Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 30 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 30

1 Псальм. Сьпеў пры пасьвячэньні дома Давіда.

2 Вывышаю Цябе, ГОСПАДЗЕ, бо Ты выцягнуў мяне і ня даў ворагам маім радавацца нада мною.

3 ГОСПАДЗЕ, Божа мой! Я галасіў да Цябе, і Ты вылячыў мяне.

4 ГОСПАДЗЕ, Ты вывеў душу маю з пекла, Ты даў мне жыць, каб ня быў я сярод тых, што зыйшлі ў магілу.

5 Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!

6 Бо на імгненьне гнеў Ягоны, на [ўсё] жыцьцё ўпадабаньне Ягонае; увечары можа быць плач, а раніцаю — радасьць.

7 А я сказаў у дабрадзенстве сваім: «Не пахіснуся на вякі!»

8 ГОСПАДЗЕ, праз ласку Тваю Ты паставіў горы мае непарушна; але Ты схаваў аблічча Тваё, і я спалохаўся.

9 Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клікаў, і Госпада майго я маліў:

10 «Які прыбытак з крыві маёй, з таго, што я зыйду ў парахненьне? Ці пыл будзе славіць Цябе? Ці будзе апавядаць праўду Тваю?»

11 Пачуй, ГОСПАДЗЕ, і зьлітуйся нада мною! ГОСПАДЗЕ, будзь дапамогай маёй!

12 Ты перамяніў лямант мой у танец, Ты скінуў з мяне зрэбніцу і падперазаў мяне радасьцю.

13 Дзеля гэтага будзе выслаўляць Цябе слава [мая] і ня будзе маўчаць. ГОСПАДЗЕ, Божа мой, на вякі я буду славіць Цябе!

Сачыце за намі:



Аб'явы