Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


ВЕРШЫ ДЛЯ АСАБЛІВЫХ ПАДЗЕЙ

ВЕРШЫ ДЛЯ АСАБЛІВЫХ ПАДЗЕЙ

Уяві сабе, як цудоўна адчуваць падзяку Богу за кожны дзень, за кожную падзею, якая напаўняе наша жыццё радасцю і святлом. Бог радуецца разам з намі, калі мы жывем у міры і радасці. Не забывайся дзякаваць Яму ў гэтыя асаблівыя моманты, бо менавіта Ён дае нам магчымасць перажываць іх.

У Псалме 30:11-12 напісана: "Ты ператварыў мой плач у танец, зняў з мяне жалобную вопратку і апрануў мяне ў радасць, каб маё сэрца спявала Табе і не маўчала. Госпадзе, Божа мой, буду вечна дзякаваць Табе!" Гэтыя словы так кранаюць душу, праўда? Яны нагадваюць нам пра тое, як важна цаніць кожную хвіліну шчасця.

У Бібліі можна знайсці шмат вершаў пра асаблівыя падзеі і святы. Яны дапамагаюць нам зразумець, як важна дзяліцца радасцю з блізкімі і славіць Бога за ўсё добрае, што Ён нам дае.




АСІІ 9:5

Што будзеце рабіць у дзень сходу і ў дзень сьвята ГОСПАДА?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 30:23

І радзілася ўся царква, каб спраўляць [сьвята] наступныя сем дзён, і спраўлялі [сьвята] сем дзён з радасьцю;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 34:18

Сьвята Праснакоў захоўвай. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў месяцы Авіў ты выйшаў з Эгіпту.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 23:15

Сьвята Праснакоў будзеш захоўваць. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў гэты [час] ты выйшаў з Эгіпту. І не зьяўляйцеся перад аблічча Маё з пустымі [рукамі].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 31:16

I будуць захоўваць сыны Ізраіля суботу, каб рабіць супачынак у пакаленьнях сваіх. [Гэта] запавет вечны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:24

Вось дзень, які стварыў ГОСПАД; будзем весяліцца і радавацца ў ім!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
НЭЭМІІ 8:14-15

І знайшлі напісанае ў Законе, які ГОСПАД загадаў праз рукі Майсея, каб жылі сыны Ізраіля ў буданах у сьвята, якое ў сёмым месяцы. І таму абвясьцілі і паведамілі ў-ва ўсіх гарадах і ў Ерусаліме, кажучы: «Ідзіце ў горы і прынясіце галінкі аліўкавыя і галінкі сасновыя, і галінкі міртавыя, і галінкі пальмавыя, і галінкі дрэваў лісьцястых, і зрабіце буданы згодна з тым, што напісана».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АСІІ 2:11

І спыню ўсю радасьць яе, і сьвяты яе, і маладзікі яе, і суботы яе, і ўсе ўрачыстасьці яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 1:13-14

Не складайце больш ахвяраў пустых! Каджэньне абрыдла Мне. Сьвятаў мала­дзіка, суботаў і голасу сходаў не магу вытрываць, бо нягодныя ўрачыстасьці [вашыя]. Брыдзіцца душа Мая сьвятамі маладзіка і ўрачыстасьцямі вашымі. Яны сталіся Мне цяжарам, Я мучуся, іх пераносячы!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 32:5

I ўбачыў Аарон, і збудаваў перад ім ахвярнік, і ўсклікнуў Аарон, і сказаў: «Сьвята для ГОСПАДА заўтра».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 66:23

І станецца, што з маладзіка ў маладзік, з суботы ў суботу будзе прыходзіць кожнае цела, каб пакланіцца перад абліччам Маім, кажа ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 15:3

і будзеце складаць ахвяры ГОСПАДУ, цэласпаленьні або ахвяры крывавыя, або як спаўненьне шлюбаваньняў, або дабраахвотныя, або пры ўрачыстасьцях вашых, каб прынесьці мілы пах ГОСПАДУ з валоў ці з авечак,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 31:10-11

І загадаў ім Майсей, кажучы: “Калі пройдзе сем гадоў, у год дараваньня [даўгоў], у сьвята Намётаў, калі ўвесь Ізраіль прый­дзе, каб зьявіцца перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбраў, перачытаеш словы Закону гэтага ўголас перад усім Ізраілем у вушы іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 23:18

Не ахвяроўвай над кіслым крыві ахвяры Маёй, і не пакідай на ноч тлушч сьвяточны да раніцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 14:22-23

Давай дзесяціну з усіх пладоў насеньня твайго, з таго, што поле штогод родзіць. І еш перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго, на тым месцы, якое Ён выбраў, каб было там імя Ягонае, дзесяціну збожжа твайго, і віна твайго, і алею твайго, і першародных валоў тваіх і авечак тваіх, каб вучыўся ты баяцца ГОСПАДА, Бога твайго, у-ва ўсе дні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АМОСА 8:10

і перамяню сьвяты вашыя ў жалобу і ўсе сьпевы вашыя — у галашэньне, і ўскладу на ўсе сьцёгны зрэбніцу, і на кожную галаву — лысіну, і зраблю гэта, як жалобу па адзіным [сыне], і канец гэтага — як дзень горычы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 25:8-9

І палічыш сем гадоў суботніх, сем разоў па сем гадоў, і будзе дзён сямі гадоў суботніх сорак дзевяць гадоў. У дзясяты дзень сёмага месяца затрубіш у рог, у Дзень Перамольваньня няхай разыйдзецца [гук] рогу па ўсёй зямлі вашай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:6

А ў пятнаццаты дзень таго самага месяца сьвята Праснакоў для ГОСПАДА. Сем дзён будзеце есьці праснакі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 45:25

У сёмым [месяцы], у пятнаццаты дзень месяца ў сьвята будзе ён ахвяроўваць сем дзён як ахвяру за грэх, так і цэласпаленьне, як ахвяру хлебную, так і алей.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 45:21

У першым [месяцы], у чатырнаццаты дзень месяца будзе ў вас Пасха, сьвята сямі- дзённае, калі будзеце есьці праснакі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭЗДРЫ 3:4

І справілі Сьвята Намётаў, як напісана, і [складалі] цэласпаленьні штодзённыя лікам паводле пастановы, як павіннасьць кожнага дня [вымагала].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 30:21

І сыны Ізраіля, якія былі ў Ерусаліме, спраўлялі Сьвята Праснакоў сем дзён з радасьцю вялікай; і хвалілі ГОСПАДА дзень пры дні лявіты і сьвятары з усёй моцай для [славы] ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 8:13

і паводле парадку дня кожны ўзносіў [ахвяры] паводле прыказаньня Майсея ў суботы, у маладзік і на ўрачыстыя сьвяты, тройчы ў год: у сьвята Праснакоў, і ў сьвята Тыдняў, і ў сьвята Намётаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 16:16

Тры разы ў год няхай зьявіцца кожны мужчына твой перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбраў: на сьвята Праснакоў, на сьвята Тыдняў і на сьвята Намётаў. І [ніхто] няхай не прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА з пустымі [рукамі].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 28:16

А ў першы месяц, у чатырнаццаты дзень месяца — Пасха ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 9:2-3

«У вызначаны час сыны Ізраіля павінны спраўляць Пасху. І здаралася, што мала дзён [стаяла] над Сялібай, і [сыны Ізраіля] паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА раскладаліся табарам і паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выходзілі [ў дарогу]. І здаралася, што воблака [стаяла] ад вечара да раніцы, а раніцаю падымалася, і яны выходзілі [ў дарогу]. Або [стаяла] воблака дзень і ноч, і воблака падымалася, і яны выхо­дзілі [ў дарогу]. Або два дні, або месяц, або некалькі дзён [стаяла] воблака над Сялібай, і сыны Ізраіля стаялі табарам і не выходзілі [ў дарогу]. Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА яны раскладаліся табарам, і паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выходзілі [ў дарогу]. Яны захоўвалі волю ГОСПАДА паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА праз Майсея. У чатырнаццаты дзень гэтага месяца вечарам справіце яе паводле ўсіх адносна яе пастановаў і звычаяў».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:39

У пятнаццаты дзень сёмага месяца, калі зьберыцё плады зямлі, будзеце сьвяткаваць урачыстасьць ГОСПАДА сем дзён; у першы дзень і ў восьмы будзе супачынак.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:34

«Прамоў да сыноў Ізраіля, кажучы: “У пятнаццаты дзень гэтага сёмага месяца сьвята Намётаў, сем дзён для ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:27

«Вось, у дзясяты дзень гэтага самага сёмага месяца будзе Дзень Перамольваньня, і будзе ў вас сход сьвяты. І бу­дзеце ўпакорваць душы вашыя і складаць ГОСПАДУ ахвяры агнявыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:24

«Прамоў да сыноў Ізраіля, кажучы: “У першы дзень сёмага месяца будзе ў вас супачынак, сход сьвяты пры гуку трубаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:15-16

Адлічыце сабе ад другога дня пасьля суботы, ад дня, у які прынесяцё снапы для патрэс­ваньня, сем поўных тыдняў, аж да дня пасьля сёмай суботы адлічыце пяцьдзясят дзён, і тады складзіце новую ахвяру хлебную для ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:10-11

«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую Я дам вам, і будзеце жаць збожжа, прынясіце сьвятару першы сноп жніва вашага. Ён патрасе сноп перад абліччам ГОСПАДА, каб Ён прыняў яго; у другі дзень пасьля суботы прынясе ён яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:5

У першы месяц, у чатырнаццаты дзень месяца, вечарам Пасха ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:4

Вось сьвяты ГОСПАДА, сходы сьвятыя, якія павінны вы сьвяткаваць у свой час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:2

«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Гэта сьвяты ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя; гэта сьвяты Мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 13:10

I будзеш захоўваць пастанову гэтую ў вызначаны час з году ў год.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 12:24-27

I будзеце захоўваць слова гэтае, як пастанову для сябе і для сыноў вашых на вякі. I станецца, што, калі вы ўвойдзеце ў зямлю, якую дасьць вам ГОСПАД, як Ён казаў, вы будзеце захоўваць служэньне гэтае. I станецца, што скажуць вам сыны вашыя: “Што гэта за служэньне ў вас?", а вы адкажаце: “Гэта ахвяра — Пасха для ГОСПАДА, Які абмінуў дамы сыноў Ізраіля ў Эгіпце, калі губіў Эгіпет, а дамы нашыя захаваў”». I схіліўся народ, і пакланіўся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 28:17-18

У пятнаццаты дзень гэтага месяца будзе сьвята. Сем дзён будзеце есьці [толькі] праснакі. У першы дзень будзе сьвяты сход, ніякай працы, ніякай работы ў той дзень не рабіце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 29:1

У сёмы месяц, у першы [дзень] месяца будзе ў вас сьвяты сход; ніякай працы, ніякай работы не рабіце, бо дзень гэты — дзень трубнага гуку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 12:14

I будзе дзень гэты для вас на ўспамін, і будзеце сьвяткаваць яго як сьвята для ГОСПАДА ў пакаленьнях вашых; як пастанову вечную будзеце сьвяткаваць яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 16:1

Захоўвай месяц Авіў і сьвяткаваньне Пасхі ГОСПАДА, Бога твайго, бо ў месяцы Авіў вывеў цябе ГОСПАД, Бог твой, з Эгіпту ноччу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 34:22

I Сьвята Тыдняў зробіш сабе, і [Сьвята] Пяршынаў жніва пшаніцы, і Сьвята Збору [ўраджаю] ў канцы году.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 23:14-16

Тройчы ў год будзеш сьвяткаваць [сьвяты] Мае. Сьвята Праснакоў будзеш захоўваць. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў гэты [час] ты выйшаў з Эгіпту. І не зьяўляйцеся перад аблічча Маё з пустымі [рукамі]. I Сьвята Жніва пяршынаў працы тваёй, якія ты сеяў на полі, і Сьвята Збору [ўраджаю] пры заканчэньні году, калі зьбярэш працу тваю з поля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 16:13-14

Будзеш сьвяткаваць сьвята Намётаў сем дзён пасьля збору пладоў з току твайго і тоўчні тваёй. І будзеш весяліцца ў сьвята тваё ты, і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служка твая, і лявіт, і прыхадзень, і сірата, і ўдава, якія ў брамах тваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 16:10

і будзеш сьвяткаваць сьвята Тыдняў на ўшанаваньне ГОСПАДА, Бога твайго, са шчодрымі дабраахвотнымі ахвярамі, якія ты дасі паводле таго, як дабраславіў цябе ГОСПАД, Бог твой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЗАХАРЫІ 14:16

І станецца, што кожны пазасталы з усіх народаў, якія прыходзілі супраць Ерусаліму, будуць узыходзіць год у год, каб пакланіцца Валадару, ГОС­ПАДУ Магуцьцяў, і сьвятка­ваць Сьвята Намётаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 7:2

Было ж блізка сьвята юдэйскае, [сьвята] Намётаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 2:13

І была блізка Пасха юдэйская, і ўзыйшоў Ісус у Ерусалім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 6:4

А была блізка Пасха, сьвята юдэйскае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:1

І калі надыйшоў дзень Пяцідзясятніцы, былі ўсе аднадушна разам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 12:3-4

І, бачачы, што гэта падабаецца Юдэям, дадаў, што схапіў і Пятра, а былі дні праснакоў, і, схапіўшы, пасадзіў у вязьніцу, загадаўшы чатыром чацьвёркам жаўнераў сьцерагчы яго, хочучы пасьля Пасхі вывесьці яго народу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 25:10

І будзеце сьвяціць пяці­дзясяты год, і абвесьціце свабоду на зямлі ўсім жыхарам ейным. Гэта будзе для вас юбілей. Кожны з вас вернецца да уласнасьці сваёй, і кожны вернецца ў сям’ю сваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 33:20

Паглядзі на Сыён, горад урачыстасьцяў нашых! Вочы твае будуць бачыць Ерусалім, сялібу бясьпечную, намёт, які не пахісьнецца, калкі якога ня зрушацца і вяроўкі якога не парвуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 11:55

Была ж блізка Пасха юдэйская, і з усяго Краю многія ўзыйшлі ў Ерусалім перад Пасхай, каб ачысьціцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:44

Гэта прамовіў Майсей да сыноў Ізраіля пра ўрачыстасьці ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 29:12

А ў пятнаццаты дзень сёмага месяца будзе сьвяты сход. Ніякай працы, ніякай работы ня будзеце рабіць. Будзеце сьвяткаваць сем дзён сьвята ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭЗДРЫ 6:22

I сьвяткавалі Сьвята Праснакоў сем дзён з радасьцю, бо ГОСПАД узрадаваў іх і зьвярнуў да іх сэрца валадара Асірыі, каб умацаваць рукі іхнія пры будаўніцтве Дому ГОСПАДА, Бога Ізраіля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 10:22

І сталася ў Ерусаліме сьвята Абнаўленьня, і была зіма.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 10:10

У дзень радасьці вашай, у сьвяты і ў маладзікі, пры вашых цэласпаленьнях і ахвярах мірных, будзеце тру­біць у трубы; і яны будуць нагадваньнем перад абліччам Бога вашага пра вас. Я — ГОСПАД, Бог ваш!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 29:7

У дзясяты [дзень] таго самага сёмага месяца будзе сьвяты сход і будзеце ўпакорваць душы вашыя; ніякай працы ня будзеце рабіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 35:2

Шэсьць дзён будзеш рабіць работу, а ў сёмы дзень будзе ў вас сьвята, супачынак супачынку для ГОСПАДА; кожны, хто будзе рабіць у ім работу, памрэ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 20:6

А мы паплылі былі пасьля дзён праснакоў з Філіпаў і праз пяць дзён прыйшлі да іх у Трааду, дзе былі сем дзён.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 23:21

І загадаў валадар усяму народу, кажучы: «Спраўляйце Пасху ГОСПАДА, Бога вашага, як напісана ў кнізе Запавету гэтага».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭСТЭР 9:22

як дні, у якія Юдэі супакоіліся ад ворагаў сваіх, і [як] той месяц, у які замяніўся для іх смутак у радасьць, і жалоба — у дзень сьвяточны, каб яны зрабілі іх днямі частаваньня і радасьці, пасылаючы адны адным падарункі і дары для бедных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:32

Гэта супачынак супачынкаў для вас. І будзеце ўпакорваць душы вашыя з вечара дзявятага дня месяца; з вечара да вечара дзясятага дня месяца будзеце сьвяткаваць суботу вашую».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 12:17

I захоўвайце [Сьвята] Праснакоў, бо ў гэты дзень Я вывеў войска вашае з зямлі Эгіпецкай; і захоўвайце гэты дзень у пакаленьнях вашых як пастанову вечную.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 7:37

А ў апошні вялікі дзень сьвята Ісус стаяў і ўсклікнуў, кажучы: «Калі хто смагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЗАХАРЫІ 8:19

«Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Пост чацьвёртага і пост пятага, і пост сёмага, і пост дзясятага [месяца] будзе для дому Юды радасьцю і вясёласьцю, і сьвятам добрым. І любіце праўду і супакой!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 9:13

А калі хто чысты і не ў дарозе, а Пасхі не спраўляе, вынішчана будзе душа тая з народу свайго, бо ён не склаў дару ахвярнаго ГОСПАДУ ў свой час. Грэх свой панясе чалавек гэты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 35:17

І спраўлялі сыны Ізраіля, што былі [там], Пасху ў той час і Сьвята Праснакоў сем дзён.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 25:6

І зробіць ГОСПАД Магуцьцяў на гары гэтай для ўсіх народаў гасьціну [са страваў] тлустых, гасьціну з вінаў адборных, з тлустым шпікам і адборнымі вінамі найвыдатнейшымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:29

Сьпеў будзе ў вас як у ноч сьвяткаваньня ўрачыстасьці, і радасьць сэрца — як у таго, хто сьпяшаецца пры гуках жалейкі на гару ГОСПАДА да Скалы Ізраіля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 30:26

І была радасьць вялікая ў Ерусаліме, бо ад дзён Салямона, сына Давіда, валадара Ізраіля, не было такога ў Ерусаліме.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 122:1

Сьпеў узыходжаньня. Давіда. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: «Хадзем у Дом ГОСПАДА!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 42:4

Сьлёзы мае былі хлебам маім дзень і ноч, калі да мяне гаварылі ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 27:9

А калі мінула даволі часу, і плаваньне было ўжо небясьпечнае, бо ўжо і пост прамінуў, радзіў Павал,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 7:8

Вы ідзіце на гэтае сьвята, а Я яшчэ не пайду на гэтае сьвята, бо час Мой яшчэ ня споўніўся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 26:5

Але казалі: «Ня ў сьвята, каб ня сталася замяшаньня ў народзе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 5:1

Пасьля гэтага было сьвята юдэйскае, і ўзыйшоў Ісус у Ерусалім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 46:9

А калі народ зямлі ў час урачыстасьці будзе прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА, той, хто прыйшоў шляхам праз браму паўночную, каб пакланіцца, выйдзе шляхам праз браму паўднёвую, а хто ўвайшоў шляхам праз браму паўднёвую, выйдзе шляхам праз браму паўночную. Ніхто ня вернецца шляхам праз тую браму, праз якую ўвайшоў, але выйдзе праз супрацьлеглую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 23:37

Гэта сьвяты ГОСПАДА, у якія вы будзеце склікаць сходы сьвятыя, у якія будзеце складаць ахвяры агнявыя ГОСПАДУ: цэласпаленьні, ахвяры хлебныя, ахвяры крывавыя і ахвяры вадкія, кожную ў свой дзень,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 81:3

Пачніце сьпяваньне, вазьміце бубны, гусьлі мілагучныя і псалтыр.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
НЭЭМІІ 8:18

І чыталі з кнігі Закону Божага дзень у дзень, ад першага дня аж да апошняга дня. І сьвяткавалі сьвята сем дзён, а ў восьмы дзень [сабралі] ўрачысты сход паводле пастановы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭСТЭР 9:27-28

пастанаўляючы, пастанавілі Юдэі і прынялі на сябе і на насеньне сваё, і на ўсіх, хто далучыцца да іх, непарушна сьвяткаваць гэтыя два дні паводле напісанага пра іх і паводле тэрміну іхняга, кожны год. І дні гэтыя маюць узгадвацца і сьвяткавацца ў-ва ўсіх пакаленьнях, і ў кожнай сям’і, і ў кожнай акрузе, і ў кожным горадзе. І дні гэтыя Пурыму не забудуцца сярод Юдэяў, па­мяць пра іх ня зьнішчыцца ў насеньні іхнім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 25:11

Гэты пяцідзясяты год будзе для вас годам юбілейным; ня будзеце сеяць, ня будзеце жаць таго, што вырасьце, і ня будзеце зьбіраць неабрэзанага вінаграду,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛІКІ 10:2

«Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, кутыя, і будуць яны склікаць усю грамаду, каб рыхтаваць табар [у дарогу].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 12:32

І ўстанавіў Ерабаам сьвята ў восьмым месяцы, у пятнаццаты дзень месяца, падобнае да таго сьвята, якое ў Юдзе, і сам узыйшоў да ахвярніка. І зрабіў ён так у Бэтэлі, складаючы ахвяру крывавую быкам, якіх сам зрабіў. І паставіў ён у Бэтэлі святароў для ўзгоркаў, якія пабудаваў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 45:17

А князь мае рупіцца пра цэласпаленьне, ахвяру хлебную і вадкую на сьвяты, маладзікі, суботы і на ўсе ўрачыстасьці дому Ізраіля. Ён робіць ахвяру за грэх, ахвяру хлебную, цэласпаленьні і ахвяры мірныя, каб ачысьціць дом Ізраіля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁІЛЯ 2:15

Трубіце ў рог на Сыёне, прызначце пост, склічце ўрачысты сход,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 25:12

бо гэта будзе для вас юбілей, гэта будзе для вас сьвяты час. Будзеце есьці тое, што вырасьце на полі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 14:12

І ў першы дзень Праснакоў, калі заколваюць пасхальнае [ягня], кажуць Яму вучні Ягоныя: «Дзе хочаш, каб мы пайшлі і прыгатавалі Табе есьці Пасху?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 22:7

Прыйшоў жа дзень праснакоў, калі мусілі рэзаць пасхальнае [ягня].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 22:1

Набліжалася ж сьвята праснакоў, называнае Пасха.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 26:17

А ў першы дзень Праснакоў падыйшлі вучні да Ісуса, кажучы Яму: «Дзе хочаш падрыхтаваць Табе есьці Пасху?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Вечны, вялікі і моцны Божа мой, толькі Ты варты ўсёй славы і пашаны! У гэты асаблівы дзень для многіх з нас, дзякуем Табе за здароўе і мір, якія Ты даеш нам, каб мы маглі радавацца з сябрамі і роднымі. Благаславі ўсіх, хто будзе ўдзельнічаць у гэтай сустрэчы, каб мы ўмелі слухаць адзін аднаго, разумець, весці дыялог і паважаць меркаванні. Няхай гэтая падзея будзе таксама для Тваёй славы, і няхай Твой Святы Дух праявіцца ў нашых сэрцах, і мы атрымаем з Тваёй рукі тое, што Ты хочаш для нас. Тваё слова кажа: "Глядзі, Я загадваю табе быць моцным і мужным; не бойся і не жахайся, бо Гасподзь, Бог твой, з табою, куды б ты ні пайшоў". Пашлі нам, Госпадзе, Тваю ласку і сілу, каб Твая любоў кіравала ўсімі нашымі крокамі; каб мы маглі аддаць усе нашы здольнасці на Тваю службу. Прыйдзі, Госпадзе, і вазьмі пад свой кантроль нашы жыцці і здольнасці. Благаславі і аднаві сілы тых, хто дапамагаў у арганізацыі гэтай сустрэчы, аберагай іх сэрцы і дай ім поспех. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы