Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 82 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)


1 Псальм. Асафа.

1 Псальм. Асафа. Бог падымаецца на божым сходзе, пасярод багоў праводзіць суд.

2 «Дакуль будзеце судзіць несправядліва і прымаць аблічча грэшнікаў?

3 Справядліва судзіце няшчаснага і сірату, апраўдвайце прыгнечанага і беднага.

4 Вырывайце беднага і вызваляйце няшчаснага з рукі грэшніка».

5 Яны не ведаюць, не разумеюць, ходзяць у цемры; захістаюцца ўсе асновы зямныя.

6 Я сказаў: «Вы ўсе — багі і сыны Узвышняга».

7 Але ж вы памраце, як людзі, і прыйдзеце ў заняпад, як адзін з князёў.

8 Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты маеш права над усімі народамі.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы