Біблейскія вершы

Аб'явы


Падкатэгорыя

124 Вершы з Бібліі пра выпрабаванні і цяжкасці

Бог — мая надзея, таму я не перастану верыць. Ён аберагае мяне, таму я не буду баяцца ніякага зла. Той, хто захоўвае маю душу, не дрэмле і не дазволіць маёй назе спатыкнуцца аб камень. Яго любоў будзе трымаць мяне моцна.

Нягледзячы на цяжкасці, напісана: «Імя Госпада — моцная вежа; праведнік бяжыць да яе і ў бяспецы» (Прытчы 18:10). Таму я буду ўпэўнены, буду больш вывучаць Яго слова і разважаць пра Яго вялікія справы.

Я не дазволю свайму сэрцу знясіліцца ад учынкаў бязбожных, а буду паўтараць словы з Яго вуснаў, і мая душа ажыве. Бог добры, Яго міласэрнасць аднаўляецца кожную раніцу, і кожны дзень Ён паказвае мне сваю любоў. Людзі могуць падвесці, але Ісус выконвае свае абяцанні.

Ён загаіць раны, перавяжа пашкоджанні, здыме боль і выцерці кожную слязу. Словы, якія раней засмучалі мой дух, застануцца ў мінулым, а тое, што на імгненне збіла мяне з панталыку, я ўжо пераадолеў з сілай Яго моцы.

Я слаўлю Бога, крыніцу вечнага жыцця, і мой дух суцяшаецца Яго Пісаннем. У кнізе Ісаі 43:19 напісана: «Вось, Я творю новае; цяпер яно з’явіцца, ці не ведаеце вы гэтага? Я пракладу дарогу ў пустыні і рэкі ў стэпе». Тое, што раней раніла маю істоту, больш не будзе такім; ганьба, якую я цярпеў, была знятая.

Бог падрыхтаваў для мяне вялікія рэчы, бо я пакланяўся Яму. Выпрабаванне пройдзе, працэс скончыцца, і я радуюся таму, што наперадзе. Мой дух падбадзёрваецца лёгкім подыхам Святога Духа, як раса ранішняя, якая патрэбна раслінам, як дождж, які асвяжае зямлю.


РЫМЛЯНАЎ 5:3-5

І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць,

а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею,

а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.

НАВУМА 1:7

Добры ГОСПАД, апора ў дзень трывогі, і Ён ведае тых, якія маюць надзею ў Ім,

2 КАРЫНФЯНАЎ 1:3-4

Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня,

Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!

ПСАЛТЫР 34:19

ГОСПАД блізкі да тых, у каго сэрца скрышанае, і збаўляе тых, у каго дух разьбіты.

ПСАЛТЫР 46:1-2

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.

Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.

«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»

ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях)

Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.

ПІЛІПЯНАЎ 4:6-7

Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,

і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

1 ПЯТРА 5:10

А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.

ПСАЛТЫР 119:50

Гэта пацяшэньне маё ў нядолі маёй, бо слова Тваё ажыўляе мяне.

МАЦЬВЕЯ 11:28-30

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.

Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.

сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?»

Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».

2 ЦІМАФЕЯ 3:12

Дый усе, якія хочуць жыць пабожна ў Хрысьце Ісусе, перасьледаваны будуць.

ЯНА 14:27

Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.

РЫМЛЯНАЎ 8:18

Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу [нічога] ня вартыя [ў параўнаньні] з той славаю, што мае адкрыцца ў нас.

ВЫСЛОЎІ 18:10

Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.

ЯНА 16:33

Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».

ЯКАВА 1:2-4

Вялікай радасьцю лічыце, браты мае, калі трапляеце ў розныя спакусы,

бо гнеў чалавека ня чыніць праведнасьці Божае.

Дзеля гэтага, адкінуўшы ўсякі бруд і празьмернасьць ліхоты, у ціхасьці прыйміце насаджанае слова, якое можа збавіць душы вашыя.

Будзьце ж выканаўцамі слова, а не слухачамі толькі, якія ўводзяць у зман саміх сябе.

Бо хто слухае слова і не выконвае, той падобны да чалавека, які разглядае аблічча сваё, [якое мае ад] нараджэньня, у люстэрку;

бо ён паглядзеў на сябе, і адыйшоў, і адразу забыўся, які ён.

А хто прыхіляецца да дасканалага закону свабоды і трывае [ў ім], той, стаўшыся не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, шчасьлівы будзе ў дзейнасьці сваёй.

Калі хто сярод вас думае, што ён пабожны, і не цугляе язык свой, але падманвае сэрца сваё, у таго пабожнасьць марная.

Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету.

ведаючы, што выпрабаваньне вашае веры робіць цярплівасьць.

А цярплівасьць няхай мае дасканалае дзеяньне, каб вы былі дасканалымі і суцэльнымі, без аніякага недахопу.

ПСАЛТЫР 16:7-8

Буду дабраслаўляць ГОСПАДА, Які радзіць мне, і ўначы ўшчуваюць мяне ныркі мае.

Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся.

1 КАРЫНФЯНАЎ 10:13

Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.

ПСАЛТЫР 27:1

Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?

ПСАЛТЫР 42:11

Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»

ПСАЛТЫР 42:5

Успамінаючы гэта, я душу маю выліваю, бо хадзіў я ў грамадзе шматлюднай, вядучы яе ў Дом Божы з голасам радасьці і падзякі мноства сьвяточнага.

ПСАЛТЫР 55:22

гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.

ІСАІ 40:31

а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

ГАБРЭЯЎ 12:1-2

Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас аблытвае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі,

Бо тыя каралі, як самі думалі, на некалькі дзён; а Ён — на карысьць [нашую], каб нам удзельнічаць у сьвятасьці Яго.

Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.

Дзеля гэтага выпрастуйце рукі, што апусьціліся, і калені, што самлелі,

і сьцежкі простыя рабіце нагамі вашымі, каб кульгавае нікуды ня збочыла, а лепш было аздароўленае.

Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,

гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія;

каб не было якога распусьніка ці паганага, як Эзаў, які за адну ежу аддаў першаро­дзтва сваё.

Бо ведаеце, што і пасьля ён, хочучы ўспадкаеміць дабраслаўленьне, быў адкінуты, бо не знайшоў месца навяртаньня, хоць і шукаў яго са сьлязьмі.

Бо не падыйшлі вы да гары, да якой [можна] дакрануцца і якая палае агнём, ані да віхуры, і цемры, і буры,

ані да гуку трубы і голасу словаў, пра якія тыя, што чулі, прасілі, каб да іх не было больш слова,

углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.

ІСАІ 43:2

Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пой­дзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.

1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:16-18

Заўсёды радуйцеся.

Несупынна маліцеся.

За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.

ВЫСЛОЎІ 3:5-6

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.

Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.

1 ПЯТРА 5:7

Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

МАЦЬВЕЯ 28:20

навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.

ПСАЛТЫР 121:2-3

Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.

Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе.

ЛУКАША 1:37

Бо ў Бога ніводнае слова ня будзе бяз сілы».

РЫМЛЯНАЎ 12:12

[маючы] надзею, радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — няспыннымі;

ПСАЛТЫР 37:5

Аддай ГОСПАДУ шлях твой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,

ПСАЛТЫР 119:71

Добра мне, што я быў упакораны, каб навучыўся пастановам Тваім.

ЯНА 14:1

Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і верце ў Мяне.

2 КАРЫНФЯНАЎ 4:16-18

Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца.

Бо гэты караценькі лёгкі прыгнёт наш робіць яшчэ большай і большай вагу славы вечнае для нас,

якія глядзім не на бачнае, але на нябачнае, бо бачнае — часовае, а нябачнае — вечнае.

МАЦЬВЕЯ 11:28

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.

ПСАЛТЫР 4:8

Ты даў у сэрцы маім большую радасьць, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. (Сэлях)

ГАЛЯТАЎ 6:9

А робячы дабро, ня будзем журыцца, бо ў свой час будзем жаць, калі не саслабеем.

ГАБРЭЯЎ 10:23

Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў,

ЕРАМІІ 29:12

Вы будзеце клікаць Мяне, і пойдзеце, і будзеце маліцца да Мяне, і Я выслухаю вас.

ПСАЛТЫР 64:1

Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

ПСАЛТЫР 30:5

Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!

1 ПЯТРА 4:12-13

Улюбёныя! Не зьдзіўляйцеся вогненнаму [выпрабаваньню], якое стаецца дзеля спакушэньня вас, нібы нешта дзіўнае здарылася.

Але, як супольнікі ў пакутах Хрыстовых, радуйцеся, каб і ў адкрыцьці славы Ягонай радавацца і весяліцца.

ЯНА 15:7

Калі застанецеся ў-ва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, то што хочаце, прасіце, і станецца вам.

ПСАЛТЫР 33:18

Вось, вока ГОСПАДА над тымі, якія баяцца Яго, якія спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную,

ПСАЛТЫР 138:7

Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.

РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

1 ЯНА 4:4

Дзеткі! Вы — ад Бога, і вы перамаглі іх, бо Той, Які ў вас, большы за таго, які ў сьвеце.

ПСАЛТЫР 121:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.

Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.

МАЦЬВЕЯ 5:10-12

Шчасьлівыя тыя, каго перасьледуюць за праведнасьць, бо іх ёсьць Валадарства Нябеснае.

Шчасьлівыя вы, калі дзеля Мяне будуць зьневажаць вас, і перасьледаваць, і казаць усякае злое слова хлусьліва.

Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая нагарода вашая ў небе; бо так перасьледавалі прарокаў, якія былі раней за вас.

ПСАЛТЫР 119:143

Прыгнёт і гора знайшлі мяне; прыказаньні Твае — пацеха мая.

2 КАРЫНФЯНАЎ 12:9

І [Госпад] сказаў мне: «Хо­піць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.

РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

ПІЛІПЯНАЎ 1:29

бо вам дадзена дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але і цярпець дзеля Яго,

ПСАЛТЫР 107:28-30

І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.

Ён перамяніў буру ў цішу, і суцішыліся хвалі.

і сабраў з земляў з усходу і з захаду, з поўначы і ад мора.

І ўзрадаваліся яны, што [ўсё] сьціхла, і Ён іх прывёў да жаданай прыстані.

1 ПЯТРА 1:6-7

З гэтага радуйцеся, крыху цяпер, калі трэба, ад розных спакусаў пасмуткаваўшы,

каб выпрабаваньне веры вашае, якая шмат каштоўнейшая за золата, што гіне, хоць і агнём выпрабоўваецца, было знойдзена на хвалу, і пашану, і славу ў адкрыцьці Ісуса Хрыста,

ІСАІ 61:3

разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.

ВЫСЛОЎІ 17:17

Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.

МАЦЬВЕЯ 6:34

Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць [кожнаму] дню свайго ліха.

ПСАЛТЫР 23:4

Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.

ГАБРЭЯЎ 4:16

Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.

ІСАІ 26:3-4

Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.

Спадзявайцеся на ГОСПАДА заўсёды; бо ГОСПАД, ГОСПАД — скала вечная.

ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера,

ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

2 ЦІМАФЕЯ 1:7

бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.

РЫМЛЯНАЎ 10:13

Бо кожны, хто прызаве імя Госпада, будзе збаўлены.

ПСАЛТЫР 40:1-3

Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

Я дабравесьціў пра праведнасьць у царкве вялікай; вось жа, вуснаў сваіх я ня стрымліваў, Ты ведаеш [гэта], ГОСПАДЗЕ.

Праведнасьць Тваю я не хаваў у сэрцы маім, пра вернасьць Тваю і выратаваньне Тваё я казаў, міласэрнасьці Тваёй і праўды Тваёй перад царквой вялікай ня ўтоіваў.

ГОСПАДЗЕ, ня стрымлівай літасьці Тваёй адносна мяне; міласэрнасьць Твая і праўда Твая няхай заўсёды захоўваюць мяне,

бо агарнулі мяне ліхоцьці бяз ліку, дагналі мяне правіны мае, ажно не магу я іх палічыць, іх больш, чым валасоў на галаве маёй, і сэрца маё пакінула мяне.

Мей ласку, ГОСПАДЗЕ, вызваліць мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне!

Няхай асаромяцца і будуць у ганьбе ўсе, што шукаюць душы маёй, каб зьнішчыць яе; няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё.

Няхай аслупянеюць у сораме сваім тыя, якія кажуць мне: «Ага, ага!»

Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: «Будзь узьвялічаны, ГОСПАДЗЕ!»

Хоць я бедны і прыгнечаны, Госпад мой клапоціцца пра мяне. Ты — успамога мая і ратунак мой! Не затрымлівайся, Божа мой!

Спадзеючыся, спадзяваўся я на ГОСПАДА, і Ён схіліўся да мяне, і пачуў лямант мой.

І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.

1 КАРЫНФЯНАЎ 15:57

Падзяка ж Богу, Які даў нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста!

ПСАЛТЫР 18:6

путы пякельныя агарнулі мяне, і пасткі сьмерці схапілі мяне.

ПІЛІПЯНАЎ 4:13

Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

РЫМЛЯНАЎ 8:31

Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?

ПСАЛТЫР 56:3-4

Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае ўвесь дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы!

У дзень, калі я баюся, я спадзяюся на Цябе.

ІСАІ 43:1

І цяпер гэтак кажа ГОСПАД, Які стварыў цябе, Якуб, і зьляпіў цябе, Ізраіль: «Ня бойся, бо Я адкупіў цябе і паклікаў імя тваё, ты — Мой.

ПСАЛТЫР 37:39-40

Выратаваньне праведнікаў — ад ГОСПАДА, Ён — апора іхняя ў час трывогі.

Насалоджвайся ў ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго.

ГОСПАД дапаможа ім і вызваліць іх; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў і збавіць іх, бо яны ў Ім маюць надзею.

МАЦЬВЕЯ 14:27

Ісус жа адразу загаварыў з імі, кажучы: «Будзьце пэўныя, гэта Я; ня бойцеся».

ПСАЛТЫР 119:105

Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.

2 КАРЫНФЯНАЎ 4:7-9

А скарб гэты мы маем у гліняных начыньнях, каб празьмернасьць моцы была ад Бога, а ня з нас.

Мы ў-ва ўсім уцісканыя, але ня сьціснутыя; мы зьбянтэжаныя, але не губляем надзеі;

мы перасьледаваныя, але не пакінутыя; мы паваленыя, але ня гінем.

ЯКАВА 4:7

Дык падпарадкуйцеся Богу; супраціўцеся д’яблу, і ўцячэ ад вас.

ПСАЛТЫР 119:165

Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца.

МАЦЬВЕЯ 10:29-31

Ці ж ня два вераб’і продаюцца за асар? І ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага.

Філіп і Барталамей, Тамаш і Мацьвей мытнік, Якуб Алфеяў і Леўвей, якога звалі Тадэвушам,

А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны.

Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб’ёў.

РЫМЛЯНАЎ 4:20-21

у абяцаньні Божым не сумняваўся недаверствам, але ўмацаваўся вераю, аддаўшы славу Богу

і маючы пэўнасьць, што Ён магутны зрабіць тое, што абяцаў.

ГАБРЭЯЎ 12:11

Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.

ПСАЛТЫР 126:5

Той, хто ў сьлёзах сеяў, жаць будзе са сьпяваньнем.

ІСАІ 40:29-31

Ён дае змучанаму сілу, а зьнямогламу павялічвае моц.

Голас таго, хто кліча: «У пустыні рыхтуйце шлях ГОСПАДУ, прастуйце ў стэпе сьцежкі Богу нашаму.

Юнакі слабнуць і стамляюцца, і хлопцы спатыкаюцца і падаюць,

а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

2 КАРЫНФЯНАЎ 1:8-9

Бо мы ня хочам, каб вы, браты, ня ведалі пра наш прыгнёт, які стаўся нам у Азіі, бо бязьмерна цяжка было нам і па-над сілу, так што мы згубілі надзею застацца жывымі.

Але мы мелі самі ў сабе прысуд сьмяротны, каб спадзявацца не на саміх сябе, але на Бога, Які ўваскрашае мёртвых,

ПСАЛТЫР 118:5-6

У муках клікаў я ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, Госпад [вывеў мяне] на вольны прастор.

ГОСПАД са мною, я не баюся. Што зробіць мне чалавек?

ВЫСЛОЎІ 24:10

Калі ты слабы ў дзень бедства, дык малая сіла твая.

1 ЯНА 5:14

І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас.

РЫМЛЯНАЎ 8:26-27

Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі.

А Той, Які дасьледуе сэрцы, ведае, што за думка ў Духа, Які паводле [волі] Бога заступаецца за сьвятых.

2 КАРЫНФЯНАЎ 5:7

Бо мы ходзім вераю, а ня бачаньнем.

ЯКАВА 1:12

Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.

1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 1:3

несупынна памятаючы пра вашыя ўчынкі веры, і працу любові, і непахіснасьць надзеі на Госпада нашага Ісуса Хрыста перад Богам і Айцом нашым,

МАЦЬВЕЯ 7:7

Прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам.

ГАБРЭЯЎ 13:5

Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,

РЫМЛЯНАЎ 5:1-2

Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,

Бо калі, будучы ворагамі, мы пагадзіліся з Богам праз сьмерць Сына Яго, шмат больш, пагадзіўшыся, будзем збаўленыя праз жыцьцё Ягонае.

І ня толькі [гэтае], але таксама хвалімся Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі цяпер прымірэньне.

Дзеля гэтага, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх — сьмерць, і гэтак сьмерць перайшла на ўсіх людзей, бо ў ім усе зграшылі.

Бо да Закону грэх быў у сьвеце; але грэх ня лічыцца, калі няма закону.

Аднак сьмерць валадарыла ад Адама да Майсея і над тымі, якія не зграшылі на падабенства праступку Адама, які ёсьць вобраз Таго, Які мае быць.

Але дар [ласкі] ня гэткі, як грэх. Бо калі праз грэх аднаго памерлі многія, шмат большая ласка Божая, і дар ласкі праз аднаго Чалавека, Ісуса Хрыста, памножыцца для многіх.

I дар не такі, як тое, што праз аднаго, які зграшыў; бо суд праз таго аднаго — на асуджэньне, а дар [ласкі] — на апраўданьне ад многіх грахоў.

Бо калі праз грэх аднаго сьмерць валадарыла праз аднаго, шмат больш тыя, якія атрымалі багацьце ласкі і дар праведнасьці, будуць валадарыць у жыцьці праз аднаго Ісуса Хрыста.

Таму, як праз грэх аднаго ўсім людзям асуджэньне, гэтак праз праведнасьць аднаго ўсім людзям апраўданьне на жыцьцё.

Бо як праз непаслухмянасьць аднаго чалавека многія зрабіліся грэшнымі, так і праз паслухмянасьць аднаго многія зробяцца праведнымі.

праз Якога таксама маем вераю доступ да тае ласкі, у якой стаім і хвалімся надзеяй славы Божай.

ПСАЛТЫР 94:19

Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.

ПСАЛТЫР 66:10-12

Бо Ты выспрабаваў нас, Божа! Ачысьціў нас, як ачышчаецца срэбра.

Ты ўвёў нас у пастку, сьціснуў цяжкімі путамі сьцёгны нашыя.

Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор.

ІСАІ 61:1

Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,

1 ПЯТРА 3:14

Але калі вы і пацярпелі за праведнасьць, вы шчасьлівыя. А страху іхняга не палохайцеся і не трывожцеся.

ПСАЛТЫР 91:1-2

Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,

не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.

Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.

На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.

Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.

«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.

Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.

Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».

кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».

ЭКЛЕЗІЯСТА 3:1

Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам;

ПІЛІПЯНАЎ 3:10

каб пазнаць Яго, і сілу ўваскрасеньня Яго, і супольнасьць пакутаў Яго, прыпадабняючыся сьмерці Яго,

ВЫСЛОЎІ 16:3

Ускладзі на ГОСПАДА ўсе справы свае, і ўсе намеры твае зьдзейсьняцца.

ПСАЛТЫР 22:24

Вы, якія баіцёся ГОСПАДА, хвалеце Яго! Усё насеньне Якуба, ушаноўвайце Яго, і бойся Яго, усё насеньне Ізраіля!

ПСАЛТЫР 31:24

Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з лішкам.

ГАБРЭЯЎ 6:19

якую маем, як якар душы, пэўны і трывалы, які ўваходзіць ва ўнутранае за заслону,

РЫМЛЯНАЎ 12:19

Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад».

ПСАЛТЫР 119:28

Сьлёзы ліе душа мая ад смутку, узьнімі мяне паводле слова Твайго!

2 ЦІМАФЕЯ 4:17-18

Госпад жа стаў перада мною і ўмацаваў мяне, каб пропаведзь праз мяне была выкананая і каб пачулі [яе] ўсе пагане; і я быў выбаўлены з ільвінае пашчы.

І выбавіць мяне Госпад ад усякага злога дзеяньня, і збавіць для Свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на вякі вякоў. Амэн.

МАЦЬВЕЯ 5:4

Шчасьлівыя тыя, што плачуць, бо яны будуць суцешаныя.

2 КАРЫНФЯНАЎ 1:5

Бо як памнажаюцца ў нас пакуты Хрыстовыя, гэтак праз Хрыста памнажаецца і пацяшэньне нашае.

ІСАІ 26:20-21

Ідзі, народзе мой, увайдзі ў пакоі свае, зачыні дзьверы свае за сабою! Схавайся на малую хвілінку, пакуль праміне гнеў Ягоны.

Бо вось, ГОСПАД выходзіць з месца Свайго, каб наведаць беззаконьне жыхароў зямлі, [кожнага] з іх. І зямля адкрые кроў, [пралітую] на ёй, і не схавае больш забітых сваіх.

ПСАЛТЫР 119:114

Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся.

ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

ІСУСА 1:5

Ніхто ня зможа супрацівіцца табе ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і як Я быў з Майсеем, так буду з табою. Не пакіну цябе і не адступлю ад цябе.

РЫМЛЯНАЎ 8:37

Але ў-ва ўсім гэтым мы перамагаем праз Таго, Які палюбіў нас.

ПСАЛТЫР 91:1-4

Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,

не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.

Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.

На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.

Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.

«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.

Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.

Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».

кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».

Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай.

Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.

ЕРАМІІ 16:19

«ГОСПАДЗЕ, сіла мая і цьвярдыня мая, і прыстанішча маё ў дзень трывогі! Да Цябе прыйдуць народы ад канцоў зямлі і скажуць: “Толькі хлусню і марнасьць атрымалі ў спадчыну бацькі нашыя, і няма ад іх карысьці”.

ВЫХАД 15:2

Сіла мая і песьня — ГОСПАД, і Ён стаўся для мяне збаўленьнем. Ён — Бог мой, і я ўслаўляю Яго, [Ён —] Бог бацькі майго, і я вывышаю Яго.

ПСАЛТЫР 28:7

ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.

ПСАЛТЫР 31:2

У Табе, ГОСПАДЗЕ, я маю надзею, ня дай мне асароміцца на вякі, у праведнасьці Тваёй выратуй Ты мяне!

ПСАЛТЫР 46:1

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.

ПСАЛТЫР 144:2

Міласэрнасьць для мяне і замчышча маё, умацаваны замак мой і Збаўца для мяне, шчыт мой, Той, у Якім маю надзею, Ён народ мой падпарадкоўвае мне!

Малітва да Бога

Дзякуй Табе, мой любімы Ойча, за Тваю міласэрнасць да мяне, за тое, што захоўваеш мяне ў абдымках сваёй любові і дапамагаеш у самыя цяжкія хвіліны. Я ўдзячны Табе, бо Твая моцная рука падтрымлівае мяне і не дае ўпасці. Як жа мне не славіць Цябе, Божа жыцця майго! Прыходжу да Цябе праз Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб аддаць Табе сваё сэрца і душу, бо часам я адчуваю сябе так далёка ад Цябе, мае сілы знікаюць, а настрой падае. Але Ты — Бог жыцця і супакою. Таму прашу Цябе, аднаві праведнага духа ўва мне, напоўні маё цела бадзёрасцю, а сэрца — мужнасцю, каб перамагчы ў гэтай барацьбе. Абвяшчаю сёння, што Бог — мой шчыт і мой Гасподзь, Ты — мая скала, мой абаронца, мой вызваліцель, Ты — мая сіла і мой шчыт, маё магутнае збаўленне, мая высокая прыстань, і таму я не буду зрынуты і не пахіснуся са скалы, якой ёсць Хрыстос. Тваё слова кажа: «Міласэрнасць мая і замак мой, цвярдыня мая і вызваліцель мой, шчыт мой, на якога я спадзяюся; Той, хто падпарадкоўвае мой народ мне». Няхай нават стрэс на працы і дома спрабуе здушыць мяне, я ўсё роўна буду славіць Цябе, Госпадзе, і буду спадзявацца на Цябе, бо Ты прыйдзеш мне на дапамогу. Вызвалі маё сэрца ад горычы, ад нянавісці, ад бруду і заганы. Ачысці мяне, Госпадзе, вазьмі пад свой кантроль мае эмоцыі, думкі і кожную сферу майго жыцця, даруй мне сваю радасць і свой супакой. У імя Ісуса. Амін.