Часам, і я, як і многія, паддаюся ўплыву матэрыяльнага, забываючыся, што сапраўдная вечнасць — гэта духоўнасць. Бывае, нават думаю, што буду шчаслівейшым ці больш значным, калі буду мець больш рэчаў ці раскошы, і імкнуся да гэтага замест таго, каб умацоўваць свае адносіны з Богам. А Ён жа бачыць нас зусім інакш.
Для Бога сапраўднае багацце, якое нам патрэбна, — гэта духоўнае. Ён найбольш шануе пакорнае сэрца, якое шукае Яго і імкнецца жыць паводле Ягоных запаведзяў.
Бог павінен займаць трон нашага сэрца адзіна і выключна. Калі мы дазваляем камусьці ці чамусьці іншаму заняць гэтае месца, мы грашым, служым ідалу. Біблія вучыць нас, што нельга служыць двум гаспадарам, таму я хачу падбадзёрыць цябе: выбірай заўсёды Бога. З Ім ты нічога не страціш, а толькі знойдзеш.
Бо корань усякага зла ёсьць срэбралюбства, жадаючы якога, некаторыя адступіліся ад веры і самі сябе аддалі на многія мукі.
Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.
Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,
Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.
Тыя ж, якія хочуць багацець, трапляюць у спакусу, і ў пастку, і ў многія бяздумныя і шкадлівыя пажаданьні, якія топяць людзей у зьнішчэньні і загубе.
У восьмы дзень ад нараджэньня няхай будзе абрэзаны ў вас кожны мужчынскага роду ў пакаленьнях вашых, народжаны ў доме або куплены за грошы ў кожнага чужынца, які ня ёсьць з насеньня твайго. Мае быць абрэзаны і народжаны ў доме тваім, і куплены за срэбра тваё; і будзе запавет Мой на целе вашым як запавет вечны.
Памнажаюцца даброцьці, памнажаюцца і тыя, што іх зьядаюць; і што за карысьць уласьніку з гэтага, хіба, гледзячы, глядзець вачыма сваімі?
I паслухаў Абрагам Эфрона; і адважыў Абрагам Эфрону срэбра, пра якое ён казаў услых сыноў Хета, чатырыста сыкляў срэбра, якое ўжывалася ў купцоў.
Багацьце, [здабытае] марным чынам, змалее, а хто зьбірае яго рукою сваёю, — памнажае яго.
Пётар жа сказаў яму: «Няхай срэбра тваё будзе з табой на загубу, бо дар Божы ты думаў за грошы здабыць.
І ўзяў сьвятар Егаяда скрыню, і зрабіў адтуліну зьверху яе, і паставіў яе побач з ахвярнікам з правага боку каля ўваходаў у Дом ГОСПАДА. І сьвятары, што вартавалі парогі, складалі ў яе ўсё срэбра, якое прыносілі ў Дом ГОСПАДА.
I загадаў Язэп, каб напоўнілі мяхі іхнія збожжам, і вярнулі срэбра іхняе кожнаму ў мех ягоны, і далі ім ежу на дарогу. I зрабілі ім гэтак.
I з усёй зямлі прыходзілі ў Эгіпет купляць у Язэпа, бо павялічваўся голад па ўсёй зямлі.
I срэбра падвойна вазьміце ў рукі вашыя. І срэбра, якое назад [паложана] ў адтуліны мяхоў вашых, вярніце рукамі сваімі; можа, гэта памылка.
I сыны Ізраіля зрабілі паводле слова Майсея, і пазычылі ў Эгіпцянаў начыньне срэбнае і начыньне залатое, і адзеньне. I ГОСПАД даў ласку народу ў вачах Эгіпцянаў, і яны пазычалі ім; і абрабавалі яны Эгіпет.
Калі пазычыш грошы [чалавеку] з народу Майго, беднаму, які ў цябе, ня будзеш для яго як ліхвяр, не накладай на яго адсоткаў.
Не прыгнятай бліжняга твайго і ня крыўдзі яго. І няхай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.
Не бяры ад яго ані адсоткаў, ані ліхвы. Бойся Бога твайго, каб брат твой мог жыць у цябе. Не давай яму грошы твае на адсоткі і не вымагай ад яго ліхвы за ежу тваю.
Бо ГОСПАД, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе, як абяцаў табе. І ты будзеш пазычаць шматлікім народам, а сам ня будзеш браць пазыкі; будзеш панаваць над шматлікімі народамі, а над табою [ніхто] ня будзе панаваць.
Даючы, дай яму, і няхай не сумуе сэрца тваё, што даеш, бо за гэта будзе дабраслаўляць цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай справе і ў кожнай працы, і ў кожным дзеяньні рук тваіх.
Не занясеш у Дом ГОСПАДА, Бога твайго, заробку распусьніцы і грошы сабакі, як шлюбаваныя, бо ГОСПАД, Бог твой, брыдзіцца адным і другім. Той, хто мае струшчаныя яечкі або адрэзаны чэляс, ня ўвойдзе ў царкву ГОСПАДА. Не вымагай ад брата свайго адсоткаў са срэбра, ці з харчаваньня, ці з кожнай рэчы, якую пазычыш.
Не прыгнятай найміта, беднага і ўбогага, з братоў тваіх ці прыхадняў тваіх, якія ў зямлі тваёй і ў брамах тваіх. У той самы дзень аддай яму плату [за працу] ягоную, і няхай ня зойдзе над ёй сонца, бо ён — бедны, і з гэтага жыве душа ягоная, каб ня клікаў ён супраць цябе ГОСПАДА і не было на табе грэху.
Адкрые табе ГОСПАД шчодрыя скарбы нябесныя, каб даць у свой час дождж зямлі тваёй і дабраславіць ўсе працы рук тваіх. І ты будзеш пазычаць шматлікім народам, а сам ня будзеш браць пазыкі. І зробіць цябе ГОСПАД галавою, а не хвастом, і будзеш ты толькі на версе, і ня будзеш у нізе, калі будзеш слухаць прыказаньні ГОСПАДА, Бога твайго, якія сёньня я загадваю табе, каб ты захоўваў і выконваў іх.
За тое, што ты не служыў ГОСПАДУ, Богу твайму, з радасьцю і добрасьцю сэрца твайго, [маючы] мноства ўсяго, будзеш служыць ворагам тваім, якіх ГОСПАД спашле на цябе, у голадзе і смазе, у голасьці і нястачы ўсяго, і яны павесяць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль ня вынішчаць цябе.
Толькі ўзгоркі не былі зьнішчаныя, і народ складаў яшчэ ахвяры і кадзіў на ўзгорках.
Бо хто я і хто народ мой, што мы маем сілу так ахвотна прыносіць дары? Бо ўсё гэта — ад Цябе, і з рукі Тваёй мы [атрымалі і] аддалі Табе.
І былі тыя, якія казалі: «Мы бяром у пазыку на падаткі валадару, [даўшы ў заклад] палі нашыя і вінаграднікі нашыя. І цяпер, целы нашыя такія, як целы братоў нашых, і сыны нашыя такія, як сыны іхнія; а вось, мы мусім аддаваць у няволю сыноў сваіх і дачок сваіх, і некаторыя з дачок нашых зьняволеныя; і мы ня маем сілы ў руках нашых, бо палі нашыя і вінаграднікі нашыя — у іншых [людзей]».
калі ацэніш золата як парахно, а [золата] Афіру — як камень з ручая, тады Усемагутны будзе золатам тваім і бліскучым срэбрам для цябе.
Навошта мне баяцца ў дні няшчасьця, калі атачыла мяне беззаконьне тых, якія нападаюць на мяне, якія спадзяюцца на сілу сваю і мноствам багацьця свайго хваляцца?
Дзеля гэтага Бог скрышыць цябе назаўсёды, схопіць цябе, і вырве цябе з намёту, і выкараніць цябе з зямлі жывых. (Сэлях)
Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!
Адзін сыпе [шчодра], і дадаецца яму, а другі лішне ашчадны, і бяднее. Дабрадзейная душа будзе насычана, і хто поіць [другіх], сам напоены будзе.
Ня будзь з тых, што даюць руку, што заручаюцца за даўгі. Калі ня маеш, чым заплаціць, навошта маюць забраць з-пад цябе ложак твой?
Не намагайся мець багацьце, пакінь разважаньні свае. Зьвернеш вочы твае на яго, а яго няма, бо справіць яно крылы сабе і паляціць, як арол, аж у неба.
Бо ня будзе ён шмат памятаць пра дні жыцьця свайго, таму Бог дае радасьць у сэрца ягонае.
Навошта вы адважваеце срэбра за тое, што ня хлеб, і працу сваю за тое, што не насыціць? Слухаючы, паслухайце Мяне і будзеце есьці [тое, што] добрае, і будзе насалоджвацца тлустым душа вашая.
Курапатка выседжвае [яйкі], якіх ня зьнесла, і [такі самы] той, хто набывае багацьце няпраўдаю. У сярэдзіне дзён сваіх ён пакіне яго, і пры канцы сваім станецца дурнем».
Не зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і іржа нішчаць, і дзе злодзеі падкопваюць і крадуць; Калі ж даеш міласьціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сынагогах і на вуліцах, каб людзі славілі іх. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымліваюць нагароду сваю. але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць. Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
А пасеянае ў цярніне — гэта той, хто чуе слова, але клопаты веку гэтага і падман багацьця заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным.
Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?
Ісус прамовіў да яго: «Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасьць тваю і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною». Пачуўшы гэтае слова, юнак адыйшоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасьць.
Зноў жа кажу вам: лягчэй вярблюду прайсьці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».
Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слугаў сваіх і даў ім маёмасьць сваю. І аднаму даў пяць талентаў, а іншаму — два, а іншаму — адзін; кожнаму паводле сілы ягонай, і адразу выехаў. Той, які ўзяў пяць талентаў, пайшоўшы, працаваў з імі і прыдбаў другія пяць талентаў. Гэтаксама і той, [які ўзяў] два, прыдбаў і другія два. А той, які ўзяў адзін, адыйшоўшы, закапаў яго ў зямлю і схаваў срэбра пана свайго. Праз доўгі час прыходзіць пан слугаў тых і рахуецца з імі. А пяць з іх былі мудрыя, і пяць — дурныя. І, падыйшоўшы, той, які ўзяў пяць талентаў, прынёс другія пяць талентаў, кажучы: “Пане, пяць талентаў ты даў мне; вось другія пяць талентаў я прыдбаў на іх”. А пан ягоны прамовіў да яго: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”. Падыйшоўшы, той, які ўзяў два таленты, сказаў: “Пане, два таленты ты даў мне, вось, другія два таленты я прыдбаў на іх”. Прамовіў да яго пан ягоны: “Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго”. А той, які ўзяў адзін талент, падыйшоўшы, сказаў: “Пане, я ведаю цябе, што ты — чалавек жорсткі, які жне, дзе ня сеяў, і зьбірае, дзе не рассыпаў. І, збаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю; вось, трымай тваё”. Адказваючы, пан ягоны сказаў яму: “Злы слуга і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў. Дык мусіў ты аддаць срэбра маё купцам; і я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з прыбыткам. Дык вазьміце ў яго талент і дайце таму, які мае дзесяць талентаў. Бо ўсякаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца, а ў таго, хто ня мае, і тое, што мае, будзе ўзята ў яго. Тыя, што былі дурныя, узяўшы лямпы свае, ня ўзялі з сабою алею. А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў”.
але клопаты веку гэтага і ашуканства багацьця ды іншыя пажаданьні, уваходзячы, заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным.
Ісус жа, паглядзеўшы на яго, узьлюбіў яго і сказаў яму: «Аднаго табе не хапае: ідзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за Мною, узяўшы крыж». Той жа, спахмурнелы ад гэтага слова, адыйшоўся сумны, бо меў вялікую маёмасьць. І Ісус, паглядзеўшы вакол, кажа вучням Сваім: «Як цяжка тым, што маюць грошы, увайсьці ў Валадарства Божае». Вучні аслупянелі дзеля словаў Ягоных. Але Ісус зноў, адказваючы, кажа ім: «Дзеці, як цяжка ўвайсьці ў Валадарства Божае тым, хто ўскладае надзею на багацьце. Лягчэй вярблюду прайсьці праз вушка іголкі, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».
Пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А нам што рабіць?» І ён сказаў ім: «Нікога ня крыўдзьце, не абвінавачвайце фальшыва і задавальняйцеся платай сваёй».
давайце, і вам будзе дадзена: меру добрую, націсьненую, стрэсеную і з верхам дадуць вам на ўлоньне вашае; бо якою мераю мераеце, такою і вам будзе адмерана».
Пры гэтым сказаў ім: «Глядзіце і захоўвайце сябе ад хцівасьці, бо жыцьцё чалавека ня ў мностве маёмасьці яго»
Прадавайце маёмасьць вашую і давайце міласьціну; учыніце сабе кайстры, якія не старэюць, скарб у небе, які не зьнікае, куды злодзей не набліжаецца, і дзе моль ня нішчыць. Бо дзе ёсьць скарб ваш, там будзе і сэрца вашае.
Верны ў малым, і ў многім верны, і няправедны ў малым, і ў многім няправедны. Дык вось, калі вы ў няправеднай мамоне не былі верныя, хто даверыць вам сапраўднае? І калі вы ў чужым не былі верныя, хто дасьць вам вашае? Ніякі слуга ня можа служыць двум панам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне».
Адзін чалавек быў багаты, і апранаўся ў пурпур і вісон, і кожны дзень гучна весяліўся. І, паклікаўшы яго, сказаў яму: “Што гэта я чую пра цябе? Дай справаздачу з гаспадараваньня твайго, бо ты ня можаш больш гаспадараваць”. А нейкі ўбогі, на імя Лазар, ляжаў ля брамы ягонай увесь у скулах, і жадаў насыціцца крошкамі, што падалі са стала багацея, і сабакі, прыходзячы, лізалі скулы ягоныя. І сталася, убогі памёр і аднесены быў анёламі на ўлоньне Абрагама; памёр і багацей, і быў пахаваны. І ў пекле, пакутуючы, ён, падняўшы вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і Лазара на ўлоньні ягоным, і, загаласіўшы, сказаў: “Ойча Абрагаме! Зьлітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб абмачыў канец пальца свайго ў вадзе і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым”. Але Абрагам сказаў: “Сыне! Узгадай, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар — ліхоту; цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты мучышся. І да таго паміж намі і вамі вялікая прорва разьмешчана, так што тыя, хто хочуць перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, і адтуль да нас не пераходзяць”. Сказаў жа ён: “Тады прашу цябе, ойча, каб ты паслаў яго ў дом бацькі майго, бо ў мяне пяць братоў; няхай ён засьведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакутаў”. Кажа яму Абрагам: “Маюць Майсея і прарокаў, няхай іх слухаюць”. Сказаў сам у сабе аканом: “Што мне рабіць, бо пан мой забірае ад мяне гаспадараваньне? Капаць ня здолею, жабраваць саромеюся. Ён жа сказаў: “Не, ойча Абрагаме! Але калі хто з памёршых прыйдзе да іх, навернуцца”. Сказаў жа яму [Абрагам]: “Калі Майсея і прарокаў ня слухаюць, нават калі хто і з памёршых уваскрэсьне, не павераць”».
Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў яму: «Яшчэ аднаго не хапае табе: усё, што маеш, прадай, і раздай убогім, і будзеш мець скарб у небе; і прыходзь, ідзі за Мною». Ён жа, пачуўшы гэта, стаўся смутным, бо быў надта багаты. Убачыўшы, што ён стаўся смутным, Ісус сказаў: «Як цяжка таму, хто мае багацьце, увайсьці ў Валадарства Божае. Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз іголчына вушка, чым багатаму ўвайсьці ў Валадарства Божае».
«Чаму не прадалі гэтае міра за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?» І Я ведаю, што прыказаньне Ягонае ёсьць жыцьцё вечнае. Дык тое, што Я гавару, гавару, як сказаў Мне Айцец». Казаў жа ён гэта не таму, што клапаціўся пра ўбогіх, але таму, што быў злодзей і меў каліту, і браў тое, што [туды] кідалі.
А ў мноства тых, якія паверылі, было адно сэрца і адна душа, і ніхто нічога з маёмасьці сваёй не называў сваім, але ўсё ў іх было супольнае. І з вялікай сілай апосталы давалі сьведчаньне ўваскрасеньня Госпада Ісуса, і ласка вялікая была на ўсіх іх. Бо не было сярод іх нікога, хто меў нястачу, бо ўсе, хто меў палі ці дамы, продаючы іх, прыносілі цану праданага і клалі ля ног апосталаў; а кожнаму давалася тое, якую хто меў патрэбу.
Ня будзьце вінныя нікому нічога, апрача ўзаемнай любові, бо хто любіць іншага, той споўніў Закон.
у першы [дзень] пасьля суботы кожны з вас няхай складае ў сябе і зьбірае паводле таго, як яму вядзецца, каб не рабіць складак тады, калі я прыйду.
бо ў вялікім выпрабаваньні прыгнётам у іх багата радасьці, і ў глыбокай убогасьці іхняй памнажаецца багацьце іхняй шчырасьці,
Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, зьбяднеў дзеля вас, каб вы Яго ўбоствам узбагаціліся.
Вось жа: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее з дабраславеньнем, той з дабраславеньнем і пажне. Кожны [няхай робіць] паводле вызначэньня сэрца, не са смуткам або з патрэбы, бо Бог любіць таго, хто з добрай ахвотай дае.
А Той, Хто дае насеньне сейбіту, дасьць і хлеб дзеля ежы, і памножыць насеньне вашае, і вырасьціць плады праведнасьці вашае, каб у-ва ўсім вы ўзбагаціліся ў-ва ўсякай шчырасьці, якая праз нас робіць падзяку Богу.
Ня дзеля таго, што я ў нястачы, кажу, бо я навучыўся быць задаволеным тым, што ў мяне ёсьць. Ведаю, як у паніжэньні быць, і ведаю, як у дастатку; навучыўся ўсяго і ў-ва ўсім: і насычацца, і галадаваць, мець і дастатак, і нястачу. Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.
А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.
і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам; каб вы хадзілі прыстойна перад тымі, што звонку, і ні ў чым ня мелі патрэбы.
А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.
Багатым у цяперашнім веку загадвай, каб яны ня думалі шмат пра сябе і спадзяваліся не на багацьце няпэўнае, але на Бога Жывога, Які дае нам багата ўсё дзеля прыемнасьці; каб рабілі дабро, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрыя, дзяліліся, зьбіраючы сабе скарб, добры падмурак дзеля будучыні, каб трымацца ім за жыцьцё вечнае.
Паслухайце, браты мае ўлюбёныя, ці ж ня ўбогіх сьвету гэтага выбраў Бог быць багатымі ў веры і спадкаемцамі Валадарства, якое Ён абяцаў тым, што любяць Яго? А вы зьняважылі ўбогага. Ці ж не багатыя прыгнятаюць вас, і ці ж не яны цягаюць вас у суды?
Паслухайце цяпер вы, якія кажаце: «Сёньня і заўтра пойдзем у такі і такі горад, і будзем там адзін год, і будзем гандляваць і зарабляць», вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — пара, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне. Замест таго, каб гаварыць вам: «Калі Госпад захоча і будзем жывыя, зробім тое ці другое»,
Паслухайце цяпер вы, багатыя! Галасіце і плачце дзеля няшчасьцяў вашых, якія прыходзяць! За прыклад злыбедаў і доўгацярплівасьці вазьміце, браты мае, прарокаў, якія гаварылі ў імя Госпада. Вось, мы шчасьлівымі называем тых, якія вытрывалі. Вы чулі пра цярплівасьць Ёва і ведаеце канец [яго] ад Госпада, бо Госпад вельмі спагадлівы і міласэрны. Дык перш за ўсё, браты мае, не прысягайцеся ані небам, ані зямлёю, ані якою другою прысягаю, але няхай будзе ў вас «Так, так» і «Не, не», каб вам не патрапіць пад суд. Мае злыбеды нехта з вас? Няхай моліцца. Бадзёры хто? Няхай псальмы сьпявае. Захварэў хто з вас? Няхай пакліча старостаў царквы, і няхай тыя памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у імя Госпада, і малітва веры збавіць нямоглага, і Госпад падыме яго; і калі ён грахі ўчыніў, будзе адпушчана яму. Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка! Ільля быў чалавек, падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб не ішоў дождж, і не ішоў дождж на зямлю тры гады і шэсьць месяцаў. І ізноў памаліўся, і неба дало дождж, і зямля ўзрасьціла плод свой. Браты, калі хто з вас ухіліўся ад праўды, і нехта наверне яго, Багацьце вашае згніло, і шаты вашыя моль стачыла. няхай ведае, што той, які навярнуў грэшніка з памылковага шляху ягонага, збавіць душу [ягоную] ад сьмерці і прыкрые мноства грахоў. Золата вашае і срэбра паржавела, і іржа іхняя сьведчыць супраць вас і зьесьць цела вашае, як агонь. Вы сабралі сабе скарб на апошнія дні.
Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў.
пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю, і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад статку,
Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца. Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету. І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі.
Бо ты кажаш: “Я багаты і ўзбагаціўся, і ня маю аніякае патрэбы”, і ня ведаеш, што ты — гаротны, і жалю годны, і ўбогі, і сьляпы, і голы. Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае ў агні, каб ты ўзбагаціўся, і белыя шаты, каб апрануўся, і каб ня выявіўся сорам галізны тваёй; і мазьзю для вачэй памаж вочы твае, каб ты бачыў.
і каб ніхто ня мог ані купляць, ані продаць, акрамя тых, якія маюць пазнаку, або імя зьвера, або лічбу імя ягонага.
І купцы зямныя галосяць і плачуць па ёй, бо ніхто ўжо не купляе тавару іхняга, тавару з золата, і срэбра, і каштоўнага камяня, і пэрлаў, і вісону, і пурпуру, і ядвабу, і кармазыну, і ўсякага дрэва пахкага, і ўсякіх вырабаў з косьці слановае, і ўсякіх вырабаў з дрэва каштоўнага, і медзі, і жалеза, і мармуру, і цынамону, і фіміяму, і міра, і ладану, і віна, і алею, і мукі, і пшаніцы, і скаціны, і авечак, і коней, і вазоў, і целаў і душаў чалавечых.
бо ў адну гадзіну спустошана гэткае багацьце!» І ўсе корнікі, і ўсе людзі на караблях, і маракі, і ўсе працаўнікі на моры сталі здалёк