцю, узвышаючы Ісуса Хрыста, згодна з Тваім словам. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы