Біблейскія вершы

Аб'явы


Падкатэгорыя

ВЕРШЫ АБ НАДЗЕІ

Спадзяванне — гэта такая важная рэч у нашым жыцці. Трымай сваё спадзяванне моцна ў Богу, вер, што ўбачыш, як спраўдзяцца жаданні твайго сэрца. Заўсёды захоўвай гэты запал, гэтую сілу ісці наперад, пакуль не дасягнеш таго, чаго прагнеш. Будзь настойлівым і аддай усё, чаго жадаеш, у рукі нашага Нябеснага Айца.

Як вернік, ніколі не губляй надзеі, што мы ўбачым нашага Госпада твар у твар, і што дзякуючы ахвяры, якую прынёс наш Гасподзь Ісус Хрыстос, ты і мы выратаваны па ласцы і будзем з Ім у вечнасці.

Спадзяванне на Бога вызваляе цябе ад страху перад будучыняй і ад нявызначанасці. Заўсёды давярай Богу, Ён дасць табе сілу пераадолець любую цяжкасць. Бо Я ведаю думкі, якія думаю пра вас, кажа Гасподзь, думкі міру, а не зла, каб даць вам будучыню і надзею (Ерамія 29:11).


ПЕСЬНЯ 8:6-7

Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА.

Вялікія воды ня змогуць патушыць каханьне, і рэкі не затопяць яго. Калі б чалавек хацеў аддаць усю маёмасьць дому свайго за каханьне, ён быў бы адрынуты з пагардай».

ПЕСЬНЯ 1:16

«Які прыгожы ты, любы мой, які цудоўны! Ложак наш — зеляніна,

ПЕСЬНЯ 4:7

Уся ты прыгожая, сяброўка мая, і заганы няма ў табе.

ПЕСЬНЯ 4:9

Паланіла ты сэрца маё, сястра мая нявеста, паланіла ты сэрца маё адным [позіркам] вачэй тваіх, і аднымі пацеркамі на шыі тваёй.

ПЕСЬНЯ 4:10

Якое цудоўнае каханьне тваё, сястра мая нявеста, лепшае каханьне тваё, чым віно. А пах алейкаў тваіх [лепшы] за ўсе пахошчы.

1 КАРЫНФЯНАЎ 13:8

Любоў ніколі ня зьнікне, калі нават прароцтвы зьнікнуць, калі мовы змоўкнуць, калі веданьне зьнішчыцца.

ПЕСЬНЯ 1:4

«Цягні мяне за сабой! Пабяжым! Увядзі мяне, валадару, у пакоі свае». «Будзем радавацца і весяліцца з табою, будзем узгадваць пра пяшчоты твае [больш], чым пра віно; заслужана кахаюць цябе!»

ПЕСЬНЯ 1:15

«Якая прыгожая ты, сяброўка мая, якая прыгожая! Вочы твае — як галубкі».

ВЫСЛОЎІ 18:22

Хто знайшоў жонку, той знайшоў добрае і атрымаў ласку ад ГОСПАДА.

ЭКЛЕЗІЯСТА 4:12

І, калі хто зможа перамагчы аднаго, дык двое супрацьстануць яму, і вяроўка патройная ня хутка парвецца.

ПЕСЬНЯ 1:2

«Няхай ён цалуе мяне пацалункамі вуснаў сваіх!» «Бо пяшчоты твае лепшыя за віно.

ПЕСЬНЯ 8:7

Вялікія воды ня змогуць патушыць каханьне, і рэкі не затопяць яго. Калі б чалавек хацеў аддаць усю маёмасьць дому свайго за каханьне, ён быў бы адрынуты з пагардай».

1 КАРЫНФЯНАЎ 13:4-7

Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца,

ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога,

ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды;

усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.

КАЛАСЯНАЎ 3:14

А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,

ПЕСЬНЯ 2:16

«Любы мой [належыць] мне, а я — яму, ён пасьвіць сярод лілеяў.

1 КАРЫНФЯНАЎ 13:13

А цяпер застаюцца вера, надзея, любоў — гэтыя тры; але большая з іх — любоў.

ПЕСЬНЯ 8:6

Палажы мяне як пячатку на сэрца тваё, як пячатку на плячо тваё, бо магутнае як сьмерць каханьне, і няўмольная як пекла рэўнасьць, жар яе — як жар агню, як полымя ГОСПАДА.

ПЕСЬНЯ 6:3

Я [належу] любаму майму, а любы мой — мне, ён пасьвіць сярод лілеяў».

БЫЦЦЁ 2:24

Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць адным целам.

ПЕСЬНЯ 2:5

Падмацуйце мяне пірагамі з разынкамі, асьвяжыце мяне яблыкамі, бо я млею ад каханьня.

КАЛАСЯНАЎ 3:19

Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі.

ЭФЭСЯНАЎ 5:33

Зрэшты, і вы, кожны па сабе, няхай любіць жонку сваю як сябе; а жонка няхай баіцца мужа.

ВЫСЛОЎІ 10:12

Нянавісьць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе правіны.

ВЫСЛОЎІ 31:11-12

Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.

Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго.

1 ЯНА 4:19

Мы любім Яго, бо Ён першы палюбіў нас.

1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:12

А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, як і мы [маем] да вас,

ПЕСЬНЯ 2:2

«Як лілея сярод церняў, так сяброўка мая сярод дзяўчатаў».

1 ЯНА 4:17

Дзеля гэтага дасканаліцца любоў сярод нас, каб мы мелі адвагу ў дзень суду, бо які Ён, гэткія і мы ў сьвеце гэтым.

1 ПЯТРА 4:8

А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.

1 ЯНА 4:18

Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы.

БЫЦЦЁ 2:18

І сказаў ГОСПАД Бог: «Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму».

ЭФЭСЯНАЎ 5:25-28

Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,

каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове,

каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.

Гэтак павінны мужы любіць сваіх жонак, як целы свае: хто любіць жонку сваю, самога сябе любіць.

ЯНА 15:12

Гэта прыказаньне Маё, каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас.

ПЕСЬНЯ 2:3

«Як яблына сярод дрэваў лясных, так любы мой сярод хлопцаў. У ценю ягоным прывабным я села, і плод ягоны салодкі для паднябеньня майго.

БЫЦЦЁ 29:20

I служыў Якуб за Рахель сем гадоў, і былі яны ў вачах ягоных як некалькі дзён, бо ён кахаў яе.

ВЫСЛОЎІ 3:3-4

Міласэрнасьць і праўда няхай не пакідаюць цябе, абвяжы імі шыю сабе і напішы іх на табліцах сэрца твайго,

Не сварыся з чалавекам без прычыны, калі ён не зрабіў табе нічога благога.

Не зайздросьці чалавеку злачыннаму і не выбірай ніводнага са шляхоў ягоных,

бо ГОСПАД брыдзіцца крывадушным, а з правымі Ён сябруе.

Праклён ад ГОСПАДА на доме бязбожніка, але жытло праведных Ён дабраслаўляе.

Ён сьмяецца з насьмешнікаў, а пакорным ласку дае.

Мудрыя атрымаюць у спадчыну славу, а бязглуздыя будуць насіць ганьбу.

і знойдзеш ты ласку і спагаднасьць у вачах Бога і людзей.

ЭФЭСЯНАЎ 5:25

Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,

ПЕСЬНЯ 3:4

Ледзь мінула іх, спаткала таго, якога кахае душа мая, схапіла яго і не пушчу, аж пакуль не завяду яго ў дом маці маёй, у пакой той, якая нарадзіла мяне».

ПСАЛТЫР 37:4

Насалоджвайся ў ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго.

ВЫСЛОЎІ 5:18

Няхай крыніца твая будзе дабраслаўлёная, і цешся жонкай маладосьці тваёй.

ЭКЛЕЗІЯСТА 9:9

Пражыві жыцьцё з жонкаю, якую кахаеш, у-ва ўсе дні марнага жыцьця твайго, якія дадзены табе пад сонцам на ўвесь час марнасьці тваёй, бо гэта частка твая ў жыцьці і ў-ва ўсёй цяжкай працы, якою працуеш пад сонцам.

ПІЛІПЯНАЎ 1:3-5

Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас,

маючы такое самае змаганьне, якое вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце пра мяне.

заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю,

за вашую супольнасьць у Эвангельлі ад першага дня аж да цяперашняга,

МАЦЬВЕЯ 19:4-6

Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Ці вы не чыталі, што Той, Хто стварыў на пачатку, мужчынай і жанчынай стварыў іх?

І Ён сказаў: “Дзеля гэтага пакіне чалавек бацьку і маці, і прылепіцца да жонкі сваёй; і будуць двое адным целам”.

Так што яны ўжо ня двое, але адно цела. Вось жа, што Бог злучыў, тое чалавек няхай не разлучае».

ВЫСЛОЎІ 17:17

Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.

ГАЛЯТАЎ 5:13-14

Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.

Бо ўвесь Закон у адным слове спаўняецца: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».

РЫМЛЯНАЎ 13:10

Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў — гэта спаўненьне Закону.

1 ЯНА 3:18

Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!

ПСАЛТЫР 85:10

Вось, блізка збаўленьне Ягонае для тых, што баяцца Яго, каб слава [Божая] пасялілася на зямлі нашай.

ПЕСЬНЯ 7:10

Вусны твае — як віно найлепшае, якое ліецца да любага, асалоджваючы вусны стомленыя».

ВЫСЛОЎІ 31:10

Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны.

ЭФЭСЯНАЎ 4:2-3

з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю,

Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,

калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,—

каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях,

а абнавіцца духам розуму вашага

і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.

Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.

Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым;

і не давайце месца д’яблу.

Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.

Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.

намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.

ПЕСЬНЯ 5:16

Вусны ягоныя — слодыч, і ўвесь ён прывабны. Вось такі любы мой, і вось такі сябар мой, дочкі Ерусалімскія».

ПСАЛТЫР 119:32

Шляхам прыказаньняў Тваіх я пабягу, бо Ты пашыраеш сэрца маё.

РЫМЛЯНАЎ 15:5-6

А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса,

каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.

ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера,

ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

1 КАРЫНФЯНАЎ 16:14

Усё ў вас няхай будзе ў любові.

ПСАЛТЫР 143:8

Дай мне раніцаю чуць пра міласэрнасьць Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Дай мне ведаць шлях, якім мне ісьці, бо да Цябе я ўзьнімаю душу маю.

ПЕСЬНЯ 1:2-3

«Няхай ён цалуе мяне пацалункамі вуснаў сваіх!» «Бо пяшчоты твае лепшыя за віно.

Пах алейкаў тваіх салодкі. Алей разьліты — імя тваё. Дзеля гэтага дзяўчыны кахаюць цябе».

МАЦЬВЕЯ 22:39

Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”.

ВЫСЛОЎІ 31:10-12

Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны.

Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.

Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго.

1 ЦІМАФЕЯ 5:1-2

Старога не дакарай, але прасі, як бацьку, маладых — як братоў,

засьведчаная ў добрых учынках, калі дзяцей выгадавала, калі прыймала падарожных, калі абмывала ногі сьвятым, калі падтрымлівала прыгнечаных, калі ішла сьледам за ўсякай добрай справай.

А маладым удовам адмаўляй, бо калі яны, разласаваўшыся насуперак Хрысту, захочуць замуж,

атрымаюць асуджэньне, бо адкінулі ранейшую веру.

Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед.

Дык хачу, каб маладыя [ўдовы] ішлі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі супраціўніку аніякае нагоды дзеля абмаўляньня,

бо некаторыя ўжо збочылі ўсьлед за шатанам.

Калі які верны ці верная мае ўдовы, няхай падтрымлівае іх і не абцяжарвае царквы, каб яна падтрымлівала праўдзівых удоваў.

Старосты, якія кіруюць добра, дастойныя падвойнае пашаны, асабліва тыя, якія працуюць у слове і навучаньні.

Бо Пісаньне кажа: «Не закелзай вала, які малоціць», і: «Работнік варты нагароды сваёй».

Абвінавачваньне на старосту не прыймай, хіба што пры двух ці трох сьведках.

старых жанчынаў — як матак, маладых — як сёстраў, з усякай чысьцінёю.

1 ПЯТРА 3:7

Таксама і вы, мужы, жывіце з разуменьнем з жонкамі, аддаючы ім, як найслабейшай пасудзіне, пашану, бо і яны — суспадчыньніцы ласкі жыцьця, каб не было перашкоды ў малітвах вашых.

РЫМЛЯНАЎ 12:10

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

1 ЯНА 4:7

Улюбёныя! Будзем любіць адзін аднаго, бо любоў — ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога.

ПІЛІПЯНАЎ 1:3

Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас,

ПЕСЬНЯ 2:4

У дом банкетаваньня ён увёў мяне, і сьцяг ягоны нада мною — каханьне.

ГАБРЭЯЎ 13:4

Сужонства [няхай будзе] шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.

ПІЛІПЯНАЎ 2:2

дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,

1 КАРЫНФЯНАЎ 7:3-5

Муж няхай аддае жонцы належную зычлівасьць; падобна і жонка мужу.

і тыя, што плачуць, як ня плачуць; і тыя, што радуюцца, як ня радуюцца; і тыя, што купляюць, як не набываюць;

і тыя, што карыстаюцца гэтым сьветам, як не карыстаюцца; бо праходзіць выгляд гэтага сьвету.

А я хачу, каб вы былі бяз клопату. Нежанаты клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду,

а жанаты клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць жонцы.

Ёсьць розьніца між жонкай і дзяўчынай: незамужняя клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і целам, і духам; а замужняя клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць мужу.

А гэта кажу дзеля вашай жа карысьці, не каб накінуць на вас пятлю, але каб вы паважна і адпаведна [стаялі пры] Госпадзе без перашкодаў.

А калі нехта лічыць за непрыстойнае для свае дзяўчыны, каб яна, перацьвіўшы, так і засталася, няхай робіць, як хоча; [гэтым] не зграшыць, няхай жэняцца.

А хто стаў у сэрцы непарушна і, ня маючы патрэбы, але ўладу маючы над воляй сваёй, судзіў гэтак у сэрцы сваім, каб захаваць сваё дзявоцтва, той добра робіць.

Так што хто аддае замуж, добра робіць; а хто не аддае, лепш робіць.

Жонка зьвязана законам да таго часу, пакуль жыве ейны муж; а калі муж ейны памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі ў Госпадзе.

Жонка не валодае сваім целам, але муж; падобна і муж не валодае сваім целам, але жонка.

Але яна шчасьлівейшая, калі застанецца так, паводле маёй парады; а я думаю, што і я маю Духа Божага.

Не ўхіляйцеся адзін ад аднаго, хіба па згодзе, на час, каб быць свабоднымі для посту і малітвы, і зноў у гэтым будзьце разам, каб не спакушаў вас шатан праз няўстрыманасьць вашую.

ЭФЭСЯНАЎ 4:32

Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.

Малітва да Бога

Добры і вечны Божа, Найвышэйшы Пане, у імя Ісуса я прыходжу да Цябе. Толькі Ты адзін варты ўсялякай найвышэйшай хвалы і пакланення. Тваё слова кажа: "Бо Я ведаю думкі, якія думаю пра вас, кажа Гасподзь, думкі міру, а не зла, каб даць вам будучыню і надзею". Дзякуй, што я магу спачываць у Табе, бяспечна і ўпэўнена, як леў. Нават сярод самай цёмнай ночы я не буду баяцца, бо Ты — маё святло і мая цвярдыня. Пане, дапамажы мне не ўскладаць надзею на іншыя рэчы, а толькі на Цябе. Удзячны, што Ты апраўдаў мяне па Сваёй ласцы, я прашу Цябе дапамагчы мне заўсёды захоўваць жывой надзею на вечнае жыццё, беражаваць яе і чакаць у сваім сэрцы, з пашанай і трапятаннем берагчы гэты вялікі дар збаўлення, які Ты мне даў. Дапамажы мне заўсёды глядзець на нябеснае, а не на зямное, бо маё грамадзянства — на нябёсах. У імя Ісуса. Амін.