І бачыў Бог усё, што стварыў, і вось, было яно вельмі добрае. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень шосты.
ДРУГІ ЗАКОН 32:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён — скала, і дасканалыя творы Яго, бо ўсе шляхі Яго — справядлівасць. Бог верны, і няма ў Ім ніякай няпраўды, Ён справядлівы і праўдзівы. Біблія (пераклад А.Бокуна) [Ён] — Скала, і дасканалыя творы Яго, бо ўсе шляхі Ягоныя справядлівыя. Бог верны, і няма ў Ім хлусьні, Ён — праведны і справядлівы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён цьвярдыня; дасканалыя дзеі Ягоныя, і ўсе шляхі Яго праведныя; Бог правільны і няма няпраўды ў Ім; Ён праведны і ісьціны; |
І бачыў Бог усё, што стварыў, і вось, было яно вельмі добрае. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень шосты.
Не рабі гэткім чынам, каб загубіў Ты справядлівага ды з бязбожным, каб справядліваму было таксама, як і бязбожнаму! Не рабі! Ці ж суддзя ўсёй зямлі ўчыніць несправядлівасць?»
Жыве Госпад, і дабраславёны будзь, скала мая, і будзь узвялічаны Бог, скала збаўлення майго.
Сказаў Бог Ізраэля, гаварыў мне Скала Ізраэля: “Валадар справядлівы над людзьмі, які пануе ў страху Божым, —
Хай будзе страх Госпадаў з вамі і разважна ўсё рабіце; бо няма ў Госпада, Бога нашага, нясправядлівасці, ані ўвагі на асобы, ані хцівасці да падарункаў».
І Ты знайшоў у ім сэрца, вернае Табе, і заключыў Ты з ім запавет, каб даць нашчадкам яго зямлю хананея, хетэя, амарэя і феразея, евусея і гергесея; і Ты споўніў словы Свае, бо Ты — справядлівы.
Дык паслухайце мяне, людзі разумныя! Будзь далёкі ад Бога, о грэх, і беззаконне — ад Усемагутнага.
Хто зможа прасачыць дарогі Яго, або хто можа Яму сказаць: “Ты ўчыніў несправядлівасць”?
Бо добры Госпад; міласэрнасць Яго — навечна, і праўда Яго — з пакалення ў пакаленне.
Госпад зробіць за мяне. Госпадзе, міласэрнасць Твая вечная: не пагарджай творамі рук Тваіх.
Які стварыў неба і зямлю, і мора ды ўсё, што ў іх ёсць; Які пільнуецца праўды вечна,
Ад ускрайкаў нябёсаў — пачатак шляху яго, і схіл яго — аж да іх ускрайкаў, і няма таго, што ўхілілася б ад цеплыні яго.
Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі, у пастцы, што схавалі, заблыталася нага іх саміх.
Успомніў Ён пра міласэрнасць Сваю і пра праўду Сваю для дома Ізраэля. Убачаць усе канцы свету збаўленне Бога нашага.
Валадар Магутны любіць суд. Ты ўстанавіў тое, што справядлівае, суд і законнасць учыніў Ты праз Якуба.
І, праходзячы перад ім, ён усклікнуў: «Госпадзе, Госпадзе Божа, міласэрны і літасцівы, цярплівы і з вялікай літасцю, і праўдзівы,
Пераканаўся я, што ўсе справы, якія чыніць Бог, трываюць вечна; мы не можам ані дадаць да гэтага штосьці, ані адняць [ад таго], што ўчыніў Бог, каб шанавалі [Яго].
бо забыўся ты Бога збаўлення свайго і не ўспомніў пра скалу моцы сваёй: дзеля таго пасадзіш ты расліны прыемныя ды парастак чужы пасееш.
«Госпадзе, Ты — Бог мой! Славіць Цябе буду і хваліць імя Тваё, бо ўчыніў Ты цудоўныя справы, задумы даўнія, надзейныя, праўдзівыя.
Таму вось што кажа Госпад Бог: «Вось, Я кладу на Сіёне вуглавы камень, выбраны і дарагі, угрунтаваны; і хто ўверыць у Яго — не спатыкнецца.
Таму чакае Госпад, каб злітавацца над вамі, і з той прычыны будзе ўзвялічвацца, шкадуючы вас, што Госпад — Бог справядлівасці, шчасныя ўсе, якія чакаюць Яго.
І будзе чалавек, як сховішча ад ветру ды прыпынак перад бурай, як ручаі водаў на засохлай зямлі або засень вялікай скалы на сухой зямлі.
А Госпад — Бог сапраўдны, Ён Бог жывы і Валадар вечны; ад гневу Яго задрыжыць зямля, і народы не змогуць устаяць перад пагрозаю Яго.
але хто хваліцца, хай хваліцца тым, што знае і ведае Мяне, што Я — Госпад, Я чыню міласэрнасць, закон і справядлівасць на зямлі; і гэта вось падабаецца Мне”, — кажа Госпад.
Такім чынам, зараз я, Набукаданосар, хвалю, і слаўлю, і ўзвялічваю Валадара Неба, бо ўсе Яго дзеянні ёсць праўда і дарогі Яго — справядлівасць, і тых, хто ўпадае ў пыхлівасць, можа Ён упакорыць».
Ці ж не Ты спрадвеку, Госпадзе, Божа мой, Святы мой, Які не памрэш? Госпадзе, Ты на суд прызначыў яго; Скала мая, Ты на пакаранне паставіў яго.
Чыстыя вочы Твае, каб не глядзець на ліхоту; і на несправядлівасць не зможаш Ты глядзець. Чаму Ты глядзіш на ліхотнікаў і маўчыш, калі бязбожнік праглынае справядлівейшага за сябе?
Госпад справядлівы пасярод іх, не зробіць несправядлівасці, штораніцы выдасць рашэнне Сваё, як святло, што не гасне; але ліхотнік не ведае сораму.
І Слова сталася целам, і пасялілася між намі, і мы бачылі славу Яго, славу як Адзінароднага ад Айца, – поўнае ласкі і праўды.
Кажа яму Ісус: «Я – дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне.
Яны, хоць ведаюць суд Божы, што тыя, якія такое робяць, вартыя смерці, ды не толькі самі так робяць, але і ўхваляюць тых, што так робяць.
Дзеля закамянеласці тваёй і ненавернутага сэрца рыхтуеш сабе гнеў на дзень гневу і аб’явы справядлівага суда Бога,
Калі ж наша несправядлівасць падкрэслівае Божую справядлівасць, дык што мы скажам? Ці Бог несправядлівы, калі выяўляе гнеў? – Кажу па-чалавечы.
і пілі тое самае духоўнае пітво. Пілі, вось, з духоўнай скалы, што ішла за імі, а тая скала – Хрыстос.
Насыціўся Ізраэль і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і распаўнелы, і пакінуў Бога, Творцу свайго, і зняважыў скалу збаўлення свайго.
І ведай, што Госпад, Бог твой, і ёсць Сам Бог, Бог верны, Які зберагае запавет і міласэрнасць да тых, хто любіць Яго, і да тых, якія пільнуюць загады Яго, на тысячы пакаленняў,
Усякае дабро, што нам даецца, ды ўсякі дар дасканалы з вышыні ад Айца святла сыходзіць, у Якога няма перамены, ані ценю зменнасці.
Адзін жа Заканадавец і Суддзя, Які можа збавіць і загубіць. А ты хто такі, што судзіш блізкага?
Пра гэта сказана ў Пісанні: «Вось, Я кладу на Сіёне вуглавы камень, выбраны і дарагі, і, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены».
Ніхто не святы так, як Госпад; бо няма нікога іншага, апроч Цябе, ніхто не магутны, як наш Бог.