Калі Бог думаў пра цябе, ён уяўляў сабе верную, смелую і адданую спадарожніцу, сяброўку, на якую можна спадзявацца, працавітую і моцную асобу, якая не спыняецца перад абставінамі, цалкам сапраўдную, здольную танчыць падчас навальніцы, быць прытулкам у холад і свежасцю, якой патрэбна душа ў спякоту.
Ты — сінонім любові, у цябе вялікае сэрца, якое прабачае і поўнае веры, таму ты можаш весці вялікія бітвы ў імя Ісуса. З самага пачатку стварэння ты адыгрываеш ключавую ролю, бо праз цябе ёсць жыццё. Дзякуючы тваёй мужнасці і падтрымцы істота прыходзіць у гэты свет, і ты такая нястомная, што ніякая хвароба не можа цябе спыніць.
Твой адзіны вораг — гэта твае ўласныя думкі. Паспрабуй разважаць пра ўсё добрае, бо Бог стварыў цябе такой дасканалай, што д'ябал заўсёды будзе спрабаваць атакаваць цябе, каб спыніць.
Ты смелая і адданая ўсялякай добрай справе, таму вер, што атрымаеш узнагароду з нябёсаў за сваё служэнне Богу і людзям вакол цябе. Нішто з таго, што ты робіш, не з'яўляецца марным. Айцец памятае твае ўчынкі і ў свой час ушануе цябе перад людзьмі.
Таму не адмаўляйся рабіць дабро, чакай, каб выканаць волю Святога Духа, і не адступай ад Яго слова. Вер у Бога і Яго абяцанні, і нават калі выкананне Яго слова затрымліваецца, май мужнасць, бо Вечны не спазняецца выканаць тое, што абяцаў.
Твая сям'я, дзеці і муж знаходзяцца ў руках Ісуса, таму не бойся за сваю будучыню і будзь умацавана сілай ласкі таго, хто падымае цябе кожную раніцу. І цяпер, дачушка мая, не бойся. Я зраблю для цябе ўсё, што ты папросіш. Увесь мой народ ведае, што ты жанчына выдатная (Рут 3:11).
Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны.
Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.
Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго.
Шукае яна воўну і лён, і ахвотна працуе рукамі сваімі.
Яна падобная да караблёў купецкіх, здалёк прыносіць хлеб свой.
І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім.
Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік.
Яна падпярэзвае моцаю сьцёгны свае і ўмацоўвае рамёны свае.
Яна адчувае, што добры занятак яе, і сьветач яе ня тухне і ўначы.
Працягвае рукі свае да кудзелі, а далоні яе трымаюць верацяно.
Што, сыне мой? Што, сыне жывата майго? Што, сыне абяцаньняў маіх?
Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і руку сваю працягвае беднаму.
Не баіцца сьцюжы для дому свайго, бо ўвесь дом яе ў кармазын апрануты.
Дываны яна робіць сабе, вісон і пурпур — адзеньне яе.
У брамах [гораду] вядомы муж ейны, калі сядзіць сярод старшыняў зямлі.
Робіць яна палатніну, і продае яе, і дастаўляе паясы купцам Хананейскім.
Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць.
Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе.
Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства.
Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе:
«Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!»
Не давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх нішчыцелькам валадароў.
Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.
Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе.
І цяпер, дачка мая, ня бойся. Я зраблю для цябе ўсё, пра што ты сказала, бо ведаюць усе ў брамах народу майго, што ты — жанчына дабрадзейная.
але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.
Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.
ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.
Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.
Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго.
Неразумны сын — загуба для бацькі, а сварлівая жонка — як няспыннае капаньне [праз дах].
Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,
бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа — Збаўца цела.
І сказаў ГОСПАД Бог: «Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму».
«Якая прыгожая ты, сяброўка мая, якая ты прыгожая! Вочы твае — як галубкі пад кудзеркамі тваімі. Валасы твае — як чарада козаў, якія зыходзяць з гары Гілеад.
Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.
І [Госпад] сказаў мне: «Хопіць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.
Няхай будзе [аздобаю] ня вонкавае заплятаньне валасоў і залатыя ўпрыгожваньні або апрананьне ў шаты сьвету,
але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.
Устань, сьвяціся, [Ерусалім], бо прыйшло сьвятло тваё, і слава ГОСПАДА заясьнела над табою.
Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.
Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.
Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я — прыгнечаны. Ад тугі высахла вока маё, і душа мая, і нутро маё.
каб вучылі мудрасьці маладых, каб тыя любілі мужоў, любілі дзяцей,
былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае.
Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: «Няма для яго збаўленьня ў Бога». (Сэлях)
Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты — слава мая, і Ты падымаеш галаву маю.
Усякая прылада, вырабленая супраць цябе, ня будзе мець посьпеху, і кожны язык, які стане супраць цябе ў судзе, ты асудзіш. Гэта — спадчына слугаў ГОСПАДА, і праведнасьць іхняя — ад Мяне, кажа ГОСПАД.
Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».
Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,
бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа — Збаўца цела.
Але як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужам у-ва ўсім.
Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера,
ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.
Дочкі валадароў сярод шанаваных Тваіх; сужонка Валадара стаіць праваруч Цябе ў шчырым золаце з Афіру.
«Слухай, дачка, і ўзглянь, і прыхілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькі твайго.
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
I сказаў валадар Эгіпту павітухам гебрайскім, якіх адной імя было Шыфра, а імя другой — Пуа,
і сказаў: «Калі будзеце пры радзінах у Гебраек, глядзіце на радзільны ложак: калі будзе сын, дык забіце яго, а калі дачка, няхай застанецца жывая».
Але павітухі баяліся Бога, і не рабілі так, як загадаў ім валадар Эгіпту, і пакідалі хлопцаў жывымі.
I паклікаў валадар Эгіпту павітухаў, і сказаў ім: «Чаму вы робіце гэта, чаму пакідаеце хлопцаў жывымі?»
І сказалі павітухі фараону: «Жанчыны гебрайскія не такія, як эгіпецкія; яны здаровыя, і яны нараджаюць перш, чым прыйдзе да іх павітуха».
Рубэн, Сымон, Левій і Юда,
I спагадаў Бог павітухам; і народ памнажаўся і вельмі мацнеў.
І сказала Рут: «Не прымушай мяне, каб я пакінула цябе і зыйшла ад цябе. Куды ты пойдзеш, туды я пайду, дзе ты будзеш жыць, там я буду жыць. Народ твой будзе народам маім, і Бог твой будзе Богам маім.
Дзе ты памрэш, там я памру, і там буду пахаваная. Няхай гэта зробіць мне ГОСПАД і няхай яшчэ дадасьць, бо [толькі] сьмерць аддзеліць мяне ад цябе».
Дзеля злачынства [іхняга будзь] выратаваньнем для мяне, у гневе [Тваім] адкінь народы, Божа!
каб старыя жанчыны паводзілі сябе, як належыцца сьвятым, не паклёпнічалі, не пілі шмат віна, вучылі добраму,
Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.
Бо Той, Які ўзяў за жонку цябе — [ гэта] Той, Які зрабіў цябе. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае, і Адкупіцель твой — Сьвяты Ізраіля, Яго называюць Богам усёй зямлі.
Імя таго чалавека было Наваль, а імя жонкі ягонай — Абігайль. Жанчына тая была разумная і прыгожая, а муж ейны быў жорсткі і злачынны, ён [быў] з роду Халева.
І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.
І ГОСПАД наведаў Сару, як сказаў; і ўчыніў ГОСПАД Сары, як гаварыў.
і сказала Абрагаму: «Выгані гэтую нявольніцу і сына ейнага, бо ня будзе мець спадчыну сын нявольніцы гэтай з сынам маім Ісаакам».
I было гэта ліхім у вачах Абрагама адносна сына ягонага.
I сказаў Бог Абрагаму: «Няхай ня будзе гэта ліхім у вачах тваіх адносна хлопчыка і адносна нявольніцы тваёй. У-ва ўсім, што скажа табе Сара, слухай голасу ейнага, бо ў Ісааку будзе названа насеньне тваё.
Таксама сына нявольніцы Я зраблю народам, бо ён — насеньне тваё».
І ўстаў Абрагам раніцаю, і ўзяў хлеб і мех вады, і даў Агар, і палажыў ёй на плечы, і выслаў яе разам з дзіцём. І яна пайшла, і блукала ў пустыні Бээр-Шэва.
I скончылася вада ў мяху, і яна пакінула дзіця пад адным з кустоў,
і пайшла, і села насупраць так далёка, як стрэліць з луку, бо яна сказала: «Няхай ня буду глядзець на сьмерць дзіцяці». I сядзела насупраць, і ўзьняла голас свой, і плакала.
I пачуў Бог голас хлопчыка. І паклікаў анёл Божы да Агар з неба, і сказаў ёй: «Што з табою, Агар? Ня бойся, бо пачуў Бог голас хлопчыка з месца, дзе Ён ёсьць.
Устань, падымі хлопца і трымай яго моцна рукою сваёю, бо Я зраблю яго народам вялікім».
I адчыніў Бог вочы ейныя, і яна ўбачыла студню з вадою, і пайшла, і напоўніла мех вады, і дала піць хлопцу.
I зачала Сара, і нарадзіла сына Абрагаму ў старасьці ягонай, у час, пра які казаў яму Бог.
Я — мірны і верны [горад] у Ізраілі, а ты хочаш усьмерціць горад і [зруйнаваць] маці [гарадоў] Ізраіля. Навошта ты нішчыш спадчыну ГОСПАДА?»
ГОСПАД выканае [справу маю] для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!
І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім.
Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік.
Няхай будуць сыны нашыя, быццам саджанцы, якія разрастаюцца ў маладосьці сваёй; дочкі нашыя — быццам слупы вуглавыя, якія высечаны паводле ўзору сьвятыні.
Даручаю ж вам Фэбу, сястру нашую, якая ёсьць служыцелькай царквы ў Кенхрэях,
Прывітайце Апэлеса, выпрабаванага ў Хрысьце. Прывітайце тых, якія Арыстабулавы.
Прывітайце Ірадыёна, сваяка майго. Прывітайце з Наркісавых тых, якія ў Госпадзе.
Прывітайце Трыфэну і Трыфосу, якія працуюць у Госпадзе. Прывітайце любую Пэрсіду, якая шмат працавала ў Госпадзе.
Прывітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, і маці ягоную і маю.
Прывітайце Асінкрыта, Флегонта, Германа, Патроба, Гермеса і братоў, якія з імі.
Прывітайце Філялёга і Юлію, Нэрэя і сястру ягоную, і Алімпана, і ўсіх сьвятых, якія з імі.
Прывітайце адзін аднаго ў сьвятым пацалунку. Вітаюць вас цэрквы Хрыстовыя.
Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.
Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных.
Бо вашая паслухмянасьць вядомая ўсім, дык я радуюся дзеля вас, але хачу, каб вы былі мудрыя на добрае і не зьмешаныя з ліхім.
каб вы прынялі яе ў Госпадзе, як дастойна сьвятым, і дапамаглі ёй, у чым яна будзе мець у вас патрэбу, бо і яна была падтрымкай для многіх і для мяне самога.
Прашу і цябе, шчыры памочніку, дапамагай тым, якія змагаліся дзеля Эвангельля разам са мною, і з Клемэнтам, і з іншымі супрацоўнікамі маімі, імёны якіх у кнізе жыцьця.
I сказала яна бацьку свайму: «Няхай не ўзгарыцца гнеў у вачах пана майго, што я не магу ўстаць перад табою, бо слабасьць жаночая ў мяне». I ён шукаў, і не знайшоў балваноў.
былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае.
I ўвёў яе Ісаак у намёт Сары, маці сваёй, і ўзяў Рэбэку, і яна стала яму жонкаю, і ён кахаў яе. І суцешыўся Ісаак па маці сваёй.
Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.
засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.
Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.
Таксама і вы, мужы, жывіце з разуменьнем з жонкамі, аддаючы ім, як найслабейшай пасудзіне, пашану, бо і яны — суспадчыньніцы ласкі жыцьця, каб не было перашкоды ў малітвах вашых.
і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.
каб не напіліся і не забыліся яны на напісанае, і каб не скрывілі суд для ўсіх прыгнечаных.
Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.
Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.
Ты даў нам угледзець шмат трывог і ліха, але Ты вернеш нас да жыцьця і з бяздоньняў зямлі зноў узьнімеш нас.
Ты памножыш велічнасьць маю і зноў пацешыш мяне.
Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны.
Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.
Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго.
Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.