Падумайце, сябры, пра ахвяраванне – гэта ж такі цудоўны спосаб падзякаваць Богу! Калі рыхтуеце свой дар, няхай гэта будзе найлепшае, што маеце, адданае ад усяго сэрца. Рабіце гэта з радасцю, бо Бог даў нам так многа, нават калі мы гэтага не заслугоўваем. Ён шчодра благаслаўляе нас.
Калі аддаеце толькі лішняе, не здзіўляйцеся, што і жыццё будзе да вас гэтак жа "шчодрым". Трэба даваць так, быццам сабе, без прымусу і не чакаючы ўзамен. Не хваліцеся сваёй дабрынёй, не шукайце пахвалы. Няхай левая рука не ведае, што робіць правая.
Наш Гасподзь любіць таго, хто дае з радасцю, бо Ён бачыць нашы сэрцы. Кожны няхай дае столькі, колькі вырашыў у сваім сэрцы, не са шкадаваннем і не з прымусу, бо Бог любіць таго, хто дае з радасцю (2 Карынфянаў 9:7). Ахвяраваць – гэта аддаваць частку таго, што Бог нам даў, як знак нашай пашаны.
Калі Бог дае, Ён дае шчодра і з любоўю. Калі ахвяруеце ад сэрца, вы адчыняеце дзверы для яшчэ большай Божай ласкі. Чым больш даеш, тым больш атрымліваеш.
Чужаложнікі і чужаложніцы! Ці вы ня ведаеце, што сяброўства са сьветам ёсьць варожасьць супраць Бога? Дык хто хоча быць сябрам сьвету, той робіцца ворагам Богу.
Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,
Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтага вучэньня, таго не прыймайце ў дом і радавацца яму не кажыце,
бо хто кажа радавацца яму, той супольнічае ў злых учынках ягоных.
Не сябруй з васпанам гняўлівым і з чалавекам нястрыманым не хадзі,
каб ты не навучыўся сьцежкам яго і не нацягнуў пятлі на душу тваю.
але я пісаў вам цяпер ня мець справы з тым, хто, называючыся братам, ці распусьнік, ці хцівец, ці ідалапаклоньнік, ці лаяльнік, ці п’яніца, ці рабаўнік; з гэтакім і ня есьці разам!
Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.
Яна плачма плача ўначы, і сьлёзы ейныя на шчоках у яе. Няма для яе пацяшальніка з усіх, што любілі яе; усе сябры ейныя здрадзілі ёй, сталі ворагамі для яе.
Загадваем вам, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб цураліся ўсякага брата, які ходзіць свавольна і не паводле традыцыі, прынятай ад нас,
Раны ад таго, хто любіць, [выказваюць] вернасьць [ягоную], а пацалункі ненавісьніка шматлікія.
Чалавека герэтыка пасьля першага і другога напамінаньня пакінь,
ведаючы, што гэтакі разбэсьціўся і грашыць, асудзіўшы самога сябе.
Хто абрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам, а хто гоніцца за марнасьцю, насыціцца беднасьцю.
І выйшаў перад аблічча ягонае Егу, сын Ханані, відушчы, і сказаў валадару Язафату: «Ці будзем дапамагаць бязбожніку і любіць тых, якія ненавідзяць ГОСПАДА? За гэта гнеў на табе ад аблічча ГОСПАДА.
Я не сяджу з людзьмі марнымі, і з крывадушнымі ня буду хадзіць.
Я ненавіджу сходы злачынцаў, і з бязбожнікамі ня буду сядзець [разам].
Калі ж хто не паслухаецца слова нашага праз гэтае пасланьне, таго мейце на прыкмеце і ня мейце справы з ім, каб быў асаромлены;
але не лічыце яго за ворага, але настаўляйце, як брата.
Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,
бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.
І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.
Ня будзьце пад чужым ярмом з бязьвернымі, бо якое таварыства праведнасьці і беззаконьня? Якая супольнасьць у сьвятла з цемраю?
Калі б Ты, Божа, забіў бязбожніка, тады людзі крывавыя адыйдуць ад мяне.
Ты ведаеш, калі я сядаю і калі я ўстаю; разумееш думку маю здалёк.
Яны гавораць супраць Цябе зламыснае; дарэмна робяць сябе ворагамі Тваімі.
Ці ж ня мушу я ненавідзець тых, што ненавідзяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, і брыдзіцца тымі, што супраць Цябе паўстаюць?
Нянавісьцю поўнай я іх ненавіджу, яны сталіся ворагамі для мяне.
Вы беглі добра. Хто перашкодзіў вам, каб вы ня мелі перакананасьці ў праўдзе?
Гэткае перакананьне не ад Таго, Які вас кліча.
Малая кісьля ўсё цеста квасіць.
Будзьце цьвярозымі, чувайце, бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, ходзіць, шукаючы, каго праглынуць.
Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца.
Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.
І сьвет праходзіць, і пажаданьне ягонае, а хто чыніць волю Божую, застаецца на вякі.
Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.
Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных.
А ты, чалавек Божы, уцякай ад гэтага, але імкніся да праведнасьці, пабожнасьці, веры, любові, цярплівасьці, пакоры,
змагайся добрым змаганьнем веры, трымайся за жыцьцё вечнае, да якога ты і пакліканы, і вызнаў добрае вызнаньне перад многімі сьведкамі.
Сыне мой, калі б цябе намаўлялі грэшнікі, не далучайся да іх.
Калі яны скажуць: «Хадзем з намі! Зробім засаду дзеля праліцьця крыві; наставім без прычыны пастку на нявіннага;
праглынем іх жыўцом, як пекла, і цалкам, як тых, што зыходзяць у магілу;
знойдзем усялякія каштоўнасьці, напоўнім дамы свае здабычаю.
Жэрабя сваё кідай разам з намі, няхай адзін мех будзе для нас усіх».
Сыне мой, не хадзі з імі, устрымай нагу тваю ад сьцежкі іхняй,
Хто ходзіць беззаганна, той ходзіць бясьпечна, а хто крывіць шляхі свае, будзе выяўлены.
Сьцеражыцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечым адзеньні, а ўнутры яны — ваўкі драпежныя.
Браты, калі і ўпадзе чалавек у які праступак, вы, духоўныя, выпраўляйце гэткага ў духу ціхасьці, зважаючы на сябе, каб ня быць спакушанымі.
Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а імкніся да праведнасьці, веры, любові, супакою з тымі, хто прызывае Госпада ад чыстага сэрца.
напоўненыя ўсякай няправеднасьцю, распустаю, зласьлівасьцю, хцівасьцю, ліхотаю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, подступу, благіх звычаяў,
пра Сына Ягонага, Які паводле цела стаўся з насеньня Давіда,
абмоўнікі, паклёпнікі, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, ганарыстыя, пыхліўцы, выдумшчыкі ліхога, непаслухмяныя бацькам,
няцямкія, нязгодлівыя, бязьлітасныя, няўмольныя, неміласэрныя.
Яны, пазнаўшы пастанову Божую, што тыя, хто гэткае ўчыняе, вартыя сьмерці, ня толькі гэтае робяць, але і ўхваляюць тых, хто робіць [гэтае].
Не любіце сьвету, ані таго, што ў сьвеце. Хто любіць сьвет, у тым няма любові Айца.
Бо ўсё, што ў сьвеце: пажаданьне цела, і пажаданьне вачэй, і пыха жыцьцёвая, — ня ёсьць ад Айца, але ад сьвету.