Задумайся, сябар, над тым, які цудоўны свет вакол нас. Бог стварыў усё гэта: неба, зямлю, мора, усё, што на іх. Усё гэта Ён стварыў за шэсць дзён, а на сёмы адпачыў. Таму і мы шануем нядзелю, як святы дзень. Памятаеш, у кнізе Зыходу 20:11 напісана пра гэта?
Бог стварыў усё дасканалым, і за гэта варта Яму дзякаваць. Кожны раз, калі любуешся прыродай, ці то пляжам, ці то лесам, ці то гарамі, памятай, што гэта ўсё стварыў наш Творца, і Ён зрабіў гэта цудоўна і дасканала.
Набліжаецца час Яго суда, таму бойся Бога і аддай Яму славу. Пакланіся Таму, хто стварыў неба і зямлю, мора і крыніцы вод. Аддай усю славу Богу! Няхай кожны твой дзень будзе напоўнены падзякай Яму.
І сказаў Бог: «Зробім чалавека на вобраз Наш, як падабенства Нашае, і няхай ён мае ўладу над рыбамі марскімі і над птушкамі паднебнымі, і над скацінай, і над усёй зямлёй, і над усякім паўзуном, які поўзае па зямлі».
Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямлі
Паглядзіце на птушак нябесных, што ані сеюць, ані жнуць і не зьбіраюць у сьвірны, і Айцец ваш Нябесны жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за іх.
Калі ўбачыш, што асёл ненавісьніка твайго ўпаў пад цяжарам сваім, не дазволь сабе пакінуць яго, але застаючыся, застанься з ім.
а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць ніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, і жывёла твая, і прыхадзень твой, які ў брамах тваіх,
Воўк і ягня будуць пасьвіцца разам, і леў, як вол, будзе есьці салому, а зьмей будзе жывіцца парахном [зямлі]. І ня будуць чыніць зла, і ня будуць чыніць загубы на ўсёй гары Маёй сьвятой, кажа ГОСПАД.
Ідзі да мураша, гультаю, і паглядзі на шляхі ягоныя, і станься мудрым. Няма ў яго начальніка, ані наглядчыка, ані кіраўніка, але ён летам загатаўляе хлеб сабе і зьбірае ежу сваю ў жніво.
Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх.
І Я заключу для іх запавет у той дзень са зьвярамі палявымі і птушкамі нябеснымі, і з тымі, што поўзаюць па зямлі. І лук, і меч, і вайну зьнішчу з зямлі, і палажу іх бясьпечна.
А Я ці ня меў бы шкадаваць Нінівы, гэтага гораду вялікага, у якім больш як дванаццаць дзясяткаў тысячаў людзей, што ня могуць адрозьніць правай рукі сваёй ад левай, і шмат быдла?»
Калі перад абліччам тваім знойдзеш на дарозе, на дрэве або на зямлі птушынае гняздо з птушанятамі або з маткаю, якая выседжвае яйкі ці птушанятаў, не бяры маткі з птушанятамі. Матку пусьці, а дзяцей вазьмі сабе, каб добра было табе і каб доўгімі былі дні [твае].
Шэсьць дзён будзеш рабіць справы твае, а ў дзень сёмы супачынеш, каб спыніўся вол твой і асёл твой, і адпачыў сын служкі тваёй і прыхадзень.
І ўзяў ГОСПАД Бог чалавека, і зьмясьціў яго ў садзе Эдэм, каб абрабляў яго і захоўваў яго.
І будзе жыць воўк з ягнём, а леапард з казьлянём будуць ляжаць, цяля і леў, і кормнае цяля [будуць] разам, і малы хлопчык паганяць іх будзе.
а ў сёмы [год] запусьці яе і пакінь яе, і будуць жывіцца [з яе] бедныя народу твайго, а рэштаю пасьля іх будуць жывіцца зьвяры палявыя. Так зробіш з вінаграднікам тваім і з аліўнікам тваім.
Ня будзеце есьці ніякай падліны. Дасі яе прыхадню, які ў брамах тваіх, і будзе есьці, або прадасі чужынцу, бо ты — народ сьвяты для ГОСПАДА, Бога твайго. Не вары казьляняці ў малацэ маці ягонай.
бо Мае ўсе зьвяры лясныя і скаціна, што тысячамі [ходзіць] па гарах. Я ведаю ўсіх птушак у гарах, і зьвяры палявыя — у Мяне.
Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху».
Не нашмат Ты паменшыў яго перад багамі, і славай і веліччу Ты ўкаранаваў яго, і даў яму панаваць над творамі рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму: авечак і валоў усіх, і зьвяроў палявых,
І, адказваючы ім, сказаў: «Калі ў каго з вас асёл ці вол упадзе ў калодзеж, ці не адразу выцягне яго ў дзень суботні?»
Будуць славіць Мяне звяры палявыя, цмокі і страусы, бо Я даў ваду ў пустыні, і рэкі ў стэпе, каб напаіць народ Мой, выбраны Мой.
І, падыйшоўшы, перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў карчму, і паклапаціўся пра яго.
Бо ў Законе Майсея напісана: «Не завязвай пысы валу, які малоціць». Ці пра валоў клапоціцца Бог?
Не за ахвяры твае Я буду вінаваціць цябе, цэласпаленьні твае перада Мною заўсёды! Не вазьму Я быкоў з дому твайго, ані казлоў з абораў тваіх,
Бо доля сыноў чалавечых і доля жывёлы — аднолькавая доля; як тыя паміраюць, так і гэтыя паміраюць, і дух [жыцьця] аднолькавы для ўсіх, і няма ў чалавека перавагі над жывёлаю, бо ўсё — марнасьць.
Там зробіць гняздо кобра, і будзе класьці яйкі, і будзе выседжваць [іх], будзе грэць іх у ценю ейным. Там будуць каршуны зьбірацца адзін да аднаго.
Ён жа сказаў ім: «Ці ёсьць сярод вас чалавек, які мае адну авечку, і калі яна ў суботу ўпадзе ў яму, ці ня возьме ён яе і ня выцягне? Дык на колькі чалавек лепшы за авечку? Так што можна ў суботу рабіць дабро».
Карова і мядзьведзіца будуць пасьвіцца разам, а іх дзіцяняты будуць ляжаць [побач], і леў будзе есьці салому, як вол.
I калі хто адкрые яму, альбо калі выкапае яму і не накрые яе, і ўваліцца ў яе вол або асёл, тады гаспадар ямы мае заплаціць, аддаць срэбра ўласьніку іхняму, а мёртвая [жывёла] будзе ягонай.
Буду пасьвіць іх на пашах добрых, пашы іхнія будуць на высокіх гарах Ізраіля; там будуць адпачываць на пашах добрых, і на пашах сакавітых будуць пасьвіцца на гарах Ізраіля.
І зьляпіў ГОСПАД Бог з зямлі ўсіх зьвяроў палявых і ўсіх птушак паднебных, і прывёў да чалавека, каб пабачыць, як ён назаве іх, і як чалавек назаве кожную душу жывую, такое і імя ёй.
Паглядзіце на груганоў, якія ані сеюць, ані жнуць, няма ў іх камораў, ані сьвірнаў, і Бог жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за птушак?
І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі».
І выкіну цябе ў пустыню, цябе і ўсіх рыбаў рэкаў тваіх, і ўпадзеш ты на аблічча поля, і ня будзеш сабраны, і ня будзеш зграмаджаны. Зьвярам зямлі і птушкам нябесным Я аддам цябе на жыраваньне.
Ня будуць рабіць зла і ня будзе зьнішчэньня на ўсёй гары Маёй сьвятой, бо зямля будзе напоўнена веданьнем ГОСПАДА, як воды напаўняюць мора.
Праведнасьць Твая — быццам Божыя горы, суды Твае — як вялізнае бяздоньне! Людзей і скаціну Ты збаўляеш, ГОСПАДЗЕ.
Які вучыць нас болей, чым жывёлаў зямных, і больш, чым птушак нябесных, робіць нас мудрымі?”
а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.
Прагне і тужыць душа мая па панадворках ГОСПАДА; сэрца маё і цела маё весяляцца ў Богу Жывым.
І ўзгадаў Бог пра Ноя і пра ўсіх зьвяроў, і пра ўсю скаціну, што былі з ім у каўчэгу, і прывёў Бог вецер на зямлю, і супакоіліся воды.
