Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 97 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Госпад заваладарыў! Хай радуецца зямля, хай весяляцца шматлікія астравы.

2 Аблокі і туман — навокал Яго; справядлівасць і закон — гэта падмурак Яго пасаду.

3 Агонь ідзе перад Ім і паліць наўкола Яго непрыяцеляў.

4 Маланкі Яго асвятляюць сусвет: бачыць і трымціць зямля.

5 Горы, як воск, растапляюцца перад Госпадам, перад Госпадам сусвету.

6 Нябёсы вяшчаюць справядлівасць Яго, а ўсе народы бачаць Яго хвалу.

7 Хай пасаромяцца ўсе, што пакланяюцца ідалам і што выхваляюцца балванамі сваімі. Пакланіцеся Яму, усе анёлы Яго.

8 Чуе гэта і весяліцца Сіён, і радуюцца гарады Юды дзеля прысудаў Тваіх, Госпадзе.

9 Бо ты, Госпадзе, праслаўлены на ўвесь свет, надзвычайна ўзвышаешся Ты над усімі багамі.

10 Любіць Госпад тых, што ненавідзяць ліха; сцеражэ Ён душы святых, — з рукі грэшніка вызваліць іх.

11 Для справядлівага ззяе святло, і для праўдзівых сэрцам — радасць.

12 Цешцеся, справядлівыя, у Госпадзе, і вызнавайце памяць святасці Яго.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы