Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЯНА 1:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Для мяне няма большай радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Няма мне большае радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у ісьціне.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Для мяне няма большай радасці, як пачуць, што дзеці мае жывуць у праўдзе.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЯНА 1:4
18 Крыжаваныя спасылкі  

каб зьдзейсьніў ГОСПАД слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі сыны твае будуць захоўваць шляхі свае і калі будуць хадзіць перад абліччам Маім у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, ня будзе адкінуты нашчадак твой ад пасаду Ізраіля”.


І сказаў Салямон: «Ты зьявіў слузе твайму Давіду, бацьку майму, міласэр­насьць вялікую, калі ён хадзіў перад абліччам Тваім у праўдзе і праведнасьці, і ў правасьці сэрца адносна Цябе. І захаваў Ты яму вялікую міласэрнасьць гэтую, і даў яму сына, які ся­дзіць на пасадзе ягоным, як гэта [ёсьць] сёньня.


«О, ГОСПАДЗЕ! Узгадай, што я хадзіў перад абліччам Тваім у праўдзе і са шчырым сэрцам, і рабіў тое, што добрае ў вачах Тваіх». І плакаў Эзэкія плачам вялікім.


Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго.


і казаў: «О, ГОСПАДЗЕ, узгадай, што я хадзіў перад абліччам Тваім у праўдзе і са шчырым сэрцам і рабіў тое, што добрае ў вачах Тваіх». І плакаў Эзэкія плачам вялікім.


Вось я і дзеці, якіх даў мне ГОСПАД. Мы — на знак і на перасьцярогу ў Ізраілі ад ГОСПАДА Магуцьцяў, Які жыве на гары Сыён.


Дзеля гэткае ж платы кажу [вам], як дзецям, пашырцеся і вы.


Але калі я ўбачыў, што яны ня ходзяць проста паводле праўды Эвангельскай, я сказаў Пятру пры ўсіх: «Калі ты, будучы Юдэем, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму паганаў змушаеш жыць па-юдэйску?»


дзеткі мае, якімі ізноў мучуся ў радзінах, пакуль не ўкштал­туецца ў вас Хрыстос.


Бо вы ведаеце, як мы кожнага з вас, як бацька дзяцей сваіх, прасілі, і пацяшалі, і сьведчылі,


Цімафею, шчыраму дзіцяці ў веры: ласка, літасьць, супакой ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.


Цімафею, улюбёнаму дзіцяці: ласка, літасьць, супакой ад Бога Айца і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.


Прашу цябе адносна дзіцяці майго Анісіма, якога я нарадзіў у путах маіх,


Дзеткі мае! Пішу вам гэтае, каб вы не грашылі, а калі хто зграшыў, маем Абаронцу перад Айцом, Ісуса Хрыста, Праведніка.


Я вельмі ўзрадаваўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх тых, якія ходзяць у праўдзе, як мы атрымалі прыказаньне ад Айца.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы