Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -



150 Вершы з Бібліі: Пачуй голас Бога

150 Вершы з Бібліі: Пачуй голас Бога


ЯНА 10:27

Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
3 ЦАРСТВАЎ 19:11-12

І сказаў [Госпад]: «Выйдзі і стань на гары перад абліччам ГОСПАДА». І вось, праходзіў ГОСПАД. І моцны, вялікі вецер пераварочваў горы і разьбіваў скалы перад абліччам ГОСПАДА. Але ня ў ветры ГОСПАД. А пасьля ветру — землятрус. Але не ў землятрусе ГОСПАД.Пасьля землятрусу — агонь, але не ў агні ГОСПАД. А пасьля агню — подых ціхога ветру.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 33:3

Пакліч Мяне, і Я адкажу табе, і абвяшчу табе вялікае і недасяжнае, чаго ты ня ведаеш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:10

Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5-6

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:21

І вушы твае будуць чуць за сабой слова, якое кажа: «Вось шлях, ідзіце па ім», калі ты збочыш направа ці налева.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 8:47

Хто ад Бога, той слухае словы Божыя; вы таму ня слухаеце, што вы не ад Бога».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 3:20

Вось, стаю пры дзьвярах і грукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, Я ўвайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён — са Мною.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 3:7-8

Дзеля гэтага, як кажа Дух Сьвяты: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны,не закамяняйце сэрцы вашыя, як у раздражненьні, у дзень спакусы ў пустыні,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 32:8

«Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:5

Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:17

Таму вера — ад слуханьня, а слуханьне — праз слова Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:4-5

ГОСПАДЗЕ, дай мне ведаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежкам Тваім.Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты — Бог збаўленьня майго, на Цябе спадзяюся ў-ва ўсякі дзень.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:13

Калі ж прыйдзе Ён, Дух Праўды, то будзе весьці вас да ўсякае праўды, бо не ад Сябе гаварыць будзе, але будзе гаварыць тое, што пачуе, і абвесьціць вам, што мае прыйсьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 55:3

Прыхіліце вуха сваё і прыйдзіце да Мяне, паслухайце, і будзе жыць душа вашая! І Я заключу з вамі запавет вечны дзеля нязьменнай міласэрнасьці, [абяцанай] Давіду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:24

Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:105

Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 50:4

Госпад ГОСПАД даў Мне язык вучня, каб Я ведаў, як падтрымаць зьняможанага словам бадзёрым. Кожную раніцу Ён абуджае вуха Маё, каб Я слухаў Яго, як вучань.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 8:34

Шчасьлівы чалавек, які слухае мяне, чуваючы кожны дзень пры брамах маіх, стоячы на варце пры парозе дзьвярэй маіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 11:28

А Ён сказаў: «Наадварот, шчасьлівыя тыя, якія чуюць слова Божае і захоўваюць яго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:18

Расчыні вочы мае, і буду глядзець на цудоўныя дзеяньні закону Твайго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:15

Хто мае вушы слухаць, няхай слухае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 28:1-2

І станецца, калі ты будзеш, слухаючы, слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўваць, і выконваць усе прыказаньні Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня, ГОСПАД, Бог твой, узвысіць цябе па-над усе народы зямлі,і сплывуць на цябе ўсе гэтыя дабраславенствы, і споўняцца на табе, калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 85:8

Дай нам убачыць, ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Тваю, і збаўленьне Тваё дай нам!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 3:10

І прыйшоў ГОСПАД, і стаў, і паклікаў як раней: «Самуэль, Самуэль!» І Самуэль сказаў: «Гавары, ГОСПАДЗЕ, бо слухае слуга Твой».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:1-5

Сыне мой, калі ты прыймеш словы мае і захаваеш у сябе прыказаньні мае,прыхіляючы вуха тваё да мудрасьці і схіляючы сэрца тваё да разважлівасьці,калі вось клікаць будзеш розум і голас твой уздымеш, заклікаючы развагу,калі шукаць яе будзеш як срэбра, і прагнуць яе будзеш як багацьця,тады зразумееш страх перад ГОСПАДАМ і знойдзеш пазнаньне Бога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:26

Абаронца ж, Дух Сьвяты, Якога пашле Айцец у імя Маё, навучыць вас усяго і нагадае вам усё, што Я казаў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:17-18

каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця ў пазнаньні Яго,прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы ўбачылі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, і якое багацьце славы спадчыны Яго для сьвятых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:12

Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:10-11

А нам Бог адкрыў праз Духа Свайго, бо Дух усё дасьледуе, і глыбіні Божыя.Бо хто з людзей ведае, што ў чалавеку, акрамя духа чалавечага, які ў ім? Гэтак і таго, што ў Бога, ніхто ня ведае, акрамя Духа Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:31

а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:11

Львяняты бядуюць і галадуюць, але тыя, што шукаюць ГОСПАДА, не адчуюць нястачы ўсякага даброцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 3:16-17

Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці,каб дасканалым быў чалавек Божы, да ўсякае добрае справы гатовым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:15-17

Калі любіце Мяне, захоўвайце прыказаньні Мае.І Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Абаронцу, каб заставаўся з вамі на вякі,Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго і не пазнаў Яго, а вы пазналі Яго, бо Ён з вамі застаецца і ў вас будзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 33:14-15

Бог прамаўляе і адзін раз, і другі, а [чалавек] не зважае на гэта.У сьне і ў відзежы начным, калі моцны сон агартае людзей і ў дрымоце на ложку,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 29:12-13

Вы будзеце клікаць Мяне, і пойдзеце, і будзеце маліцца да Мяне, і Я выслухаю вас.І будзеце шукаць Мяне, і знойдзеце, калі будзеце шу­каць Мяне ўсім сэрцам вашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:6

Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзьверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 8:18

Дык глядзіце, як вы слухаеце; бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго будзе забрана і тое, што ён думае мець».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 42:16

І Я павяду сьляпых па шляху, якога ня ведаюць, і па сьцежках, якіх ня ведаюць, дам ім хадзіць. І перамяню цемру перад абліччам іхнім у сьвятло, і крывыя шляхі выпрастую. Гэтыя ўсе словы Я споўню і не пакіну іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 15:26

і сказаў: «Калі ты будзеш, слухаючы, слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго, і робячы, будзеш рабіць тое, што правільнае ў вачах Ягоных, і прыхіліш вуха да прыказаньняў Ягоных, і будзеш захоўваць усе пастановы Ягоныя, ніводнае з немачаў, якія Я навёў на Эгіпет, не навяду на цябе, бо Я — ГОСПАД, Лекар твой».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 143:8

Дай мне раніцаю чуць пра міласэрнасьць Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Дай мне ведаць шлях, якім мне ісьці, бо да Цябе я ўзьнімаю душу маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 10:39

І ў яе была сястра, якую звалі Марыя, якая, сеўшы ля ног Ісуса, слухала слова Ягонае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 5:1

І склікаў Майсей усяго Ізраіля, і сказаў ім: «Слухай, Ізраіль, пастановы і прысуды, якія я сёньня прамаўляю ў вушы вашыя, каб вы навучыліся ім і каб захоўвалі іх і выконвалі іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 7:14

і калі ўпакорыцца народ Мой, які завецца імем Маім, і будзе маліцца і шукаць аблічча Маё, і адвернуцца ад шляхоў сваіх ліхіх, Я пачую з неба і прабачу грахі іхнія, і аздараўлю зямлю іхнюю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:7-8

Ад краю неба выходзіць яно і бяжыць да краю ягонага, і нішто не схаваецца ад гарачыні ягонай.Закон ГОСПАДА беззаганны, ён навяртае душу. Сьведчаньне ГОСПАДА вернае, яно робіць мудрым неразумнага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:23

Зьвярніцеся да настаўленьня майго, і я выльлю на вас духа майго, і абвяшчу вам словы мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 5:24

Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто слухае слова Маё і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае і на суд не ідзе, але перайшоў ад сьмерці ў жыцьцё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:6-7

Дык скарыцеся пад уладную руку Божую, каб Ён узьвялічыў вас у свой час.Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 6:47-48

Усякі, хто прыходзіць да Мяне, і слухае словы Мае, і робіць паводле іх, пакажу вам, да каго падобны.Ён падобны да чалавека, што будуе дом, і ён капаў, і заглыбіўся, і заклаў падмурак на скале, і калі сталася паводка, і вада ўдарыла на дом гэты, то не змагла захістаць яго, бо ён быў пабудаваны на скале.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:20-21

Сыне мой, зважай на словы мае, прыхілі вуха тваё да прамоваў маіх.Няхай не зыходзяць яны з вачэй тваіх, захоўвай іх у глыбіні сэрца твайго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:18

Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 3:15

пакуль гаворыцца: «Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не закамяняйце сэрцы вашыя, як у раздражненьні».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 48:17-18

Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель твой, Сьвяты Ізраіля: «Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вучыць цябе карыснаму, Які вядзе цябе на шляху, па якім ідзеш.Калі б ты зважаў на прыказаньні Мае, стаўся б супакой твой, як рака, і праведнасьць твая — як хвалі марскія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:14

Бо ўсе, якія Духам Божым ведзеныя, ёсьць сыны Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:3

Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:12-13

А мы атрымалі ня духа сьвету, але Духа, Які ад Бога, каб ведаць, што падаравана нам ад Бога.І гэта мы гаворым ня словамі, якім [нас] навучыла мудрасьць чалавечая, але [словамі], якім навучыў Дух Сьвяты, параўноўваючы духоўнае з духоўным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:11-12

Не адкідай, сыне мой, настаўленьня ГОСПАДА, і не ўхіляйся, калі Ён дакарае цябе,бо каго любіць ГОСПАД, таго карае, як бацька, які спагадае сыну.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:15

Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД, Сьвяты Ізраіля: «Калі вы навернецеся і будзеце ў супакоі, будзеце збаўленыя, бо ў сьцішанасьці і спадзяваньні будзе сіла вашая». Але вы не захацелі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 5:1

І сталася, што натоўп ціснуўся да Яго, каб слухаць Слова Божае, і Ён стаяў каля возера Генезарэт.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 13:23

А пасеянае ў добрую зямлю — гэта той, хто чуе слова і раз­у­мее, той, які дае плод, і дае адзін сто, а іншы — шэсьцьдзясят, а іншы — трыццаць».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 63:1

Псальм Давіда, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:6-7

Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 40:1-2

Кіраўніку хору. Псальм Давіда.Спадзеючыся, спадзяваўся я на ГОСПАДА, і Ён схіліўся да мяне, і пачуў лямант мой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 2:7

Разумей, што кажу. Няхай жа дасьць табе Госпад разуменьне ў-ва ўсім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 6:20-22

Сыне мой, захавай прыказаньні бацькі твайго і не пакідай закон маці тваёй,навяжы іх назаўсёды на сэрцы тваім і абвяжы імі шыю тваю.Калі пойдзеш, яны павядуць цябе, калі ляжаш спаць, будуць пільнаваць цябе, калі абудзішся, будуць гаварыць да цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 12:26

Хто Мне служыць, няхай ідзе за Мною; і дзе Я, там і служыцель Мой будзе; і хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 29:3-4

Голас ГОСПАДА над водамі; Бог славы загрымеў, ГОСПАД над водамі шматлікімі.Голас ГОСПАДА магутны, голас ГОСПАДА велічны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 4:8

Наблізьцеся да Бога, і Ён наблізіцца да вас. Ачысьціце рукі, грэшнікі, выпраўце сэрцы, двудушныя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 11:6

А бяз веры спадабацца [Богу] немагчыма, бо той, хто прыходзіць да Бога, мусіць верыць, што Ён ёсьць і тым, хто шукае Яго, нагароду дае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 55:6-7

Шукайце ГОСПАДА, пакуль можна знайсьці Яго, клічце Яго, пакуль Ён блізка!Няхай бязбожнік пакіне шлях свой, а нягоднік — намеры свае, і няхай вернецца да ГОСПАДА, і Ён зьлітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 16:7

Буду дабраслаўляць ГОСПАДА, Які радзіць мне, і ўначы ўшчуваюць мяне ныркі мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 6:63

Дух ажыўляе, а цела не прыносіць аніякай карысьці. Словы, якія Я вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 25:14

Таямніца ГОСПАДА з тымі, што баяцца Яго, і запавет Свой Ён дае ім ведаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 13:2

А калі яны спраўлялі служэньне Госпаду і посьцілі, сказаў Дух Сьвяты: «Аддзяліце Мне Барнабу і Саўла на справу, на якую Я паклікаў іх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 10:5

[Мы змагаемся,] руйнуючы думкі і ўсякае ўзьвялічваньне, якія ўздымаюцца супраць веданьня Бога, і беручы ў палон усякую думку на паслухмянасьць Хрысту,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:27

І памазаньне, якое вы атрымалі ад Яго, у вас застаецца, і вы ня маеце патрэбы, каб хто вучыў вас; але як гэтае самае памазаньне вучыць вас пра ўсё, і яно праўдзівае і не манлівае, дык, як яно навучыла вас, у тым заставайцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:15

Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 12:15

Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 4:29

І там будзеш шукаць ГОСПАДА, Бога твайго, і зной­дзеш Яго, калі будзеш шу­каць Яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 4:4

Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 15:31

Вуха, якое слухае дакараньні жыцьця, будзе жыць сярод мудрых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 19:5

І цяпер, калі вы, слухаючы, будзеце слухаць голас Мой і будзеце захоўваць запавет Мой, дык вы будзеце Маёй уласнасьцю з усіх народаў, бо Мая ўся зямля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 130:5

Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:2

і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 10:4-5

І калі выведзе сваіх авечак, ідзе перад імі, і авечкі ідуць за ім, бо ведаюць голас ягоны.За чужым жа ня пойдуць, але ўцякуць ад яго, бо ня ведаюць чужога голасу».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:14

Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:17

Дзеля гэтага ня будзьце неразумнымі, але пазнавайце, якая ёсьць воля Госпада.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:14-15

І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас.І калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго б мы ні прасілі, ведаем, што маем прошанае, якое прасілі ў Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:24

Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу [Тваю].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 5:14

А цьвёрдая страва ёсьць для дасканалых, у якіх праз ужываньне разуменьне спрактыкаванае распазнаваць добрае і ліхое.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:13

бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 12:13

У [Бога] — мудрасьць і сіла, Ён мае раду і разуменьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:5-7

Аддай ГОСПАДУ шлях твой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,і выведзе праведнасьць тваю як сьвятло, і суд твой — як белы дзень.Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:19

Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:20-21

Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён].Шмат думак у сэрцы чалавека, але збудзецца намер ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:2

Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць сьведчаньні Ягоныя, якія ўсім сэрцам шукаюць Яго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 22:17-18

Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца тваё зьвярні да ведаў маіх,бо цудоўна будзе, калі захаваеш іх у нутры тваім, і будуць яны таксама на вуснах тваіх,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 58:11

І будзе ГОСПАД весьці цябе заўсёды, і насыціць душу тваю ў зямлі сухой, і ўмацуе косткі твае. І будзеш ты як сад паліваны, і як крыніца вады, у якой не сканчваецца вада ейная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 13:4

За ГОСПАДАМ, Богам вашым, ідзіце і Яго бойцеся, і прыказаньні Ягоныя выконвайце, і слухайцеся голасу Ягонага, Яму служыце і да Яго туліцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 1:1-2

Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 13:16

Вашыя ж шчасьлівыя вочы, што бачаць, і вушы вашыя, што чуюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 25:12

Як залатыя завушніцы і аздоба са шчырага золата, так мудрае дакараньне для ўважлівага вуха.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 2:1

Дзеля гэтага мусім асаб­ліва зважаць на чутае, каб нас ня зьнесла [плыньню].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:17

Несупынна маліцеся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:4

Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:23-24

Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае!І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 10:14-15

Я — Пастыр добры і ведаю, хто Мае, і Мае ведаюць Мяне.Як Айцец ведае Мяне, і Я ведаю Айца, і душу Маю аддаю за авечак.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:23-24

ГОСПАД умацоўвае крокі чалавека, калі шлях ягоны даспадобы Яму.Калі ўпадзе, не заб’ецца, бо Госпад падтрымлівае руку ягоную.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 33:11

Намер ГОСПАДА будзе трываць на вякі, думкі сэрца Ягонага — з пакаленьня ў пакаленьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 4:29-30

Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.І не засмучайце Сьвятога Духа Божага, Якім вы запячатаныя на дзень адкупленьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 105:4

Шукайце ГОСПАДА і сілу Ягоную, шукайце аблічча Ягонае заўсёды!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:165

Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 15:22

І сказаў Самуэль: «Ці ж ГОСПАД хоча цэласпаленьняў і ахвяраў крывавых больш, чым паслухмянасьці голасу ГОСПАДА? Лепш паслухмянасьць, чым ахвяры крывавыя, і пакорнасьць лепш, чым [ахвяра] з тлушчу бараноў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:6-7

Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне.Ён захоўвае цьвярозы розум правым, Ён — шчыт для тых, якія ходзяць беззаганна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:9-11

Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.Усім сэрцам маім я шукаю Цябе, ня дай мне адхіліцца ад прыказаньняў Тваіх!У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:24

Да сёньня вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце, і атрымаеце, каб радасьць вашая была поўная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:9-10

і малюся пра тое, каб любоў вашая яшчэ больш і больш памнажалася ў пазнаньні і ўсякім разуменьні,каб, выпрабоўваючы, што лепшае, вы былі чыстымі і без спатыкненьня ў дзень Хрыстовы,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:33

бо Бог ня ёсьць [Бог] бязладзьдзя, але супакою, як у-ва ўсіх цэрквах у сьвятых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:28

А для мяне блізкасьць Бога ёсьць дабро; я зрабіў у Госпадзе маім, ГОСПАДЗЕ, прыстанішча маё, каб абвяшчаць усе справы Твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 33:14

І сказаў [Госпад]: «Аблічча Маё пойдзе [перад табою], і Я супакою цябе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 85:13

І ГОСПАД дасьць даброцьце, і зямля наша дасьць ураджай свой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:28-30

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:8

Пра Цябе кажа сэрца маё: «Шукайце аблічча Маё!» Я буду шукаць, ГОСПАДЗЕ, аблічча Тваё!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:21-22

Сыне мой, няхай гэта не адыходзіць ад вачэй тваіх, захоўвай разумнасьць і разважнасьць.І яны стануцца жыцьцём для душы тваёй і аздобаю для шыі тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:16

Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:3

Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:22

будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 2:46-47

І сталася, праз тры дні знайшлі Яго ў сьвятыні, як сядзеў сярод настаўнікаў, слухаючы іх і пытаючыся ў іх.І ўсе, што слухалі Яго, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:16

Ці вы ня ведаеце, што, каму вы аддаяцё сябе на службу, каб [быць яму] паслухмянымі, таго вы і слугі, каго слухаецеся: ці грэху — на сьмерць, ці паслухмянасьці — на праведнасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:1

Імкніцеся да любові; і рупцеся пра [дары] духоўныя, асабліва пра тое, каб прарочыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:18

ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:5

Мудры няхай слухае і павялічвае веды, а разумны няхай прыдбае мудрыя думкі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 3:17

Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:33-34

Навучы мяне, ГОСПАДЗЕ, шляху пастановаў Тваіх, і я буду пільнавацца яго аж да канца.Дай мне разуменьне, і буду пільнавацца Закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 8:6

Слухайце, бо буду гаварыць пра рэчы важныя, і расчыняцца вусны мае, каб сказаць рэчы справядлівыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:71

Добра мне, што я быў упакораны, каб навучыўся пастановам Тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 13:10

Пыхлівасьць толькі да звадкі прыводзіць, а ў тых, што парады прыймаюць, — мудрасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:1

Сыне мой, не забывайся настаўленьня майго, і няхай сэрца тваё захоўвае прыказаньні мае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:9-10

Дзеля гэтага і мы з таго дня, як пачулі, не перастаем маліцца за вас і прасіць, каб вы былі напоўненыя пазнаньнем волі Яго ў-ва ўсякай мудрасьці і разуменьні духоўным,каб вы хадзілі дастойна Госпада, у-ва ўсім дагаджаючы [Яму], даючы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнаньні Бога,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:26

Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:9-10

Але як напісана: «Вока ня бачыла, і вуха ня чула, і не ўзыходзіла на сэрца чалавека тое, што Бог прыгатаваў тым, якія любяць Яго».А нам Бог адкрыў праз Духа Свайго, бо Дух усё дасьледуе, і глыбіні Божыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:1-2

Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 3:18

Мы ж усе, адкрытым абліччам узіраючыся на славу Госпада, перамяняемся ў вобраз Ягоны ад славы ў славу, як ад Духа Госпада.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 8:15

А што ўпала на добрую зямлю — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захоўваюць у добрым і чыстым сэрцы, і даюць плод у цярплівасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 8:17

Я люблю тых, якія мяне любяць, і тыя, што мяне шукаюць, знойдуць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 84:8

Ідуць яны ад сілы да сілы, і прыходзяць да Бога на Сыён.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:20

Бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Айца вашага будзе гаварыць у вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:1

Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і верце ў Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 22:14

А ён сказаў: “Бог бацькоў нашых выбраў цябе, каб ты пазнаў волю Ягоную, і ўбачыў Праведнага, і пачуў голас з вуснаў Ягоных,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы