Біблейскія вершы

Аб'явы


Падкатэгорыя

107 Вершы з Бібліі пра грошы

Часам, і я, як і многія, паддаюся ўплыву матэрыяльнага, забываючыся, што сапраўдная вечнасць — гэта духоўнасць. Бывае, нават думаю, што буду шчаслівейшым ці больш значным, калі буду мець больш рэчаў ці раскошы, і імкнуся да гэтага замест таго, каб умацоўваць свае адносіны з Богам. А Ён жа бачыць нас зусім інакш.

Для Бога сапраўднае багацце, якое нам патрэбна, — гэта духоўнае. Ён найбольш шануе пакорнае сэрца, якое шукае Яго і імкнецца жыць паводле Ягоных запаведзяў.

Бог павінен займаць трон нашага сэрца адзіна і выключна. Калі мы дазваляем камусьці ці чамусьці іншаму заняць гэтае месца, мы грашым, служым ідалу. Біблія вучыць нас, што нельга служыць двум гаспадарам, таму я хачу падбадзёрыць цябе: выбірай заўсёды Бога. З Ім ты нічога не страціш, а толькі знойдзеш.


1 ЦІМАФЕЯ 6:10

Бо корань усякага зла ёсьць срэбралюбства, жадаючы якога, некаторыя адступіліся ад веры і самі сябе аддалі на многія мукі.

МАЦЬВЕЯ 6:24

Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.

ГАБРЭЯЎ 13:5

Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,

БЫЦЦЁ 13:2

І быў Абрам вельмі багаты статкамі, срэбрам і золатам.

2 КАРЫНФЯНАЎ 9:7

Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.

ВЫСЛОЎІ 23:4

Не намагайся мець багацьце, пакінь разважаньні свае.

1 ЦІМАФЕЯ 6:9

Тыя ж, якія хочуць багацець, трапляюць у спакусу, і ў пастку, і ў многія бяздумныя і шкадлівыя пажаданьні, якія топяць людзей у зьнішчэньні і загубе.

БЫЦЦЁ 17:12-13

У восьмы дзень ад нараджэньня няхай будзе абрэзаны ў вас кожны мужчынскага роду ў пакаленьнях вашых, народжаны ў доме або куплены за грошы ў кожнага чужынца, які ня ёсьць з насеньня твайго.

Мае быць абрэзаны і народжаны ў доме тваім, і куплены за срэбра тваё; і будзе запавет Мой на целе вашым як запавет вечны.

ЭКЛЕЗІЯСТА 5:10

Памнажаюцца даброцьці, памнажаюцца і тыя, што іх зьядаюць; і што за карысьць уласьніку з гэтага, хіба, гледзячы, глядзець вачыма сваімі?

ВЫСЛОЎІ 15:16

Лепш малое ў страху перад ГОСПАДАМ, чым вялікія скарбы, а з імі трывога.

БЫЦЦЁ 23:16

I паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў.

ВЫСЛОЎІ 22:7

Багаты пануе над бедным, і чалавек, які ўзяў пазыку, — слуга паверніка.

ВЫСЛОЎІ 13:11

Багацьце, [здабытае] марным чынам, змалее, а хто зьбі­рае яго рукою сваёю, — памнажае яго.

ДЗЕІ 8:20

Пётар жа сказаў яму: «Няхай срэбра тваё будзе з табой на загубу, бо дар Божы ты думаў за грошы здабыць.

4 ЦАРСТВАЎ 12:10

І ўзяў сьвятар Егаяда скрыню, і зрабіў адтуліну зьверху яе, і паставіў яе побач з ахвярнікам з правага боку каля ўваходаў у Дом ГОСПАДА. І сьвятары, што вартавалі парогі, складалі ў яе ўсё срэбра, якое прыносілі ў Дом ГОСПАДА.

БЫЦЦЁ 42:25

I загадаў Язэп, каб напоўнілі мяхі іхнія збожжам, і вярнулі срэбра іхняе кожнаму ў мех ягоны, і далі ім ежу на дарогу. I зрабілі ім гэтак.

БЫЦЦЁ 41:57

I з усёй зямлі прыходзілі ў Эгіпет купляць у Язэпа, бо павялічваўся голад па ўсёй зямлі.

БЫЦЦЁ 43:12

I срэбра падвойна вазьміце ў рукі вашыя. І срэбра, якое назад [паложана] ў адтуліны мяхоў вашых, вярніце рукамі сваімі; можа, гэта памылка.

ВЫСЛОЎІ 11:4

Не дапаможа багацьце ў дзень гневу, а праведнасьць ратуе ад сьмерці.

ВЫСЛОЎІ 10:2

Не прыносяць карысьці скарбы бязбожныя, а праведнасьць ратуе ад сьмерці.

ВЫХАД 12:35-36

I сыны Ізраіля зрабілі паводле слова Майсея, і пазычылі ў Эгіпцянаў начыньне срэбнае і начыньне залатое, і адзеньне.

I ГОСПАД даў ласку народу ў вачах Эгіпцянаў, і яны пазычалі ім; і абрабавалі яны Эгіпет.

ВЫХАД 22:25

Калі пазычыш грошы [чалавеку] з народу Майго, беднаму, які ў цябе, ня будзеш для яго як ліхвяр, не накладай на яго адсоткаў.

ЛЯВІТ 19:13

Не прыгнятай бліжняга твайго і ня крыўдзі яго. І няхай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.

ЛЯВІТ 25:36-37

Не бяры ад яго ані адсоткаў, ані ліхвы. Бойся Бога твайго, каб брат твой мог жыць у цябе.

Не давай яму грошы твае на адсоткі і не вымагай ад яго ліхвы за ежу тваю.

ДРУГІ ЗАКОН 15:6

Бо ГОСПАД, Бог твой, бу­дзе дабраслаўляць цябе, як абяцаў табе. І ты будзеш пазы­чаць шматлікім народам, а сам ня будзеш браць пазыкі; будзеш панаваць над шматлікімі народамі, а над табою [ніхто] ня бу­дзе панаваць.

ДРУГІ ЗАКОН 15:10

Даючы, дай яму, і няхай не сумуе сэрца тваё, што даеш, бо за гэта будзе дабраслаўляць цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай справе і ў кожнай працы, і ў кожным дзеяньні рук тваіх.

ДРУГІ ЗАКОН 23:19-20

Не занясеш у Дом ГОСПАДА, Бога твайго, заробку распусьніцы і грошы сабакі, як шлюбаваныя, бо ГОСПАД, Бог твой, брыдзіцца адным і другім.

Той, хто мае струшчаныя яечкі або адрэзаны чэляс, ня ўвойдзе ў царкву ГОСПАДА.

Не вымагай ад брата свайго адсоткаў са срэбра, ці з харчаваньня, ці з кожнай рэчы, якую пазычыш.

ДРУГІ ЗАКОН 24:14-15

Не прыгнятай найміта, беднага і ўбогага, з братоў тваіх ці прыхадняў тваіх, якія ў зямлі тваёй і ў брамах тваіх.

У той самы дзень аддай яму плату [за працу] ягоную, і няхай ня зойдзе над ёй сонца, бо ён — бедны, і з гэтага жыве душа ягоная, каб ня клікаў ён супраць цябе ГОСПАДА і не было на табе грэху.

ДРУГІ ЗАКОН 28:12-13

Адкрые табе ГОСПАД шчодрыя скарбы нябесныя, каб даць у свой час дождж зямлі тваёй і дабраславіць ўсе працы рук тваіх. І ты будзеш пазычаць шматлікім народам, а сам ня будзеш браць пазыкі.

І зробіць цябе ГОСПАД галавою, а не хвастом, і будзеш ты толькі на версе, і ня будзеш у нізе, калі будзеш слухаць прыказаньні ГОСПАДА, Бога твайго, якія сёньня я загадваю табе, каб ты захоўваў і выконваў іх.

ДРУГІ ЗАКОН 28:47-48

За тое, што ты не служыў ГОСПАДУ, Богу твайму, з радасьцю і добрасьцю сэрца твайго, [маючы] мноства ўсяго,

будзеш служыць ворагам тваім, якіх ГОСПАД спашле на цябе, у голадзе і смазе, у голасьці і нястачы ўсяго, і яны павесяць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль ня вынішчаць цябе.

1 ЦАРСТВАЎ 2:7

ГОСПАД робіць бедным і багатым, паніжае і ўзвышае.

4 ЦАРСТВАЎ 12:4

Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў яшчэ ахвяры і кадзіў на ўзгорках.

1 ЛЕТАПІСАЎ 29:14

Бо хто я і хто народ мой, што мы маем сілу так ахвотна прыносіць дары? Бо ўсё гэта — ад Цябе, і з рукі Тваёй мы [атрымалі і] аддалі Табе.

НЭЭМІІ 5:4-5

І былі тыя, якія казалі: «Мы бяром у пазыку на падаткі валадару, [даўшы ў заклад] палі нашыя і вінаграднікі нашыя.

І цяпер, целы нашыя такія, як целы братоў нашых, і сыны нашыя такія, як сыны іхнія; а вось, мы мусім аддаваць у няволю сыноў сваіх і дачок сваіх, і некаторыя з дачок нашых зьняволеныя; і мы ня маем сілы ў руках нашых, бо палі нашыя і вінаграднікі нашыя — у іншых [людзей]».

ЁВА 22:24-25

калі ацэніш золата як парахно, а [золата] Афіру — як камень з ручая,

тады Усемагутны будзе золатам тваім і бліскучым срэбрам для цябе.

ПСАЛТЫР 37:16

Малое ў праведніка лепшае за багацьце шматлікіх бязбожнікаў.

ПСАЛТЫР 49:6-7

Навошта мне баяцца ў дні няшчасьця, калі атачыла мяне беззаконьне тых, якія нападаюць на мяне,

якія спадзяюцца на сілу сваю і мноствам багацьця свайго хваляцца?

ПСАЛТЫР 49:10

каб ён жыў заўсёды і ня ўбачыў парахненьня.

ПСАЛТЫР 52:7

Дзеля гэтага Бог скрышыць цябе назаўсёды, схопіць цябе, і вырве цябе з намёту, і выкараніць цябе з зямлі жывых. (Сэлях)

ПСАЛТЫР 62:10

Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!

ПСАЛТЫР 112:3

Маёмасьць і багацьце ў доме ягоным, і праведнасьць ягоная будзе трываць вечна.

ВЫСЛОЎІ 10:4

Лянівая рука робіць бедным, а рука працавітая ўзбагачае.

ВЫСЛОЎІ 10:22

Дабраславенства ад ГОСПАДА, яно ўзбагачае, і смутку з сабою не прыносіць.

ВЫСЛОЎІ 11:24-25

Адзін сыпе [шчодра], і дадаецца яму, а другі лішне ашчадны, і бяднее.

Дабрадзейная душа будзе насычана, і хто поіць [другіх], сам напоены будзе.

ВЫСЛОЎІ 11:28

Хто спадзяецца на багацьце сваё, упадзе, а праведнікі, як лісьце, зелянеюць.

ВЫСЛОЎІ 15:6

У доме праведніка шмат багацьця, а ў набытках бязбожніка — замяшаньне.

ВЫСЛОЎІ 16:8

Лепш малое ў праведнасьці, чым багатыя прыбыткі ў беззаконьні.

ВЫСЛОЎІ 17:16

Навошта грошы ў руцэ дурнога, каб набыць мудрасьці, калі няма розуму?

ВЫСЛОЎІ 19:4

Маёмасьць дадае шматлікіх сяброў, а ўбогага пакідае бліжні ягоны.

ВЫСЛОЎІ 19:17

Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму.

ВЫСЛОЎІ 21:5

Думкі руплівага [прыносяць] прыбытак, а кожны нецярплівы [будзе мець] нястачу.

ВЫСЛОЎІ 21:20

Прывабныя скарбы і алей у жытле мудрага, а бязглузды чалавек змарнуе іх.

ВЫСЛОЎІ 22:1

Лепш [добрае] імя, чым вялікія багацьці, лепш добрая слава, чым срэбра і золата.

ВЫСЛОЎІ 22:9

Хто мае добрае вока, той будзе дабраслаўлёны, бо з хлеба свайго дае ўбогаму.

ВЫСЛОЎІ 22:16

Хто ўціскае ўбогага, каб памножыць сваё, і дае багатаму, той згалее.

ВЫСЛОЎІ 22:26-27

Ня будзь з тых, што даюць руку, што заручаюцца за даўгі.

Калі ня маеш, чым заплаціць, навошта маюць забраць з-пад цябе ложак твой?

ВЫСЛОЎІ 23:4-5

Не намагайся мець багацьце, пакінь разважаньні свае.

Зьвернеш вочы твае на яго, а яго няма, бо справіць яно крылы сабе і паляціць, як арол, аж у неба.

ЭКЛЕЗІЯСТА 5:19

Бо ня будзе ён шмат памятаць пра дні жыцьця свайго, таму Бог дае радасьць у сэрца ягонае.

ІСАІ 55:2

Навошта вы адважваеце срэбра за тое, што ня хлеб, і працу сваю за тое, што не насыціць? Слухаючы, паслухайце Мяне і будзеце есьці [тое, што] добрае, і будзе насалоджвацца тлустым душа вашая.

ЕРАМІІ 17:11

Курапатка выседжвае [яйкі], якіх ня зьнесла, і [такі самы] той, хто набывае багацьце няпраўдаю. У сярэдзіне дзён сваіх ён пакіне яго, і пры канцы сваім станецца дурнем».

МАЦЬВЕЯ 6:19-21

Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць;

Калі ж даеш міласьціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб людзі славілі іх. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымліваюць нагароду сваю.

але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць.

Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.

МАЦЬВЕЯ 13:22

А пасеянае ў цярніне — гэта той, хто чуе слова, але клопаты веку гэтага і падман багацьця заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным.

МАЦЬВЕЯ 16:26

Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?

МАЦЬВЕЯ 19:21-22

Ісус прамовіў да яго: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасьць тваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною».

Пачуўшы гэтае слова, юнак адыйшоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасьць.

МАЦЬВЕЯ 19:24

Зноў жа кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».

МАЦЬВЕЯ 25:14-30

Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слугаў сваіх і даў ім маёмасьць сваю.

І аднаму даў пяць талентаў, а іншаму — два, а іншаму — адзін; кожнаму паводле сілы ягонай, і адразу выехаў.

Той, які ўзяў пяць талентаў, пайшоўшы, працаваў з імі і прыдбаў другія пяць талентаў.

Гэтаксама і той, [які ўзяў] два, прыдбаў і другія два.

А той, які ўзяў адзін, адыйшоўшы, закапаў яго ў зямлю і схаваў срэбра пана свайго.

Праз доўгі час прыходзіць пан слугаў тых і рахуецца з імі.

А пяць з іх былі мудрыя, і пяць — дурныя.

І, падыйшоўшы, той, які ўзяў пяць талентаў, прынёс другія пяць талентаў, кажучы: “Пане, пяць талентаў ты даў мне; вось другія пяць талентаў я прыдбаў на іх”.

А пан ягоны прамовіў да яго: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.

Падыйшоўшы, той, які ўзяў два таленты, сказаў: “Пане, два таленты ты даў мне, вось, другія два таленты я прыдбаў на іх”.

Прамовіў да яго пан ягоны: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”.

А той, які ўзяў адзін талент, падыйшоўшы, сказаў: “Пане, я ведаю цябе, што ты — чалавек жорсткі, які жне, дзе ня сеяў, і зьбірае, дзе не рассыпаў.

І, збаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю; вось, трымай тваё”.

Адказваючы, пан ягоны сказаў яму: “Злы слуга і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў.

Дык мусіў ты аддаць срэбра маё купцам; і я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з прыбыткам.

Дык вазьміце ў яго талент і дайце таму, які мае дзесяць талентаў.

Бо ўсякаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца, а ў таго, хто ня мае, і тое, што мае, будзе ўзята ў яго.

Тыя, што былі дурныя, узяўшы лямпы свае, ня ўзялі з сабою алею.

А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў”.

МАРКА 4:19

але клопаты веку гэтага і ашуканства багацьця ды іншыя пажаданьні, уваходзячы, заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным.

МАРКА 10:21-25

Ісус жа, паглядзеўшы на яго, узьлюбіў яго і сказаў яму: «Аднаго табе не хапае: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною, узяўшы крыж».

Той жа, спахмурнелы ад гэтага слова, адыйшоўся сумны, бо меў вялікую маёмасьць.

І Ісус, паглядзеўшы вакол, кажа вучням Сваім: «Як цяжка тым, што маюць грошы, увайсьці ў Валадарства Божае».

Вучні аслупянелі дзеля словаў Ягоных. Але Ісус зноў, адказваючы, кажа ім: «Дзеці, як цяжка ўвайсьці ў Валадарства Божае тым, хто ўскладае надзею на багацьце.

Лягчэй вярблюду прайсьці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».

ЛУКАША 3:14

Пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А нам што рабіць?» І ён сказаў ім: «Нікога ня крыўдзьце, не абвінавачвайце фальшыва і задавальняйцеся платай сваёй».

ЛУКАША 6:38

давайце, і вам будзе дадзена: меру добрую, націсьненую, стрэсеную і з верхам дадуць вам на ўлоньне вашае; бо якою мераю мераеце, такою і вам будзе адмерана».

ЛУКАША 12:15

Пры гэтым сказаў ім: «Глядзіце і захоўвайце сябе ад хцівасьці, бо жыцьцё чалавека ня ў мностве маёмасьці яго»

ЛУКАША 12:33-34

Прадавайце маёмасьць вашую і давайце міласьціну; учыніце сабе кайстры, якія не старэюць, скарб у небе, які не зьнікае, куды злодзей не набліжаецца, і дзе моль ня нішчыць.

Бо дзе ёсьць скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.

ЛУКАША 16:10-13

Верны ў малым, і ў многім верны, і няправедны ў малым, і ў многім няправедны.

Дык вось, калі вы ў няправеднай мамоне не былі верныя, хто даверыць вам сапраўднае?

І калі вы ў чужым не былі верныя, хто дасьць вам вашае?

Ніякі слуга ня можа служыць двум панам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне».

ЛУКАША 16:19-31

Адзін чалавек быў багаты, і апранаўся ў пурпур і вісон, і кожны дзень гучна весяліўся.

І, паклікаўшы яго, сказаў яму: “Што гэта я чую пра цябе? Дай справаздачу з гаспадараваньня твайго, бо ты ня можаш больш гаспадараваць”.

А нейкі ўбогі, на імя Лазар, ляжаў ля брамы ягонай увесь у скулах,

і жадаў насыціцца крошкамі, што падалі са стала багацея, і сабакі, прыходзячы, лізалі скулы ягоныя.

І сталася, убогі памёр і аднесены быў анёламі на ўлоньне Абрагама; памёр і багацей, і быў пахаваны.

І ў пекле, пакутуючы, ён, падняўшы вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і Лазара на ўлоньні ягоным,

і, загаласіўшы, сказаў: “Ойча Абрагаме! Зьлітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб абмачыў канец пальца свайго ў вадзе і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым”.

Але Абрагам сказаў: “Сыне! Узгадай, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар — ліхоту; цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты мучышся.

І да таго паміж намі і вамі вялікая прорва разьмешчана, так што тыя, хто хочуць перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, і адтуль да нас не пераходзяць”.

Сказаў жа ён: “Тады прашу цябе, ойча, каб ты паслаў яго ў дом бацькі майго,

бо ў мяне пяць братоў; няхай ён засьведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакутаў”.

Кажа яму Абрагам: “Маюць Майсея і прарокаў, няхай іх слухаюць”.

Сказаў сам у сабе аканом: “Што мне рабіць, бо пан мой забірае ад мяне гаспадараваньне? Капаць ня здолею, жабраваць саромеюся.

Ён жа сказаў: “Не, ойча Абрагаме! Але калі хто з памёршых прыйдзе да іх, навернуцца”.

Сказаў жа яму [Абрагам]: “Калі Майсея і прарокаў ня слухаюць, нават калі хто і з памёршых уваскрэсьне, не павераць”».

ЛУКАША 18:22-25

Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў яму: «Яшчэ аднаго не хапае табе: усё, што маеш, прадай, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе; і прыходзь, ідзі за Мною».

Ён жа, пачуўшы гэта, стаўся смутным, бо быў надта багаты.

Убачыўшы, што ён стаўся смутным, Ісус сказаў: «Як цяжка таму, хто мае багацьце, увайсьці ў Валадарства Божае.

Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз іголчына вушка, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».

ЯНА 12:5-6

«Чаму не прадалі гэтае міра за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?»

І Я ведаю, што прыказаньне Ягонае ёсьць жыцьцё вечнае. Дык тое, што Я гавару, гавару, як сказаў Мне Айцец».

Казаў жа ён гэта не таму, што клапаціўся пра ўбогіх, але таму, што быў злодзей і меў каліту, і браў тое, што [туды] кідалі.

ДЗЕІ 2:45

І прадавалі маёмасьць і ўласнасьць, і дзялілі паміж усімі, хто якую меў патрэбу.

ДЗЕІ 4:32-35

А ў мноства тых, якія паверылі, было адно сэрца і адна душа, і ніхто нічога з маёмасьці сваёй не называў сваім, але ўсё ў іх было супольнае.

І з вялікай сілай апосталы давалі сьведчаньне ўваскрасеньня Госпада Ісуса, і ласка вялікая была на ўсіх іх.

Бо не было сярод іх нікога, хто меў нястачу, бо ўсе, хто меў палі ці дамы, продаючы іх, прыносілі цану праданага

і клалі ля ног апосталаў; а кожнаму давалася тое, якую хто меў патрэбу.

РЫМЛЯНАЎ 13:8

Ня будзьце вінныя нікому нічога, апрача ўзаемнай любові, бо хто любіць іншага, той споўніў Закон.

1 КАРЫНФЯНАЎ 4:2

Ад аканомаў жа, урэшце, вымагаецца, каб кожны быў знойдзены верным.

1 КАРЫНФЯНАЎ 16:2

у першы [дзень] пасьля суботы кожны з вас няхай складае ў сябе і зьбірае паводле таго, як яму вядзецца, каб не рабіць складак тады, калі я прыйду.

2 КАРЫНФЯНАЎ 8:2

бо ў вялікім выпрабаваньні прыгнётам у іх багата радасьці, і ў глыбокай убогасьці іхняй памнажаецца багацьце іхняй шчырасьці,

2 КАРЫНФЯНАЎ 8:9

Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, зьбяднеў дзеля вас, каб вы Яго ўбоствам узбагаціліся.

2 КАРЫНФЯНАЎ 9:6-7

Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее з дабраславеньнем, той з дабраславеньнем і пажне.

Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.

2 КАРЫНФЯНАЎ 9:10-11

А Той, Хто дае насеньне сейбіту, дасьць і хлеб дзеля ежы, і памножыць насеньне вашае, і вырасьціць плады праведнасьці вашае,

каб у-ва ўсім вы ўзбагаціліся ў-ва ўсякай шчырасьці, якая праз нас робіць падзяку Богу.

ПІЛІПЯНАЎ 4:11-13

Ня дзеля таго, што я ў нястачы, кажу, бо я навучыўся быць задаволеным тым, што ў мяне ёсьць.

Ведаю, як у паніжэньні быць, і ведаю, як у дастатку; навучыўся ўсяго і ў-ва ўсім: і насычацца, і галадаваць, мець і дастатак, і нястачу.

Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

ПІЛІПЯНАЎ 4:19

А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.

КАЛАСЯНАЎ 3:2

Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,

1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:11-12

і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам;

каб вы хадзілі прыстойна перад тымі, што звонку, і ні ў чым ня мелі патрэбы.

1 ЦІМАФЕЯ 3:3

ня п’яніца, не задзірлівы, ня сквапны, але спагадны, не ваяўнічы, не срэбралюбец,

1 ЦІМАФЕЯ 5:8

А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.

1 ЦІМАФЕЯ 6:17-19

Багатым у цяперашнім веку загадвай, каб яны ня думалі шмат пра сябе і спадзяваліся не на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, Які дае нам багата ўсё дзеля прыемнасьці;

каб рабілі дабро, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрыя, дзяліліся,

зьбіраючы сабе скарб, добры падмурак дзеля будучыні, каб трымацца ім за жыцьцё вечнае.

ЯКАВА 2:5-6

Паслухайце, браты мае ўлюбёныя, ці ж ня ўбогіх сьвету гэтага выбраў Бог быць багатымі ў веры і спадкаемцамі Валадарства, якое Ён абяцаў тым, што любяць Яго?

А вы зьняважылі ўбогага. Ці ж не багатыя прыгнятаюць вас, і ці ж не яны цягаюць вас у суды?

ЯКАВА 4:13-15

Паслухайце цяпер вы, якія кажаце: «Сёньня і заўтра пойдзем у такі і такі горад, і будзем там адзін год, і будзем гандляваць і зарабляць»,

вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — пара, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне.

Замест таго, каб гаварыць вам: «Калі Госпад захоча і будзем жывыя, зробім тое ці другое»,

ЯКАВА 5:1-3

Паслухайце цяпер вы, багатыя! Галасіце і плачце дзеля няшчасьцяў вашых, якія прыходзяць!

За прыклад злыбедаў і доўгацярплівасьці вазьміце, браты мае, прарокаў, якія гаварылі ў імя Госпада.

Вось, мы шчасьлівымі называем тых, якія вытрывалі. Вы чулі пра цярплівасьць Ёва і ведаеце канец [яго] ад Госпада, бо Госпад вельмі спагадлівы і міласэрны.

Дык перш за ўсё, браты мае, не прысягайцеся ані небам, ані зямлёю, ані якою другою прысягаю, але няхай будзе ў вас «Так, так» і «Не, не», каб вам не патрапіць пад суд.

Мае злыбеды нехта з вас? Няхай моліцца. Бадзёры хто? Няхай псальмы сьпявае.

Захварэў хто з вас? Няхай пакліча старостаў царквы, і няхай тыя памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпада,

і малітва веры збавіць нямоглага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будзе адпушчана яму.

Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка!

Ільля быў чалавек, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб не ішоў дождж, і не ішоў дождж на зямлю тры гады і шэсьць месяцаў.

І ізноў памаліўся, і неба дало дождж, і зямля ўзрасьціла плод свой.

Браты, калі хто з вас ухіліўся ад праўды, і нехта наверне яго,

Багацьце вашае згніло, і шаты вашыя моль стачыла.

няхай ведае, што той, які навярнуў грэшніка з памылковага шляху ягонага, збавіць душу [ягоную] ад сьмерці і прыкрые мноства грахоў.

Золата вашае і срэбра паржавела, і іржа іхняя сьведчыць супраць вас і зьесьць цела вашае, як агонь. Вы сабралі сабе скарб на апошнія дні.

ЯКАВА 5:4

Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў.

1 ПЯТРА 5:2-3

пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю,

і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад статку,

1 ЯНА 2:15-17

Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца.

Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.

І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі.

3 ЯНА 1:2

Улюбёны! Малюся, каб ты быў здаровы і пасьпяховы ў-ва ўсім, як пасьпяховая душа твая.

АДКРЫЦЦЁ 3:17-18

Бо ты кажаш: “Я багаты і ўзбагаціўся, і ня маю аніякае патрэбы”, і ня ведаеш, што ты — гаротны, і жалю годны, і ўбогі, і сьляпы, і голы.

Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае ў агні, каб ты ўзбагаціўся, і белыя шаты, каб апрануўся, і каб ня выявіўся сорам галізны тваёй; і мазьзю для вачэй памаж вочы твае, каб ты бачыў.

АДКРЫЦЦЁ 13:17

і каб ніхто ня мог ані купляць, ані продаць, акрамя тых, якія маюць пазнаку, або імя зьвера, або лічбу імя ягонага.

АДКРЫЦЦЁ 18:11-13

І купцы зямныя галосяць і плачуць па ёй, бо ніхто ўжо не купляе тавару іхняга,

тавару з золата, і срэбра, і каштоўнага камяня, і пэрлаў, і вісону, і пурпуру, і ядвабу, і кармазыну, і ўсякага дрэва пахкага, і ўсякіх вырабаў з косьці слановае, і ўсякіх вырабаў з дрэва каштоўнага, і медзі, і жалеза, і мармуру,

і цынамону, і фіміяму, і міра, і ладану, і віна, і алею, і мукі, і пшаніцы, і скаціны, і авечак, і коней, і вазоў, і целаў і душаў чалавечых.

АДКРЫЦЦЁ 18:17

бо ў адну гадзіну спустошана гэткае багацьце!» І ўсе корнікі, і ўсе людзі на караблях, і маракі, і ўсе працаўнікі на моры сталі здалёк

Малітва да Бога

Вечны, вялікі і моцны Божа мой, толькі Ты варты ўсёй славы і пашаны! Святы Ойча, я звяртаюся да Цябе, прызнаючы, што Ты стварыў усё і валодаеш усім. Прашу Цябе, дапамажы мне глядзець на нябеснае, а не на зямное, бо зямное мінае. Няхай мая поўная надзея будзе заўсёды на Цябе, а не на багацце ці даброты гэтага свету. Няхай Твой Святы Дух будзе першым у маім жыцці, вучы мяне кожны дзень жыць паводле Твайго слова, бо дзе мой скарб, там і сэрца маё. Дапамажы мне мудра распараджацца грашыма і ўкладваць іх у справы Царства Нябеснага, дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць. Няхай маё сэрца будзе адкрытым і гатовым дзяліцца з іншымі тым, што я па Тваёй ласцы атрымаў, без скупасці і прагнасці, бо Ты хочаш не толькі дабраславіць мяне, але і зрабіць мяне дабраславеннем для іншых. Мы схільныя служыць таму, што палонвае наша сэрца, і Ты сказаў у Сваім слове: "ніхто не можа служыць двум гаспадарам: бо альбо аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, альбо аднаго будзе шанаваць, а другім будзе грэбаваць. Не можаце служыць Богу і мамоне". Прашу Цябе, аберажы маё сэрца ад схільнасці да сістэмы гэтага свету, каб я не ішоў за чымсьці іншым, а толькі за Табой. Будзь Ты адзіным Гаспадаром майго жыцця і маіх грошай. У імя Ісуса. Амін.