Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


149 Вершы з Бібліі пра прыгажосць стварэння

149 Вершы з Бібліі пра прыгажосць стварэння


БЫЦЦЁ 1:1

На пачатку стварыў Бог неба і зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:1

Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 1:31

І бачыў Бог усё, што зрабіў, і вось, усё вельмі добра. І быў вечар, і была раніца — дзень шосты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:20

Бо нябачнае Яго, і вечная моц Яго, і Боскасьць ад стварэньня сьвету відочныя праз разважаньне пра творы [Ягоныя], каб быць ім без апраўданьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 8:3-4

З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты зрабіў умацаваньне супраць ненавісьнікаў Тваіх, каб спыніць ворага і мсьціўцу. Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:24-25

Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх. Вось мора, вялікае і шырокае на абодва бакі. Там рухаецца безьліч жывёлаў малых і вялікіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:26

Узьніміце вочы вашыя ўгору і паглядзіце. Хто стварыў [зоркі гэтыя]? Той, Які выводзіць шыхтамі войска іхняе і кліча ўсіх іх на імя. Дзеля такой вялікасьці моцы і велізарнай магутнасьці аніводная ня згубіцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 33:6

Словам ГОСПАДА зроблены нябёсы, а подыхам вуснаў Ягоных — усе войскі іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:14

Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 24:1-2

Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і тое, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім. Хто ж ёсьць Валадар славы? ГОСПАД Магуцьцяў — Ён ёсьць Валадар славы! (Сэлях) Бо Ён на моры заснаваў яго, і на рэках угрунтаваў яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 55:12-13

Бо вы з радасьцю выйдзеце, і ў супакоі правядуць вас. Горы і ўзгоркі перад вамі будуць цешыцца са сьпяваньнем, а ўсе дрэвы палявыя будуць пляскаць у далоні. Замест церняў вырасьце кіпарыс, замест крапівы вырасьце мірт, і будзе гэта на хвалу ГОСПАДУ, як знак вечны, які ня будзе зьнішчаны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 10:12-13

Ён зрабіў зямлю моцай Сваёй, умацаваў сьвет мудрасьцю Сваёй, і розумам Сваім расьцягнуў неба. Калі голас Ягоны загучыць, шумяць воды ў небе. Ён узьнімае хмары ад краёў зямлі, Ён выклікае маланкі і дождж і выводзіць вецер з камораў Сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 96:11-12

Няхай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; няхай мора гудзе, і ўсё, што ў ім. Няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім; і будуць усклікаць тады ўсе дрэвы лясныя

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:19-20

ГОСПАД мудрасьцю заснаваў зямлю, нябёсы ўмацаваў розумам. бо доўгія дні, гады жыцьця і супакой прынясуць яны табе. Яго веданьнем расчыніліся бяздоньні і аблокі імгляць расою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
НЭЭМІІ 9:6

Ты, ГОСПАДЗЕ, толькі Ты, Ты Сам учыніў нябёсы, нябёсы нябёсаў і ўсё войска іхняе, зямлю і ўсё, што на ёй, моры і ўсё, што ў іх; і Ты даеш жыцьцё ўсім ім; і войска нябеснае Табе пакланяецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:1-2

Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА! ГОСПАДЗЕ, Божа мой, Ты вельмі вялікі! У годнасьць і велічнасьць Ты апрануўся! Ты пасылаеш крыніцы для ручаёў, яны цякуць паміж гораў, пояць усіх зьвяроў палявых, праганяюць дзікія аслы смагу сваю. Над імі жывуць птушкі нябесныя, праз вецьце голас падаюць. Ты поіш горы з хорамаў Тваіх; пладамі дзеяў Тваіх зямля насычаецца. Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямлі і віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае. Насычаюцца дрэвы ГОСПАДА, кедры Лібанскія, якія Ён пасадзіў. Там птушкі робяць гнёзды, бусел на кіпарысе [мае] дом свой. Высокія горы — для сарнаў, скалы — прыстанішча для даманаў. Ён месяц зрабіў, [каб вызначаць] пару; сонца ведае захад свой. Ты ахінуўся ў сьвятло, быццам у шату, Ты раскінуў нябёсы, як намёт.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:16

бо ў Ім створана ўсё, што ў небе і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці то панаваньні, ці то начальствы, ці то ўлады, — усё праз Яго і для Яго створана;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 17:24-25

Бог, Які стварыў сьвет і ўсё, што ў ім, Які ёсьць Госпад неба і зямлі, не жыве ў бажніцах, зробленых рукамі, і не ўтрымліваецца ад рук чалавечых, быццам нечага патрабуючы, Сам даючы ўсім жыцьцё, і дыханьне, і ўсё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 148:1-6

Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА з неба, хвалеце Яго на вышынях! зьвяры і ўся скаціна, паўзуны і птаства крылатае, валадары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямлі, юнакі разам з дзяўчатамі, старыя і маладыя. Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо толькі Ягонае імя ўзьвялічанае, слава Ягоная над зямлёю і небам! Ён узьняў рог народу Свайго. Хвала Яму ад усіх багабойных Ягоных, ад сыноў Ізраіля, ад народу, блізкага Яму! Альлелюя! Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя! Хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя! Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі ясныя! Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што па-над нябёсамі! Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо Ён загадаў, і былі створаныя, і паставіў іх на вякі вечныя; даў ім пастанову, і не пераступяць яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 38:4-7

Дзе ты быў, калі Я закладваў падваліны зямлі? Адкажы Мне, калі маеш веды? калі яны вылежваюцца ў логвах сваіх, або ў гушчары цікуюць? Хто гатуе крумкачу страву ягоную, калі дзеці ягоныя клічуць да Бога і блукаюць бяз ежы? Хто даў меру ёй, ці ты ведаеш? Або хто працягнуў над ёй вяроўку мерную? На чым замацаваны падваліны яе? Або хто залажыў кутні камень яе, калі гаманілі з радасьцю зоркі ранішнія, і калі радасна ўсклікалі ўсе сыны Божыя?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 1:3

Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не было з таго, што сталася.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 136:5-9

Таго, Які неба ўчыніў з разуменьнем, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Таго, Які зямлю расьцягнуў па-над водамі, бо на вякі міласэрнасьць Яго; Таго, Які ўчыніў сьвяцілы вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго; сонца, каб кіравала днём, бо на вякі міласэрнасьць Яго; месяц і зоркі, каб кіравалі ноччу, бо на вякі міласэрнасьць Яго;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 111:2-3

Вялікія дзеяньні ГОСПАДА, годныя ўвагі ўсіх, што імкнуцца да іх. Годнасьць і велічнасьць — справы Ягоныя, і праведнасьць Ягоная будзе трываць вечна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:31

Няхай будзе слава ГОСПАДА на вякі, няхай радуецца ГОСПАД з дзеяў Сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 3:11

Усё Ён зрабіў прыгожым у свой час; і даў ім вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якія робіць Бог, ад пачатку аж да канца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 95:4-5

У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і Ягоныя вяршыні найвышэйшыя гор. Ягонае мора, бо Ён яго ўчыніў, і сухазем’е рукі Ягоныя ўкшталтавалі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 45:12

Я зрабіў зямлю, і чалавека на ёй Я стварыў, рукі Мае расьцягнулі неба, і Я загадваў усяму войску ягонаму.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 11:36

Бо ўсё з Яго, і праз Яго, і для Яго. Яму слава на вякі. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 4:11

«Госпадзе, Ты годны атрымаць славу, і пашану, і моц, бо Ты стварыў усё, і воляй Тваёю яно ёсьць і створана».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 102:25

Я кажу: «Божа мой, не вазьмі Ты мяне ў палове дзён маіх! З пакаленьня ў пакаленьне гады Твае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 26:7-8

Ён расьцягнуў поўнач над пусткаю і павесіў зямлю на нічым. Ён укладае воды ў аблокі Свае, і хмары ня рвуцца ад іх [цяжару].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 9:13

Вясёлку Маю кладу на хмарах, і будзе яна знакам запавету паміж Мною і паміж зямлёю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:8

Высыхае трава, вяне кветка, але слова Бога нашага трывае на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:8-9

Ён закрывае неба хмарамі, рыхтуе для зямлі дождж, узрошчвае траву на гарах, дае скаціне спажыву яе, і груганятам, што крычаць да Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 38:12-13

Ці ты загадваў у дні твае сьвітаньню і ці вызначаў зараніцы месца яе, каб ахапіла яна канцы зямлі, і каб вынішчаны былі на ёй бязбожнікі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 50:10-11

бо Мае ўсе зьвяры лясныя і скаціна, што тысячамі [ходзіць] па гарах. Я ведаю ўсіх птушак у гарах, і зьвяры палявыя — у Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 5:22

Вы не баіцёся Мяне, кажа ГОСПАД, не трымціце перад абліччам Маім. Я паставіў пясок мяжой для мора як мяжу вечную, якую яно не пераступіць; хоць паўстануць [хвалі], але ня змогуць, і будуць шалець хвалі, але не перакрочаць [мяжы].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:22

Ён — Той, Які сядзіць па-над скляпеньнем зямлі, і жыхары ейныя — як саранча [перад Ім]; Ён расьцягнуў, як ветразь, нябёсы, і напяў іх як намёт, каб жыць у ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:28-29

І наконт адзеньня чаго клапоціцеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як яны растуць, не працуюць, не прадуць. А Я кажу вам, што нават Салямон у-ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як адна з іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 66:4

Уся зямля паклоніцца Табе і будзе выслаўляць Цябе, будзе выслаўляць імя Тваё». (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 121:1-2

Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога. Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 38:22

Ці ты даходзіў да сховішча сьнегу і ці бачыў сховішча граду,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 11:3

Вераю разумеем, што вякі наладжаны словам Божым, каб з няяўнага сталася бачнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 8:27-29

Калі Ён прыгатоўваў нябёсы, я была там. Калі Ён крэсьліў скляпеньне над абліччам бяздоньня, калі засноўваў аблокі ўгары, калі ўмацоўваў крыніцы бяздоньня, калі вызначаў для мора статут ягоны, каб воды не перакрочвалі межы свае, калі закладаў падваліны зямлі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:12

Хто зьмераў жменяй сваёй воды, і хто неба зьмераў пя­дзяй сваёй? Хто трацінай меркі памераў пыл зямлі? Хто ўзважыў на вагах горы, а на шалях — узгоркі?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 8:6-8

Не нашмат Ты паменшыў яго перад багамі, і славай і веліччу Ты ўкаранаваў яго, і даў яму панаваць над творамі рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму: авечак і валоў усіх, і зьвяроў палявых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 14:17

ды не пакінуў сьведчыць пра Сябе, робячы дабро, даючы нам з неба дажджы і поры ўраджайныя, напаўняючы ежай і радасьцю сэрцы нашыя!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:20-21

Будуць славіць Мяне звяры палявыя, цмокі і страусы, бо Я даў ваду ў пустыні, і рэкі ў стэпе, каб напаіць народ Мой, выбраны Мой. Народ гэты Я ўкшталтаваў для Сябе, ён будзе абвяшчаць хвалу Маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 36:5-6

Ён злачынства надумляе на ложку сваім, ён стаіць на шляху нядобрым і ня грэбуе злом. ГОСПАДЗЕ! Да нябёсаў міласэрнасьць Твая, а вернасьць Твая — аж да аблокаў!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 33:9

Бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў — і паўстала.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:25-29

Ён сказаў, і стаўся вецер бурны, і ўзьняліся хвалі, і яны ўздымаюцца пад неба, і падаюць у бяздоньне; душа іхняя ў [гэтым] ліху млее, бадзяюцца і хістаюцца, як п’яныя, і ўся мудрасьць іхняя марная. І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй. Ён перамяніў буру ў цішу, і суцішыліся хвалі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:5

Пра слаўную годнасьць велічнасьці Тваёй і пра цудоўныя дзеі Твае буду разважаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 95:3-4

Бо ГОСПАД ёсьць Бог вялікі і Валадар вялікі над усімі багамі. У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і Ягоныя вяршыні найвышэйшыя гор.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 1:14-15

І сказаў Бог: «Няхай стануцца сьвяцілы на прасьцягу неба, каб разьдзяляць дзень і ноч, і няхай будуць дзеля знакаў, і вызначаных часоў, і дзён, і гадоў. І няхай будуць сьвяціламі на прасьцягу неба, каб сьвяцілі на зямлю». І сталася так.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:14-15

Ты ўзрошчваеш траву для скаціны і расьліны для працы чалавеку, каб вырастаў хлеб з зямлі і віно, якое сэрца людзям весяліць, і алей, ад якога твар іх блішчыць, і хлеб, які сэрца людзей умацоўвае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 148:13

Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо толькі Ягонае імя ўзьвялічанае, слава Ягоная над зямлёю і небам!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 98:7-8

Няхай мора гудзе і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім! Няхай пляскаюць у далоні рэкі, і горы радуюцца разам [з імі]

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:18-20

Я адкрыю на голых скалах рэкі і пасярод далінаў — жаролы [вады]; і перамяню пустыню ў возера водаў, а сухую зямлю — у крыніцы водныя. І Я пасаджу ў пустыні кедры, акацыі, мірты і дрэвы аліўныя, і пастаўлю ў стэпе ра­зам кіпарыс, явар і бук, Хто абудзіў праведніка з усходу, паклікаў ногі ягоныя [ісьці], перад абліччам ягоным перамог народы і падпарадкаваў валадароў? Меч ягоны сьці­рае іх у парахно, лук ягоны разносіць іх, як салому. каб убачылі і даведаліся, разгледзелі і зразумелі, што рука ГОСПАДА зрабіла ўсё гэта, і Сьвяты Ізраіля стварыў гэта.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 65:17-18

Бо вось, Я ствару новае неба і новую зямлю, і ня будуць узгадваць даўнейшае, і яно ня прыйдзе на сэрца. А вы будзеце цешыцца і весяліцца вечна з таго, што Я ствару, бо вось, Я ствару Ерусалім дзеля вясёласьці, а народ ягоны — дзеля ўцехі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 32:17

“О, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, вось, Ты ўчыніў неба і зямлю вялікай сілаю Тваёю і рамяном Тваім узьнятым. Не складаная для Цябе ніякая рэч.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:15-18

Ён спасылае слова Сваё на зямлю, вельмі хутка бяжыць пастанова Ягоная! Ён дае сьнег, быццам воўну, сыпле шэрань, як попел. Ён кідае лёд Свой кавалкамі; перад марозам Ягоным хто можа ўстаяць? Ён пасылае слова Сваё, і растапляецца [ўсё]; Ён павее ветрам Сваім, і воды цякуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 8:30-31

я была ў Яго дойлідам і была пацехай [Яго] кожны дзень, радуючыся перад абліччам Яго кожны час, радуючыся на заселенай зямлі Яго, і пацеха мая — з сынамі чалавечымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 26:10-14

Ён пазначыў мяжу на абліччы вады, аж да мяжы між сьвятлом і цемраю. Слупы нябесныя дрыжаць і баяцца гневу Ягонага. Магутнасьцю Сваёю Ён супакойвае мора, і мудрасьцю Сваёй Ён зьнішчыў Рагава. Дух Ягоны распагоджвае неба, і рука Ягоная нішчыць зьмея, які ўцякае. Вось такія канцы шляхоў Ягоных; і толькі слабыя словы мы чуем пра Яго. Хто можа зразумець грымоты велічы Ягонай?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:2

Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, і прасьцяг апавядае пра творы рук Ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 148:5

Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо Ён загадаў, і былі створаныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 33:7

Ён сабраў як капу воды марскія, Ён склаў іх у скарбніцу бяздоньняў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 11:6-9

І будзе жыць воўк з ягнём, а леапард з казьлянём будуць ляжаць, цяля і леў, і кормнае цяля [будуць] разам, і малы хлопчык паганяць іх будзе. Карова і мядзьведзіца будуць пасьвіцца разам, а іх дзіцяняты будуць ляжаць [побач], і леў будзе есьці салому, як вол. І немаўля будзе гуляць каля нары гадзюкі, і дзіцятка выцягне руку сваю да гнязда зьмяі. Ня будуць рабіць зла і ня будзе зьнішчэньня на ўсёй гары Маёй сьвятой, бо зямля будзе напоўнена веданьнем ГОСПАДА, як воды напаўня­юць мора.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:45

каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ў небе, бо Ён узьнімае сонца Сваё над добрымі і злымі і спасылае дождж на праведных і няправедных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 4:24

А яны, пачуўшы, аднадушна паднялі голас да Бога і сказалі: «Уладару! Ты — Бог, Які ўчыніў неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:19-21

Бо стварэньне са спа­дзяваньнем чакае адкрыцьця сыноў Божых, Бо закон Духа жыцьця ў Хрысьце Ісусе вызваліў мяне ад закону грэху і сьмерці. бо стварэньне падпарадкаванае марнасьці не сваёй ахвотай, але праз Таго, Які падпарадкаваў, у надзеі, што і само стварэньне будзе вызвалена з няволі сапсутасьці на свабоду славы дзяцей Божых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:18-22

Высокія горы — для сарнаў, скалы — прыстанішча для даманаў. Ён месяц зрабіў, [каб вызначаць] пару; сонца ведае захад свой. Ты ахінуўся ў сьвятло, быццам у шату, Ты раскінуў нябёсы, як намёт. Ты цемру кладзеш, і стаецца ноч, у ёй рухаюцца ўсе зьвяры лясныя. Львяняты рыкаюць пра здабычу, шукаючы ў Бога пажывы. Як узыйдзе сонца, яны зьбіраюцца разам і ў логвах залягаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:13-15

Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй. Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра. Не былі схаваныя косткі мае перад Табою, калі я кшталтаваўся пад заслонай, быў вытканы ў глыбінях зямлі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 37:14-16

Прыхілі вуха да гэтага, Ёве, і стань, і паразважай пра цуды Божыя. Ці ты ведаеш, як загадвае Бог, каб хмары Ягоныя заясьнелі сьвятлом? Ці ведаеш ты, як падвешаны аблокі, і пра цуды Таго, Хто ў веданьні дасканалы?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:24

Вось дзень, які стварыў ГОСПАД; будзем весяліцца і радавацца ў ім!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 44:24

Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель твой, Які ўкшталтаваў цябе ад улоньня [маці]: «Я — ГОСПАД, Які зрабіў усё, Які Сам расьцягнуў неба і ўмацаваў зямлю. І хто [тады] быў са Мною?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 65:8

Які суцішае шум мора, шум хваляў ягоных і мноства народу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 26:13

Дух Ягоны распагоджвае неба, і рука Ягоная нішчыць зьмея, які ўцякае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:15-16

Вочы ўсіх на Цябе ўзіраюцца, і Ты ім спажыву даеш у свой час. Ты расчыняеш руку Тваю і насычаеш усё, што жыве, паводле ўпадабаньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:4-5

хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго. (Сэлях) [Вось] рака, струмяні ейныя радуюць горад Божы, сьвятую сялібу Найвышэйшага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 72:3

Няхай прынясуць горы супакой народу, і ўзгоркі — праведнасьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 78:69

І пабудаваў Ён як [пад неба] высокую сьвятыню Сваю; і як зямлю заснаваў яе на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:30-34

Дрыжы перад абліччам Ягоным, уся зямля. Ён сусьвет умацаваў, не пахісьнецца. Няхай узрадуюцца нябёсы, няхай узьвесяліцца зямля, і няхай скажуць між народамі: “ГОСПАД валадарыць!” Няхай мора гудзе і тое, што ў ім, няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім. Тады будуць усклікаць дрэвы лясныя перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён прыходзіць судзіць зямлю. Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 42:5

Гэта кажа Бог, ГОСПАД, Які стварыў неба і расьцягнуў яго, Які ўмацаваў зямлю і тое, што вырастае з яе, Які даў дыханьне людзям на ёй і духа [ўсім] тым, якія ходзяць па ёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:4

Ён вызначае лік зоркам, кожную імем яе называе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 21:1-2

І ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба і першая зямля прамінулі, і мора ўжо няма. І ён павёў мяне ў духу на вялікую і высокую гару, і паказаў мне горад вялікі, сьвяты Ерусалім, які зыходзіць з неба ад Бога і мае славу Божую. І сьвятло ягонае падобнае да найкаштоўнейшага камяня, накшталт камяня ясьпісу, што зіхціць, як крышталь. І ён мае мур вялікі і высокі, і мае дванаццаць брамаў, і на брамах — дванаццаць анёлаў і напісаныя імёны дванаццаці каленаў сыноў Ізраіля: ад усходу — тры брамы, ад поўначы — тры брамы, ад поўдня — тры брамы, ад захаду — тры брамы. І мур гораду мае дванаццаць падмуркаў, і на іх — імёны дванаццаці апосталаў Ягняці. І той, які гаварыў са мною, меў трысьціну залатую, каб абмераць горад, і брамы ягоныя, і мур ягоны. І горад ляжыць чатырохкутнікам, і даўжыня ягоная такая самая, як і шырыня. І ён абмераў горад трысьцінай на дванаццаць тысячаў стадыяў; і даўжыня, і шырыня, і вышыня ягоныя аднолькавыя. І ён абмераў мур ягоны на сто сорак чатыры локці меры чалавечае, якая і анёльская. І мур быў пабудаваны з ясьпісу; а горад — з чыстага золата, падобнага да шкла чыстага. І падмуркі муру гораду аздобленыя ўсякім каштоўным камянём: першы падмурак — ясьпісам, другі — сапфірам, трэці — хальцэдонам, чацьвёрты — шмарагдам, І я, Ян, убачыў горад сьвяты, новы Ерусалім, які зыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны як нявеста, аздобленая дзеля мужа свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:10-12

Ты пасылаеш крыніцы для ручаёў, яны цякуць паміж гораў, пояць усіх зьвяроў палявых, праганяюць дзікія аслы смагу сваю. Над імі жывуць птушкі нябесныя, праз вецьце голас падаюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 13:32

Яно меншае за ўсякае насеньне, а калі вырасьце — большае за ўсе расьліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і хаваюцца ў галінах яго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 8:1-2

Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:25

Яны замянілі праўду Божую на хлусьню, і пакланяліся, і служылі стварэньню замест Таго, Які стварыў, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:17

Праведны ГОСПАД на ўсіх шляхах Сваіх і сьвяты ў-ва ўсіх справах Сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 136:25-26

Таго, Які дае хлеб усякаму целу, бо на вякі міласэрнасьць Яго. Слаўце Бога нябёсаў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 1:5-7

Узыйшло сонца, і зайшло сонца, і сьпяшаецца на месца сваё, дзе яно ўзыходзіць. Вецер ідзе на поўдзень і паварочвае на поўнач, кружляючы, кружляе, дзьме вецер і вяртаецца вецер на кружэньне сваё. Усе рэкі цякуць у мора, і мора не перапаўняецца; да месца, з якога рэкі цякуць, вяртаюцца яны, каб [зноў] адтуль выцякаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 29:3-4

Голас ГОСПАДА над водамі; Бог славы загрымеў, ГОСПАД над водамі шматлікімі. Голас ГОСПАДА магутны, голас ГОСПАДА велічны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 66:1-2

Гэта кажа ГОСПАД: «Неба — пасад Мой, а зямля — падножжа ног Маіх. Які [павінен быць] дом, што вы пабудуеце Мне, і якое месца супачынку Майго?» Радуйцеся з Ерусалімам, весяліцеся ў ім усе, якія любіце яго. Цешцеся з ім радасьцю ўсе, якія смуткавалі дзеля яго, каб вы смакталі і насыціліся з грудзей пацяшэньня ягонага, каб вы смакталі і насалоджваліся з грудзей славы ягонай. Бо гэта кажа ГОСПАД: «Вось, Я накірую да яго мір, як раку, і славу народаў — як павадкавы ручай. На руках будуць насіць вас і на каленях будуць песьціць. Як маці суцяшае [дзіця], так Я суцешу вас, і ў Ерусаліме вы будзеце суцешаныя». І ўбачыце, і будзе радавацца сэрца вашае, і косткі вашыя расквітнеюць, як мурог, і рука ГОСПАДА выявіцца слугам Ягоным, а гнеў Ягоны — ворагам Ягоным. Бо вось ГОСПАД прыйдзе ў агні, і калясьніца Ягоная — быццам віхура, каб выліць жар гневу Свайго і пагрозы Свае як полымя агню. Бо агнём і мячом Сваім ГОСПАД будзе судзіць усякае цела, і шмат будзе пабітых ГОСПАДАМ. А тыя, якія асьвячаюць сябе і ачышчаюць у гаях, [ідучы] адзін за адным у сярэдзіну [іх], і ядуць мяса сьвіньні, і брыдоту, і мышэй, яны разам будуць зьнішчаны, кажа ГОСПАД. Я [ведаю] ўчынкі іхнія і думкі іхнія, і прыйду, каб сабраць усе народы і мовы; і прыйдуць яны, і ўбачаць славу Маю. І Я пастаўлю ім знак, і пашлю выратаваных спаміж іх да народаў, у Таршыш, Пул, Люд, Мэшэх, Кешэт, Туваль і Яван, на астравы далёкія, якія ня чулі весткі пра Мяне і ня бачылі славы Маёй. І яны абвесьцяць славу Маю паміж народамі. Усё гэта зрабіла рука Мая, і ўсё гэта Маё, кажа ГОСПАД. Але Я гляджу на таго, хто бедны і прыгнечаны духам і хто трымціць перад словам Маім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:24

Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 12:10

У руцэ Ягонай душа ўсяго жывога, і дух усякага цела чалавечага Ён трымае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:33-34

Ён перамяніў рэкі ў пустыню і крыніцы водаў — у сухую зямлю, і ўрадлівую зямлю — у салёную, за ліхоту тых, што жывуць на ёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 3:5

Бо ад тых, якія хочуць гэтак [думаць], утоена, што нябёсы былі здаўна, і зямля з вады і праз ваду паўстала праз Слова Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:4-5

Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адкінутым, што прыймаецца з падзякаю, бо асьвячаецца праз слова Божае і малітву.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 144:5-6

ГОСПАДЗЕ, нахілі неба Тваё і зыйдзі, дакраніся да гор, і яны запалаюць! Блісьні маланкай і расьцяруш іх, пусьці стрэлы Твае і прагані іх!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 16:4

Усё зрабіў ГОСПАД дзеля Сябе, і нават бязбожніка на дзень ліхі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 5:9

Ён творыць рэчы недасьледныя і вялікія, і цуды незьлічоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 22:1-2

І паказаў ён мне чыстую раку вады жыцьця, сьветлую, як крышталь, якая выходзіла з пасаду Бога і Ягняці. І кажа мне: «Не запячатывай словы прароцтва кнігі гэтае, бо час блізкі. Крыўдзіцель няхай яшчэ робіць крыўду, і брудны няхай яшчэ брудзіцца, і праведны няхай яшчэ чыніць праведнасьць, і сьвяты няхай яшчэ асьвячаецца. І вось, Я прыходжу хутка, і нагарода Мая са Мною, каб аддаць кожнаму [паводле таго], якія будуць справы ягоныя. Я — Альфа і Амэга, Пачатак і Канец, Першы і Апошні. Шчасьлівыя тыя, якія выконваюць прыказаньні Ягоныя, каб была ўлада ў іх на дрэва жыцьця, і каб увайсьці праз брамы ў горад. А звонку — сабакі і чараўнікі, і распусьнікі, і забойцы, і ідалапаклоньнікі, і ўсе, якія любяць і чыняць падман. Я, Ісус, паслаў анёла Майго засьведчыць вам гэта ў цэрквах. Я — корань і род Давіда, зорка сьветлая і ранішняя». І Дух, і нявеста кажуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай скажа: «Прыйдзі!» І той, хто смагне, няхай прыходзіць, і той, хто хоча, няхай бярэ ваду жыцьця дарма. Бо я сьведчу кожнаму, хто чуе словы прароцтва кнігі гэтае: калі хто дакладзе [нешта] да гэтага, Бог ускладзе на яго плягі, напісаныя ў кнізе гэтай; і калі хто забярэ нешта ад словаў кнігі прароцтва гэтага, Бог забярэ ў яго частку ягоную з кнігі жыцьця, і з гораду сьвятога, і з таго, што напісанае ў кнізе гэтай. На сярэдзіне вуліцы яго і паабапал ракі — дрэва жыцьця, якое дае плады дванаццаць разоў, даючы на кожны месяц ягоны плод; і лісьце дрэва — дзеля аздараўленьня народаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 148:11-13

валадары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямлі, юнакі разам з дзяўчатамі, старыя і маладыя. Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо толькі Ягонае імя ўзьвялічанае, слава Ягоная над зямлёю і небам!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:3

разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:22

Дабраславіце ГОСПАДА, усе творы Ягоныя па ўсіх месцах панаваньня Ягонага! Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:1-3

Кіраўніку хору. Давіда. Псальм. ГОСПАДЗЕ, Ты дасьледаваў мяне і ведаеш [мяне]. там таксама рука Твая вадзіла б мяне, і трымала б мяне правіца Твая. Калі б я сказаў: «Няхай цемра пакрые мяне, і ноччу няхай станецца сьвятло вакол мяне», дык і цемра ня будзе цёмнай для Цябе, і ноч заясьнее, як дзень; цемра, як сьвятло. Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй. Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра. Не былі схаваныя косткі мае перад Табою, калі я кшталтаваўся пад заслонай, быў вытканы ў глыбінях зямлі. Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было. Якія каштоўныя для мяне думкі Твае, Божа, якая вялікая безьліч іх! Лічу іх, але іх больш, чым пяску. Я буджуся, і я ўсьцяж з Табою. Калі б Ты, Божа, забіў бязбожніка, тады людзі крывавыя адыйдуць ад мяне. Ты ведаеш, калі я сядаю і калі я ўстаю; разумееш думку маю здалёк. Яны гавораць супраць Цябе зламыснае; дарэмна робяць сябе ворагамі Тваімі. Ці ж ня мушу я ненавідзець тых, што ненавідзяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, і брыдзіцца тымі, што супраць Цябе паўстаюць? Нянавісьцю поўнай я іх ненавіджу, яны сталіся ворагамі для мяне. Дасьледуй мяне, Божа, і спазнай сэрца маё, выспрабуй мяне і спазнай думкі мае! І паглядзі, ці не на гаротным я шляху, і шляхам вечнасьці вядзі мяне. Сьцежку маю і ляжаньне маё Ты спазнаў, і ўсе шляхі мае Табе вядомыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭКЛЕЗІЯСТА 12:1

І памятай пра Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйдуць дні ліхія, і пакуль не сустрэ­нуць цябе гады, пра якія скажаш: “Не падабаюцца мне яны”,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 121:2

Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 10:14

Вось, ГОСПАДУ, Богу твайму, належыць неба і нябёсы нябёсаў, зямля і ўсё, што на ёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 65:25

Воўк і ягня будуць пасьвіцца разам, і леў, як вол, будзе есьці салому, а зьмей будзе жывіцца парахном [зямлі]. І ня будуць чыніць зла, і ня будуць чыніць загубы на ўсёй гары Маёй сьвятой, кажа ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 50:6

І будуць тады нябёсы апавядаць пра праведнасьць Ягоную, бо Сам Бог [ёсьць] Судзьдзя. (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 124:8

Дапамога нашая — у імені ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 148:14

Ён узьняў рог народу Свайго. Хвала Яму ад усіх багабойных Ягоных, ад сыноў Ізраіля, ад народу, блізкага Яму! Альлелюя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 5:24

і не сказалі ў сэрцы сваім: “Мы будзем баяцца ГОСПАДА, Бога нашага, Які дае нам дождж у свой час, дождж раньні і позьні, Які захоўвае для нас вызначаныя тыдні жніва”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:16-17

Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было. Якія каштоўныя для мяне думкі Твае, Божа, якая вялікая безьліч іх!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 38:16

Ці ты даходзіў да крыніцаў мора, і ці ты хадзіў па дне бяздоньня?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:4-5

Бяз гуку, бяз словаў, ня чутны голас іхні. Па ўсёй зямлі разыходзіцца гучаньне іхняе, а мова іхняя — да краю сусьвету. На іх Ён паставіў намёт для сонца,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:18-19

Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу [нічога] ня вартыя [ў параўнаньні] з той славаю, што мае адкрыцца ў нас. Бо стварэньне са спа­дзяваньнем чакае адкрыцьця сыноў Божых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 35:1-2

Няхай весяліцца пустыня і [зямля] сухая, няхай радуецца стэп і няхай красуе як нарцыс! І вернуцца выбаўленыя ГОСПАДАМ, і ўзыйдуць на Сыён са сьпяваньнем, і радасьць вечная будзе на галовах іхніх. Вясёласьць і радасьць будуць з імі, смутак і стагнаньне ўцякуць [ад іх]. Няхай, квітнеючы, заквітнее і няхай радуецца з ускліканьнямі і сьпяваньнем, бо слава Лібану дадзена ёй, прыгажосьць Кармэлю і Шарону. Яны ўбачаць славу ГОСПАДА, веліч Бога нашага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:25-26

Вось мора, вялікае і шырокае на абодва бакі. Там рухаецца безьліч жывёлаў малых і вялікіх. Там караблі ходзяць. Левіятан, якога Ты ўфармаваў, гуляе ў ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 66:12-13

Бо гэта кажа ГОСПАД: «Вось, Я накірую да яго мір, як раку, і славу народаў — як павадкавы ручай. На руках будуць насіць вас і на каленях будуць песьціць. Як маці суцяшае [дзіця], так Я суцешу вас, і ў Ерусаліме вы будзеце суцешаныя».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 38:39-41

Ці ты для ільвіцы наловіш здабычы, і голад ільвянятаў задаволіш, Дзе ты быў, калі Я закладваў падваліны зямлі? Адкажы Мне, калі маеш веды? калі яны вылежваюцца ў логвах сваіх, або ў гушчары цікуюць? Хто гатуе крумкачу страву ягоную, калі дзеці ягоныя клічуць да Бога і блукаюць бяз ежы?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:4

Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў Доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 102:18-22

Ты прыхіліўся да малітвы прыніжанага і не пагардзіў малітвамі іхнімі. Будзе запісана гэта для пакаленьня наступнага, і народ, які будзе створаны, будзе хваліць ГОСПАДА, ГОСПАДЗЕ, пачуй малітву маю, і лямант мой няхай дойдзе да Цябе! бо Ён глянуў з вышыні сьвятасьці Сваёй, паглядзеў ГОСПАД з нябёсаў на зямлю, каб пачуць стогны вязьня, каб вызваліць сыноў, сказаных на сьмерць, каб апавядалі на Сыёне імя ГОСПАДА, і хвалу Ягоную — у Ерусаліме,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 65:5-7

Шчасьлівы той, каго Ты выбраў і наблізіў, каб жыў ён на панадворках Тваіх; мы будзем насычацца даброцьцем Дому Твайго, сьвятой сьвятыні Тваёй. Страшнымі [ўчынкамі] ў праведнасьці Ты адказваеш нам, Божа збаўленьня нашага, пэўнасьць усіх канцоў зямлі і далёкага мора, Які ўгрунтаваў горы сілаю Сваёй, Які падперазаны магутнасьцю,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 89:11-12

Ты скрышыў Рагава, быццам параненага; рамяном моцы Тваёй Ты раскідаў ворагаў Тваіх. Тваё ёсьць неба, і Твая — зямля; сусьвет і ўсё, што ў ім, Ты заснаваў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 1:10

І: «Ты напачатку, Госпадзе, умацаваў зямлю, і неба — справа рук Тваіх;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 107:35-38

Ён перамяніў пустыню ў возера водаў і сухую зямлю — у крыніцы водаў, і там пасяліў галодных, і яны паставілі горад, дзе будуць жыць, і засеялі палі, і пасадзілі вінаграднік, і атрымалі плод багаты. І Ён дабраслаўляў іх, і яны множыліся вельмі; і не зьмяншалася ў іх скаціны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 38:22-23

Ці ты даходзіў да сховішча сьнегу і ці бачыў сховішча граду, які Я падрыхтаваў на час гора і на дзень бою і вайны?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:20-23

Ты цемру кладзеш, і стаецца ноч, у ёй рухаюцца ўсе зьвяры лясныя. Львяняты рыкаюць пра здабычу, шукаючы ў Бога пажывы. Як узыйдзе сонца, яны зьбіраюцца разам і ў логвах залягаюць. Выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю аж да вечара.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:5

Ты паставіў зямлю на месцы яе, ня можа яна пахіснуцца на вякі вечныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 26:8

Ён укладае воды ў аблокі Свае, і хмары ня рвуцца ад іх [цяжару].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 33:8-9

Няхай баіцца ГОСПАДА ўся зямля, няхай дрыжаць перад Ім усе жыхары сусьвету. Бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў — і паўстала.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 10:6

і пакляўся Тым, Які жыве на вякі вякоў, Які стварыў неба, і што ў ім, і зямлю, і што на ёй, і мора, і што ў ім, што часу ўжо ня будзе,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 66:1-2

Кіраўніку хору. Сьпеў. Псальм. Радасна гукай для Бога, уся зямля! Бо Ты выспрабаваў нас, Божа! Ачысьціў нас, як ачышчаецца срэбра. Ты ўвёў нас у пастку, сьціснуў цяжкімі путамі сьцёгны нашыя. Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор. Увайду ў Дом Твой з цэласпаленьнямі, споўню Табе абяцаньні мае, якія прамовілі губы мае, і сказаў я вуснамі маімі ў бядзе маёй. Цэласпаленьні з тлустых [авечак] прынясу Табе з дымам баранаў; дам [Табе] валоў і казлоў. (Сэлях) Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй. Да Яго я клікаў вуснамі маімі, і ўзьвялічваньне было на языку маім. Калі б я глядзеў на нягоднае ў сэрцы маім, Госпад мяне б не пачуў! Але Бог пачуў і зьвярнуў увагу [Сваю] на голас малітвы маёй. Сьпявайце славу імя Ягонага, узносьце славу і хвалу Яму!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:29-31

Ці ж ня два вераб’і продаюцца за асар? І ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага. Філіп і Барталамей, Тамаш і Мацьвей мытнік, Якуб Алфеяў і Леўвей, якога звалі Тадэвушам, А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны. Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб’ёў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 93:4

Слаўнейшы за голас водаў вялікіх, за хвалі марскія — слаўны на вышынях ГОСПАД.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 14:22

Ці ёсьць сярод марных [багоў] паганскіх такія, што маглі спасылаць дождж? Ці неба [само] дае залевы? Ці ж ня Ты, ГОСПАДЗЕ, Божа наш? У Табе мы маем надзею, бо Ты ўчыніў усё гэта.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:3

Вялікі ГОСПАД і годны хвалы, і веліч Ягоная недасьледная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 104:13

Ты поіш горы з хорамаў Тваіх; пладамі дзеяў Тваіх зямля насычаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:15-16

Голас радасьці і збаўленьня — у намётах праведнікаў. Правіца ГОСПАДА зьявіла сілу. Правіца ГОСПАДА ўзьнесена, правіца ГОСПАДА зьявіла сілу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы