ПСАЛТЫР 23 - Біблія (пераклад А.Бокуна)Пс 23 1 Псальм Давіда. ГОСПАД ёсьць Пастыр мой, ні ў чым ня буду мець нястачы! 2 На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне, да водаў спакойных накіроўвае мяне. 3 Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго. 4 Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне. 5 Ты накрываеш перад абліччам маім стол насуперак тым, якія ўціскаюць мяне; галаву маю Ты памазаў алеем, і келіх мой да верху наліты. 6 Толькі добрасьць і міласэрнасьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў Доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні. |