Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 43:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 I срэбра падвойна вазьміце ў рукі вашыя. І срэбра, якое назад [паложана] ў адтуліны мяхоў вашых, вярніце рукамі сваімі; можа, гэта памылка.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 вазьмеце і другое срэбра ў рукі вашыя; а срэбра пакладзенае назад у мяшкі вашыя, вярнеце рукамі вашымі: магчыма, гэта недагляд;

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 А грошай вазьміце з сабой удвайне, ды тыя, што знайшлі ў мяшках, занясіце назад, каб часам не было памылкі;

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 43:12
12 Крыжаваныя спасылкі  

I загадаў Язэп, каб напоўнілі мяхі іхнія збожжам, і вярнулі срэбра іхняе кожнаму ў мех ягоны, і далі ім ежу на дарогу. I зрабілі ім гэтак.


I сталася, калі яны высыпалі мяхі свае, вось, у кожнага капшук са срэбрам ягоным у мяху ягоным. I ўбачылі яны капшукі са срэбрам сваім, яны і бацька іхні, і спалохаліся.


Ісус Хрыстос учора і сёньня Той Самы, і на вякі.


Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся.


каб не вывышаліся і не ашуквалі ў справах брата свайго, таму што Госпад — мсьціўца за ўсё гэтае, як і раней мы гаварылі вам і сьведчылі.


Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце.


бо мы дбаем пра добрае ня толькі перад Госпадам, але і перад людзьмі.


Ня будзьце вінныя нікому нічога, апрача ўзаемнай любові, бо хто любіць іншага, той споўніў Закон.


Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.


I брата вашага бярыце, і, устаўшы, вярніцеся да чалавека таго.


I сталася, калі мы прыйшлі на папас, і разьвязалі мяхі свае, і вось, срэбра кожнага ў адтуліне мяха ягонага, срэбра нашае паводле вагі сваёй, і мы вяртаем яго рукамі сваімі.


I срэбра іншае мы прынесьлі ў руках сваіх, каб купіць харчаваньне. Мы ня ведаем, хто паклаў срэбра нашае ў мяхі нашыя».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы