Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -


72 Вершы з Бібліі пра бацькоў і дзяцей

72 Вершы з Бібліі пра бацькоў і дзяцей

Дзеткі мае, вы маеце абавязак шанаваць бацькоў. А бацькі, у сваю чаргу, павінны выхоўваць вас на шляху Хрыстовым. Слухайцеся бацькоў без пярэчанняў, бо гэта падабаецца Госпаду.

Біблія таксама вучыць нас, бацькоў, не раздражняць дзяцей, а выхоўваць іх у дысцыпліне і настаўленні Госпада. Бог, як наш праваднік, дасць нам, бацькам і дзецям, мудрасць і сілу.

З часам давер паміж бацькамі і дзецьмі павінен умацоўвацца праз шчырую і любоўную размову. Памятайце, дзеткі, што шанаваць бацькоў – гэта прыемна ў вачах Госпада. Будуйце вашыя адносіны на паслухмянасці і павазе, і будзеце жыць доўга на зямлі.

Бацькі, любіце сваіх дзяцей безумоўна, давярайце ім і выхоўвайце з любоўю, каб адхіліць іх ад зла. Моцныя адносіны будуюцца на ўзаемным прызнанні памылак і недахопаў, на прыняцці адзін аднаго такімі, якія мы ёсць, без абвінавачванняў і дакораў. Імкніцеся жыць у згодзе і міры, з Богам у цэнтры ўсяго, каб дасягнуць поспеху ва ўсіх сферах жыцця.




ВЫСЛОЎІ 29:3

Чалавек, які любіць мудрасьць, радуе бацьку свайго, а той, які сябруе з распусьніцамі, распускае маёмасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 14:26

«Калі хто прыходзіць да Мяне і не зьненавідзіць бацьку свайго і маці, і жонку, і дзяцей, і братоў, і сёстраў, а пры тым і саму душу сваю, той ня можа быць вучнем Маім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 20:7

Праведнік ходзіць у беззаганнасьці сваёй, шчасьлівыя сыны ягоныя пасьля яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:9

Да таго, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і саромеліся перад імі, ці ня шмат больш маем падпарадкоўвацца Айцу духаў і будзем жыць?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 11:11

Хто з вас бацька, калі сын папросіць хлеба, дасьць яму камень? Ці [калі папросіць] рыбы, дасьць яму зьмяю замест рыбы?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:20

Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:1-3

Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго.Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць.Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці,і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой,і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога.І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятыхі за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля,«Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць.А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведа­міць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе,якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя.Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн.«каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 23:22

Слухай бацьку твайго, які нарадзіў цябе, і не цурайся маці тваёй, калі яна састарэе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:21

Выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька — сына, і паўстануць дзеці на бацькоў, і пазабіваюць іх;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 19:3

Няхай кожны баіцца маці сваю і бацьку свайго. І захоўвайце суботы Мае. Я — ГОСПАД, Бог ваш!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:10

Бо бацька мой і маці мая пакінулі мяне, а ГОСПАД прыгарнуў мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 5:16

Шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, каб працягнуліся дні твае і добра табе было на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 23:24-25

Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго.Няхай радуецца бацька твой, і тая, што нарадзіла цябе, няхай весяліцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:1

Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:6

Карона старых — сыны сыноў, і слава сыноў — бацькі іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:8

Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 23:24

Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 10:1

Прыповесьці Салямона. Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны сын — смутак для маці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:20

Мудры сын — радасьць для бацькі, а дурны чалавек пагарджае маці сваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:2

«Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 21:15-17

Той, хто ўдарыць бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.I той, хто ўкраў чалавека і прадаў яго, альбо ён знойдзены ў руцэ ягонай, няхай сьмерцю памрэ.Той, хто праклінае бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:1-4

Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго.Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць.Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці,і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой,і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога.І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятыхі за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля,«Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць.А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведа­міць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе,якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя.Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста.Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн.«каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 12:14

Вось, трэці раз я гатовы ісьці да вас і ня буду цяжарам для вас, бо шукаю ня вашага, але вас. Бо ня дзеці павінны зьбіраць скарбы для бацькоў, але бацькі для дзяцей.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 20:12

Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:5

Неразумны грэбуе настаўленьнем бацькі, а хто зважае на дакараньні — разумнее.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:21

Хто нараджае неразумнага, [нараджае] на смутак сабе, і бацька бязглуздага ня будзе цешыцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 17:25

Сын неразумны — згрызота для бацькі свайго і горыч для той, якая яго нарадзіла.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЛАХІІ 4:6

І ён зьверне сэрца бацькоў да сыноў іхніх, і сэрца сыноў — да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, ня ўдарыў зямлі [выгубленьнем] з закляцьцем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:7

Калі вы зносіце пакараньне, Бог ставіцца да вас, як да сыноў. Бо ці ёсьць гэтакі сын, якога не карае бацька?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 18:4

Вось, усе душы — Мае, як душа бацькі, так і душа сына — Мае; душа, якая саграшыла, памрэ.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 24:16

Ня будуць паміраць бацькі за сыноў, і сыны ня будуць паміраць за бацькоў, але няхай кожны памірае за грэх свой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 18:20

Душа, якая грашыць, памрэ. Сын не панясе беззаконьні бацькі, і бацька не панясе беззаконьні сына. Праведнасьць праведніка будзе яму залічана, і бязбожнасьць бязбожніка будзе на ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:6

Пастаў юнака на слушны шлях, і ён ня збочыць з яго, нават калі састарэе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:5

Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 1:17

І будзе ісьці перад Ім у духу і сіле Ільлі, каб вярнуць сэрцы бацькоў дзецям, і непаслухмяным — лад думак праведнікаў, каб падрыхтаваць Госпаду народ падрыхтаваны».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:4

І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 21:18-21

Калі чалавек будзе мець сына непаслухмянага і ўпорыстага, які ня слухае голас бацькі свайго і голас маці сваёй, і каралі яго, але ён ня слухаўся іх,няхай бацька ягоны і маці ягоная возьмуць яго і прывя­дуць да старшыняў гораду свайго і да брамы гораду свайго,няхай выйдуць старшыні твае і судзьдзі твае, і адмераюць [адлегласьць] ад гарадоў, якія вакол забітага.і скажуць старшыням гораду свайго: “Сын наш гэты непаслухмяны і ўпорысты, ня слухае голасу нашага, аддаецца распусьце і п’янству”.Тады ўсе мужчыны гораду ягонага ўкамянуюць яго камянямі, і ён памрэ, каб выніш­чыць зло з асяродзьдзя вашага. І ўвесь Ізраіль пачуе [гэта], і будзе баяцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 5:4

А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:35

Бо Я прыйшоў разлучыць чалавека з бацькам яго, і дачку — з маці яе, і нявестку — са сьвякрухай яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 12:53

Падзеляцца бацька супраць сына, і сын супраць бацькі; маці супраць дачкі, і дачка супраць маці; сьвякруха супраць нявесткі сваёй, і нявестка супраць сьвякрухі сваёй».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:20-21

Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.Бацькі, не зьнеахвочвайце дзяцей вашых, каб яны не гублялі духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 127:3-5

Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава.Быццам стрэлы ў руцэ магутнай, гэтак сыны маладыя.Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:8-9

Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 6:6-7

Гэтыя словы, якія я загадваю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім.Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:15

Бо вы не атрымалі духа няволі ізноў на страх, але атрымалі Духа ўсынаўленьня, у Якім крычым: «Абба, Ойча!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:1

Глядзіце, якую любоў даў нам Айцец, каб нам называцца дзецьмі Божымі. Сьвет дзеля таго не пазнае вас, што не пазнаў Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:24

Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:13

як літуецца бацька над сынамі, так ГОСПАД літуецца над тымі, што баяцца Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:1-2

Слухайце, дзеці, настаўленьне бацькі і ўважайце, каб навучыцца розуму,Слухай, сыне мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго.Я паказваю табе шлях мудрасьці, вяду цябе сьцежкамі праведнасьці.Калі пойдзеш імі, ня будуць блытацца ногі твае, калі пабяжыш, не спатыкнешся.Трымайся настаўленьня, не занядбоўвай, захоўвай яго, бо яно — жыцьцё для цябе.Не ўзыходзь на сьцежку бязбожнікаў і не хадзі па шляху ліхотнікаў,пазьбягай яго і не хадзі па ім, ухіляйся ад яго і абмінай яго,бо не заснуць яны, калі ня ўчыняць благога, і сон іх ня возьме, калі не давядуць каго да падзеньня.Бо ядуць яны хлеб беззаконьня і п’юць віно гвалту.Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня.Шлях бязбожнікаў цёмны, яны ня ведаюць, дзе спатыкнуцца.бо я даю вам добрую навуку; не пакідайце закону майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:25

Я быў малады і стаўся стары, і ня бачыў, каб праведнік быў пакінуты, каб насеньне ягонае шукала хлеба.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 11:13

Дык вось, калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 18:19

Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДА, чыніць праведнасьць і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:4

Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 5:8

А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 128:1-4

Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОС­ПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 29:17

Карай сына твайго, і ён дасьць табе супачыць, і дасьць асалоду для душы тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 4:6

А як вы — сыны, Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які кліча: «Абба, Ойча!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 4:15

Бо хаця вы маеце дзесяць тысячаў выхавацеляў у Хрысьце, але няшмат бацькоў, бо я нарадзіў вас у Хрысьце Ісусе праз Эвангельле.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:19

А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 127:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 54:13

І ўсе сыны твае [стануць] вучнямі ГОСПАДА, і вялікі супакой [дам] сынам тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:18

ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:1-2

Мы, моцныя, павінны насіць слабасьці нямоглых і не дагаджаць сабе.I яшчэ кажа: «Узьвесяліцеся, пагане, з народам Яго!»I яшчэ: «Хваліце Госпада, усе пагане, і ўсхваляйце Яго, усе народы!»І яшчэ Ісая кажа: «Будзе корань Есэя, Той, Які паўстане, панаваць над народамі; на Яго народы спадзявацца будуць».А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.І я сам, браты мае, перакананы адносна вас, што і вы поўныя добрасьці, напоўненыя ўсякім веданьнем і можаце настаўляць адзін аднаго.А тым сьмялей пісаў я да вас, браты, часткова, каб нагадаць вам праз дадзеную мне ад Бога ласкубыць мне служыцелем Ісуса Хрыста для паганаў, сьвятарна служачы Эвангельлю Божаму, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была адпаведнай.Дык маю пахвалу ў Хрысьце Ісусе ў тым, што Божае,бо не адважуся гаварыць нешта такое, чаго не зрабіў Хрыстос праз мяне дзеля [прывядзеньня да] паслухмянасьці паганаў, словам і справаю,у моцы знакаў і цудаў, у моцы Духа Божага, так што Эвангельле Хрыстовае пашырана мною ад Ерусаліму і ваколіцы аж да Ілірыка.Бо кожны з нас няхай дага­джае бліжняму на дабро, дзеля збудаваньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:10

Глядзіце, не пагарджайце ані адным з малых гэтых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго Нябеснага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:21

Бацькі, не зьнеахвочвайце дзяцей вашых, каб яны не гублялі духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:13-14

Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй.Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 11:23

Вераю Майсей па нараджэньні тры месяцы быў хаваны бацькамі сваімі, бо яны бачылі, што хлопчык мілы [Богу], і не спалохаліся валадарскага загаду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:7

Таксама і вы, мужы, жывіце з разуменьнем з жонкамі, аддаючы ім, як найслабейшай пасудзіне, пашану, бо і яны — суспадчыньніцы ласкі жыцьця, каб не было перашкоды ў малітвах вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:28

Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе:

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 128:3

Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 30:1

I бачыла Рахель, што яна не нараджае Якубу, і зайздросьціла Рахель сястры сваёй, і казала Якубу: «Дай мне сыноў, а калі не, я памру».

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Божа, Збаўца наш! Сёння я ўзношу да Цябе свой голас і шукаю Твайго аблічча. Праз Госпада нашага Ісуса Хрыста прашу Цябе, праслаўся ў сем'ях, дзе пануе разлад. Няхай Тваё Валадарства прыйдзе ў жыццё бацькоў і дзяцей. Бо ў Тваім слове сказана: «Ён звярне сэрцы бацькоў да дзяцей, і сэрцы дзяцей да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, не паразіў зямлю праклёнам». Дух Святы, наведай гэтыя сем'і, аблічы іх у грахах, каб яны спазналі Тваю любоў і прабачэнне, каб памірыліся і жылі ў еднасці і супакоі пад Тваім кіраўніцтвам. Няхай іхнія жыцці напоўняцца Тваёй радасцю і збаўленнем. Вырві з коранем гнеў, разлад і няўменне дараваць. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы