Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 64 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 64

1 Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

2 Пачуй, Божа, голас мой у смутку маім! Ад страху [перад] ворагам захавай жыцьцё маё!

3 Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае,

4 якія навастрылі як меч язык свой, нацягнулі [лук са] стрэламі сваімі — горкімі словамі,

5 каб страляць з засады ў беззаганнага; зьнянацку страляюць яны ў яго і не баяцца.

6 Яны ўмацоўваюць сябе ў справах ліхіх; змаўляюцца пастку [наставіць] таемна; яны кажуць: «Хто гэта ўбачыць?»

7 Яны шукаюць беззаконьня, мы гінем праз задумы беззаконныя! Бо нутро чалавека і сэр­ца — глыбокія [воды].

8 І стрэліць Бог у іх стралою, зьнянацку атрымалі яны ўдар,

9 і яны спатыкнуліся праз язык свой; і ўцякаюць усе, хто іх убачыў.

10 І будуць баяцца ўсе людзі, і будуць апавядаць пра справы Божыя, і будуць разважаць пра тое, што Ён учыніў.

11 Узрадуецца праведнік у ГОСПАДЗЕ і будзе мець надзею ў Ім, і будуць хваліць Яго ўсе шчырыя сэрцам.

Сачыце за намі:



Аб'явы