Бо выбраў Я яго, каб загадваў сынам сваім і радні сваёй па сабе, каб пільнаваліся дарогі Госпадавай і чынілі справядлівасць і суд, каб выканаў Госпад Абрагаму ўсё тое, што сказаў яму».
ПІЛІПЯНАЎ 4:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Урэшце, браты, што толькі ёсць праўдзівае, што толькі сумленнае, што толькі справядлівае, што толькі чыстае, што толькі любае, што толькі добрай славы, ці якая цнота, ці што пахвальнае, – тое майце на думцы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Нарэшце, браты, што ёсьць праўдзівае, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што вартае любові, што добрай славы, калі ёсьць якая цнота і якая пахвала, — пра тое думайце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нарэшце, браты мае, што толькі ў ісьціне, што сумленнае, што справядлівае, што чыстае, што любае, што вартае хвалы, што толькі дабрадзейнасьць, ці што пахвалы годнае, - тое і майце наўме. |
Бо выбраў Я яго, каб загадваў сынам сваім і радні сваёй па сабе, каб пільнаваліся дарогі Госпадавай і чынілі справядлівасць і суд, каб выканаў Госпад Абрагаму ўсё тое, што сказаў яму».
Саўла і Ёнатана, што любілі адзін аднаго і жылі ў згодзе, смерць таксама не разлучыла іх, хутчэйшых за арлоў і дужэйшых за львоў.
Сказаў Бог Ізраэля, гаварыў мне Скала Ізраэля: “Валадар справядлівы над людзьмі, які пануе ў страху Божым, —
Дабрадзейная жонка — вянец для свайго мужа; і быццам гніенне ў касцях яго — тая, што несумленная.
Справядлівы чалавек, які ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, пакіне па сабе шчаслівых дзяцей.
Вусны яго салодкія, і ўвесь ён прывабны. Такі вось улюбёны мой, і такі вось сябар мой, дочкі Ерузаліма».
І паслалі да Яго вучняў сваіх з ірадыянамі, якія казалі: «Настаўнік, ведаем, што Ты справядлівы, і шляху Божаму праўдзіва навучаеш, ды не аглядаешся на асобы людзей.
бо Ірад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек справядлівы і святы, і вартаваў яго ды шмат дзівіўся, слухаючы яго, і ахвотна яго слухаў.
Дык гаворыць ім: «Вы ўважаецеся за справядлівых перад людзьмі; але Бог ведае сэрцы вашы, бо што для людзей з’яўляецца высокім, тое ў Бога – агіда.
І вось, у той час быў у Ерузаліме чалавек, на імя Сімяон, і быў ён справядлівы, і баяўся Бога, і чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы быў на ім.
Хто з сябе самога гаворыць, той сваёй славы шукае, але Хто шукае славы Таго, Хто Яго паслаў, Той праўдамоўны ды няма ў ім беззаконня.
Яны сказалі: «Сотнік Карнэлій, чалавек справядлівы і богабаязны, аб чым можа засведчыць увесь народ юдэйскі, атрымаў ад анёла святога даручэнне паклікаць цябе ў свой дом і выслухаць тое, што ты скажаш».
І нейкі Ананія, чалавек пабожны паводле закону, пра што сведчалі усе юдэі, якія жылі там,
Таму вось, браты, нагледзьце паміж сябе сем мужоў з добрым імем і поўных Духа Святога і мудрасці, якіх паставім на гэтую патрэбу.
Будзем жыць прыстойна, як удзень: не ў абжорстве і п’янствах, не ў распусце і нячыстасці, не ў звадцы ды зайздрасці,
Бо начальнікі страшныя не дабрадзеям, але ліхадзеям. Хочаш не баяцца ўлады? Дык рабі дабро, і будзеш мець пахвалу ад яе.
але той, хто ўнутры юдэй і абразанне якога ў сэрцы па духу, а не паводле літары; такому і пахвала не ад людзей, а ад Бога.
Дык ніяк не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які асвеціць тое, што ў цемры скрыта, ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
Таму просім Бога, каб вы нічога благога не рабілі, не дзеля таго, каб мы паказаліся годнымі, але дзеля таго, каб вы рабілі дабро, а мы былі быццам бы нягодныя.
у пашане і ў ганьбе, у знеслаўленні і ў добрай славе; нібы ашуканцы, ды праўдамоўныя,
Плод жа духа – любоў, радасць, супакой, доўгацярплівасць, ласкавасць, дабрыня, вера,
Дзеля таго, адкінуўшы падман, гаварыце праўду кожны свайму блізкаму, бо мы члены адзін аднаму.
За справядлівасцю, за справядлівасцю ідзі следам, каб жыў ты і валодаў зямлёю, якую Госпад, Бог твой, дасць табе.
Урэшце, браты мае, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам тое самае мне не цяжка, вам жа яно патрэбна.
ды каб дастойна адносіліся вы да тых, якія жывуць звонку, і каб ні ў чым не мелі нястачы.
за цароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весці жыццё ціхае і спакойнае з усёю пабожнасцю і прыстойнасцю.
добрым гаспадаром уласнага дому, які трымае ў паслухмянасці дзяцей з усякай пашанай, –
Няхай ніхто не пагарджае тваёй маладосцю, але будзь прыкладам верным у слове, у паводзінах, у любові, у духу, у веры, у чысціні.
выпрабаваную ў добрых справах, гэта значыць, што добра выгадавала дзяцей, што яна гасцінная, што святым ногі абмывала, што пакутуючых у горы суцяшала, што рупілася пра добрыя справы.
Які ахвяраваў Самога Сябе за нас, каб збавіць нас ад усякага беззаконня і ачысціць Сабе народ асаблівы, рупны пра добрыя ўчынкі.
Старыя мужчыны павінны быць людзьмі цвярозымі, паважнымі, разумнымі, здаровай веры, поўнымі любові і цярплівасці.
Ва ўсім пакажы на сабе прыклад добрых учынкаў, у навуцы – чысціню, несапсаванасць і паважнасць,
Хай навучацца і нашы быць першымі ў добрых учынках дзеля пільных патрэб, каб не былі яны бясплоднымі.
Маліцеся за нас, бо мы ўпэўнены ў тым, што маем добрае сумленне, жадаючы ва ўсім рабіць добра.
Пабожнасць праўдзівая і беззаганная перад Богам і Айцом вось якая: апекавацца над сіротамі і ўдовамі, дапамагаючы ў іх бедах, ды ўсцерагчыся беззаганным ад гэтага свету.
А мудрасць, што з вышыні, перш за ўсё чыстая, пасля мірная, пакорлівая, лагодная, поўная міласэрнасці і добрых пладоў, бесстаронная ды некрывадушная.
Ачысціўшы душы вашы паслухмянасцю праўдзе праз Духа дзеля здабыцця шчырай братняй любові, ад чыстага сэрца любіце адзін аднаго,
Паводзіны вашы сярод паганаў хай будуць добрыя, каб тыя, што ставяцца да вас як да злачынцаў, бачачы вашы добрыя ўчынкі, славілі Бога ў дзень адведзінаў.
Перад усім майце заўсёды нязменную любоў між сабою, бо любоў пакрывае многа грахоў.
Умілаваныя, гэта ўжо другі ліст пішу да вас; у іх стараюся ажывіць ваш чысты розум напамінам,
Улюбёныя! Не кожнаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці яны ад Бога, бо прыйшло ў свет многа фальшывых прарокаў.
Дык не бойся, а я ўсё, што скажаш мне, зраблю табе; бо ўвесь народ, які жыве ва ўсіх брамах горада майго, ведае, што ты — жанчына дабрадзейная.