Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 92 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Псальм. Песня. На дзень шабату.

2 Як жа добра вызнаваць Госпада і спяваць псальмы імю Твайму, Найвышэйшы!

3 Раніцай абвяшчаць Тваю міласэрнасць, і праўду Тваю — уначы.

4 На дзесяціструнным, і на гуслях, са спевам пад цытру.

5 Бо пацешыў Ты мяне, Госпадзе, Сваім стварэннем, і я буду радавацца справам рук Тваіх.

6 Якія ж велічныя справы Твае, Госпадзе: надзвычай глыбокімі сталіся задумы Твае!

7 Неразумны чалавек не спазнае і бязглузды не зразумее гэтага.

8 Няхай грэшныя разрастуцца, як трава, і будуць квітнець усе тыя, што чыняць несправядлівасць, аднак гэта будзе [ім] на згубу на векі вечныя;

9 а Ты, Госпадзе, вечна Найвышэйшы.

10 Бо вось, непрыяцелі Твае, Госпадзе, бо вось, непрыяцелі Твае загінуць і расцярушацца ўсе, што чыняць несправядлівасць.

11 Ты ўзвысіш рог мой, як у адзінарога, атрымаў я багатае намашчэнне алейкам.

12 Вока маё з пагардаю глядзела на непрыяцеляў маіх, ды пра загубу ліхотнікаў, што паўстаюць на мяне, пра ліхадзеяў радасна слухала вуха маё.

13 Справядлівы будзе квітнець, як пальма; быццам кедр лібанскі, узрасце.

14 Пасаджаныя ў Госпадавым доме, у дзядзінцы Бога нашага заквітнеюць.

15 Будуць прыносіць плады ў старасці, сакавітыя будуць і поўныя свежасці,

16 Каб вясціць, што Госпад справядлівы, прыстанішча маё, і няма несправядлівасці ў Ім.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы