Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


ВЕРШЫ НА ПАМЯЦЬ

ВЕРШЫ НА ПАМЯЦЬ

Завучванне вершаў з Бібліі — выдатны спосаб заўсёды мець пад рукой Божае Слова, незалежна ад сітуацыі. Уяві сабе: ты заўсёды маеш пры сабе крыніцу натхнення і падтрымкі.

Калі, напрыклад, падтрымліваеш сябра, можаш успомніць верш пра Божую любоў. А калі даводзіцца чакаць, верш пра цярплівасць дапаможа супакоіцца. Вельмі практычна, праўда?

Нават трошкі часу штодня, прысвечанага завучванню, дазволіць табе лёгка ўзгадваць Божае Слова, калі яно найбольш патрэбнае. Гэта як скласці сабе невялікі, але надзейны запас сілы.

Як напісана ў кнізе Ісуса Навіна 1:8: «Няхай кніга гэтага Закону не адыходзіць ад вуснаў тваіх, але разважай пра яго дзень і ноч, каб ты старанна выконваў усё, што ў ім напісана, бо тады зробіш дарогу тваю шчаслівай і будзеш мець поспех». Хіба гэта не цудоўнае абяцанне?




ВЫСЛОЎІ 1:5

Мудры няхай слухае і павялічвае веды, а разумны няхай прыдбае мудрыя думкі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:7

Галоўнае — мудрасьць; набывай мудрасьць, і за ўсю маёмасьць тваю набывай розум.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:15

Сэрца разважнае набывае веды, і вуха мудрых шукае веданьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:66

Добраму розуму і веданьню навучы мяне, бо я прыказаньням Тваім веру.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 7:12

Бо ў ценю мудрасьці як у ценю срэбра; і карысьць веданьня [ў тым, што] мудрасьць дае жыцьцё таму, хто мае яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:6

Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 32:8

«Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:5

Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 9:9

Настаўляй мудрага, і ён стане мудрэйшы; вучы праведнага, і ён павялічыць веды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:105

Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:4

Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:16

Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:15

Намагайся паставіць сябе перад Богам вартым, работнікам, які ня будзе асаромлены, які слушна пераказвае слова праўды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:14

Мудрыя захоўваюць веданьне, а вусны неразумнага вядуць да загубы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:15-16

Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя, выкупляючы час, бо дні злыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:7

Страх перад ГОСПАДАМ — пачатак веданьня. Неразумныя пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:130

Адкрыцьцё словаў Тваіх асьвятляе, дае разуменьне неразумным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:29

Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5-6

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой. Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 1:25

Бо тое, што дурное ў Бога, мудрэйшае за людзей, і тое, што слабое ў Бога, дужэйшае за людзей.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:18

Расчыні вочы мае, і буду глядзець на цудоўныя дзеяньні закону Твайго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 28:9

Каго такі будзе вучыць веданьню? І каму будзе тлумачыць вучэньне? Дзецям, аднятым ад малака? Немаўлятам, аднятым ад грудзей?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:9

І чаго вы навучыліся, і што прынялі, і чулі, і бачылі ў-ва мне, тое рабіце, і Бог супакою будзе з вамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:14

Сэрца разумнае шукае веданьня, а вусны неразумных жывяцца дурнотаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:97

Як я люблю Закон Твой! Увесь дзень ён у думках маіх!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 5:12-14

Бо вы, якія паводле часу павінны быць настаўнікамі, ізноў маеце патрэбу, каб вучылі вас падставовым пачаткам словаў Божых, і вы маеце патрэбу ў малацэ, а ня ў цьвёрдай страве. Бо ўсякі, хто спажывае малако, неспрактыкаваны ў слове праведнасьці, бо ён — немаўля. А цьвёрдая страва ёсьць для дасканалых, у якіх праз ужываньне разуменьне спрактыкаванае распазнаваць добрае і ліхое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 12:12

А што звыш гэтага, сыне мой, таго сьцеражыся: складаньню шматлікіх кнігаў няма канца, і доўгае вучэньне — стома для цела.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:13

Трымайся настаўленьня, не занядбоўвай, захоўвай яго, бо яно — жыцьцё для цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 28:28

І сказаў Ён чалавеку: “Страх перад Госпадам — гэта мудрасьць; а пазьбягаць зла — розум”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:6

Пастаў юнака на слушны шлях, і ён ня збочыць з яго, нават калі састарэе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:5

Вялікі Госпад наш і багаты сілай, розум Ягоны меры ня мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 3:18

і ўзрастайце ў ласцы і веданьні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму слава і цяпер, і ў дзень вечны. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:10

каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:16

Нашмат лепш прыдбаць мудрасьць, чым золата, і лепей прыдбаць розум, чым срэбра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:72

Лепшы для мяне закон вуснаў Тваіх, чым тысячы золата і срэбра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:28-31

Ці ты ня ведаеш? Або ты ня чуў? Бог Вечны, ГОСПАД, Які стварыў канцы зямлі, Ён ня слабне і не стамляецца, і недасьледная мудрасьць Ягоная! Ён дае змучанаму сілу, а зьнямогламу павялічвае моц. Голас таго, хто кліча: «У пустыні рыхтуйце шлях ГОСПАДУ, прастуйце ў стэпе сьцежкі Богу нашаму. Юнакі слабнуць і стамляюцца, і хлопцы спатыкаюцца і падаюць, а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:24-25

Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале. І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў умацаваны на скале.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:18-19

Сказаў я ў сэрцы маім пра сыноў чалавечых, што Бог ачышчае іх і паказвае, што яны самі па сабе — як тая жывёла. Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля; як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:7-8

Ад краю неба выходзіць яно і бяжыць да краю ягонага, і нішто не схаваецца ад гарачыні ягонай. Закон ГОСПАДА беззаганны, ён навяртае душу. Сьведчаньне ГОСПАДА вернае, яно робіць мудрым неразумнага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:5

Мудры чалавек мае моц, і чалавек, які мае веды, умацоўвае сілу [сваю].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:20

Хто ходзіць з мудрым, будзе мудрым, а хто сябруе з дурнем, загалосіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:10

А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:4-5

ГОСПАДЗЕ, дай мне ведаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежкам Тваім. Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты — Бог збаўленьня майго, на Цябе спадзяюся ў-ва ўсякі дзень.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:7

Не падманвайцеся, з Бога не пасьмяешся. Бо што чалавек сее, тое і будзе жаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:103

Як салодкія словы Твае паднябеньню майму, саладзей за мёд вуснам маім!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:12-13

Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё, бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 1:17

Навучыцеся рабіць дабро, рупцеся пра суд, дапамагайце пакрыўджанаму, абараняйце сіротаў, заступайцеся за ўдоваў!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:1

Хто любіць настаўленьне, любіць веданьне, а хто ненавідзіць дакараньне, той дурань.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:30-31

Вусны праведніка выказваюць мудрасьць, і язык ягоны гаворыць суд. Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным; ня будуць хістацца крокі ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:31

Дык ці ясьцё, ці п’іцё, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:2

Прыходзіць пыхлівасьць, прыходзіць і ганьба, а ў пакорлівых — мудрасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:100

Я стаўся разумнейшым за старых, бо пільнуюся загадаў Тваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 28:19-20

Дык ідзіце, вучыце ўсе народы, хрысьцячы іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, І вось, стаўся вялікі землятрус; бо анёл Госпада, зыйшоўшы з неба, падыйшоўшы, адваліў камень ад уваходу ў магілу і сеў на ім. навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:17

каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця ў пазнаньні Яго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:20

Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:17

Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:2

Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:15

Гэта абдумвай, у гэтым будзь, каб посьпех твой быў яўны для ўсіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:34

Дай мне разуменьне, і буду пільнавацца Закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:21

Мудрага сэрцам называюць разумным, і слодыч вуснаў павялічвае веды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:12

каб ня стацца вам маруднымі, але пераймальнікамі тых, якія праз веру і доўгацярплівасьць бяруць у спадчыну абяцаньні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:15

Ёсьць золата і мноства пэрлінаў, але найкаштоўнейшая рэч — вусны разумныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:111

Я ўспадкаеміў сьведчаньні Твае на вякі, бо яны — радасьць сэрца майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:14

І я сам, браты мае, перакананы адносна вас, што і вы поўныя добрасьці, напоўненыя ўсякім веданьнем і можаце настаўляць адзін аднаго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:22

Бяз рады руйнуюцца намеры, а з мноствам дарадцаў яны зьдзяйсьняюцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:12

А мы атрымалі ня духа сьвету, але Духа, Які ад Бога, каб ведаць, што падаравана нам ад Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:86

Усе прыказаньні Твае — верныя; [з дапамогай] хлусьні перасьледуюць мяне, дапамажы Ты мне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:25

Калі мы жывем [паводле] Духа, дык і ходзім сьледам за Духам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 10:5

[Мы змагаемся,] руйнуючы думкі і ўсякае ўзьвялічваньне, якія ўздымаюцца супраць веданьня Бога, і беручы ў палон усякую думку на паслухмянасьць Хрысту,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 8:10-11

Прыйміце настаўленьне маё, а ня срэбра; лепш веды, чым чыстае золата, бо мудрасьць лепшая за пэрлы, і ніякія каштоўнасьці не параўнаюцца з ёю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:27

І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 32:3-4

І ня будуць заплюшчаныя вочы тых, якія бачаць, а вушы тых, якія слухаюць, будуць чуць. І сэрца лёгкадумных зразумее веданьне, а язык невымоўных будзе гаварыць выразна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:6

Шчасьлівыя тыя, што прагнуць і смагнуць праведнасьці, бо яны будуць насычаныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 141:5

Няхай б’е мяне праведнік, [бо гэта] міласэрнасьць; няхай карае мяне, [бо гэта] алей для галавы, які не пашкодзіць галаве маёй; бо малітва мая — супраць ліхоты іхняй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:1

Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 7:19

Мудрасьць робіць мудрага мацнейшым за дзесяць уладароў, якія ў горадзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:3-5

калі вось клікаць будзеш розум і голас твой уздымеш, заклікаючы развагу, калі шукаць яе будзеш як срэбра, і прагнуць яе будзеш як багацьця, тады зразумееш страх перад ГОСПАДАМ і знойдзеш пазнаньне Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 146:5

Шчасьлівы той, у каго Бог Якуба — дапамога, у каго надзея на ГОСПАДА, Бога ягонага,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:20-21

О, Цімафею! Захоўвай тое, што перададзена табе, ухіляючыся ад паганага марнаслоўя і перакорлівасьці фальшывага веданьня, пахваляючыся якім, некаторыя адхіліліся ад веры. Ласка з табою. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:8

Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:1

Мудры сын [слухае] настаўленьне бацькі, а насьмешнік ня слухае дакараньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:3

у Якім усе скарбы мудрасьці і веданьня схаваныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:58

Я прынізіўся перад абліччам Тваім ад усяго сэрца; зьлітуйся нада мною паводле слова Твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:20

Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:7

Ён зрабіў вядомымі шляхі Свае Майсею, сынам Ізраіля — учынкі Свае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:15

Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], — сорам для маці яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:9

А робячы дабро, ня будзем журыцца, бо ў свой час будзем жаць, калі не саслабеем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 1:18

Бо з вялікай мудрасьці шмат смутку, і хто павялічвае веданьне, павялічвае боль.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:15

Неразумны верыць кожнаму слову, а разумны разважае пра крокі свае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:14

І трымай далёка слугу Твайго ад свавольства, няхай яно нада мною не пануе. Тады я буду беззаганны і ня буду мець пакараньня за правіну вялікую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:151

Але блізка Ты, ГОСПАДЗЕ, і ўсе прыказаньні Твае — праўда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:17

Таму вера — ад слуханьня, а слуханьне — праз слова Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 77:6

Разважаю пра дні старадаўнія, пра гады спрадвечныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:18-19

Ніхто няхай ня зводзіць сам сябе. Калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым веку, няхай будзе дурным, каб быць мудрым. Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць глупства перад Богам, бо напісана: «Ён ловіць мудрых у падступнасьці іхняй».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:164

Сямікротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 6:5

Любі ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:1

Кіраўніку хору. Слугі ГОСПАДА Давіда, які выказаў ГОСПАДУ словы сьпеву гэтага ў дзень, калі ГОСПАД вызваліў яго з рук усіх ворагаў ягоных і з рукі Саўла, і ён сказаў [гэта].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 10:27

Ён жа, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСУСА 1:5

Ніхто ня зможа супрацівіцца табе ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і як Я быў з Майсеем, так буду з табою. Не пакіну цябе і не адступлю ад цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 7:14

і калі ўпакорыцца народ Мой, які завецца імем Маім, і будзе маліцца і шукаць аблічча Маё, і адвернуцца ад шляхоў сваіх ліхіх, Я пачую з неба і прабачу грахі іхнія, і аздараўлю зямлю іхнюю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 2:23

І споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць», і: «Сябрам Богу быў ён названы».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:23

Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:1

Кіраўніку хору: на лад Мутлябэн. Псальм Давіда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 4:4

Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 150:6

Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 13:34

Новае прыказаньне даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:1

[Псальм] Давіда, калі ён перад Абімэлехам удаваў вар’ята і быў выгнаны ім, і пайшоў сабе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:2

і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:1

Псальм Давіда. Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА, і ўсё нутро маё — імя Ягонае сьвятое!

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Божа мой любімы, Айцец наш, стваральнік неба і зямлі, Ты — першы і апошні, пачатак і канец. Прашу Цябе, Госпадзі, каб мой розум захаваў без даданняў і скажэнняў сённяшняе чытанне Твайго слова. Заяўляю, што ніякія думкі, ніякі шум не будуць мяне турбаваць, пакуль я буду разважаць над ім. Вядзі мяне, Святы Дух Божы, прашу Цябе ачысціць мой розум і маё сэрца, калі я рыхтуюся чытаць Тваё слова. Прашу напоўні мяне мудрасцю, каб я мог зразумець і захаваць кожны верш у сваім сэрцы. Адкрый вочы майго разумення, Госпадзі, каб я мог вывучыць іх на памяць. Прашу аб адноўленым розуме і паслухмяным сэрцы, памаж кожную клетку майго мозгу, кожны нейрон, каб яны дакладна затрымалі Твае цудоўныя словы, бо напісана: «Цудоўныя Твае сведчанні; таму душа мая захоўвае іх. Растлумачэнне Тваіх слоў асветлівае; дае разуменне простым». У імя Ісуса. Амін!
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы