Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 133 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 133

1 Сьпеў узыходжаньня. Давіда. О, як гэта добра і цудоўна, калі браты ў згодзе жывуць!

2 Гэта быццам найлепшы алей на галаве, які сьцякае на бараду, на бараду Аарона, які сьцякае на край шаты ягонай,

3 нібы раса Гермону, якая зыходзіць на горы Сыёнскія, бо там ГОСПАД зьяўляе дабраслаўленьне і жыцьцё на вякі.

Сачыце за намі:



Аб'явы