Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


55 Вершы з Бібліі пра павагу да бацькоў

55 Вершы з Бібліі пра павагу да бацькоў

Задумайся, сябар, як часта мы блытаемся, што значыць шанаваць бацькоў. Бог жа праз Пісанне кажа нам, што павага і клопат пра іх патрэбныя заўсёды, незалежна ад іх узросту ці стаўлення да нас.

Шанаваць бацькоў — гэта проста акт любові, які прынясе вялікія благаслаўленні ў наша жыццё. Гэта не залежыць ад абставінаў, а патрабуе паслухмянага сэрца перад наказамі Госпада. Не трэба вымяраць сваю павагу паводзінамі бацькоў, а рабіць гэта штодня, каб жыць доўга на зямлі і каб ласка і міласць Божая праяўляліся ў нас.

Бог загадвае нам шанаваць бацькоў. Шанаваць — гэта слухацца іх, прыслухоўвацца да іх мудрых парад, звяртаць увагу і паважаць іх аўтарытэт. У Бібліі мы знаходзім зразумелыя і прамыя ўказанні, як мы павінны ставіцца да бацькоў. Не забываймася пра гэта!




ДРУГІ ЗАКОН 5:16

Шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, каб працягнуліся дні твае і добра табе было на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:20

Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 10:19

Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “Не забівай”, “Не крадзі”, “Ня сьведчы фальшыва”, “Не рабі крыўды”, “Шануй бацьку твайго і маці”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 23:22

Слухай бацьку твайго, які нарадзіў цябе, і не цурайся маці тваёй, калі яна састарэе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:1

Мудры сын [слухае] настаўленьне бацькі, а насьмешнік ня слухае дакараньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:8

Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 20:12

Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 19:32

Перад сівой галавой устань, і шануй аблічча старога, і бойся Бога твайго. Я — ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 15:4

Бо Бог загадаў, кажучы: “Шануй бацьку твайго і маці”, і: “Хто праклінае бацьку ці маці, няхай сьмерцю памрэ”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 20:9

Хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, сьмерцю памрэ; хто праклінаў бацьку свайго і маці сваю, кроў ягоная [будзе] на ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:26

Руйнуе бацьку, выганяе маці сын, які прыносіць сорам і ганьбу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 19:3

Няхай кожны баіцца маці сваю і бацьку свайго. І захоўвайце суботы Мае. Я — ГОСПАД, Бог ваш!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:11-12

Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе, бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 19:19

шануй бацьку твайго і маці; і любі бліжняга твайго, як самога сябе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:1-3

Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць. Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго. Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла, бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах. Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць. Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці, і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой, і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога. І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае. Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля, «Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем: дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць. А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведа­міць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе, якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя. Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста. Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн. «каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:8-9

Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй, бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 6:20

Сыне мой, захавай прыказаньні бацькі твайго і не пакідай закон маці тваёй,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 5:4

А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 6:20-22

Сыне мой, захавай прыказаньні бацькі твайго і не пакідай закон маці тваёй, навяжы іх назаўсёды на сэрцы тваім і абвяжы імі шыю тваю. Калі пойдзеш, яны павядуць цябе, калі ляжаш спаць, будуць пільнаваць цябе, калі абудзішся, будуць гаварыць да цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:20

Хто кляне бацьку свайго і маці сваю, у таго сьветач патухне сярод глыбокай цемры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:1

Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — смутак для маці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 21:17

Той, хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:20

Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны чалавек пагарджае маці сваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:6

Карона старых — сыны сыноў, і слава сыноў — бацькі іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 127:3-5

Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава. Быццам стрэлы ў руцэ магутнай, гэтак сыны маладыя. Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 30:17

Вока, якое зьдзекуецца з бацькі і пагарджае паслухмянасьцю маці, выдзяўбуць груганы над ракою і зьядуць арляняты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 15:4-6

Бо Бог загадаў, кажучы: “Шануй бацьку твайго і маці”, і: “Хто праклінае бацьку ці маці, няхай сьмерцю памрэ”. А вы кажаце: “Калі хто скажа бацьку або маці: 'Дар [Богу] тое, чым ты ад мяне карыстаўся', той можа і не шанаваць бацьку свайго ці маці сваю”. І вы пазбавілі сілы прыказаньне Божае дзеля традыцыяў вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:5

Неразумны грэбуе настаўленьнем бацькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 2:51

І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:15

Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], — сорам для маці яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 7:10

Бо Майсей сказаў: “Шануй бацьку твайго і маці тваю”, і: “Хто праклінае бацьку або маці, няхай сьмерцю памрэ”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 78:5-7

І Ён узьняў сьведчаньне ў Якубе, і паклаў Закон у Ізраілі, пра гэта загадаў бацькам нашым, каб яны паведамілі [гэта] сынам сваім, Выпрастаў сьцежку гневу Свайму, не захоўваў ад сьмерці душы іхнія, і жыцьцё іхняе пошасьці аддаў. І забіў усіх першародных у Эгіпце, пачаткі сілы ў намётах Хама. І вывеў, як авечак, народ Свой, і вёў іх, як статак, праз пустыню. І вёў іх у бясьпецы, і яны не палохаліся, а ворагаў іхніх мора накрыла. І прыйшлі яны да межаў сьвятасьці Ягонай, да гары, што набыла правіца Ягоная; і Ён выгнаў перад абліччам іхнім народы, і кінуў шнур, [каб падзяліць] спадчыну іхнюю, і пасяліў у намётах іхніх калены Ізраіля. Але яны выпрабоўвалі Бога Найвышэйшага і бунтаваліся супраць Яго, і сьведчаньняў Ягоных не захоўвалі, і яны адступаліся і здраджвалі, як і бацькі іхнія, выварочваліся, быццам той лук здрадлівы. І яны злавалі Яго ўзгоркамі сваімі, і балванамі сваімі раздражнялі Яго. Пачуў [гэта] Бог і абурыўся, і вельмі пагрэбаваў Ізраілем. каб ведала пакаленьне наступнае, сыны, якія народзяцца, і каб яны ў свой час абвясьцілі [гэта] сынам сваім. І Ён пакінуў сялібу ў Шыло, намёт, у якім жыў сярод людзей; і аддаў у палон моц Сваю, і славу Сваю — у рукі прыгнятальніка. І аддаў пад меч народ Свой, і на спадчыну Сваю абурыўся. Юнакоў ягоных агонь зьядаў, і дзяўчаты ягоныя не былі ўшанаваныя. Сьвятары ягоныя падалі ад мяча, і ўдовы ягоныя ня плакалі. І быццам зо сну прачнуўся Госпад, як той волат, якога віно разьвесяліла, і Ён выбіў прыгнятальнікаў дашчэнту, на вечную ганьбу аддаў іх. І Ён адкінуў намёт Язэпа, і ня выбраў калена Эфраіма, а выбраў калена Юды, гару Сыён, якую палюбіў. І пабудаваў Ён як [пад неба] высокую сьвятыню Сваю; і як зямлю заснаваў яе на вякі. І ўскладуць на Бога надзею сваю, і не забудуцца пра дзеяньні Божыя, і прыказаньні Ягоныя будуць захоўваць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 2:17

Усіх паважайце, брацтва любіце, Бога бойцеся, валадара шануйце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 5:8

А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:13

як літуецца бацька над сынамі, так ГОСПАД літуецца над тымі, што баяцца Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:9

Да таго, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і саромеліся перад імі, ці ня шмат больш маем падпарадкоўвацца Айцу духаў і будзем жыць?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:1-2

Слухайце, дзеці, настаўленьне бацькі і ўважайце, каб навучыцца розуму, Слухай, сыне мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго. Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе сьцежкамі праведнасьці. Калі пойдзеш імі, ня будуць блытацца ногі твае, калі пабяжыш, не спатыкнешся. Трымайся настаўленьня, не занядбоўвай, захоўвай яго, бо яно — жыцьцё для цябе. Не ўзыходзь на сьцежку бязбожнікаў і не хадзі па шляху ліхотнікаў, пазьбягай яго і не хадзі па ім, ухіляйся ад яго і абмінай яго, бо не заснуць яны, калі ня ўчыняць благога, і сон іх ня возьме, калі не давядуць каго да падзеньня. Бо ядуць яны хлеб беззаконьня і п’юць віно гвалту. Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня. Шлях бязбожнікаў цёмны, яны ня ведаюць, дзе спатыкнуцца. бо я даю вам добрую навуку; не пакідайце закону майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:2-3

«Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем: дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць. А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведа­міць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе, якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя. Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста. Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн. «каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 128:1-4

Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОС­ПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі. Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе! Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго. Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 2:4-5

каб вучылі мудрасьці маладых, каб тыя любілі мужоў, любілі дзяцей, былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:4

І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:1

Хто любіць настаўленьне, любіць веданьне, а хто ненавідзіць дакараньне, той дурань.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:58

Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 21:15

Той, хто ўдарыць бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:11

Львяняты бядуюць і галадуюць, але тыя, што шукаюць ГОСПАДА, не адчуюць нястачы ўсякага даброцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 146:9

ГОСПАД захоўвае прыхадняў, дапамагае сіротам і ўдовам, але шлях бязбожнікаў блытае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 11:16

Дабрадзейная жанчына здабывае славу, і моцныя здабываюць багацьце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:6

Пастаў юнака на слушны шлях, і ён ня збочыць з яго, нават калі састарэе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 13:1-2

Усякая душа няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; а ўлады, якія ёсьць, ад Бога пастаўлены. Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў — гэта спаўненьне Закону. І гэтак [рабіце], ведаючы час, што ўжо гадзіна абудзіцца нам зо-сну, бо цяпер бліжэй да нас збаўленьне, чым калі мы паверылі. Ноч зыходзіць, а дзень наблізіўся, дык адкінем справы цемры і апранемся ў зброю сьвятла. Як удзень, будзем ха­дзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасьці і бессаромнасьці, ня ў сварцы і зайздрасьці, але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста і не дагаджайце целу ў пажаданьнях. Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:7

Не падманвайцеся, з Бога не пасьмяешся. Бо што чалавек сее, тое і будзе жаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 21:18-21

Калі чалавек будзе мець сына непаслухмянага і ўпорыстага, які ня слухае голас бацькі свайго і голас маці сваёй, і каралі яго, але ён ня слухаўся іх, няхай бацька ягоны і маці ягоная возьмуць яго і прывя­дуць да старшыняў гораду свайго і да брамы гораду свайго, няхай выйдуць старшыні твае і судзьдзі твае, і адмераюць [адлегласьць] ад гарадоў, якія вакол забітага. і скажуць старшыням гораду свайго: “Сын наш гэты непаслухмяны і ўпорысты, ня слухае голасу нашага, аддаецца распусьце і п’янству”. Тады ўсе мужчыны гораду ягонага ўкамянуюць яго камянямі, і ён памрэ, каб выніш­чыць зло з асяродзьдзя вашага. І ўвесь Ізраіль пачуе [гэта], і будзе баяцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:13-14

Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй. Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:27

Аддаліся ад зла і рабі добрае, і будзеш жыць на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:3

Ён лечыць скрышаных сэрцам і перавязвае раны іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 112:1-2

Альлелюя! Шчасьлівы той чалавек, які баіцца ГОСПАДА і ў прыказаньнях Ягоных мае ўпадабаньне вялікае. Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне. Магутным будзе на зямлі насеньне ягонае; пакаленьне правых будзе дабраслаўлёнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Любы Ойча Нябесны, Табе ўся слава і хвала! Мой Езу, прашу Цябе, дапамажы мне ісці за Тваім прыкладам паслухмянасці Айцу. Навучы мяне шанаваць і паважаць маіх бацькоў, не звяртацца да іх груба і пыхліва. Дапамажы мне шанаваць іх праз маю паслухмянасць, быць клапатлівым дзіцём, мець магчымасць даглядаць за імі, аберагаць іх нават у старасці. Тваё слова кажа: «Шануй бацьку свайго і маці сваю, як наказаў табе Гасподзь Бог твой, каб падоўжыліся дні твае, і каб добра табе было на зямлі, якую Гасподзь Бог твой дае табе». Госпадзе Езу, дапамажы мне жыць паводле Твайго слова і спазнаць гэтае абяцанне, бо я ведаю, што праз паслухмянасць прыйдзе да мяне дабраславеньне. У імя Езуса. Амін!
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы