Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -



ВЕРШЫ АБ МІРЫ

ВЕРШЫ АБ МІРЫ

Нават калі гэты свет, дзе мы жывем, поўны гвалту, і тваё паўсядзённае жыццё можа быць напоўнена канфліктамі і разгубленасцю, Бог абяцаў даць табе спакой, які пераўзыходзіць любое разуменне. Мы павінны, як дзеці Божыя, імкнуцца да спакою кожны дзень і паказваць Яго любоў.

Гасподзь заклікаў нас мець спакой сярод цяжкасцей, якія мы можам перажываць. Давер да Бога дапаможа захаваць гэты спакой. Яго слова кажа: (Ісая 26:3) «Ты захаваеш у поўным спакоі таго, чые думкі трымаюцца Цябе, бо ён спадзяецца на Цябе».

Бог загадвае табе давяраць Яму. Магчыма, цяжка ў гэты момант смутку і трывогі, але калі ты даверышся свайму Нябеснаму Айцу, Ён дасць табе спакой.

Бог ужо перамог свет. Не бойся, бо Бог трымае ўсё ў сваіх руках і клапоціцца пра цябе.




ПСАЛТЫР 46:10

Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:15

Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД, Сьвяты Ізраіля: «Калі вы навернецеся і будзеце ў супакоі, будзеце збаўленыя, бо ў сьцішанасьці і спадзяваньні будзе сіла вашая». Але вы не захацелі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:28-30

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?»Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:1-2

Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда.Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце!Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПЛАЧ 3:25-26

Добры ГОСПАД да тых, якія на Яго спадзяюцца, да душы, якая шукае Яго.Добра мець надзею і маўкліва [чакаць] збаўленьня ад ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 32:17-18

І будзе працаю праведнасьці мір, а плодам праведнасьці — спакой і бясьпека на вякі.І будзе жыць народ Мой у сядзібе супакою і ў сялібах бясьпечных, і ў месцах супачыну зацішных,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:7

Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 14:14

ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 4:8

Ты даў у сэрцы маім большую радасьць, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:3

Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:27

Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:6-7

Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:2-3

На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне, да водаў спакойных накіроўвае мяне.Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 131:2

але я ўсьцішаў і супакойваў душу маю, як дзіця, што аднятае ад маці сваёй. Як дзіця, аднятае [ад маці], душа мая ў-ва мне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 19:11-12

І сказаў [Госпад]: «Выйдзі і стань на гары перад абліччам ГОСПАДА». І вось, праходзіў ГОСПАД. І моцны, вялікі вецер пераварочваў горы і разьбіваў скалы перад абліччам ГОСПАДА. Але ня ў ветры ГОСПАД. А пасьля ветру — землятрус. Але не ў землятрусе ГОСПАД.Пасьля землятрусу — агонь, але не ў агні ГОСПАД. А пасьля агню — подых ціхога ветру.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:1

Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:31

а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:4-5

Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў Доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай.Бо Ён заслоніць мяне ў схове Сваім у дзень злы, Ён схавае мяне пад заслонай намёту Свайго і ўзьнясе мяне на скалу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:24

Калі ляжаш спаць, ня будзеш мець страху, і калі засьнеш, сон твой будзе салодкі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 63:6

Быццам тлушчам і тлустасьцю насычаецца душа мая, і сьпевам хвалы будуць хваліць Цябе вусны мае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:7

Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:22

гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:6

Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзьверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 6:31

І Ён сказаў ім: «Ідзіце адны ў пустыннае месца, і супачыньце крыху». Бо многа было тых, што прыходзілі і адыходзілі, і нават паесьці ня мелі часу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 5:16

А Ён адыходзіў у пустынныя [месцы] і маліўся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 6:24

Навучыце мяне, а я памаўчу, і калі я заблукаў, растлумачце мне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:165

Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 55:12

Бо вы з радасьцю выйдзеце, і ў супакоі правядуць вас. Горы і ўзгоркі перад вамі будуць цешыцца са сьпяваньнем, а ўсе дрэвы палявыя будуць пляскаць у далоні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:6

Бо думкі цялесныя — сьмерць, а думкі духоўныя — жыцьцё і супакой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:4-5

ГОСПАДЗЕ, дай мне ведаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежкам Тваім.Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты — Бог збаўленьня майго, на Цябе спадзяюся ў-ва ўсякі дзень.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 29:13

І будзеце шукаць Мяне, і знойдзеце, калі будзеце шу­каць Мяне ўсім сэрцам вашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:15-16

Пра пастановы Твае буду разважаць і буду глядзець на сьцежкі Твае.Набліжаюцца [да мяне] тыя, што імкнуцца да брыдоты; яны ад Закону Твайго адступіліся.Але блізка Ты, ГОСПАДЗЕ, і ўсе прыказаньні Твае — праўда.Здаўна я ведаю сьведчаньні Твае, што Ты на вякі заснаваў іх.Глянь на нядолю маю і выратуй мяне, бо я пра Закон Твой не забываўся.Барані мяне ў справе маёй і выбаў мяне, паводле слова Твайго ажыві мяне.Далёка ад бязбожнікаў збаўленьне, бо яны не шукалі пастановаў Тваіх.Літасьць Твая вялікая, ГОСПАДЗЕ; паводле суду Твайго ажыві мяне.Шмат тых, што перасьледуюць мяне і прыгнятаюць мяне; але ад сьведчаньняў Тваіх я не ўхіляўся.Я бачыў адступнікаў і брыдзіўся тымі, якія не захоўвалі слова Твайго.Глянь, ГОСПАДЗЕ, як я люблю загады Твае; паводле міласэрнасьці Тваёй ажыві мяне.У пастановах Тваіх будзе пацяшэньне маё, не забудуся слова Твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 50:4

Госпад ГОСПАД даў Мне язык вучня, каб Я ведаў, як падтрымаць зьняможанага словам бадзёрым. Кожную раніцу Ён абуджае вуха Маё, каб Я слухаў Яго, як вучань.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:1-2

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях)Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:10

Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:114

Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:33

бо Бог ня ёсьць [Бог] бязладзьдзя, але супакою, як у-ва ўсіх цэрквах у сьвятых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 12:2

Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:29-30

Ён перамяніў буру ў цішу, і суцішыліся хвалі.і сабраў з земляў з усходу і з захаду, з поўначы і ад мора.І ўзрадаваліся яны, што [ўсё] сьціхла, і Ён іх прывёў да жаданай прыстані.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:14

Захоўвай язык свой ад ліхога, а вусны свае — ад слова крывадушнага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:14

Бо Ён — супакой наш, Які ўчыніў з абодвух адно і зруйнаваў загарадку, што стаяла пасярэдзіне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 29:11

ГОСПАД дасьць сілу народу Свайму, ГОСПАД дабраславіць народ Свой супакоем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:16

Сам жа Госпад супакою няхай дасьць вам супакой заўсёды і ў-ва ўсім. Госпад з усімі вамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:8

Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:5-6

Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:7

Калі ГОСПАДУ даспадобы шляхі чалавека, Ён нават ворагаў ягоных пагодзіць з ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:18

Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 32:7

Ты — заслона мая! Ты мяне ад бяды захаваеш, радасьцю выратаваньня аточыш мяне. (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:12

ГОСПАДЗЕ, Ты даеш супакой нам, бо ўсе справы нашыя Ты выканаў для нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 85:8

Дай нам убачыць, ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Тваю, і збаўленьне Тваё дай нам!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:9

Шчасьлівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі будуць названыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:12-13

Шчасьлівы чалавек, якога Ты, ГОСПАДЗЕ, навучаеш і вучыш яго Закону Твайму,каб быў ён у супакоі ў дні ліхія, пакуль выкапаны будзе дол для бязбожніка.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 57:2

Ён адыходзіць у супакоі; супачываюць на ложках сваіх тыя, якія ходзяць [шляхам] простым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:2

бо доўгія дні, гады жыцьця і супакой прынясуць яны табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:6

страх і дрыжаньне прыйшлі на мяне, і трывога ахапіла мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 35:4

Кажыце палахлівым сэрцам: «Будзьце моцнымі, ня бойцеся! Вось Бог ваш, помста надыходзіць, адплата Божая. Ён Сам прыйдзе і збавіць вас».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:17

Аблічча ГОСПАДА — суп­раць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 61:2-4

Пачуй, Божа, галашэньне маё, зваж на малітву маю!Ад краю зямлі да Цябе клічу, калі зьнемагае сэрца маё; на скалу, што ўзвышаецца нада мною, узьвядзі мяне!Бо Ты быў прыстанішчам маім, вежай моцы маёй супраць ворага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:29

Ён дае змучанаму сілу, а зьнямогламу павялічвае моц.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 31:25

Бо Я напаю душу спрагнёную, і кожную душу саслабелую насычу”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:50

Гэта пацяшэньне маё ў нядолі маёй, бо слова Тваё ажыўляе мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:3-4

Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня,Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:3

Ён лечыць скрышаных сэрцам і перавязвае раны іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:33

Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:19

Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:2

Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пой­дзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:4

Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 51:3

Бо пацешыць ГОСПАД Сыён, пацешыць усе руіны ягоныя, і зробіць Ён пустыню ягоную як Эдэм, і стэп ягоны — як сад ГОСПАДА. І будуць знойдзены ў ім вясёласьць і радасьць, дзякаваньне і голас сьпяваньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:1-2

Пацяшайце, пацяшайце народ Мой, кажа Бог ваш.Вось, Госпад ГОСПАД прыходзіць з моцай, рамяно Ягонае мае ўладу. Вось, нагарода Ягоная з Ім разам і плата Ягоная — перад абліччам Ягоным.Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху».Хто зьмераў жменяй сваёй воды, і хто неба зьмераў пя­дзяй сваёй? Хто трацінай меркі памераў пыл зямлі? Хто ўзважыў на вагах горы, а на шалях — узгоркі?Хто ўзважвае Дух ГОСПАДА? І які чалавек Яму даваў параду сваю?З кім Ён раіўся і хто настаўляў Яго, і хто вучыў Яго сьцежцы суду, і вучыў Яго веданьню, і шляху розуму навучаў Яго?Вось, народы — як кропля з вядра, і лічацца як пыл на шалях. Вось, астравы важаць як парушынка.І Лібану ня хопіць на вогнішча, а зьвяроў ягоных ня хопіць на цэласпаленьне.Усе народы перад Ім як нішто, яны ў Яго лічацца за марноту і пустку.Да каго падобным зробіце Бога? Які вобраз надасьцё Яму?Ідала вырабляе разьбяр, і залатар золатам пакрывае яго, і ланцужкі срэбраныя [прымацоўвае] залатар.Прамаўляйце да сэрца Ерусаліму і клічце да яго, што скончылася ліхая доля ягоная, што прабачанае беззаконьне ягонае, бо ён атрымаў з рукі ГОСПАДА падвойную [кару] за ўсе грахі свае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:35-36

Дык не пакідайце адвагі вашае, якая мае вялікую нагароду.Бо вам патрэбная цярплівасьць, каб, учыніўшы волю Божую, атрымаць абяцаньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:29-31

Ці ж ня два вераб’і продаюцца за асар? І ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага.Філіп і Барталамей, Тамаш і Мацьвей мытнік, Якуб Алфеяў і Леўвей, якога звалі Тадэвушам,А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны.Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб’ёў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 12:3

І вы з радасьцю будзеце чэрпаць ваду з крыніцаў збаўленьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:4

Узьвялічвайце ГОСПАДА са мною, і разам будзем вывышаць імя Ягонае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:76

Няхай, прашу, міласэрнасьць Твая пацяшае мяне паводле слова Твайго да слугі Твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:30

Лагоднае сэрца — жыцьцё для цела, а зайздрасьць — парахненьне косткам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 54:10

Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэр­насьць Мая не адыйдзе ад цябе, і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:18-19

Калі я сказаў: «Хістаецца нага мая!», міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, умацавала мяне.Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:13

Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які трымае цябе за правую руку тваю і кажа табе: «Ня бойся, Я дапамагаю табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 31:8

А ГОСПАД, Які ідзе перад абліччам тваім, Ён Сам будзе з табою, не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе. Ня бойся і не трывожся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:8

Ісус Хрыстос учора і сёньня Той Самы, і на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:31

Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 3:5

Голасам маім я клікаў да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятой. (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:2

кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 66:13

Як маці суцяшае [дзіця], так Я суцешу вас, і ў Ерусаліме вы будзеце суцешаныя».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 49:13

Радуйцеся, нябёсы, і весяліся, зямля! Гукаючы, гукайце, горы, ад радасьці! Бо пацешыў ГОСПАД народ Свой і зьлітаваўся над убогім Сваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 28:20

навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:6

маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСУСА 1:9

Вось, Я загадваю табе: “Будзь цьвёрды і мужны, не палохайся і ня бойся, бо з табою ГОСПАД, Бог твой, усюды, куды ні пойдзеш”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:14

Ня бойся, чарвяк Якуб, жменька Ізраіль. Я дапамагаю табе, кажа ГОСПАД, і Адкупіцель твой — Сьвяты Ізраіля».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:1

Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:105

Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:19

Так што тыя, якія церпяць паводле волі Божай, няхай перададуць Яму, як вернаму Творцу, душы свае, робячы дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:13

Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 4:8-9

Мы ў-ва ўсім уцісканыя, але ня сьціснутыя; мы зьбянтэжаныя, але не губляем надзеі;мы перасьледаваныя, але не пакінутыя; мы паваленыя, але ня гінем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:3

Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае ўвесь дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:12

[маючы] надзею, радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — няспыннымі;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:2

Буду любіць Цябе, ГОСПАДЗЕ, сіла мая! ГОСПАД — скала мая, замчышча маё, мой Збаўца!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:5-6

Яны толькі і радзяцца, як скінуць [яго] з высачыні; ім даспадобы няпраўда; яны вуснамі дабраслаўляюць, але ў нутры сваім праклінаюць! (Сэлях)Толькі ў Богу супачынеш, душа мая, бо на Яго спадзяваньне маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 58:11

І будзе ГОСПАД весьці цябе заўсёды, і насыціць душу тваю ў зямлі сухой, і ўмацуе косткі твае. І будзеш ты як сад паліваны, і як крыніца вады, у якой не сканчваецца вада ейная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:7

Зараўлі народы, захісталіся валадарствы; Ён выдаў голас Свой, і зямля растапілася.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:143

Прыгнёт і гора знайшлі мяне; прыказаньні Твае — пацеха мая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:14

імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:31

Бог, беззаганны шлях Ягоны, слова ГОСПАДА [агнём] ачышчана, Ён — шчыт для ўсіх, хто ў Ім мае надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 30:5

Усе словы Бога чыстыя [ад дамешкаў], Ён — шчыт для тых, што маюць у Ім надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:1

Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і верце ў Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:5

А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:23

Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:30

Бо з Табою я атакую войскі і з Богам маім узыйду на муры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:23-24

ГОСПАД умацоўвае крокі чалавека, калі шлях ягоны даспадобы Яму.Калі ўпадзе, не заб’ецца, бо Госпад падтрымлівае руку ягоную.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:8-9

І на сьцежцы судоў Тваіх, ГОСПАДЗЕ, мы маем надзею на Цябе. Да імя Твайго і памяці пра Цябе імкнецца душа.Душа мая прагне Цябе ўначы, і дух мой у нутры маім шукае Цябе, бо калі суды Твае [адбываюцца] на зямлі, навучаюцца праведнасьці жыхары сусьвету.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:13

бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:7-8

Ад краю неба выходзіць яно і бяжыць да краю ягонага, і нішто не схаваецца ад гарачыні ягонай.Закон ГОСПАДА беззаганны, ён навяртае душу. Сьведчаньне ГОСПАДА вернае, яно робіць мудрым неразумнага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 16:8

Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:22

Але ГОСПАД стаўся ўмацаваным замкам для мяне, і Бог мой — скалой прыстанішча майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:23

З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:9

Ён прывядзе ўцісканых на суд і навучыць уцісканых шляху Свайму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:13-14

І што папросіце ў імя Маё, тое зраблю, каб быў праслаўлены Айцец у Сыне.Калі што папросіце ў імя Маё, Я зраблю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 31:3

Здалёк зьявіўся мне ГОСПАД [і сказаў]: “Любоўю вечнаю Я палюбіў цябе, дзеля гэтага Я выяўлю міласэрнасьць табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 3:12

у Якім маем адвагу і доступ з пэўнасьцю праз веру ў Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:7

Бо мы ходзім вераю, а ня бачаньнем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:18-19

Але вы ня ўзгадвайце пра мінулае і пра старадаўняе не разважайце.Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:5

Я шукаў ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, і ад усяго, чаго я баяўся, выратаваў мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:34

Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць [кожнаму] дню свайго ліха.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 55:6

Шукайце ГОСПАДА, пакуль можна знайсьці Яго, клічце Яго, пакуль Ён блізка!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:9

Але як напісана: «Вока ня бачыла, і вуха ня чула, і не ўзыходзіла на сэрца чалавека тое, што Бог прыгатаваў тым, якія любяць Яго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:2

углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 28:7

ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:7

Прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:4-5

Кожная даліна няхай падымецца, і кожная гара і ўзгорак няхай будуць паніжаныя; і стануцца дарогі простымі, а няроўныя [шляхі] — гладкімі.І зьявіцца слава ГОСПАДА, і ўбачыць яе кожнае цела, бо вусны ГОСПАДА прамовілі [гэта]».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:32

Ня бойся, малы статак, бо Айцец ваш упадабаў даць вам Валадарства.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:3-4

І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць,а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 16:11

Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе — раскоша заўсёды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:33

Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:21

І вушы твае будуць чуць за сабой слова, якое кажа: «Вось шлях, ідзіце па ім», калі ты збочыш направа ці налева.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:1-2

Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;у дбайнасьці не лянуйцеся; духам палайце; Госпаду служыце;[маючы] надзею, радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — няспыннымі;у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкніцеся да гасьціннасьці.Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце.Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад».і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:7

Калі застанецеся ў-ва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, то што хочаце, прасіце, і станецца вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 1:7

бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 61:1-2

Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Давіда.Пачуй, Божа, галашэньне маё, зваж на малітву маю!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:26

Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 58:6

Ці ж ня гэта пост, які Я выбраў: здымі кайданы бязбожнасьці, разьвяжы путы ярма, пусьці ўцісканых на свабоду і ўсякае ярмо скрышы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:18-19

Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!І з гэтага даведаемся, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:37-39

Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае,ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:18-19

ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.Ён робіць паводле жаданьня тых, што баяцца Яго, і чуе лямант іхні і выбаўляе іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:14-16

Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары.Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме.Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 121:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Добры і вечны Божа, Усявышні Госпадзе, у імя Ісуса прыходжу да Цябе, толькі Ты варты ўсялякай найвышэйшай хвалы і пакланення. Абвяшчаю кроў Хрыстову над сваім жыццём і зараз жа выганяю з свайго сэрца ўсялякае хваляванне, неспакой і страх. Госпадзе, дзякуй, бо няма лепшай бяспекі, чым быць у Тваіх руках, бо ідучы з Табою, я пайду ў правільным кірунку, дзякуй, бо Ты не парушаеш Сваё слова і абяцаў захоўваць мой розум і сэрца ў поўным спакоі. Госпадзе, дзякуй, бо няма лепшай бяспекі, чым быць у Тваіх руках, бо ідучы з Табою, я пайду ў правільным кірунку, дзякуй, бо Ты не парушаеш Сваё слова і абяцаў захоўваць мой розум і сэрца ў поўным спакоі. Тваё слова кажа: «Ухіляйся ад зла і рабі дабро; шукай міру і імкніся да яго». Прашу, каб прысутнасць і плод Твайго Святога Духа панавалі над маім жыццём і жыццём маёй сям'і. Абвяшчаю свабоду ў сваім жыцці і з гэтага моманту адракаюся ад усялякай дэпрэсіі, смутку, нецярплівасці і трывогі. Не дазволь, каб ціск і стрэс гэтага свету пашкодзілі маім адносінам з Табою і з людзьмі, якія мяне акружаюць, наадварот, дапамажы мне быць у міры з усімі і жыць свята, бо без святасці ніхто Цябе не ўбачыць. Аднаві Твой Дух ува мне, ацалі мяне ад любых успамінаў і болю, каб мой розум знайшоў поўны спакой. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы