ЁВА 12:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)10 У руцэ Ягонай душа ўсяго жывога, і дух усякага цела чалавечага Ён трымае. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)10 У Ягонай руцэ душа ўсяго жывога і дух усякі чалавечай плоці. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)10 У Яго руцэ — душа кожнай жывой істоты і дух усяго цела чалавечага. Глядзіце раздзел |
І ты падняўся супраць Госпада Нябеснага, і начыньні Дому Ягонага прынесьлі да цябе, і ты, і магнаты твае, і жонкі твае, і наложніцы твае пілі віно з іх, і ты ўслаўляў багоў срэбных і залатых, мядзяных, жалезных, драўляных і каменных, якія ня бачаць і ня чуюць, і ня ведаюць, а Бога, у руцэ Якога дыханьне тваё і ў Якога ўсе шляхі твае, ты не праславіў.