Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -


110 Вершы з Бібліі пра разумнае гаспадарства

110 Вершы з Бібліі пра разумнае гаспадарства

Задумайся, сябар, над тым, што ўсё, што мы маем, не наша, а належыць Госпаду. Мы — толькі кіраўнікі, якія павінны клапаціцца пра Яго дабро.

Адрозненне паміж кіраўнікамі Госпада Гаспадароў і кіраўнікамі гэтага свету ў тым, што нават наша жыццё не належыць нам. Апостал Павел, натхнёны Святым Духам, у Пасланні да Рымлянаў (14:12) кажа, што кожны з нас будзе адказваць перад Богам за сваё жыццё.

Таму трэба жыць свядома, бо прыйдзе час, калі мы будзем трымаць адказ не толькі за сваё жыццё, але і за ўсё, што рабілі на Зямлі. Усё, што мы атрымалі — розум, мудрасць, дары, таленты, веды — дадзена нам, каб мы маглі паказаць любоў Айца тым, хто побач, і прынесці плён для Царства Божага.

У рэшце рэшт, нічога нам не належыць. Усё, бачнае і нябачнае, прастолы, улады, пачаткі і сілы — усё створана Богам, праз Яго і для Яго, як напісана ў Пасланні да Каласянаў (1:16).




МАЦЬВЕЯ 25:14-30

Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слугаў сваіх і даў ім маёмасьць сваю.І аднаму даў пяць талентаў, а іншаму — два, а іншаму — адзін; кожнаму паводле сілы ягонай, і адразу выехаў.Той, які ўзяў пяць талентаў, пайшоўшы, працаваў з імі і прыдбаў другія пяць талентаў.Гэтаксама і той, [які ўзяў] два, прыдбаў і другія два.А той, які ўзяў адзін, адыйшоўшы, закапаў яго ў зямлю і схаваў срэбра пана свайго.Праз доўгі час прыходзіць пан слугаў тых і рахуецца з імі.І, падыйшоўшы, той, які ўзяў пяць талентаў, прынёс другія пяць талентаў, кажучы: “Пане, пяць талентаў ты даў мне; вось другія пяць талентаў я прыдбаў на іх”.А пан ягоны прамовіў да яго: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.Падыйшоўшы, той, які ўзяў два таленты, сказаў: “Пане, два таленты ты даў мне, вось, другія два таленты я прыдбаў на іх”.Прамовіў да яго пан ягоны: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.А той, які ўзяў адзін талент, падыйшоўшы, сказаў: “Пане, я ведаю цябе, што ты — чалавек жорсткі, які жне, дзе ня сеяў, і зьбірае, дзе не рассыпаў.І, збаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю; вось, трымай тваё”.Адказваючы, пан ягоны сказаў яму: “Злы слуга і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў.Дык мусіў ты аддаць срэбра маё купцам; і я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з прыбыткам.Дык вазьміце ў яго талент і дайце таму, які мае дзесяць талентаў.Бо ўсякаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца, а ў таго, хто ня мае, і тое, што мае, будзе ўзята ў яго.А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 16:10-12

Верны ў малым, і ў многім верны, і няправедны ў малым, і ў многім няправедны.Дык вось, калі вы ў няправеднай мамоне не былі верныя, хто даверыць вам сапраўднае?І калі вы ў чужым не былі верныя, хто дасьць вам вашае?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:10

Служыце адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 43:16

I ўбачыў Язэп з імі Бэн’яміна, і сказаў загадчыку дому свайго: «Увядзі гэтых мужоў у дом, і зарэж, што можна зарэзаць, і прыгатуй [ежу], бо са мною будуць есьці мужы гэтыя апоўдні».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:20

Прывабныя скарбы і алей у жытле мудрага, а бязглузды чалавек змарнуе іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 1:28

І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 44:1

I загадаў Язэп загадчыку дому свайго, кажучы: «Напоўні мяхі гэтых мужоў харчамі, колькі яны могуць несьці, і палажы срэбра кожнага ў адтуліну мяха ягонага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 24:1

Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і тое, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 18:3

І паклікаў Ахаў Абадыю, які [быў] над домам [ягоным], а Абадыя вельмі баяўся ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:23-24

І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 10:5

І загадчык дому, і начальнікі гораду, і старшыні, і апекуны паслалі да Егу, кажучы: «Мы — слугі твае, і ўсё, што ты скажаш, зробім, і ня будзем нікога рабіць валадаром. Што добрае ў вачах тваіх, рабі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 9:6-7

Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее з дабраславеньнем, той з дабраславеньнем і пажне.Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 34:10

і аддалі яго ў рукі тых, што рабілі працу, прызначаную для Дому ГОСПАДА, а тыя далі яго працаўнікам, якія рабілі ў Доме ГОСПАДА, каб направіць і ўмацаваць Дом [Божы].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:23-24

Ведай добра авечак тваіх, зьвяртай сэрца тваё да статкаў тваіх,бо багацьце ня вечнае, і ці ж дыядэма [перадаецца] з пакаленьня ў пакаленьне?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 34:13

І былі яны над тымі, якія носяць цяжары, і кіраўнікамі над тымі, якія рабілі працу пры ўсякім служэньні. І з лявітаў [былі] і пісары, і наглядчыкі, і прыдзьвернікі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:19-21

Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць;але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць.Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 16:9

І Я кажу вам: здабывайце сабе сяброў мамонай няправеднай, каб яны, як зьбяднееце, прынялі вас у вечныя намёты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:48

а які ня ведаў і зрабіў вартае кары, біты будзе меней. Бо ад кожнага, каму дадзена шмат, шмат і вымагацца будзе, і каму шмат даручана, з таго больш запатрабуюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 16:10

Верны ў малым, і ў многім верны, і няправедны ў малым, і ў многім няправедны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:12

Дык таму кожны з нас за сябе дасьць справаздачу Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:5

Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:17-19

Багатым у цяперашнім веку загадвай, каб яны ня думалі шмат пра сябе і спадзяваліся не на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, Які дае нам багата ўсё дзеля прыемнасьці;каб рабілі дабро, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрыя, дзяліліся,зьбіраючы сабе скарб, добры падмурак дзеля будучыні, каб трымацца ім за жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 30:25

мурашкі — народ ня моцны, але летам назапашваюць хлеб свой,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:21

Бярэ бязбожнік у доўг — і [доўгу] ня верне; а праведнік літуецца і дае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:1

Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:3

Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:10

Бо ўсе мы мусім зьявіцца перад судовы пасад Хрыста, каб кожны атрымаў за тое, што ён учыніў, будучы ў целе, ці добрае, ці благое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:36-37

Нахіляй сэрца маё да сьведчаньняў Тваіх, а не да прыбытку.Адвярні вочы мае, каб на марнасьць не глядзелі; ажыві мяне на шляхах Тваіх!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:1

Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:22

Добры пакідае спадчыну і ўнукам, а багацьце грэшнікаў захоўваецца для праведных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 128:2

Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 19:17

І ён сказаў яму: “Добра, добры слуга! За тое, што ты ў малым быў верны, будзеш мець уладу над дзесяцьцю гарадамі”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 29:14

Бо хто я і хто народ мой, што мы маем сілу так ахвотна прыносіць дары? Бо ўсё гэта — ад Цябе, і з рукі Тваёй мы [атрымалі і] аддалі Табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 25:29

Бо ўсякаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца, а ў таго, хто ня мае, і тое, што мае, будзе ўзята ў яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:7-8

Не падманвайцеся, з Бога не пасьмяешся. Бо што чалавек сее, тое і будзе жаць.Хто сее ў цела сваё, з цела будзе жаць сапсутасьць; а хто сее ў Дух, з Духа будзе жаць жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 4:2

Ад аканомаў жа, урэшце, вымагаецца, каб кожны быў знойдзены верным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 115:16

Неба — неба ГОСПАДА, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:33

Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:25

Дабрадзейная душа будзе насычана, і хто поіць [другіх], сам напоены будзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:16

Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:17

Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:10

каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 90:12

Лічыць дні нашыя навучы Ты нас, каб прыдбаць нам мудрае сэрца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 5:19

Бо ня будзе ён шмат памятаць пра дні жыцьця свайго, таму Бог дае радасьць у сэрца ягонае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:14

Не занядбоўвай дару [ласкі], што ў табе, які дадзены табе праз прароцтва, з ускладаньнем рук старостаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 128:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОС­ПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 16:1-2

Сказаў жа і да вучняў Сваіх: «Адзін чалавек быў багаты і меў аканома, і данясьлі яму на яго, што ён марнуе маёмасьць ягоную.І, паклікаўшы яго, сказаў яму: “Што гэта я чую пра цябе? Дай справаздачу з гаспадараваньня твайго, бо ты ня можаш больш гаспадараваць”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:7

Багаты пануе над бедным, і чалавек, які ўзяў пазыку, — слуга паверніка.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера,ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:23

З кожнае працы будзе прыбытак, а ад пустых словаў — толькі нястача.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 6:19-20

Або вы ня ведаеце, што цела вашае ёсьць бажніца Духа Сьвятога, Які ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і што вы не свае?Бо вы купленыя дарагою цаною. Таму слаўце Бога ў целе вашым і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:15-16

Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,выкупляючы час, бо дні злыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:19

А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:16-17

Малое ў праведніка лепшае за багацьце шматлікіх бязбожнікаў.Бо рамёны бязбожнікаў будуць скрышаныя, а праведнікаў падтрымлівае ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 32:8

А шляхетны [чалавек] думае шляхетна і сам трымаецца [рэчаў] шляхетных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:2

пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:14

І трымай далёка слугу Твайго ад свавольства, няхай яно нада мною не пануе. Тады я буду беззаганны і ня буду мець пакараньня за правіну вялікую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:24-25

і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 8:12

Бо, калі была раней ахвота, яна адпаведная паводле таго, як хто мае, а не паводле таго, як ня мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:9

Нядбайны ў рабоце сваёй — брат нішчыцеля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:12

Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:10

Бойцеся ГОСПАДА, вы, сьвятыя Ягоныя! Бо ня маюць нястачы тыя, якія баяцца Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:15

Пры гэтым сказаў ім: «Глядзіце і захоўвайце сябе ад хцівасьці, бо жыцьцё чалавека ня ў мностве маёмасьці яго»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:10

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:28

Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:18

каб рабілі дабро, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрыя, дзяліліся,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:4-5

Лянівая рука робіць бедным, а рука працавітая ўзбагачае.Хто летам зьбірае, той сын разважлівы, а хто сьпіць у жніво — сын ганебны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 112:5

Добра чалавеку, які літуецца і пазычае, які справы свае вядзе згодна з судом.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 25:40

І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:7

Дык аддавайце кожнаму належнае: каму падатак — падатак, каму мыта — мыта, каму страх — страх; каму пашану — пашану.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 27:18

Хто даглядае дрэва фігавае, будзе есьці плады яго, а хто пільнуецца гаспадара свайго, будзе ў пашане.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 39:4

I знайшоў Язэп ласку ў вачах ягоных, і служыў яму, і ён паставіў яго над домам сваім, і ўсё, што меў, аддаў у рукі ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:24

не таму, што мы пануем над вераю вашай, але мы супрацоўнікі ў радасьці вашай, бо ў веры вы стаіцё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:1-2

Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгор­нага, дзе Хрыстос ся­дзіць праваруч Бога.Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:16

Вось, Я пасылаю вас, як авечак сярод ваўкоў; дык будзьце мудрыя, як зьмеі, і шчырыя, як галубы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 101:2

Буду разважаць пра шлях беззаганны. Калі ж Ты прыйдзеш да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго пасярод дому майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:1

Агіда для ГОСПАДА — шалі падманлівыя, а вагі дакладныя даспадобы Яму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:5

Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 58:10

і калі адкрыеш душу сваю галоднаму і душу засмучаную насыціш, тады заясьнее сьвятло тваё ў цемры, і змрок твой [стане] як [сьвятло] апоўдні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:13

у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкніцеся да гасьціннасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:20

Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і руку сваю працягвае беднаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 116:12-13

Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне?Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:10

Дык пакуль маем час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш — сваім у веры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:8

А хто садзіць і хто палівае, ёсьць адно, і кожны атрымае сваю нагароду паводле сваёй працы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 6:7-8

Бо мы нічога не прынесьлі ў сьвет; зразумела, што і нічога вынесьці ня можам.А маючы што есьці і што апрануць, будзем гэтым задаволеныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:24

Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:24-25

Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх.Вось мора, вялікае і шырокае на абодва бакі. Там рухаецца безьліч жывёлаў малых і вялікіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:24

Рука руплівых будзе мець уладу, а нядбайныя будуць даньнікамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:14

імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:32

Той, Які Сына Свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як не даруе і нам з Ім усяго?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 50:10-12

бо Мае ўсе зьвяры лясныя і скаціна, што тысячамі [ходзіць] па гарах.Я ведаю ўсіх птушак у гарах, і зьвяры палявыя — у Мяне.Калі б Я згаладаўся, табе б Я не сказаў, бо Мой сусьвет і тое, што напаўняе яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 25:15

І аднаму даў пяць талентаў, а іншаму — два, а іншаму — адзін; кожнаму паводле сілы ягонай, і адразу выехаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 16:5-6

ГОСПАД — частка долі маёй і келіху [майго]; Ты трымаеш лёс мой.[Меральныя] шнуры мае прайшлі ў цудоўных [мясьцінах], і спадчына прыемная для мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:11

Калі хто гаворыць — як словы Божыя; калі хто служыць — па сіле, якую дае Бог, каб у-ва ўсім славіўся Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і ўлада на вякі вякоў. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:23

Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:1-2

Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:10

І будзе ГОСПАД умацаваным замкам для прыгнечанага, умацаваным замкам у час трывогі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 4:9-10

Бо калі адзін упадзе, другі падыме таварыша свайго. Але гора аднаму, як ён упадзе, і няма другога, каб падняць яго.Лепш двум, чым аднаму, таму што маюць добрую ўзнагароду за цяжкую працу сваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:13

Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:3-5

Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас,заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю,за вашую супольнасьць у Эвангельлі ад першага дня аж да цяперашняга,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 30:8-9

марнасьць і слова хлусьлівае аддалі ад мяне, ані беднасьці, ані багацьця не давай мне, сыць мяне хлебам, вызначаным для мяне,каб я, насыціўшыся, ня выракся Цябе і не сказаў: «Хто ГОСПАД?», або каб, зьбяднеўшы, ня стаў красьці і ганьбіць імя Бога майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:23

І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:18

Усё ж ад Бога, Які праз Ісуса Хрыста пагадзіў нас з Сабою і даў нам служэньне прымірэньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:16

Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:1-2

Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,абвяшчаць год ласкі ГОСПАДА і дзень помсты Бога нашага, пацешыць усіх засмучаных,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:17

А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:9-10

і напоўняцца гумны твае збожжам, а тоўчні твае перапоўняцца новым віном.Шануй ГОСПАДА ўсёй маёмасьцю тваёй і пяршынамі ўсіх пладоў тваіх,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:24-25

Адзін сыпе [шчодра], і дадаецца яму, а другі лішне ашчадны, і бяднее.Дабрадзейная душа будзе насычана, і хто поіць [другіх], сам напоены будзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 9:6-8

Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее з дабраславеньнем, той з дабраславеньнем і пажне.Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.А Бог магутны памножыць у вас усякую ласку, каб, заўсёды і ў-ва ўсім маючы ўсялякую задаволенасьць, вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Госпадзе мой, святое і грознае Імя Тваё, нішто не параўнаецца з Тваёй Святасцю! Ойча Святы, я прыходжу да Цябе, прызнаючы, што толькі Ты — крыніца ўсялякага дабрабыту і што Ты — гаспадар золата і срэбра. Прашу Цябе, дай мне мудрасці правільна распараджацца тым, што Ты мне даў, і ўсім, што захочаш даць у мае рукі. Дапамажы мне мець пакорнае сэрца, якое залежыць ад Цябе, каб я мог быць удзячным у любой сітуацыі, як у дастатку, так і ў нястачы, і мець шчодрае сэрца, каб дапамагаць іншым. Тваё слова кажа: «Ёсць тыя, хто раздае, і ім дадаецца больш; і ёсць тыя, хто ўтрымлівае больш, чым трэба, але прыходзяць да галечы. Шчодрая душа будзе квітнець; і хто напаіць, той таксама будзе напоены». Ойча, дапамажы мне зразумець, што Ты — Бог рэўнівы, што не дзеліш Сваёй славы ні з кім, і што Ты стварыў мяне, каб я любіў і пакланяўся толькі Табе. Збаў мяне ад палону багацця і лішняга, дай мне зразумець, што я не павінен быць пад уладай грошай, але з дапамогай Твайго Святога Духа сам кантраляваць грошы, каб яны прыносілі спакой у маё жыццё і ў маю сям'ю. Дай мне сілы трымацца Тваёй слаўнай прысутнасці, бо Ты — гарантыя маёй перамогі і добрага кіравання маімі фінансамі. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы