Біблейскія вершы

Аб'явы


Падкатэгорыя

72 Вершы з Бібліі пра бацькоў і дзяцей

Дзеткі мае, вы маеце абавязак шанаваць бацькоў. А бацькі, у сваю чаргу, павінны выхоўваць вас на шляху Хрыстовым. Слухайцеся бацькоў без пярэчанняў, бо гэта падабаецца Госпаду.

Біблія таксама вучыць нас, бацькоў, не раздражняць дзяцей, а выхоўваць іх у дысцыпліне і настаўленні Госпада. Бог, як наш праваднік, дасць нам, бацькам і дзецям, мудрасць і сілу.

З часам давер паміж бацькамі і дзецьмі павінен умацоўвацца праз шчырую і любоўную размову. Памятайце, дзеткі, што шанаваць бацькоў – гэта прыемна ў вачах Госпада. Будуйце вашыя адносіны на паслухмянасці і павазе, і будзеце жыць доўга на зямлі.

Бацькі, любіце сваіх дзяцей безумоўна, давярайце ім і выхоўвайце з любоўю, каб адхіліць іх ад зла. Моцныя адносіны будуюцца на ўзаемным прызнанні памылак і недахопаў, на прыняцці адзін аднаго такімі, якія мы ёсць, без абвінавачванняў і дакораў. Імкніцеся жыць у згодзе і міры, з Богам у цэнтры ўсяго, каб дасягнуць поспеху ва ўсіх сферах жыцця.


ВЫСЛОЎІ 29:3

Чалавек, які любіць мудрасьць, радуе бацьку свайго, а той, які сябруе з распусьніцамі, распускае маёмасьць.

ЛУКАША 14:26

«Калі хто прыходзіць да Мяне і не зьненавідзіць бацьку свайго і маці, і жонку, і дзяцей, і братоў, і сёстраў, а пры тым і саму душу сваю, той ня можа быць вучнем Маім.

ВЫСЛОЎІ 20:7

Праведнік ходзіць у беззаганнасьці сваёй, шчасьлівыя сыны ягоныя пасьля яго.

ГАБРЭЯЎ 12:9

Да таго, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і саромеліся перад імі, ці ня шмат больш маем падпарадкоўвацца Айцу духаў і будзем жыць?

ЛУКАША 11:11

Хто з вас бацька, калі сын папросіць хлеба, дасьць яму камень? Ці [калі папросіць] рыбы, дасьць яму зьмяю замест рыбы?

КАЛАСЯНАЎ 3:20

Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.

ЭФЭСЯНАЎ 6:1-3

Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.

Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго.

Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,

бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.

Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць.

Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці,

і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой,

і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога.

І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.

Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых

і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля,

«Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:

дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць.

А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведа­міць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе,

якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя.

Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.

Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн.

«каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».

ВЫСЛОЎІ 23:22

Слухай бацьку твайго, які нарадзіў цябе, і не цурайся маці тваёй, калі яна састарэе.

МАЦЬВЕЯ 10:21

Выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька — сына, і паўстануць дзеці на бацькоў, і пазабіваюць іх;

ЛЯВІТ 19:3

Няхай кожны баіцца маці сваю і бацьку свайго. І захоўвайце суботы Мае. Я — ГОСПАД, Бог ваш!

ПСАЛТЫР 27:10

Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне, а ГОСПАД прыгарнуў мяне.

ДРУГІ ЗАКОН 5:16

Шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, каб працягнуліся дні твае і добра табе было на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

ВЫСЛОЎІ 23:24-25

Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго.

Няхай радуецца бацька твой, і тая, што нарадзіла цябе, няхай весяліцца.

ЭФЭСЯНАЎ 6:1

Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.

ВЫСЛОЎІ 17:6

Карона старых — сыны сыноў, і слава сыноў — бацькі іхнія.

ВЫСЛОЎІ 1:8

Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,

ВЫСЛОЎІ 23:24

Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго.

ВЫСЛОЎІ 10:1

Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — смутак для маці.

ВЫСЛОЎІ 15:20

Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны чалавек пагарджае маці сваёй.

ЭФЭСЯНАЎ 6:2

«Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:

ВЫХАД 21:15-17

Той, хто ўдарыць бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.

I той, хто ўкраў чалавека і прадаў яго, альбо ён знойдзены ў руцэ ягонай, няхай сьмерцю памрэ.

Той, хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.

ЭФЭСЯНАЎ 6:1-4

Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.

Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго.

Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,

бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.

Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць.

Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці,

і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой,

і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога.

І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.

Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых

і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля,

«Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:

дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць.

А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведа­міць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе,

якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя.

Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.

Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн.

«каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».

І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.

2 КАРЫНФЯНАЎ 12:14

Вось, трэці раз я гатовы ісьці да вас і ня буду цяжарам для вас, бо шукаю ня вашага, але вас. Бо ня дзеці павінны зьбіраць скарбы для бацькоў, але бацькі для дзяцей.

ВЫХАД 20:12

Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

ВЫСЛОЎІ 15:5

Неразумны грэбуе настаўленьнем бацькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее.

ВЫСЛОЎІ 17:21

Хто нараджае неразумнага, [нараджае] на смутак сабе, і бацька бязглуздага ня будзе цешыцца.

ВЫСЛОЎІ 17:25

Сын неразумны — згрызота для бацькі свайго і горыч для той, якая яго нарадзіла.

МАЛАХІІ 4:6

І ён зьверне сэрца бацькоў да сыноў іхніх, і сэрца сыноў — да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, ня ўдарыў зямлі [выгубленьнем] з закляцьцем.

ГАБРЭЯЎ 12:7

Калі вы зносіце пакараньне, Бог ставіцца да вас, як да сыноў. Бо ці ёсьць гэтакі сын, якога не карае бацька?

ЕЗЭКІІЛЯ 18:4

Вось, усе душы — Мае, як душа бацькі, так і душа сына — Мае; душа, якая саграшыла, памрэ.

ДРУГІ ЗАКОН 24:16

Ня будуць паміраць бацькі за сыноў, і сыны ня будуць паміраць за бацькоў, але няхай кожны памірае за грэх свой.

ЕЗЭКІІЛЯ 18:20

Душа, якая грашыць, памрэ. Сын не панясе беззаконьні бацькі, і бацька не панясе беззаконьні сына. Праведнасьць праведніка будзе яму залічана, і бязбожнасьць бязбожніка будзе на ім.

ВЫСЛОЎІ 22:6

Пастаў юнака на слушны шлях, і ён ня збочыць з яго, нават калі састарэе.

1 ПЯТРА 5:5

Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.

ЛУКАША 1:17

І будзе ісьці перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непаслухмяным — лад думак праведнікаў, каб падрыхтаваць Госпаду народ падрыхтаваны».

ЭФЭСЯНАЎ 6:4

І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.

ДРУГІ ЗАКОН 21:18-21

Калі чалавек будзе мець сына непаслухмянага і ўпорыстага, які ня слухае голас бацькі свайго і голас маці сваёй, і каралі яго, але ён ня слухаўся іх,

няхай бацька ягоны і маці ягоная возьмуць яго і прывя­дуць да старшыняў гораду свайго і да брамы гораду свайго,

няхай выйдуць старшыні твае і судзьдзі твае, і адмераюць [адлегласьць] ад гарадоў, якія вакол забітага.

і скажуць старшыням гораду свайго: “Сын наш гэты непаслухмяны і ўпорысты, ня слухае голасу нашага, аддаецца распусьце і п’янству”.

Тады ўсе мужчыны гораду ягонага ўкамянуюць яго камянямі, і ён памрэ, каб выніш­чыць зло з асяродзьдзя вашага. І ўвесь Ізраіль пачуе [гэта], і будзе баяцца.

1 ЦІМАФЕЯ 5:4

А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.

МАЦЬВЕЯ 10:35

Бо Я прыйшоў разлучыць чалавека з бацькам яго, і дачку — з маці яе, і нявестку — са сьвякрухай яе.

ЛУКАША 12:53

Падзеляцца бацька супраць сына, і сын супраць бацькі; маці супраць дачкі, і дачка супраць маці; сьвякруха супраць нявесткі сваёй, і нявестка супраць сьвякрухі сваёй».

КАЛАСЯНАЎ 3:20-21

Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.

Бацькі, не зьнеахвочвайце дзяцей вашых, каб яны не гублялі духа.

ПСАЛТЫР 127:3-5

Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава.

Быццам стрэлы ў руцэ магутнай, гэтак сыны маладыя.

Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.

ВЫСЛОЎІ 1:8-9

Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,

бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.

ДРУГІ ЗАКОН 6:6-7

Гэтыя словы, якія я загадваю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім.

Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.

РЫМЛЯНАЎ 8:15

Бо вы не атрымалі духа няволі ізноў на страх, але атрымалі Духа ўсынаўленьня, у Якім крычым: «Абба, Ойча!»

1 ЯНА 3:1

Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца дзецьмі Божымі. Сьвет дзеля таго не пазнае вас, што не пазнаў Яго.

ВЫСЛОЎІ 13:24

Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.

ПСАЛТЫР 103:13

як літуецца бацька над сынамі, так ГОСПАД літуецца над тымі, што баяцца Яго.

ВЫСЛОЎІ 4:1-2

Слухайце, дзеці, настаўленьне бацькі і ўважайце, каб навучыцца розуму,

Слухай, сыне мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго.

Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе сьцежкамі праведнасьці.

Калі пойдзеш імі, ня будуць блытацца ногі твае, калі пабяжыш, не спатыкнешся.

Трымайся настаўленьня, не занядбоўвай, захоўвай яго, бо яно — жыцьцё для цябе.

Не ўзыходзь на сьцежку бязбожнікаў і не хадзі па шляху ліхотнікаў,

пазьбягай яго і не хадзі па ім, ухіляйся ад яго і абмінай яго,

бо не заснуць яны, калі ня ўчыняць благога, і сон іх ня возьме, калі не давядуць каго да падзеньня.

Бо ядуць яны хлеб беззаконьня і п’юць віно гвалту.

Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня.

Шлях бязбожнікаў цёмны, яны ня ведаюць, дзе спатыкнуцца.

бо я даю вам добрую навуку; не пакідайце закону майго.

ПСАЛТЫР 37:25

Я быў малады і стаўся стары, і ня бачыў, каб праведнік быў пакінуты, каб насеньне ягонае шукала хлеба.

ЛУКАША 11:13

Дык вось, калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго».

БЫЦЦЁ 18:19

Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДА, чыніць праведнасьць і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму».

ПСАЛТЫР 145:4

Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць.

1 ЦІМАФЕЯ 5:8

А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.

ПСАЛТЫР 128:1-4

Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОС­ПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.

Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!

Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.

Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.

ВЫСЛОЎІ 29:17

Карай сына твайго, і ён дасьць табе супачыць, і дасьць асалоду для душы тваёй.

ГАЛЯТАЎ 4:6

А як вы — сыны, Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які кліча: «Абба, Ойча!»

1 КАРЫНФЯНАЎ 4:15

Бо хаця вы маеце дзесяць тысячаў выхавацеляў у Хрысьце, але няшмат бацькоў, бо я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе праз Эвангельле.

ПІЛІПЯНАЎ 4:19

А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.

ПСАЛТЫР 127:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.

Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне.

ІСАІ 54:13

І ўсе сыны твае [стануць] вучнямі ГОСПАДА, і вялікі супакой [дам] сынам тваім.

ПСАЛТЫР 145:18

ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.

РЫМЛЯНАЎ 15:1-2

Мы, моцныя, павінны насіць слабасьці нямоглых і не дагаджаць сабе.

I яшчэ кажа: «Узьвесяліцеся, пагане, з народам Яго!»

I яшчэ: «Хваліце Госпада, усе пагане, і ўсхваляйце Яго, усе народы!»

І яшчэ Ісая кажа: «Будзе корань Есэя, Той, Які паўстане, панаваць над народамі; на Яго народы спадзявацца будуць».

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

І я сам, браты мае, перакананы адносна вас, што і вы поўныя добрасьці, напоўненыя ўсякім веданьнем і можаце настаўляць адзін аднаго.

А тым сьмялей пісаў я да вас, браты, часткова, каб нагадаць вам праз дадзеную мне ад Бога ласку

быць мне служыцелем Ісуса Хрыста для паганаў, сьвятарна служачы Эвангельлю Божаму, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была адпаведнай.

Дык маю пахвалу ў Хрысьце Ісусе ў тым, што Божае,

бо не адважуся гаварыць нешта такое, чаго не зрабіў Хрыстос праз мяне дзеля [прывядзеньня да] паслухмянасьці паганаў, словам і справаю,

у моцы знакаў і цудаў, у моцы Духа Божага, так што Эвангельле Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліму і ваколіцы аж да Ілірыка.

Бо кожны з нас няхай дага­джае бліжняму на дабро, дзеля збудаваньня.

МАЦЬВЕЯ 18:10

Глядзіце, не пагарджайце ані адным з малых гэтых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго Нябеснага.

КАЛАСЯНАЎ 3:21

Бацькі, не зьнеахвочвайце дзяцей вашых, каб яны не гублялі духа.

ПСАЛТЫР 139:13-14

Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй.

Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.

ГАБРЭЯЎ 11:23

Вераю Майсей па нараджэньні тры месяцы быў хаваны бацькамі сваімі, бо яны бачылі, што хлопчык мілы [Богу], і не спалохаліся валадарскага загаду.

1 ПЯТРА 3:7

Таксама і вы, мужы, жывіце з разуменьнем з жонкамі, аддаючы ім, як найслабейшай пасудзіне, пашану, бо і яны — суспадчыньніцы ласкі жыцьця, каб не было перашкоды ў малітвах вашых.

ВЫСЛОЎІ 31:28

Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе:

ПСАЛТЫР 128:3

Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.

БЫЦЦЁ 30:1

I бачыла Рахель, што яна не нараджае Якубу, і зайздросьціла Рахель сястры сваёй, і казала Якубу: «Дай мне сыноў, а калі не, я памру».

Малітва да Бога

Божа, Збаўца наш! Сёння я ўзношу да Цябе свой голас і шукаю Твайго аблічча. Праз Госпада нашага Ісуса Хрыста прашу Цябе, праслаўся ў сем'ях, дзе пануе разлад. Няхай Тваё Валадарства прыйдзе ў жыццё бацькоў і дзяцей. Бо ў Тваім слове сказана: «Ён звярне сэрцы бацькоў да дзяцей, і сэрцы дзяцей да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, не паразіў зямлю праклёнам». Дух Святы, наведай гэтыя сем'і, аблічы іх у грахах, каб яны спазналі Тваю любоў і прабачэнне, каб памірыліся і жылі ў еднасці і супакоі пад Тваім кіраўніцтвам. Няхай іхнія жыцці напоўняцца Тваёй радасцю і збаўленнем. Вырві з коранем гнеў, разлад і няўменне дараваць. У імя Ісуса. Амін.