І сказаў яму анёл ГОСПАДА: «Навошта тры разы ты біў асьліцу сваю? Вось, я прыйшоў як супраціўнік твой, бо нядобрая дарога [твая] перад табою. І ўбачыла мяне асьліца, і тры разы ўхілялася ад мяне, і каб яна не ўхілялася ад мяне, я забіў бы цябе, а яе пакінуў бы жывую».
І з усяго жывога, з кожнага цела прывядзеш па двое ў каўчэг, каб засталіся жывыя з табою, мужчынскага [роду] і жаночага няхай яны будуць. І бачылі сыны Божыя дочак чалавечых, што яны прыгожыя, і ўзялі сабе за жонак усіх, якіх абралі. З птушак паводле гатункаў іх, са скаціны паводле гатунку яго і з усіх паўзуноў зямных паводле гатункаў іх, з усіх па двое ўвойдуць да цябе, каб засталіся жывыя.
Калі ўбачыш асла брата твайго або вала ягонага, якія ўпалі на дарозе, не пакідай іх, але падымі з ім разам.
Гэтаксама зробіш з валом тваім і з авечкаю тваёй. Сем дзён няхай яны будуць пры матцы сваёй, а ў восьмы дзень аддасі іх Мне.
Ён закрывае неба хмарамі, рыхтуе для зямлі дождж, узрошчвае траву на гарах, дае скаціне спажыву яе, і груганятам, што крычаць да Яго.
«Прамоўце да сыноў Ізраіля, кажучы: “Вось жывёлы з усіх жывёлаў зямных, якіх можаце есьці. Усе жужлы крылатыя, якія на чатырох [нагах], агіднымі будуць для вас. Але спаміж жужлаў крылатых, якія ходзяць на чатырох [нагах], будзеце есьці толькі тых, у якіх галені вышэй за ногі, каб маглі скакаць па зямлі. Спаміж іх ешце саранчу ўсіх гатункаў, салам усіх гатункаў, харголь усіх гатункаў і хагаб усіх гатункаў. Усе іншыя гатункі жужлаў крылатых, якія на чатырох [нагах], будуць для вас агідныя. Ад іх вы будзеце нячыстыя; хто дакранецца падліны іхняй, будзе нячысты да вечара. І кожны, хто будзе несьці падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара. Кожная жывёла, якая мае капыты раздвоеныя, але ня мае разрэзу і не жуе жвайку, будзе нячыстая для вас. Кожны, хто дакранецца яе, станецца нячыстым. З усіх жывёлаў, якія ходзяць на чтырох [нагах], тыя, што ходзяць на лапах, нячыстыя для вас. Кожны, хто дакранецца падліны іхняй, нячысты будзе да вечара. І той, хто нёс бы падліну іхнюю, няхай вымые адзеньне сваё і будзе нячысты да вечара, бо яны нячыстыя для вас. Спаміж малых жывёлін, якія рухаюцца па зямлі, нячыстыя крот, мыш і яшчаркі ўсіх гатункаў, Кожную жывёлу, у якой раздвоеныя капыты і глыбокі разрэз на капыце, і якая жуе жвайку, можаце есьці.
Калі ўбачыш вала брата твайго або авечку ягоную, што заблукала, не пакідай іх, але вярні іх брату твайму.
Вось чатыры малыя на зямлі, але яны мудрэйшыя за мудрых: мурашкі — народ ня моцны, але летам назапашваюць хлеб свой,
З усякай скаціны чыстай вазьмі з сабою сем самцоў і сем саміц, а са скаціны нячыстай — па двое, самца і саміцу. На пятнаццаць локцяў угору падняліся воды, і закрылі горы. І загінула ўсякае цела, якое рухаецца па зямлі: і птушкі, і скаціна, і зьвяры, і ўсе паўзуны, што поўзаюць па зямлі, і ўсе людзі. Усе, якія мелі дыханьне духа жыцьця ў ноздрах сваіх, усе, што былі на сухазем’і, — паўміралі. І вынішчыў [Бог] усякую жывую істоту, якая была на абліччы зямлі, ад чалавека да скаціны, да паўзуноў і да птушак паднебных, і былі яны вынішчаны з зямлі. І застаўся толькі Ной і тыя, што былі з ім у каўчэгу. І падымаліся воды над зямлёю сто пяцьдзясят дзён. Таксама з птушак паднебных — сем мужчынскага [роду] і сем жаночага, каб захаваць жывым насеньне [іхняе] на абліччы ўсёй зямлі.
І ты аддзеліш усё, што адкрывае ўлоньне, для ГОСПАДА, і ўсё першароднае, што адкрывае [ўлоньне] ў жывёлы, якое будзе тваё, мужчынскага роду — для ГОСПАДА.
а дзень сёмы — супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць аніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, і слуга твой, і служка твая, і вол твой, і асёл твой, і ўся жывёла твая, і прыхадзень, які ў брамах тваіх, каб адпачыў слуга твой і служка твая, як і ты.
і нарадзіла Сына свайго Першароднага, і спавіла Яго, і палажыла Яго ў ясьлі, бо не было ім месца ў сьвятліцы.
Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў, я думаю: «Што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты наведваеш яго? Не нашмат Ты паменшыў яго перад багамі, і славай і веліччу Ты ўкаранаваў яго, і даў яму панаваць над творамі рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму: авечак і валоў усіх, і зьвяроў палявых,
Усё, што рухаецца, што жыве, будзе вам на ежу; як траву зялёную, Я даў вам усё. Толькі цела з душою ягонай, з крывёю яго, ня ешце.
Ці ты даеш каню сілу? Ці ты ахінаеш шыю ягоную грывай? Ці ты лічыш месяцы цяжарнасьці іхняй, або ведаеш час іх нараджэньня? Ці ты прымусіш бегчы яго, як саранчу? Велічнае іржаньне ягонае жах наводзіць. Ён б’е зямлю капытом, і цешыцца сілаю, і выходзіць адважна насустрач зброі. Ён сьмяецца над страхам, не палохаецца, і не ўцякае перад мячом. Калі гучыць над ім сагайдак, вострыва дзіды, ці рагаціны, ён з шаленствам і лютасьцю каўтае зямлю, і не спыняецца пры гуку трубы. На гук трубы іржэ: “І-га-га!” і здалёку ён вычувае бітву, воклічы князёў і крык [ваенны].
Захоўвай пастановы Мае. Жывёлы тваёй не лучы з жывёлай другой пароды; поля твайго не засявай двума гатункамі [насеньня]. Не апранай адзеньня з двух матэрыялаў.
Вось трое крочаць паважна, і чацьвёра паважна ходзяць: не навучыўся я мудрасьці і ведаў сьвятых ня ведаю. леў, магутнейшы між зьвярамі, ні перад кім не саступае, конь асядланы, і казёл, і валадар, супраць якога ніхто не паўстане.
Хто ведае, ці дух сыноў чалавечых узыходзіць угору, ці дух жывёлы зыходзіць уніз, у зямлю?
І сказаў Бог: «Няхай выдасьць зямля душу жывую паводле гатунку свайго: скаціну, паўзуноў і зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх». І сталася так.
Бо душа кожнага цела ў крыві ягонай; і Я сказаў сынам Ізраіля: "Не спажывайце крыві ніводнага цела, бо душа кожнага цела ў крыві ягонай. Кожны, хто будзе спажываць яе, будзе вынішчаны".
[Ёсьць такі,] што забівае ў ахвяру вала і забівае чалавека; ахвяроўвае барана і скручвае галаву сабаку, складае ахвяру хлебную і ўжывае кроў сьвіньні, паліць кадзіла і шануе ідала. Як яны выбралі шляхі свае, і душа іхняя ўпадабала брыдоту,
Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямлі і віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае.
Бо вось, Я ствару новае неба і новую зямлю, і ня будуць узгадваць даўнейшае, і яно ня прыйдзе на сэрца.
Крылы страуса радасна махаюць, але ці яны такія, як крылы і пер’е бусла? Бо ён пакідае яйкі свае на зямлі, і яны грэюцца ў пяску, і забываецца ён, што можа нага стаптаць іх і зьвер палявы раздушыць. Нячулы ён да дзяцей сваіх, быццам яны не ягоныя, і не трывожыцца ён, што праца ягоная можа быць дарэмнай, бо пазбавіў яго Бог мудрасьці і ня даў яму розуму. А калі прыйдзе час, і ён падыме ўгору крылы, тады ён сьмяецца з каня і вершніка ягонага.
Як жывёлу, якая зыходзіць у лагчыну, так Дух ГОСПАДА вёў іх да супачынку. Так вёў Ты народ Твой, каб зрабіць Сабе імя велічнае.