Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 85 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Пс 85

1 Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.

2 Ты зьявіў ласку, ГОСПАДЗЕ, для зямлі Тваёй, Ты вярнуў палон Якуба.

3 Ты дараваў віну народу Твайго, Ты пакрыў усе грахі іхнія. (Сэлях)

4 Ты стрымаў усю лютасьць Тваю, адвярнуў жар гневу Твайго.

5 Вярні нас, Божа збаўленьня нашага, і спыні абурэньне Тваё на нас.

6 Няўжо вечна будзеш гневацца на нас і гнеў Твой працягнеш з пакаленьня ў пакаленьне?

7 Няўжо не павернешся, каб ажывіць нас, каб народ Твой узрадаваўся ў Табе?

8 Дай нам убачыць, ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Тваю, і збаўленьне Тваё дай нам!

9 Паслухаю, што кажа Бог ГОСПАД, бо Ён кажа пра супакой для народу Свайго і для багабойных Сваіх, і няхай не зьвяртаюцца яны да глупоты. (Сэлях)

10 Вось, блізка збаўленьне Ягонае для тых, што баяцца Яго, каб слава [Божая] пасялілася на зямлі нашай.

11 Міласэрнасьць і праўда сустрэнуцца, праведнасьць і супакой пацалуюцца.

12 Праўда ўзыйдзе з зямлі, і праведнасьць з неба глядзець будзе.

13 І ГОСПАД дасьць даброцьце, і зямля наша дасьць ураджай свой.

14 Праведнасьць будзе ісьці перад абліччам Яго і будзе стаяць на шляху крокаў Ягоных.

Сачыце за намі:



Аб'явы