Уяві сабе, Бог усемагутны і абяцаў быць з табой. Ён здольны на цуды і клапоціцца пра цябе. Проста даверся Яму.
Ён — твой Збаўца і паслаў свайго адзінароднага Сына памерці за твае грахі. З Богам усё магчыма, калі верыш.
Каб пазнаць Бога, трэба звяртацца да Яго праз малітву і Яго слова. Ведаеш, Гасподзь вельмі хоча, каб ты быў бліжэй да Яго.
Як сказана ў 2-й кнізе Царстваў (22:31): «Дасканалы шлях Божы, слова Госпада праверанае; Ён — шчыт усім, хто да Яго ўцякае».
Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.
Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.
Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава.
Быццам стрэлы ў руцэ магутнай, гэтак сыны маладыя.
Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.
Гэтыя словы, якія я загадваю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім.
Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.
Быццам стрэлы ў руцэ магутнай, гэтак сыны маладыя.
Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.
А калі нядобра ў вачах вашых служыць ГОСПАДУ, выбірайце сабе сёньня, каму будзеце служыць: ці багам, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі, ці багам Амарэйцаў, у зямлі якіх вы жывіцё. А я і дом мой будзем служыць ГОСПАДУ».
Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе,
бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну.
Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і няхай не спрычыніцца да загубы яго душа твая.
Хто шкадуе дубца свайго, той ненавідзіць сына свайго, а хто любіць яго, той з маленства настаўляе яго.
Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.
Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!
Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.
Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.
Жывы, [толькі] жывы будзе славіць Цябе, як я сёньня. Бацька сынам паведаміць пра вернасьць Тваю.
Паведамлена табе, чалавеча, што добрае, і што ГОСПАД шукае ў цябе: каб ты чыніў суд [справядлівы], і любіў міласэрнасьць, і хадзіў пакорліва з Богам тваім.
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
Хто з вас бацька, калі сын папросіць хлеба, дасьць яму камень? Ці [калі папросіць] рыбы, дасьць яму зьмяю замест рыбы?
Ці калі папросіць яйка, дасьць яму скарпіёна?
Дык вось, калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго».
Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос палюбіў Царкву і выдаў Сябе за яе,
каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове,
каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.
Гэтак павінны мужы любіць сваіх жонак, як целы свае: хто любіць жонку сваю, самога сябе любіць.
І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.
Бо вы ведаеце, як мы кожнага з вас, як бацька дзяцей сваіх, прасілі, і пацяшалі, і сьведчылі,
каб вы хадзілі дастойна Бога, Які паклікаў вас у Сваё Валадарства і славу.
А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.
Калі вы зносіце пакараньне, Бог ставіцца да вас, як да сыноў. Бо ці ёсьць гэтакі сын, якога не карае бацька?
А калі вы без пакараньня, удзельнікамі якога сталіся ўсе, дык вы — байструкі, а не сыны.
Да таго, калі мы мелі бацькоў цела нашага, якія нас каралі, і саромеліся перад імі, ці ня шмат больш маем падпарадкоўвацца Айцу духаў і будзем жыць?
Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.