ДРУГІ ЗАКОН 16:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)16 Тры разы ў год няхай зьявіцца кожны мужчына твой перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбраў: на сьвята Праснакоў, на сьвята Тыдняў і на сьвята Намётаў. І [ніхто] няхай не прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА з пустымі [рукамі]. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)16 Тры разы на год увесь мужчынскі пол павінен зьяўляцца прад аблічча Госпада, Бога твайго, на месца, якое выбера Ён: у сьвята праснакоў, у сьвята сяміцаў і ў сьвята кучак; і ніхто не павінен зьяўляцца прад аблічча Госпада паражняком, Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)16 Тры разы ў год хай пакажацца кожны з мужчын тваіх перад абліччам Госпада, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбера: на свята праснакоў, на свята тыдняў і на свята палатак. І ніхто хай не пакажацца перад абліччам Госпада з пустымі рукамі, Глядзіце раздзел |