Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПСАЛТЫР 119:58 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

58 Я прынізіўся перад абліччам Тваім ад усяго сэрца; зьлітуйся нада мною паводле слова Твайго.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

58 Звярнуўся я малітоўна да аблічча Твайго ад усяго сэрца майго; злітуйся нада мной паводле Твайго прырачэння.

Глядзіце раздзел Копія




ПСАЛТЫР 119:58
18 Крыжаваныя спасылкі  

Няхай прыйдзе да мяне міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, і збаўленьне Тваё паводле слова Твайго,


будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.


Няхай прыйдзе маленьне маё перад аблічча Тваё! Паводле слова Твайго выратуй мяне!


Усім сэрцам маім я шукаю Цябе, ня дай мне адхіліцца ад прыказаньняў Тваіх!


Пра Цябе кажа сэрца маё: «Шукайце аблічча Маё!» Я буду шукаць, ГОСПАДЗЕ, аблічча Тваё!


Ахвяруйце ахвяры праведнасьці і спадзявайцеся на ГОСПАДА!


І адказаў валадар, і сказаў чалавеку Божаму: «Перапрасі аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, і памаліся за мяне, і вернецца рука мая да мяне». І перапрасіў чалавек Божы аблічча ГОСПАДА, і вярнулася рука валадара да яго, і рухалася як раней.


Неба і зямля прамінуць; а словы Мае не прамінуць.


І ня клічуць Мяне ў сэрцы сваім, калі выюць на ложках сваіх. Дзеля збожжа і віна яны зьбіраюцца, але ад Мяне адварочваюцца.


Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.


Няхай, прашу, міласэрнасьць Твая пацяшае мяне паводле слова Твайго да слугі Твайго.


Дабро Ты зрабіў слузе Твайму, ГОСПАДЗЕ, паводле слова Твайго.


Тады павернуць наўцёкі ворагі мае ў дзень, калі паклічу. Я ведаю, што Бог са мною!


У дзень, калі я баюся, я спадзяюся на Цябе.


Будзеш адпачываць, і ніхто ня будзе палохаць цябе, і многія будуць шукаць аблічча твайго.


З усяго сэрца я клічу; адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, каб я пільнаваўся пастановаў Тваіх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы