Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 98 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Псальм. Спявайце Госпаду новую песню, бо ўчыніў Ён цуды. Паратунак у правіцы Яго і ў руцэ святой Яго.

2 Госпад абвясціў Сваё збаўленне, на віду паганаў аб’явіў Ён Сваю справядлівасць.

3 Успомніў Ён пра міласэрнасць Сваю і пра праўду Сваю для дома Ізраэля. Убачаць усе канцы свету збаўленне Бога нашага.

4 Услаўляй гучна Бога, уся зямля, выбягайце, радуйцеся і грайце псальмы.

5 Грайце Госпаду на цытры, на цытры і з гукамі псальма.

6 На срэбных трубах і пад гукі рога спявайце гучна славу перад абліччам Госпада Валадара.

7 Хай шуміць мора і ўсё, што яго запаўняе, увесь сусвет і тыя, што ў ім пражываюць.

8 Хай рэкі плешчуць у далоні і разам радуюцца горы

9 перад Госпадам, бо прыходзіць Ён судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусвет па справядлівасці і народы — па праўдзе.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы